Беларусь на ростанях
Пётр Краўчанка
Выдавец: Інстытут беларусістыкі
Памер: 506с.
Вільня 2007
Урэшце я пераканаў Шарэцкага і яго намесніка Васіля Новікава ўтрох накіравацца да Ціхіні дадому, каб пагутарыць шчыра ў нефармальнай абстаноўцы.
3 Валерыем Гур’евічам я быў знаёмы шмат гадоў — з універсітэцкіх часоў. Таму, калі прыехалі да яго, я вырашыў, што павінен узяць ініцыятыву на сябе.
— Валеры Гур’евіч! Сёння ў вашых руках лёс краіны, — сказаў я. — Усе гэтыя месяцы вы самі заклікалі нас устаць на абарону Канстытуцыі. Мы гатовыя ісці да канца і чакаем таго ж ад вас!
Паступова, паддаўшыся нашаму напору, Ціхіня пачаў апрытомневаць і ў канцы раз.мовы сказаў:
— He сумнявайцеся, я буду стаяць да канца, у патрэбны момант не пахіснуся.
Ад Ціхіні мы сыходзілі акрыленыя.
Было вырашана на наступны дзень афіцыйна перадаць зварот дэпутатаў у Канстытуцыйны Суд. Як толькі ён прыняў бы справу да разгляду, Лукашэнка лічыўся б часова адхіленым ад пасады прэзідэнта.
У той момант шанцы на перамогу ў Лукашэнкі і Вярхоўнага Савета былі нрыкладна роўныя. Большасць чыноўнікаў і сілавікоў вагаліся, чакалі, хто акажацца мацнейшым, каб падтрымаць пераможцу. У такой сітуацыі нават фармальнае рашэнне аб часовым адхіленні прэзідэнта магло схіліць шалі ў бок парламента, а гэта значыць — на карысць захавання Канстытуцыі і дэмакратыі.
I вось тут фатальную ролю адыграў Шарэцкі. Надоўга зацягнуўшы нерадачу звароту ў Канстытуцыйны Суд, ён даў атачэнню Лукашэнкі надзвычай важную часавую фору.
Раздзел трэці
Агонія дэмакратыі
Марозным днём 22 лістапада 1996 года ў Мінск прыбыла дэлегацыя ў складзе трох вышэйшых службовых асоб Расіі — прэм’ер-міністра Віктара Чарнамырдзіна, старшыні Савета Федэрацыі Ягора Строева і спікера Дзяржаўнай Думы Генадзя Селязнёва.
Як было абвешчана напярэдадні, Барыс Ельцын, які толькі што перанёс аперацыю на сэрцы, даручыў ім выступіць у ролі пасрэднікаў і прывесці тры галіны ўлады ў Беларусі да згоды.
Пасля прыбыцця ў Мінск расіяне падзяліліся. Чарнамырдзін паехаў да Лукашэнкі ў яго рэзідэнцыю ў Драздах, а Строеў і Селязнёў накіраваліся да дэпутатаў у Вярхоўны Савет.
Мне запомніўся такі эпізод: Строеў і Селязнёў выйшлі з машыны і ўбачылі некалькі дзесяткаў чалавек, якія пікетавалі каля Дома ўрада, дэманструючы падтрымку парламента.
— Та-а-ак, — працягнуў Строеў. — Нягуста... A мы думалі, што тут тысячы людзей абараняюць дэпутатаў...
Сказаў ён гэта без пачуцця шкадавання. Хутчэй, проста канстатаваў факт, разважаў услых.
Думаю, што амаль бязлюдная плошча была для расіян сур’ёзным сігналам, які не ў апошнюю чаргу вызначыў іх далейшую пазіцыю.
Хоць першая размова, якая адбылася ў кабінеце Шарэцкага, здавалася, давала глебу для аптымізму...
Выведка настрояў
Шарэцкі вялікія спадзяванні ўскладаў на Ягора Строева, з якім быў знаёмы яшчэ з тых часоў, калі Строеў займаўся пытаннямі сельскай гаспадаркі ў ЦК КПСС. Спікерамі парламентаў яны сталі амаль адначасова і пастаянна кантактавалі міжсобку. Знешне здавалася, што іх звязвае сапраўднае сяброўства.
Я таксама быў знаёмы са Строевым. У лютым 1996 года ён ужо прыязджаў у Мінск, сустракаўся з кіраўніцтвам наіпага парламента. Мы з Шарэцкім тады суправаджалі яго падчас паездкі ў Брэст.
Па дарозе ў Белавежскую пушчу ён распытваў мяне пра падрабязнасці псрамоваў у Віскулях. Выслухаўшы мой расповед, сказаў:
— Карысна паслухаць відавочцу. Дзякуючы вам я па-іншаму бачу цяпер ролю Ельцына ў тых падзеях.
