Беларусь на ростанях
Пётр Краўчанка
Выдавец: Інстытут беларусістыкі
Памер: 506с.
Вільня 2007
Увечары 9 кастрычніка Шарэцкі даў у гонар высокай госці афіцыйны прыём ва ўрадавай рэзідэнцыі. На ім прысутнічала ўсё кіраўніцтва парламента. У гэты час па беларускім тэлебачанні ішла прамая трансляцыя аматарскага футбольнага матча з удзелам Лукашэнкі, які гуляў у складзе каманды ветэранаў. Убачыўшы, як ён ганяе мяч, Лені Фішэр сумна ўсміхнулася:
— Цяпер я бачу, як сапраўды заняты ваш прэзідэнт...
«Усенароднае веча»
Канстытуцыйны рэферэндум, прызначаны на 26 лістапада 1996 года, рыхтаваўся у нервовай абстаноўцы.
У той час Лукашэнка яшчэ не быў поўным гаспадаром становішча і асцерагаўся, што сітуацыя ў любы момант можа выйсці з-пад кантролю. Дзеля ўмацавання сваіх пазіцый ён прызначыў на 19 кастрычніка пампезны Усебеларускі народны сход, які задумваўся як альтэрнатыва парламенту і павінен быў прадэманстраваць усенародную падтрымку курсу на ўсталяванне ў краіне аўтарытарнага рэжыму.
Мне падумалася, што трыбуну «ўсенароднага веча» можна выкарыстаць і для публічнага пратэсту. Тым болей што мандат дэпутата парламента адчыняе любыя дзверы...
Але на парозе мінскага Палаца спорту, дзе праходзіла гэтае мерапрыемства, мяне груба спыніла ахова.
Я звярнуўся да Урала Латыпава, а таксама да Міхаіла Мясніковіча — на той час ужо кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта і галоўнага арганізатара гэтага «веча», якія праходзілі міма. Мясніковіч сумеўся і, паскорыўшы хаду, прамармытаў:
— Добра-добра, зараз я што-небудзь прыдумаю...
Потым я паслаў яму некалькі цыдулак праз дэлегатаў і журналістаў. Рэдактар рэспубліканскай газеты таксама нагадаў Мясніковічу пра мяне, але той у адказ толькі кіўнуў у бок Лукашэнкі. Сам, маўляў, разумееш...
Добра мяне ведаючы, Мясніковіч не сумняваўся, што, трапіўшы ў залу, трыбуну я ўзяў бы і штурмам, а гэтага Лукашэнка яму не дараваў бы.
Я дачакаўся перапынку, і калі болыпая частка дэлегатаў высыпала на вуліцу, наладзіў імправізаваны мітынг, выступіў перад імі з падрыхтаванай уначы прамовай, у якой сцісла выклаў альтэрнатыўную мадэль развіцця краіны.
Мне здалося, што болыпасць слухачоў праявіла непрыхаваную цікавасць, нават пачулася некалькі воплескаў. Хоць, зразумела, сітуацыю на «вечы» мой выступ не пераламаў...
Кансалідацыя, якая не адбылася
За дзень да «ўсебеларускага веча» ў Мінску адбыўся першы Кангрэс дэмакратычных сілаў «У абарону Канстытуцыі, супраць дыктатуры!».
Ініцыятары яго правядзення (сярод якіх былі палітолаг Анатоль Майсеня і адзін з нядаўніх памочнікаў «маладых ваўкоў», якія пакінулі каманду Лукашэнкі, журналіст Аляксандр Фядута) разлічвалі, што на кангрэсе ўдасца дамагчыся кансалідацыі антыпрэзідэнцкай апазіцыі — ад Народнага Фронту да камуністаў.
Але атрымалася хутчэй наадварот. Кангрэс прадэманстраваў грамадству, што апазіцыя раз’яднана і не здольна аб’яднацца нават перад абліччам дыктатуры, што насоўваецца.
Зала была набіта бітком, прыехала шмат гасцей з Расіі, прысутнічаў практычна ўвесь дыпкорпус і наш апазіцыйны бамонд у поўным складзе. Дэлегатаў было чалавек семсот.
Выступаючы перад удзельнікамі кангрэса, я гаварыў аб ератыках і артадоксах, узяўшы для прыкладу Пазняка і Лукашэнку. Паводле майго пераканання, уся чалавечая гісторыя — гэта гісторыя барацьбы ерасі і кіроўчай артадаксальнай ідэалогіі. Сначатку новая ідэалогія з’яўляецца як ерась і выклікае непрыманне, але рана ці позна становіцца явай жыцця, ператвараючыся ў артадаксальную афіцыйную ідэю. I з гэтага моманту пачынаецца яе разбуральная роля. Бальшавізм таксама пачынаўся як ерась на пачатку стагоддзя, а ў 1917 годзе стаў афіцыйнай ідэалогіяй. Гэта тое, што ў марксісцкай філасофіі называецца «законам адмаўлення адмаўлення».
