Беларусь на ростанях
Пётр Краўчанка
Выдавец: Інстытут беларусістыкі
Памер: 506с.
Вільня 2007
У снежні 1993 года ў Шушкевіча яшчэ заставалася нямала рычагоў уплыву. Хоць яго пастаянныя інтрыгі даўно надакучылі дэпутатам, ён мог у любы час атрымаць жывы эфір на тэлебачанні, мог абаперціся на падтрымку міністра ўнутраных спраў Уладзіміра Ягорава. Шушкевіч меў шчырыя стасункі і з кіраўніком КДБ Эдуардам Шыркоўскім. Абодва сілавыя міністры ў гэты час уступілі ў наўпроставы канфлікт з Кебічам і яго бліжэйшым паплечнікам Генадзем Данілавым.
Кебіч асцерагаўся, што загнаны ў кут Шушкевіч зробіць які-небудзь рэзкі крок і выплюхне ў жывым эфіры кампрамат на кіраўнікоў урада, які яму мог шчодра «зліць» Эдуард Шыркоўскі. Але Шушкевіч лёгка выракся Ягорава і Шыркоўскага, бо разлічваў размяняць у прэм’ера іх галовы на захаванасць уласнай. I Кебіч паабяцаў яму палітычную амністыю ў абмен на адстаўку сілавікоў.
Але пасля іх адстаўкі наступіла чарга і самога Станіслава Станіслававіча.
На закрытым пасяджэнні Вярхоўнага Савета, дзе фактычна вырашаўся яго лёс, Шушкевіч разгублена глядзеў на Кебіча і нават спрабаваў яму нагадаць:
— Вячаслаў Францавіч! Мы ж з вамі аб усім дамовіліся...
Але Кебіч нічога не адказаў спікеру і зрабіў выгляд, што папросту не чуе яго.
...У сваім апошнім публічным выступе ў якасці кіраўпіка дзяржавы Шушкевіч штосьці гаварыў аб сваёй любові да калгаснага ладу ды яшчэ аблаяў аднаго з дэпутатаў апазіцыі. Але гэта ўратаваць яго ўжо не магло. 26 студзеня Станіслаў Станіслававіч быў адхілены ад пасады кіраўніка
дзяржавы. Вынікі галасавання былі паказальныя: 209 галасоў за адхіленне і 36 супраць.
Чамусьці прынята лічыць, што Шушкевіча зваліў Лукашэнка, абвінаваціўшы яго ў прысваенні скрыні цвікоў. He! Шушкевіч зваліў сябе сам, за адным разам дыскрэдытаваўшы ў вачах простых людзей каштоўнасці дэмакратыі.
Менавіта ён адкрыў Лукашэнку шлях да ўлады, знішчыўшы ўсе маральныя бар’еры, якія былі пакліканыя гэтую ўладу абараняць. Цвікі спатрэбіліся Лукашэнку толькі на тое, каб прыбіць вечка на палітычную труну свайго папярэдніка, які здзейсніў на ўсеагульную пацеху акт палітычнага харакіры.
Думаю, галоўнай бядой Шушкевіча на пасадзе старшыпі Вярхоўнага Савета была таталыіая адсутнасць дзяржаўнага мыслення. Мне здаецца, ён так і не ўсвядоміў, які цяжар узваліў на яго плечы лёс. Хоць напрыканцы палітычнай кар’еры ён здолеў зрабіць тое, што нікому ніколі не ўдавалася. У студзені 1994 года Шушкевіч скансалідаваў практычна ўсю палітычную эліту, якая аб’ядналася, каб выправіць яго ў адстаўку.
Усе наступныя гады ён імкнуўся вярнуцца ва ўладу — вылучаўся кандыдатам у прэзідэнты, ачольваў карлікавую партыю сацыял-дэмакратаў, прэтэндаваў па ролю «адзінага кандыдата», карыстаўся тымі палітычнымі падарункамі, якія дзякуючы выпадковым абставінам падкідалі яму дэпутаты Вярхоўнага Савета ад БНФ, Барыс Ельцын, Біл Клінтан.
Наўрад ці ён хоць раз падумаў, што атрымаў і спрабуе несці на сваіх слабых плячах груз, які яму не пад сілу. Што яго прыгінае да зямлі цяжар адказнасці за краіну і за народ і што менавіта таму
ў яго ніколі не было неабходнага аўтарытэту і каманды аднадумцаў. Людзі і хацелі б яму верыць, але не маглі даверыцца, бо адчувалі ў ім недахоп сілы волі і ненадзейнасць.