Праводзячы Строева ў Маскву, я падарыў яму даволі рэдкую кнігу XIX стагоддзя са штампам Тургенеўскай бібліятэкі ў Парыжы. Строеў не хаваў сваёй радасці, было відаць, што для яго, арлаўчаніна, Тургенеўская бібліятэка асабліва дарагая.
Двойчы, у красавіку і кастрычніку 1996 года, я сустракаўся з ім у Маскве, калі дамагаўся падтрымкі расійскімі парламентарыямі нашай ініцыятывы аб стварэнні ва Усходняй Еўропе бяз’ядзернай зоны.
Тады адбылося маё знаёмства і з Селязнёвым. Хоць, прызнаюся, у адрозненне ад Строева, ён з першай жа хвіліны не выклікаў маіх сімпатый...
У кабінеце Шарэцкага ў нас адбылася шчырая размова. Мы расказалі расіянам аб сітуацыі ў Беларусі. Строеў і Селязнёў пераважна ўважліва слухалі. Гаварылі яны мала, але складвалася ўражанне, што кіраўнікі заканадаўчай улады Расіі цалкам на нашым баку.
Размова доўжылася гадзіны паўтары. А потым прагучаў званок урадавай сувязі: Шарэцкага і расіян запрашалі на афіцыйны раунд перамоў з Лукашэнкам ва ўрадавую рэзідэнцыю ў Вайсковым завулку.
Шарэцкі тут жа згарнуў гутарку і заспяшаўся.
«Напэўна, мы спудлавалі...»
На перамовах у рэзідэнцыі Вярхоўны Савет, акрамя Шарэцкага, павінны былі прадстаўляць Генадзь Карпенка і Сяргей Калякін.
Мяне Шарэцкі ў склад парламенцкай дэлегацыі не ўключыў: як я даведаўся пазней, яму гэта настойліва параілі ў Адміністрацыі прэзідэнта. Надта ўжо не жадалася Лукашэнку, каб у дыялогу ўдзельнічаў чалавек, які мае досвед перамоваў, ды яшчэ здольны аргументавана адстойваць свае пазіцыі.
3 кабінета мы выйшлі ўсе разам, я нават не паспеў апрануць паліто.
Прапусціць самы важны этап перамоваў было вышэй за мае сілы і маё пачуццё адказнасці. Бо вырашаўся лёс Беларусі. I я вырашыў прарвацца ў рэзідэнцыю разам з расіянамі. Таму пайшоў праводзіць іх да машыны — нібыта каб скончыць перапыненую размову. Як я і спадзяваўся, Строеў, не думаючы, што я магу быць не ўключаным у дэлегацыю, запрасіў мяне ў сваю машыну.
У фае рэзідэнцыі тоўпілася некалькі дзесяткаў чалавек.
Лукашэнка і Чарнамырдзін ужо знаходзіліся ў невялікай більярднай, спехам пераабсталяванай у пакой для перамоваў. У дзвярах стаяла ахова. Шарэцкі, Строеў і Селязнёў адразу прайшлі туды. Праз пару хвілін да іх далучыліся Ціхіня, Карпенка і Калякін.
Больш у більярдную нікога не пусцілі.
Атмасфера ў фае была гранічна наэлектрызаваная. Чаканне вынікаў перамоваў стварала высокі напал, штоцалкам зразумела. Ці можнабыць спакойным, калі за дзвярыма вырашаецца лёс краіны, лёс улады, будучыня народа? Хоць знешне ўсе афіцыйныя і чыноўныя асобы дэманстравалі спакой.
Нечакана да мяне падышоў міністр абароны Расіі Ігар Радзівонаў. Мы не былі знаёмыя, таму ён працягнуў руку і прадставіўся.
— Таварыш Радзівонаў, хто ж вас не ведае? Усе ведаюць, які вы баявы генерал, — сказаў я, намякаючы на вядомыя тбіліскія падзеі.
Радзівонаўзрабіў выгляд, што незразумеў іроні і, заўсміхаўся і павёў свецкую размову. Мы прагаварылі дзесяць хвілін, паўгадзіны, гадзіну. Спачатку я ніяк не могзразумець, што ён ад мяне хоча. Але паступова я зразумеў, што Радзівонаў выконвае чыёсьці даручэнне нейтралізаваць мяне.
Гадзіны праз дзве бесперапыннай гутаркі Радзівонаў прапанаваў:
— Ці не выпіць нам па сто грамаў?
Я пагадзіўся, хоць піць не хацелася. Радзівонаў па-барску пстрыкнуў пальцамі — і ўмомант з’явіўся ардынарац з бутэлькай віскі і бутэрбродамі на падносе.
