• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларусь на ростанях  Пётр Краўчанка

    Беларусь на ростанях

    Пётр Краўчанка

    Выдавец: Інстытут беларусістыкі
    Памер: 506с.
    Вільня 2007
    105.03 МБ
    Антыпрэзідэнцкая частка Вярхоўнага Савета была ў поўнай прастрацыі. Хоць 24 лістапада кворум для пачатку работы ўсё ж удалося сабраць, дэпутаты прамаўлялі антыпрэзідэнцкія «філіпікі» і дружна ім пляскалі.
    Усе разумелі, што Вярхоўны Савет дажывае апошнія гадзіны. Але нават у той момант можна было паспрабаваць пераламаць сітуацыю.
    Пазней Шарэцкі мне расказваў, што да яго ўпотайкі прыходзіў камандзір адной з часцей Унутраных войскаў.
    — Сямён Георгіевіч, — сказаў ён яму, — мы за вас. Мы гатовы выступіць і заняць кругавую абарону вакол Вярхоўнага Савета. Вы толькі дайце каманду. Калі трэба, мы гатовы арыштаваць Лукашэнку. Мы гатовы пайсці на самыя рашучыя дзеянні, каб абараніць дэмакрдтыю і Канстытуцыю.
    Аб тым, што падобныя настроі ў сілавых структурах мелі месца, сведчыць і такі факт. Парашэнні
    Вярхоўнага Савета для справаздачы ў парламент былі запрошаны сілавыя міністры. Лукашэнка даў ім каманду ні ў якім разе туды не хадзіць. Аднак намеснікі старшыні КДБ і міністра абароны ўсё ж з’явіліся перад дэпутатамі. Запрашэнне праігнараваў толькі міністр унутраных спраў Валянцін Агалец.
    Сілавікі з парламенцкай трыбуны выступалі вельмі абцякальна. Было заўважна, што кіраўнікі гэтых ведамстваў вагаюцца і не хочуць выконваць брудную работу. Ва ўсякім разе, ніхто з іх не біў сябе ў грудзі і не заяўляў, што яны гатовыя выконваць любую волю прэзідэнта.
    Калі б парламент праявіў тады рашучасць і цвёрдасць, хто ведае, як паводзілі б сябе сілавікі. Але кіраўніцтва парламента было ў паніцы. Падобна, што яно баялася нават уласнага ценю і катэгарычна не хацела супраціўляцца. Больш за тое, Шарэцкі нават запатрабаваў ад кіраўніцтва БНФ адклікаць з плошчы Незалежнасці мінчан, якія прыйшлі падтрымаць Вярхоўны Савет і Канстытуцыю.
    Апраўдваліся парламентарыі і напышлівымі заявамі аб тым, што кіраўніцтва Вярхоўнага Савета здалося без усялякага супраціўлення толькі з асцярогі распаліць грамадзянскую вайну, г. зн. ахвяравала сабой дзеля міру і згоды.
    Якая грамадзянская вайна! У той момант дастаткова было аднаго спецпадраздзялення, каб аўтарытарны рэжым рухнуў*. Як гэта ні сумна, але Лукашэнка не хлусіць, калі кажа, што ўлада проста валялася ў гразі і ніхто, акрамя яго, не захацеў нахіліцца, каб падняць яе.
    I такое падраздзяленне было, камандзір якога па сваёй ініцыятыве некалькі разоў бываў у Шарэцкага і прасіў аддаць адпаведны загад.
    Захад моўчкі ківае
    Адным з апошніх афіцыйных дзеянняў Вярхоўнага Савета стала запрашэнне ў Авальную залу замежных дыпламатаў, акрэдытаваных у Мінску. Кіраўніцтва парламента жадала расказаць ім аб сітуацыі, якая склалася, і папрасіць міжнароднай падтрымкі.
    Ахова Дома ўрада па ўказанні Адміністрацыі прэзідэнта паспрабавала блакаваць дыпламатаў на ўваходзе і не прапусціць іх у будынак. Мне пазванілі ў кабінет і сказалі, што паставы не прапускае пасла Германіі спадара Альбрэхта. Я збегуніз і так «цыкнуў» на ахоўніка, што той умомант адступіў. Я правёў Альбрэхта ў залу. Толькі пасля гэтага і іншыя дыпламаты здолелі ўвайсці ў будынак.
    Сустрэча працягвалася больш за гадзіну. Дыпламаты нас уважліва выслухалі, спачувальна паківалі, аднак, на жаль, Захад у той момант не быў гатовы праявіць неабходную цвёрдасць. Больш за тое, прадстаўнікі некаторых аўтарытэтных міжнародных структур заііялі адкрыта прапрэзідэнцкую пазіцыю.