Частка пятая
Як я быу апазіцыянерам
Раздзел першы
«Мужыкі» пачынаюць барацьбу
У сярэдзіне лютага 1994 года Кебіч запрасіў мяне, як ён выказаўся, для сур’ёзнай размовы. У той момант пытанне аб увядзенні пасады прэзідэнта было практычна вырашанае, так што было лёгка здагадацца, што гаворка пойдзе аб падрыхтоўцы да выбараў.
Хто будзе прэм’ер-міністрам?
У прыёмнай прэм’ера сядзелі з напружанымі тварамі Міхаіл Мясніковіч, Генадзь Данілаў і Мікалай Косцікаў. Мы суха павіталіся. Сакратаркасказала, што прэм’ер мяне чакае, і я прайшоў у кабінет.
Кебіч сядзеў адзін. Ён быў вельмі зычлівы і без доўгай падрыхтоўкі звярнуўся да мяне:
— Пятро, хачу з табой параіцца. Я іду на прэзідэнцкія выбары. Як ты думаеш, каму я павінен прапанаваць пасаду прэм’ера?
Пачуўшы гэтае пытанне, я не здолеў стрымаць усмешку. Я зразумеў, што Кебіч хоча вымераць глыбіню маіх асабістых амбіцый. Але я сапраўды не хацеў быць прэм’ер-міністрам. Як і чатырма гадамі раней, мяне цікавілатолькі пасада міністра замежных спраў. Я любіў сваю работу і хацеў працаваць у гэтай якасці і далей. А таму з чыстым сумленнем адказаў:
— Вячаслаў Францавіч, я параіў бы прапапаваць партфель кіраўніка ўрада Мясніковічу. Ён цудоўна з гэтым справіцца. Да таго ж ён ваш першы намеснік, так што падобнае прызначэнне будзе зусім лагічнае і не выкліча лішняй зайздрасці.
Кебіч задаволена хмыкнуў.
— Пятро, а ты сам чаго хочаш?
— Калі даверыце, хачу застацца міністрам замежных спраў. Гэта ўсё, што мне патрэбна.
— Добра, — сказаў Кебіч.
У кабінет увайшлі тыя, што павінны былі скласці касцяк будучага выбарчага штаба.
Мясніковіч быў вельмі ўсхваляваны і нават не спрабаваў гэта прыхоўваць. Ён сеў побач са мной і шэптам спытаў:
— Слухай, хто будзе прэм’ер-міністрам?
— He хвалюйцеся, Міхаіл Уладзіміравіч, прэм’ерам Кебіч зробіць вас, — ціха адказаў я.
Праз 30 секунд Кебіч пацвердзіў:
— Ты будзеш прэм’ерам, Міхаіл Уладзіміравіч. Лічы гэтае пытанне вырашаным.
Мясніковіч з палёгкай уздыхнуў, а Кебіч шматзначна сказаў:
— Ну што, мужыкі, пачынаем барацьбу!
Нескарыстаныя магчымасці
Два гады таму Кебіч ужо гаварыў у прысутнасці свайго бліжэйшага атачэння падобную фразу. Тады, увесну 1992 года, Беларускі Народны Фронт выступіў з ініцыятывай датэрміновых парламенцкіх выбараў, якія павінны былі прайсці па прапарцыйна-мажарытарнай сістэме. 3 гэтай мэтай актывісты руху сабралі каля паўмільёна подпісаў, і спачатку здавалася, што ў Вярхоўнага Са-
вета няма іншага выйсця, як падпарадкавацца волі грамадзян краіны.
Трэба аддаць належнае Вячаславу Кебічу. Ён тады не спалохаўся і гатовы быў ісці на датэрміновыя выбары. Мне здаецца, ён нават узрадаваўся мачымасці ўпарадкаваць палітычную сцэну Беларусі. Бо было відавочным, што БНФ хоць і здолее павялічыць сваё парламенцкае прадстаўніцтва, аднак наўрад ці даможацца бальшыні. I тут перад Кебічам адкрываліся някепскія перспектывы.
У той час ён знаходзіўся на піку сваёй папулярнасці і цалкам мог разлічваць на поспех. Паяго даручэнні Генадзь Данілаў вёў кансультацыі з апазіцыяй, у ходзе якіх даў зразумець суразмоўцам, што кіраўнік урада не будзе супраць роспуску парламента.
Паколькі меркавалася, што палова Вярхоўнага Савета будзе абірацца па партыйных спісах, атачэшіе Кебіча ў тэрміновым парадку ініцыявала стварэнне дзвюх праўрадавых партый: Аграрнадэмакратычнай, якая павінна была змагацца за сельскі электарат, і партыі «Навукова-вытворчы кангрэс», за якой стаяў дырэктарат буйных прадпрыемстваў.