Мы прыселі ў куточку і працягнулі размову. Трэба сказаць, што, прыняўшы допінг, Радзіво-
наў зрабіўся болып раскаваным, і наша гутарка стала значна цікавейшая.
Ён распавёў, як яго падставілі ў Тбілісі, дзе ён толькі выконваў загад, а сілу прымяніў з настойлівай просьбы кіраўніцтва грузінскай кампартыі. Як потым усе ад яго адракліся і зрабілі казлом адпушчэння. Распавёў ён і аб тым, як выводзіў з Германіі савецкі вайсковы кантынгент і колькі маёмасці, каштоўнасцяў і антыкварыяту прыхапіў сабе пры гэтым Павел Грачоў. Наогул, Радзівонаў расказаў шмат вядомага і невядомага.
Пасля першай бутэлькі з’явілася другая. Так мы міла прагутарылі... амаль сем гадзін.
У пачатку шостай раніцы дзверы більярднай расчыніліся, і адтуль літаральна выбег Генадзь Карпенка. Ён адразу накіраваўся ў наш бок.
— Пятро Кузьміч, як добра, што вы тут! Я павінен з вамі тэрмінова пагутарыць.
— Што здарылася, Генадзь Дзмітрыевіч?
— Мы тут падпісалі выніковы дакумент, трэба параіцца па тэксце...
Па ўзбуджаным твары Карпенкі я адразу зразумеў, што нічога добрага ў падпісаным дакуменце не было. Калі я працаваў сакратаром гаркама партыі, да мяне часта прыходзілі партработнікі «параіцца». Гэта быў традыцыйны наменклатурны прыём. Калі справа правальвалася, заўжды можна было спаслацца на таго, хто «параіў».
— Калі вы там ужо ўсё падпісалі, дык аб чым жа мы з вамі будзем раіцца?
Сумеўшыся, Карпенка вінавата сказаў:
— Разумееш, напэўна, мы спудлавалі...
Стала зразумела, што гэты раунд барацьбы прайграны. Расіяне нас здалі, а Шарэцкі, Карпен-
ка, Калякін і Ціхіня не здолелі (ці не захацелі?) супрацьстаяць ціску Лукашэнкі.
Я развітаўся з генералам і выйшаў з рэзідэнцыі.
Капітуляцыя
Праз пару гадзін я азнаёміўся з тэкстам падпісанага дакумента і жахнуўся. Такоіі ганьбы я не мог сабе ўявіць нават у кашмарным сне.
Фактычна быў падпісаны акт аб безумоўнай капітуляцыі Вярхоўнага Савета. Болып за тое, кіраўнікі парламента і Канстытуцыйнага Суда добраахвотна прапаноўвалі Лукашэнку шлях для noyHaft легітымацыі дзяржаўнага перавароту.
У гэтым дакуменце чорным па белым было напісана, што Лукашэнка пагаджаўся з тым, каб фармальна лічыць прызначаны на 26 лістапада рэферэндум кансультацыйным, аднак кіраўніцтва парламента брала на сябе абавязак зацвердзіць усе прынятыя на ім змяненні і дапаўненні да Канстытуцыі.
Пры гэтым, насуперак Канстытуцыі, зрабіць гэта павінен быў не сам Вярхоўны Савет, а нейкая камісія, сфармаваная на парытэтных асновах прэзідэнтам і парламентам. Аднак калі ўлічыць, што да таго часу амаль палова дэпутатаў ужо прысягнулі на вернасць Лукашэнку, гэта азначала, што ў камісіі ён будзе мець большасць за тры чвэрці!
Акрамя таго, Канстытуцыйны Суд павінен быў спыніць справу аб імпічменце.
Hi Шарэцкі, ні Ціхіня, ні Карпенка, ні Калякін, аказваецца, нават не заікнуліся аб тым, што рэферэндум фінансуецца не з бюджэту, а з нейкіх сумнеўных крыніц, што бюлетэні друкуюцца невядома кім, невядома дзе і невядома ў якой колькасці,
што на выбарчыя камісіі ўсіх узроўняў аказваецца невьшерны ціск!
He было імі пастаўлена і пытанне аб вяртанні да сваіх абавязкаў старшыні Цэнтрвыбаркама Віктара Ганчара, якога на некалысі дзён раней гвалтоўна вытурылі з яго службовага кабінета ўзброеныя байцы спецназа, якія захапілі Цэнтрвыбаркам!
Трэба сказаць: мяне і сёння абурае, што некаторыя ўдзельнікі тых падзей і цяпер спрабуюць зваліць усю адказнасць за гэты правал выключна на Сямёна Шарэцкага.