    Мала хто ведае, што напярэдадні рэферэндуму ў Мінск прылятаў генералыіы сакратар АБСЕ Джан-Карла Арагона. 24 лістапада 1996 года я сустрэўся з ім, абмаляваў сітуацыю і сказаў, што рыхтуецца сілавы сцэнарый разгону парламента.
    — Спадар генеральны сакратар, — звярнуўся я да яго ў канцы гутаркі, — мы вас вельмі просім тэрмінова паведаміць кіраўнікам дзяржаў АБСЕ аб тым, што ў нас фактычна рыхтуецца дзяржаўны пераварот. Калі лідэры заходніх краін зробяць моцную заяву ў нашу падтрымку, гэта можа сур^ ёзна дапамагчы.
    Арагон паківаў, ветліва са мной развітаўся, але, як я потым высветліў, не стаў нічога рабіць. Больш за тое, 25 лістапада, за дзень да правядзення рэферэндуму, ён дэманстратыўна сустрэўся з Лукашэнкам, а тым самым фактычна аказаў яму маральную падтрымку.
    Наступныя крокі чыноўнікаў АБСЕ паказалі, што гэта была далёка не яго асабістая ініцыятыва. АБСЕ ўсе тыя гады ў прынцыпе лаялыіа ставілася да Лукашэнкі. Кіраўнік місіі ў Мінску ГансГеорг Вік нямала пасадзейнічаў таму, каб дапамагчы рэжыму атрымаць унутраную і міжнародную легітымнасць. I толькі пасля таго, як Лукашэнка фактычна вытурыў яго з краіны, гэты спрактыкаваны нямецкі выведнік усвядоміў, што з беларускім прэзідэнтам у прынцыпе нельга мець ніякіх спраў.
    3 рэчамі на выхад
    Па выніках рэферэндуму 26 лістапада 1996 года Лукашэнка атрымаў усё, піто хацеў.
    Дый ці магло быць інакш? Ніякага дэмакратычнага волевыяўлення грамадзян на практыцы не было. Адбыўся банальны выбарчы фарс, які мала адрозніваўся ад саўковых «выбараў», калі вынік загадзя запланаваны.
    Ранкам 27 лістапада, калі старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына абвясціла папярэднія вынікі рэферэндуму, я спытаўся ў Шарэцкага:
    — Сямён Георгіевіч! Зразумела, што гэта канец. Калі не сёння, то заўтра нас выкінуць з будынка. Вы хоць бы паклапаціліся аб запасным аэрадроме? Куды мы пойдзем адсюль? Дзе будзем працаваць, праводзіць пасяджэнні?
    Шарэцкі ў адказ развёў рукамі:
    — Ну... Там будзе відаць...
    У гэты ж дзень, 27 лістапада, Ціхіня ў Канстытуцыйным Судзе канчаткова пахаваў імпічмент, пазбавіўшы дэпутатаў апошняй надзеі.
    Дэпутаты няўцямна сноўдаліся па Доме ўрада, пакавалі рэчы. Нават нейкай заявы, няхай і абцякальнай, не прынялі.
    Увечары я зайшоў у кабінет спікера. У Шарэцкага сядзеў Віктар Ганчар. Я далучыўся да іх размовы. Абмяркоўвалі, што рабіць далей. I тут пазванілі з радыё «Свабода». Карэспандэнт прапанаваў Шарэцкаму выказацца ў жывым эфіры. Пытанне было наступнае:
    — Паважаныя спадары дэпутаты, як вы збіраецеся дзейнічаць далей, як думаеце супраціўляцца?
    У адказ Шарэцкі стаў прамаўляць агульныя фразы, з якіх вынікала, што Вярхоўны Савет не збіраецца рабіць практычна нічога. У нейкі момант Шарэцкі і сам зразумеў, што ўсё гэта выглядае далёка не лепшым чынам, і перадаў слухаўку мне.
    I тут мяне прарвала. Я гаварыў вельмі жорстка. Сказаў, што мы, дэпутаты, якія захавалі вернасць Канстытуцыі, будзем стаяць да канца, будзем абараняць парламент. Вядома, мы не хочам кровапраліцця, але з парламенцкага дома нас выкінуць толькі сілай.
    Лёс парламента, лёс Канстытуцыі, лёс беларускай дэмакратыі быў пахаваны. Але я спадзяваўся, што хоць сысці мы здолеем годна. Мы проста абавязаны былі прымусіць Лукашэнку прымяніць супраць дэпутатаў парламента гвалт, каб паказаць сусветнай суполыіасці і свайму народу, што ўладу ён захапіў сілай. Ганчар мяне падтрымаў. Мы дамовіліся з Шарэцкім, што сёння ніхто не
    будзе разыходзіцца, паколькі заўтра нас могуць проста не ўпусціць у будынак, і гэтую ноч дэпутаты павінны правесці ў Доме ўрада.
