• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларусь на ростанях  Пётр Краўчанка

    Беларусь на ростанях

    Пётр Краўчанка

    Выдавец: Інстытут беларусістыкі
    Памер: 506с.
    Вільня 2007
    105.03 МБ
    — А можа, лепей раніцай паснедаем?
    — Ведаеце, я маю даручэнне і мушу паведаміць вам нешта важнае.
    Я быў шчыра заінтрыгаваны.
    Лабуноў прыязджае, і мы едзем да яго дамоў. За вячэрай ён кажа мне:
    — Ведаеце, тэлефанаваў дарадца прэзідэнта Урал Латыпаў і нрасіў перадаць вам сур’ёзную прапанову. Ён просіць вас падумаць аб вяртанні ў МЗС на пасаду пасла ў Японію... Гэта такая краіна! Я на вашым месцы быў бы шчаслівы...
    Прыняць такую прапанову я не мог. Што скажуць сябры, што скажуць нядобразычліўцы?
    — Перадайце Латыпаву, што я ўдзячны яму за прапанову, але калі я прыму нейкае пазітыўнае рашэнне, то патэлефаную яму сам.
    — Але гэта практычна адмова?
    — Лічыце, што так. Але я хацеў бы выйсці з сітуацыі дыпламатычна. Перадайце Латыпаву ўсё менавіта ў такой рэдакцыі.
    3 Латыпавым, які потым стаў міністрам замежных спраў, у мяне склаліся цалкам карэктныя адносіны, якімі я даражу.
    Пазней мы з ім знайшлі агульную мову, але тады я яму не патэлефанаваў.
    Сеанс медыцынскай подласці
    У ліпені, калі я ляжаў у бальніцы, на мой хатні тэлефон паступіў «высокі» званок. Трубку ўзяла
    мама, якая прыехала з Маладзечна, і ўвесь час, пакуль я хварэў, жыла ў Мінску. Яна кожны дзень прыходзіла да мяне ў бальніцу, прыносіла прадукты. Пазней яна наогул перабралася ў бальніцу, зрабілася сядзелкай.
    — Добры дзень, гэта Мясніковіч. Ці можна запрасіць Пятра Кузьміча?
    I раптам мама, якая ведала, хто такі Мясніковіч, ведала, што мы шмат гадоў працавалі разам, не вытрымала і расплакалася. Мясніковіч устрывожыўся.
    — Што такое? Што здарылася?
    — Ды вось, сын у бальніцы...
    — Перадайце, што я тэлефанаваў. Няхай папраўляецца. У мяне для яго ёсць прапанова.
    У той жа дзень мама расказала мне аб гэтай размове.
    — Мама, я тэлефанаваць не буду. Захоча — сам мяне знойдзе.
    Гэтае тэлефанаванне не абышлося для мяне без наступстваў.
    У атачэнні прэзідэнта зацікавіліся маёй хваробай. Міністр аховы здароўя Ігар Зелянкевіч звязаўся з галоўным лекарам бальніцы і намякнуў, што мне там рабіць няма чаго.
    Для мяне гэта стала яшчэ адным урокам чалавечай нізасці. Працуючы ў гаркаме, я курыраваў і медыцыну і прасоўваў Зелянкевіча па службовай лесвіцы — паставіў яго праз некалькі прыступак на пасаду начальніка гарадскога аддзела аховы здароўя, адкуль ён потым і перабраўся ў крэсла міністра.
    I вось цяпер па яго распараджэнні мяне, практычна прыкаванага да ложка, сталі «выкурваць» з дзяржаўнай бальніцы. На маю просьбу даць ма-
    шыну, каб даехаць дадому, галоўны лекар сказаў:
    — Гэта вашы праблемы. «Хуткую» я вам не дам.
    — Але дазвольце, — абурыўся я, — так, я апазіцыянер, але ж грамадзянін Беларусі. Я ўсё жыццё плаціў падаткі. Чаму я не магу скарыстаць машыну хуткай дапамогі?
    — Таму што нам дадзена такое ўказанне.
    I потым, засаромеўшыся, дадаў шэптам:
    — Было тэлефанаванне Зелянкевіча. Я не магу пераступіць цераз указанне міністра...
    Ісці я не мог, сядзець таксама не мог, так што таксі выклікаць не выпадала. Дзякуй маме, якая знайшла нейкі «рафік». Ён быў абсалютна не прыстасаваны для такіх перавозак. Але сяк-так мяне змаглі давезці дадому.
    Прайшло некалькі гадоў, і я неяк сутыкнуўся з Зелянкевічам. Да таго часу Лукашэнка ўжо выкінуў яго з міністэрства як адпрацаваны матэрыял.
    — Ну што, Ігар, прызнайся, гэта ты даў каманду выгнаць мяне з бальніцы?