Разважаю сёння пра тыя падзеі і прыходжу да высновы, што калі б Кебіч пайшоў тады да канца, падтрымаў адкрыта ініцыятыву апазіцыі, то сёння, напэўна, мы жылі б у зусім іншай краіне... Але, як вядома, гісторыя не прымае ўмоўнага ладу.
У Вярхоўным Савеце знайшлося нямала людзей, якія разумелі, што наступныя выбары не абяцаюць ім нічога добрага. Многія прадстаўнікі старой партыйнай наменклатуры, якія і ў 1990 годзе з цяжкасцю здолелі атрымаць дэпутацкія мандаты, даўно адарваліся ад сваіх акруг, страцілі ўсякі
ўплыў і падтрымку ў рэгіёнах, якія яны прадстаўлялі, і не мелі шанцаў на пераабранне. А ў новых партыйных спісах месца для многіх дзейных дэпутатаў відавочна не хапіла б.
Барацьбу супраць датэрміновых выбараў узначаліў спікер парламента Станіслаў Шушкевіч, які ўсведамляў, што спікерам новага Вярхоўнага Савета ён не стане ні пры якім раскладзе. Шляхам цяганіны і тэхнічных маніпуляцый ён здолеў адцягнуць развязанне гэтага пытання. А потым і наогул дамогся прыняцця парламенцкага рашэння аб адмове ад датэрміновых выбараў.
Кебіч заняў пазіцыю чакання. Хоць ён і меў усе шанцы выйграць выбары, ён усё-такі вырашыў пайсці па шляху найменшага супраціву. He хоча частка дэпутатаў новых выбараў — і не трэба. Клопату меней...
«Як скажам, так і прагаласуюць!»
За два гады многае змянілася. Кебіч паспеў страціць сваю папулярнасць і аўтарытэт, але галоўнае, на палітычнай сцэне з’явіўся новы гулец — Аляксандр Лукашэнка, які пасля свайго нашумелага «антыкарупцыйнага» (бессэнсоўнага з гледзішча барацьбы з карупцыяй) даклада быў на вяршыні папулярнасці і нарошчваў палітычныя мускулы.
Я аніяк не мог дабраць розуму, нашто ў такіх умовах Кебіч уласнымі рукамі працягнуў праз Вярхоўны Савет закон аб увядзенні пасады прэзідэнта. Я нават спрабаваў пагутарыць з ім на гэтую тэму.
— Вячаслаў Францавіч, -сказаўятады, — вам іпто, мала ўлады як прэм’ер-міністру? 3 Шушкевічам было цяжка знайсці агульную мову. Дык яго ўжо няма.
Але пераканаць Кебіча было немагчыма. Надта шмат добразычліўцаў дзень і ноч пераконвалі яго ў стоадсоткавым поспеху.
На нарадзе з кіраўнікамі мясцовых выканкамаў, якая праходзіла ў студзені 1994 года, дружны хор галасоў пераконваў яго:
— Вячаслаў Францавіч! He бойцеся выбараў. Сітуацыю на месцах мы цалкам кантралюем. Як скажам, так народ і прагаласуе.
I Кебіч надумаў. Усе спробы заклікаць яго да здаровага сэнсу былі асуджаныя на няўдачу.
Начальнік штаба
У той дзень, калі ў кабінеце сабраліся разам Мясніковіч, Данілаў, Косцікаў і я, Кебіч прапанаваў мне стаць адным з кіраўнікоў яго перадвыбарнага штаба. Ён хацеў, каб я ўзяў на сябе агітацыйна-ідэалагічны кірунак.
— Слухай, Пятро, — сказаўтады Кебіч. — Кідай ты сваё МЗС! Фармальна, вядома, заставайся міністрам, але пераязджай у Дом урада. Я дам табе добры кабінет, машыну. Галоўнае, актыўна ўключайся ў работу.
Да актыўнай работы я быў гатовы, але паставіў прэм’еру адну умову:
— Вячаслаў Францавіч, калі вы хочаце, каб я дзейнічаў эфектыўна, то давайце мне ўсе паўнамоцтвы і прызначайце мяне не «адным з кіраўнікоў», а кіраўніком выбарчага штаба. Паверце, у мяне хапае практыкі, я спраўлюся.
— Ніякіх пытанняў, працуй!
Тады, у лютым, сітуацыя для Кебіча яіпчэ не была незваротна прайграная. На пачатку года ён здолеў умацавацца: вярнуў пад свой кантроль усе сілавыя структуры, паставіў на чале парламента ла-
яльна настроенага Мечыслава Грыба, кантраляваў практычна ўвесь дзяржапарат і большасць СМІ, перадусім, што асабліва важна, тэлебачанне і радыё... Барыс Ельцын у 1996 годзе выйграў выбары, калі знаходзіўся ў значыа горшай стартавай пазіцыі.