    3 гэтай прапановай згадзіліся ўсе дэпутаты. Але... У хуткім часе многія пачалі разыходзіцца па дамах. З’ехаў і сам Шарэцкі. У будынку Домаўрада засталіся, напэўна, толькі я ды нязломны камуніст Валеры Шчукін, бясстрашнасці і мужнасці якога можна толькі пазайздросціць.
    ...Я сядзеў у сваім кабінеце, на ўсякі раз зачыніўшы дзверы на ключ. У той вечар я зрабіў шмат званкоў журналістам, расійскім і заходнім, а таксама нашым палітыкам і дыпламатам. Распавядаў, што ў Беларусі адбыўся канстытуцыйны пераварот. Так працягвалася дзесьці да дванаццаці ночы...
    Раптам за дзвярыма чуецца грукат каваных абцасаў, потым грукаюцца ў дзверы. Я вырашыў не рэагаваць. Але дзверы выбілі, і ў кабінет уварвалася раз’юшаная зграя ўзброеных людзей у камуфляжы.
    — Хто тут, каму яшчэ не надакучыла засядаць? Неадкладна вызваліце памяшканне! — два палкоўнікі хіжа ўтаропіліся ў мяне.
    Быццам спружына выштурхнула мяне з-за стала:
    — Прэч адсюль, падлюгі! Прэч!
    Напэўна, у той момант на маім твары было столькі рашучасці, што палкоўнікі моўчкі рэціраваліся.
    ...Ранкам уваход у Вярхоўны Савет быў зноў блакаваны аховай. Некалькі гадзін дэпутаты на чале са спікерам Сямёнам Шарэцкім стаялі на ганку, лаялі прэзідэнта, наракалі, што ў кабінетах засталося шмат асабістых рэчаў. Ахова адмаўля-
    лася адказваць — упусціць дэпутатаў у будынак ці не. Толькі ўволю паздзекаваўшыся з пераможаных, Лукашэнка, відаць, усё ж дазволіў ахове прапусціць іх у будынак, каб яны змаглі забраць свае рэчы.
    Сыход дэпутатаў быў ганебны. Вярхоўны Савет аказаўся няздольным нават сысці са свайго будынка з належнай годнасцю.
    Панылым ланцужком, з клункамі, авоськамі і чамаданчыкамі дэпутаты цягнуліся на прыпынак грамадскага транспарту ці да аўтамабіляў. Калі б знайшоўся скульптар, які б вырашыў адлюстраваць канец нашай заканадаўчай улады, то замест помніка Леніну каля Дома ўрада ён вылепіў бы няшчасных уцекачоў з кайстрамі, якім «даравалі» і нават дазволілі аднесці дадому сваё зрэб’е...
    Раздзел чацвёрты
    Агонія доўжыцца
    У студзені 1997 года рэшткі Вярхоўнага Савета, якія тады яшчэ рэгулярна збіраліся на свае «вячоркі», стварылі «Камісію па расследаванні дзейнасці Аляксандра Лукашэнкі».
    He думаю, што кіраўніцтва Вярхоўнага Савета збіралася напоўніць гэты крок рэальным зместам. Хутчэй за ўсё, разлік быў на прапагандысцкую акцыю, каб нагадаць пра сваё існаванне ў белым свеце.
    Такія камісіі ствараліся шматразова. Іх «дзейнасць» звычайна заканчвалася першай і апошняй прэс-канферэнцыяй. Потым на яе ўсе забываліся, пасля чаго стваралася новая камісія, абвяшчалася новая прэс-канферэнцыя і г. д. Але .гэтым разам Шарэцкі з таварышамі «зрабілі памылку» — камісію ўзначаліў энергічны і рашучы Віктар Ганчар.
    Здасі сваіх — паспіш спакойна
    Ганчар паставіўся да задач камісіі сур’ёзна, як і да ўсяго, што ён рабіў.
    Літаральна за некалькі тыдняў камісія правяла прававую экспертызу сотняў указаў і незаконных актаў, выдадзеных Лукашэнкам. У выніку быў напісаны цэлы даклад, які аргументавана даво-
    дзіў, што Лукашэнка з першых дзён прэзідэнцтва груба парушаў Канстытуцыю і заканадаўства краіны. Падзеі лістапада 1996 года кваліфікаваліся ў дакладзе як дзяржаўны пераварот. Грунтуючыся на фактах, камісія зрабіла выснову, што Лукашэнка не мае права займаць пасаду прэзідэнта.