• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларусь на ростанях  Пётр Краўчанка

    Беларусь на ростанях

    Пётр Краўчанка

    Выдавец: Інстытут беларусістыкі
    Памер: 506с.
    Вільня 2007
    105.03 МБ
    высілкі абарочваліся пройгрышамі. Ва ўсім, бадай, акрамя грошай, да якіх ён быў вельмі ахвочы.
    Таемныя перамовы
    А потым была цяжкая ноч пасля першага тура галасавання.
    Увесь штаб сабраўся ў Доме ўрада. Мы з Данілавым сядзелі ў кабінеце Мясніковіча, які пастаянна знаходзіўся на прамой сувязі з кіраўнікамі аблвыканкамаў. Паступова мы атрымлівалі ўсё больш несуцяшальныя лічбы. Раптам Мясніковіч сказаў:
    — Генадзь Ільіч, Пятро Кузьміч, калі ласка, пагуляйце пакуль дзе-небудзь. Мне трэба пагутарыць тэт-а-тэт.
    Сёння я разумею, што ў той момант Мясніковіч ужо дамовіўся з камандай Лукашэнкі і вёў цяпер сваю гульню. Вядома, я не чуў, аб чым ён гаварыў з губернатарамі, аднак няцяжка здагадацца, што агітаваў ён іх ужо не на карысць Кебіча. Іначай навошта яму было выправоджваць нас са свайго кабінета як непажаданых сведак?
    Мы з Данілавым выйшлі ў прыёмную. Неўзабавс, скончыўшы свае перамовы, Мясніковіч паклікаў нас:
    — Ну, што... Мы прайгралі. У Кебічаўсяго сямнаццаць з паловай адсоткаў. У Лукашэнкі — сорак два. Будзе другі тур.
    Прэм’ера здалі
    Кебіч успрыняў вынікі вельмі цяжка. Ён відавочна не чакаў, што атрымае так мала галасоў.
    У першыя дні пасля галасавання вельмі многія, у тым ліку і дэпутаты апазіцыі, гаварылі яму, што Лукашэнку аніяк нельга дапускаць да ўлады.
    Прапаноўвалі самыя розныя сцэнарыі: ад унясення паправак у Канстытуцыю аб скасаванні пасады прэзідэнта і зрыву галасавання ў другім туры да ўвядзення ваеннага становішча. Але Кебіч толькі адмоўчваўся.
    Неяк ён запрасіў мяне ў свой кабінет:
    — Ну што, Пятро Кузьміч, ісці на другі тур ці не? — I раптам дадаў: — А як ты будзеш сябе паводзіць у гэтай сітуацыі?
    Другой часткай свайго пытання ён мяне проста выбіў з каляіны. Я разумеў, што апынуўся ў дурным становішчы. Вядома, мне, як і ўсім астатнім, было зразумела, што ў Кебіча няма ніякіх шанцаў.
    Але інтрыга ў тым, што калі б ён сарваў гэтыя выбары, то на паўторным галасаванні старыя кандыдаты ўжо не маглі б вылучацца. Гэта ратавала краіну ад Лукашэнкі. Калі б я сказаў яму аб гэтым, растлумачыў, што ісці на другі тур не трэба, ён вырашыў бы, што я яго здаў і сам ірвуся да ўлады, як яму шмат месяцаў даводзілі Антановіч, а потым і Замяталін.
    Але і сказаць, што ўсё нармальна і трэба ісці далей, я таксама не мог. Гэта было б ужо не віртуальнай, а цалкам канкрэтнай здрадай і відавочнай хлуснёй.
    У гэтай сітуацыі я сказаў адзінае, што мог:
    — Вячаслаў Францавіч, мне здаецца, штоівыйграць другі тур немагчыма, але рашэнне, праводзіць яго ці не, павінны прыняць толькі вы,»таму што ў першую чаргу вырашаецца ваш лёс.
    Ён трохі памаўчаў, а потым задуменна сказаў.
    — Калі я здыму зараз сваю кандыдатуру, усе тыя, хто сёння бегае да Лукашэнкі ўпотайкі, пабягуць адкрыта. Ніколі не думаў, што мяне акружае столькі нягоднікаў...
    У тым, што сказаў прэм’ер, была вялікая доля праўды. Наменклатура на выбарах яго адкрыта здала. Прычым здала не па нейкіх ідэйных ці палітычных меркаваннях, а ад ляноты. У наменклатурнікаў не спрацаваў нават элементарны інстынкт самазахавання, хоць у іх руках знаходзіўся велізарны адміністрацыйны рэсурс.
    Ды што гаварыць аб губернатарах і старшынях райвыканкамаў, калі нават кіраўнікі штаба — Мясніковіч, Антановіч і Замяталін — ужо даўно працавалі супраць яго.