    — Што вы, Пятро Кузьміч, я нічога аб гэтым не ведаю. Гэта чыесьці інсінуацыі...
    Але па тым, як бегалі яго вочы, я зразумеў — хлусіць.
    Як спісваюць у архіў
    Мне трэба было месяц ляжаць, каб зняць нагрузку на пазваночнік. А потым прыйшлося наноў вучыцца хадзіць — пераход праз пакой займаў 15 хвілін.
    Аднак увесь гэты час у апазіцыйным асяроддзі гулялі чуткі, што Краўчанка прыкідваецца. Затры месяцы хваробы мне ні разу не патэлефанаваў ніхто з калег па апазіцыі.
    Толькі аднойчы, калі я быў прыкаваны да ложка, пазваніў рэдактар «Народнай волі» Іосіф Сярэдзіч і пацікавіўся:
    — Пятро Кузьміч, чаму вы нічога не пішаце ў нашу газету? Нешта замоўклі, куды вы зніклі?
    Я кажу:
    — Аб якім артыкуле ты гаворыш? Я паралізаваны, не ўстаю на ногі!
    — А, так-так! — працягнуў Сярэдзіч і развітаўся.
    Ніхто з маіх шматлікіх паплечнікаў не пацікавіўся: ці патрэбна мне дапамога?
    Я зразумеў, што мяне канчаткова здаюць у архіў.
    I напэўна, я там і апынуўся б, сышоў у палітычнае, а магчыма, і фізічнае небыццё, калі б не Галіна Сяргееўна — мая мама, якая на працягу амаль шасці месяцаў літаральна выходжвала мяне. У канцы жніўня яна завезла мяне ў глухую вёсачку на Мядзельшчыну побач з Блакітнымі азёрамі, дзе дзякуючы яе любові, цеплыні і клопату я ўстаў і нанова навучыўся хадзіць. Да таго ж Госпад паслаў мне унікальнага лекара-траўніка — Яўгена Пятровіча Шмярко. Яго масажы, настоі з зёлак і аплікацыі цудадзейным чынам паднялі мяне з ложка. Перад імі, сваімі выратавальнікамі, я ў заўсёдным неаплатным даўгу.
    Прапанова Мясніковіча
    Суботняй раніцай у кастрычніку мне патэлефанаваў Мясніковіч.
    — Хачу прыехаць.
    — Прыязджайце, буду рады.
    Я выйшаў у двор яго сустрэць, запрасіў на кубак гарбаты, але ён адказаў:
    — Не-не. У кватэру не пайду. У цябе там усё слухаюць. Давай лепей пагуляем.
    — Міхаіл Уладзіміравіч, дык засякуць жа.
    — Ну, засякуць дык засякуць.
    Ён яшчэ зрабіў выгляд, што прыехаў па сваёй уласнай ініцыятыве, але гютым перайшоў да сутнасці:
    — Ведаеш, пара табе вяртацца да працы. Ты дасведчаны палітык і дыпламат. Калі праявіш разважнасць, то можаш паехаць паслом у Японію. Як ты да гэтага ставішся?
    — Міхаіл Уладзіміравіч, але гэта ўжо трэцяя прапанова. Mary толькі паўтарыць тое самае, што і раней.
    — Пятро, ты ўсё ж сур’ёзна падумай!
    — Падумаць, вядома ж, можна.
    — I колькі ты збіраешся думаць?
    — Месяц-паўтара.
    — А чаму гэтак доўга?
    — Хачу з’ездзіць у Юрмалу, падлячыцца. Заадно ўсё абдумаю, узважу.
    — Ну што ж, месяц дык месяц.
    На гэтым мы развіталіся. Аднак увесь час я цягнуў з канчатковым адказам. Хоць і разумеў, што пагаджацца прыйдзецца — іншага выйсця ў мяне проста не было.
    Дзесьці напрыканцы лістапада Мясніковіч патэлефанаваў зноў, гэтым разам рашуча:
    — Пара пагаджацца. Іначай час пройдзе, і пытанне будзе «замусоленае». Аб ім проста ніхто не ўспомніць.
    Я разумеў, што ён мае рацыю, але ўсё ж папрасіў яшчэ нейкі час на разважанні. I толькі на пачатку снежня, калі Ніна Мазай, якая тэлефанавала па даручэнні Мясніковіча, адшукала мя-
    не ў санаторыі ў Юрмале, я нарэшце наважыўся:
    — Добра, паведаміце Міхаілу Уладзіміравічу, што я згодны. Праз некалькі дзён вярнуся ў Мінск і буду гатовы абмеркаваць дэталі.
    Прызначэнне
    Але і прыехаўшы ў Мінск, я яшчэ цэлы месяц не тэлефанаваў. Знойдзе мяне Мясніковіч — добра. He захоча — значыць, не наканавана...