    Зварот да астролагаў
    Паступова Кебіч пачаў страчваць адчуванне рэальнасці, а потым наогул паглыбіўся ў свет містыкі.
    На ўрадавую дачу ў Драздах, дзе ён звыклым славянскім сродкам лячыўся ад песімістычных роздумаў, прыехаў былы сакратар Мінскага гаркама партыі Мар’ян Місуна. Проста з парога ён з захапленнем абвясціў прэм’еру:
    — Вячаслаў Францавіч, я прывёз вам добрую вестку. У мяне ёсць адзін астролаг, жанчына, геніяльны экстрасэнс, якая прадказвае, што вы абавязкова пераможаце на гэтых выбарах! Хочаце, я вас пазнаёмлю?
    — Вядома, прыводзь! — адказаў Кебіч, ухапіўшыся за гэтую прапанову.
    Місуна прывёз астралагіню ў Дразды, і яна некалькі тыдняў не пакідала рэзідэнцыі. Піла, закусвала, карысталася знакамі ўвагі і атрымлівала грошы. Рабіла свае «магічныя» нябесныя вылічэнні і дакладвала, што зоркі прадказваюць на 10 ліпеня бліскучую перамогу прэм’еру.
    Развітальны тост
    Вынікі другога тура аказаліся горшымі за вынікі першага: Кебіч атрымаў амаль на 300 тысяч галасоў меней. Аднак гэтым разам ён успрыняў пройгрыш значна спакайней.
    Пасля падвядзення вынікаў мы ўсе зайшлі ў кгібінет прэм’ера. Ён сустрэў нас словамі:
    — Ну што, мужыкі? Мы прайгралі. Трэба сыходзіць.
    Потым быў накрыты невялікі стол на другім паверсе. Сабраліся толькі міністры і члены выбарчага штаба. Кебіч прамовіў свой развітальны тост:
    — Так вырашыла гісторыя. Народ выбраў сабе таго кіраўніка, якога ён заслугоўвае.
    Ён падзякаваў усім за работу і ўзняў чарку. Пасля гэтага я падышоў да яго, і ён падпісаў апошнюю пастанову як кіраўнік урада. Гаворка ішла аб увекавечанні памяці Генадзя Барташэвіча, аб выдзяленні сродкаў на збудаванне надмагільнага помніка і ўстаноўку мемарыяльнай дошкі.
    Нечакана ў залу ўбег узбуджаны Іван Ціцянкоў, падышоў да Кебіча і штосьці прашаптаў яму на вуха. Яны выйшлі ў суседні пакой, дзе пачалі дамаўляцца аб перадачы спраў.
    He магу зразумець, навошта ў апошнія хвіліны прэм’ерства Вячаслаў Францавіч пайшоў на гэтую размову з першым «загадчыкам гаспадаркі» будучага прэзідэнта. 3 тым самым, які перад другім турам стаяў на прыступках Дома ўрада і гаварыў кожнаму, хто ўваходзіў:
    — Ну, мы прыйдзем і загонім цябе ў бараноў рог!
    Меней дасі — болей застанецца
    Ціцянкоў — чалавек учэпісты і жорсткі, тыповы прадстаўнік пароды нашых дзялкоў-бізнесменаў
    пачатку 1990-х гадоў, якія збівалі «першапачатковы капітал» на ўсім, з чаго можна было выціснуць капейку, і ўзялі за дэвіз вядомы кулацкі лозунг: «Меней дасі — болей застанецца».
    Заганяць каго-небудзь у бараноў рог 'прыносіла яму райскую асалоду. Нішто не магло збянтэжыць яго душу, не было правілаў, якія ён паважаў бы.
    Пачуццё паразы
    Удзень Кебіч афіцыйна заявіў аб адстаўцы ўрада.
    Я накіраваўся дадому адсыпацца. Мне не трэба было хаваць грошы па банках ці бегчы ў свой міністэрскі кабінет паліць архівы. Дзякуй Богу, ні ў якіх сумнеўных справах я замяшаны не быў, і хаваць мне не было чаго.
    Удзень я зайшоў у міністэрства, каб сабраць свае рэчы.
    Я разумеў, што будзе цяжка, бо не рыхтаваў сабе запаснога аэрадрома, не ствараў, абапіраючыся на дзяржаўную падтрымку, нейкіх фондаў. Да новай улады з працягнутай рукой я не пайшоў, а янд, у сваю чаргу, мне таксама нічога не прапанавала. Затое цяпер я здолеў адчуць сябе абсалютна свабодным чалавекам, які нікому нічога не вінен.
    Зразумела, як непасрэднаму ўдзельніку тых падзей мне вельмі хацелася б сказаць, што мы аддалі тады ўладу па волі народа і сыходзілі годна, з высока ўзнятай галавой. Але як палітык і гісторык я разумею, што ўладу не аддаюць, яе — забіраюць. Забіраюць з аслабелых рук папярэднікаў. Каманда Кебіча аказалася няздольнай яе ўтрымаць, а таму прайграла.
    Раздзел другі
    «Народны» дэпутат
    Усе, хто бачыў тое сімвалічна лакейскае дзейства, у якое наш новы спікер Сямён Шарэцкі ператварыў сустрэчу ў Вярхоўным Савеце прэзідэнта Лукашэнкі, атрымалі дакладны прагноз аб хуткай будучыні беларускага парламента.
    Сівавалосы кіраўнік заканадаўчай улады літаральна выбег на прыступкі Дома ўрада. 3 непакрытай галавой, на якую сыпаўся снег, ён нецярпліва чакаў кіраўніка выканаўчай улады. Калі Лукашэнка выйшаў з машыны, Шарэцкі з ліслівым паклонам адчыніў перад ім дзверы і мітусліва правёў яго ажно да прэзідэнцкага месца ў Авальнай з;іле. I падобны ён ужо быў не на старшыню Вярхоўнага Савета, а на кемлівага швейцара з правінцыйнага рэстаранчыка.
    Такое самае лакейства заахвочвалася і ў дэпутацкім корпусе.
    Вяртанне ў парламент
    Чарговыя парламенцкія выбары прыпалі на травень 1995 года.
    Для мяне гэта быў шанц вярнуцца ў палітыку. Я ўзважыў усе «за» і «супраць» і вырашыў балатавацца не ў Мінску, а на радзіме — у Маладзечне.
    Вяртанне ў горад юнацтва аказалася не такім ужо і простым. На пасадзе міністра замежных спраў я не задумваўся над тым, як стварыць сабе перадвыбарную базу. А грамадства змянілася, стаўленне людзей да палітыкі стала больш прагматычным. I падчас новай выбарчай кампаніі мне давялося выслухаць нямала папрокаў у тым, што, арганізоўваючы пастаўкі дзесяткаў тон гуманітарнай дапамогі і унікальных медыкаментаў, я не пастараўся хоць малую іх частку накіраваць у роднае Маладзечна, зусім забыў пра сваіх землякоў.
    Папрокі былі справядлівыя. Пазней мне ўдалося дастаць для Маладзечна не адну партыю дарагога абсталявання, не адну тону медыкаментаў.
    Перад новымі выбарамі адбылося «паказальнае» збіццё народных дэпутатаў папярэдняга склікання ў Авальнай зале Вярхоўнага Савета. На жаль, міліцэйскі генерал МУС Мечыслаў Грыб, які змяніў у свой час Шушкевіча на пасадзе спікера, не паспрабаваў ні супрацьдзейнічаць гэтаму, ні хоць бы выразна абазначыць сваё стаўленне да дзікай выхадкі новай выканаўчай улады*. Ніяк ён не рэагаваў і на ўсе астатнія дзеянні выканаўчай улады, накіраваныя на падпарадкаванне сабе выбарчай сістэмы любымі сродкамі.
    А ўся магутнасць дзяржаўнага апарату была накіраваная на перадвыбарную барацьбу з апазіцыяй. Афіцыйныя СМІ, і ў першую чаргу тэлебачанне, штодня вылівалі цэбры інфармацыйна-
    Сваім вылучэннем ён быў абавязапы Кебічу. Аднак падчас прэзідэнцкай кампаніі ён не ўстаў на бок прэм’ера і заняў пазіцыю пабочнага назіральніка. Хутчэй за ўсё, ён спадзяваўся, што на выбарах складзецца патавая сітуацыя, што ніхто не пераможа, a калі будзе новае вылучэнне, ён здолее прэтэндаваць на пост прэзідэнта. Выступаючы пасля першага тура выбараў па тэлебачанні, ён сказаў аб гэтым амаль адкрытым тэкстам.
    га бруду на тых кандыдатаў у парламент, якія выступалі з крытыкай улады.
    Давялося зазнаць гэта і мне. Здавалася, што ўсе гарадскія службы Маладзечна — гарвыканкам, міліцыя, КДБ, ЖЭСы — стараліся не дапусціць майго абрання. У параўнанні з гэтай кампаніяй выбары 1989 і 1990 гадоў можна было лічыць верхам дэмакратычнасці і сумленнасці. 3 такой плынню хлусні, з такой адкрытай подласцю мне не даводзілася сутыкацца ні ў савецкія гады, ні ў кебічаўскія часы. Увесну 1995 года асартымент адных толькі пасквільных улётак супраць мяне перавышаў 40 назваў.