    Паўза цягнулася амаль паўтара месяца.
    Але 19 студзеня 1998 года я атрымаў выклік да прэзідэнта, дзе і прагучала афіцыйная прапанова ехаць у Японію. Першае, пра што спытаўся ў мяне пры сустрэчы Лукашэнка, было:
    — Слухай, а колькі плацяць у вас у апазіцыі?
    — He ведаю, як іншыя, але я атрымліваў няшмат.
    — Я ведаю, што ты працаваў у Заікі ў цэнтры «Захад — Усход». Колькі там плацяць?
    — Там атрымліваюць столькі, колькі заробяць. Напісаў артыкул на 100 долараў, столькі і атрымаеш.
    Лукашэнку гэта спадабалася:
    — Ну, гэта значыць, там зарабляюць сумленна?
    — Нармальна. Золатам не пасыпана, але пару сотняў долараў можна зарабіць, калі падрыхтуеш некалькі добрых палітычных аглядаў.
    — Ну-ну... A то мне ўсе кажуць, што апазіцыя атрымлівае на Захадзе дурныя грошы.
    — У мяне дурных грошай ніколі не было.
    Тады Лукашэнка і падпісаў указ аб маім прызначэнні.
    Погляд з Токіо
    Пачалася мая служба ў «залатой клетцы», як называлі маё прызначэнне нядаўнія калегі па дэпутацкім корпусе.
    У Японіі я часта думаў: ці правільна зрабіў, калі даў згоду вярнуцца на дыпламатычную работу? Пытанне няпростае.
    Але, чытаючы навіны з Беларусі, я ні разу не пашкадаваў, што сышоў з апазіцыйнай тусоўкі. Гэта ўжо дакладна. У Токіо я, нарэшце, канчаткова вызваліўся ад усёй гэтай пустой мітусні і інтрыг.
    Я ўважліва сачыў за пачатай Віктарам Ганчаром кампаніяй альтэрнатыўных выбараўу 1999 годзе. 3 Ганчаром у мяне заўжды былі даволі складаныя адносіны, я часта крытыкаваў яго, спрачаўся з ім, але шчыра паважаў за мэтанакіраванасць, настойлівасць, волю да перамогі. Пачатая ім кампанія здалася мне занадта авантурнай, і я мала верыў у яе поспех.
    Але як прыкра было даведацца, што апазіцыя здрадзіла Ганчару пасля яго знікнення! Нават па тых публікацыях, якія ўдавалася знайсці, было відаць, што яго «паплечнікі» ўнутрана задаволены, што са сцэны знік такі сур’ёзны гулец. Яны нават пальцам не варухнулі, каб хоць неяк завастрыць сітуацыю, па-фарысейску апраўдваючыся, што для іх на той момант найважней было пачаць пад эгідай Ганса-Георга Віка чарговыя перамовы з уладай.
    Віктара Ганчара здалі і хутка забылі. У мяне ў архіве да гэтых часоў захоўваецца нумар «Белорусской газеты», дзе ў артыкуле «Акцыі: каб не памяталі» расказваецца, як у гадавіну яго знікнення да Генпракуратуры выйшлі толькі трое пад-
    леткаў з плакатам «Лукашэнка! Вярні Ганчара, Красоўскага, Захаранку!». Тых падлеткаў адразу арыштавалі.
    Артыкул заканчваўся словамі, якія былі сугучныя маім думкам. «Іх старэйшыя таварышы маўчаць. У свой час Ганчар разварушыў апазіцыйнае “балота”, і многім яго насельнікам гэта не спадабалася. Ён адцягнуў іх ад мірнага сну пад гнілым карчом у стаячай вадзе. Яны ніколькі не смуткавалі з нагоды яго знікнення і заяўлялі, што Ганчар ім толькі замінаў у здзяйсненні вышэйшай апазіцыйнай місіі. Перашкода ліквідавана. Зноў ціха ўначы. Спіце спакойна, спадары дэпутаты. I іх таварышы».
    Прабыўшы два гады ў апазіцыі, мушу прызнаць, што некаторы час адчуваў аптымізм і жаданне працаваць поруч з тымі, хто змагаўся супраць улады. Але, агледзеўшыся, зразумеў, што гэта не служэнне Айчыне, а шлях у нікуды. Сённяшняя апазіцыя — гэта спосаб існавання, а апазіцыянер у нас — гэта прафесія, якая мяне ніяк не магла задаволіць.
    Натуральна, многія прадстаўнікі апазіцыі праяўлялі смеласць і мужнасць, дастатковую рашучасць, падстаўлялі сябе пад дубінкі, сядзелі ў турмах. Але ці могуць быць дастойнай місіяй апазіцыі сутычкі з АМАПам, дзе падстаўляецца моладзь, якая даверліва прыходзіць на маршы і мітынгі?