— Пазняк і Лукашэнка — класічныя ератыкі, — гаварыў я,— але Пазняк не здолеў рэалізаваць сваю ідэалогію. А ў Лукашэнкі атрымалася. I толькі таму, што ён умелы прыстасаванец.
Зачытаў я і заключэнне аўтарытэтнай Венецыянскай камісіі аб тым, што навязаны Лукашэн-
кам рэферэндум не адпавядае дэмакратычным стандартам і носіць антыправавы характар, а таму праводзіць такі рэферэндум нельга.
У перапынку да мяне падышлі супрацоўнікі амерыканскага пасольства. У размове з імі нечакана прагучала:
— Спадар Краўчанка, а вы не задумваліся над тым, што з усіх апазіцыйных палітыкаў вы больш за іншых падыходзіце для таго, каб стаць галоўным сапернікам Лукашэнкі?
Прызнацца, у тую хвіліну я проста сумеўся. Думка ўвайсці ў лік апазіцыйных палітыкаў і тым больш стаць канкурэнтам Лукашэнкі на палітычным полі мне да гэтага не прыходзіла ў галаву. Я адчуваў сябе дыпламатам, дастаткова кампетэнтным у выбудоўванні знешнепалітычных адносінаў, ці дзяржаўным чыноўнікам, які заўжды абапіраўся на мэты нашай дзяржавы, заяўленыя ў Канстытуцыі.
Але ў той дзень у мяне ўпершыню зарадзілася пачуццё, што я буду вымушаны сысці ў адкрытую апазіцыю, што да гэтага мяне проста абавязвае ламанне Лукашэнкам дэмакратычных механізмаў улады.
Дэпутатаў прэсуюць
У верасні 1996 года ў Вярхоўным Савеце пачаўся збор подпісаў пад зваротам дэпутатаў у Канстытуцыйны Суд за імпічмент прэзідэнту.
У гэты час я быў на адпачынку і вярнуўся ў Мінск толькі ў канцы верасня, калі працэс ужо ішоў.
У Вярхоўным Савеце да мяне падышоў Генадзь Карпенка, які фактычна кіраваў зборам подпісаў.
— Трэба паставіць подпіс пад зваротам у Канстытуцыйны Суд! — без хітрыкаў пачаў ён.
— Генадзь Дзмітрыевіч, а Шарэцкі ўжо паставіў свой подпіс пад гэтым дакументам?
— He, Сямён Георгіевіч падпішацца апошнім.
Упэўнены і сёння, што, пачынаючы такую сур’ёзную кампанію, кіраўнік парламента павінен быў першым устаць на абарону дэмакратыі і законнасці ў краіне. Гэта надало б акцыі неабходную палітычную вагу. Але Шарэцкі катэгарычна адмаўляўся гэта зрабіць, гуляючы ў незразумелую і зусім непатрэбную «аб’ектыўнасць». Хутчэй за ўсё, за тым ён хаваў свой страх.
— Ведаеце, Генадзь Дзмітрыевіч, я адмаўляюся прымаць такую гульню, — адказаў я. — Гатовы падпісацца за імпічмент, але няхай спачатку цалкам высветліцца абстаноўка ў парламенце, няхай вызначыцца Шарэцкі.
— Пятро Кузьміч, ці не збіраешся ты перакінуцца на той бок? — перайшоў у атаку Карпенка.
— He збіраюся, але перакананы, што ад Шарэцкага трэба дамагчыся яснай пазіцыі.
Мы паспрачаліся, але я яшчэ доўга стаяў на сваім. I толькі канчаткова пераканаўшыся, што Шарэцкі не збіраецца ісці наперадзе парламенцкай калоны, падпісаўся за імпічмент.
Праз некалькі дзён у бой пайшла Адміністрацыя прэзідэнта.
Усіх дэпутатаў, якія падтрымалі імпічмент, пачалі, што называецца, прасаваць. Тактыка была разнастайная. Камусьці прапаноўвалі добрую работу, камусьці, як дэпутату з Бабруйска Ігару Анушкіну, пагражалі фізічнай расправай, у кагосьці звальнялі з працы сваякоў і сяброў.
У сярэдзіне лістапада мне раптам патэлефанаваў загадчык адной з кафедраў БДУ Анатоль Санькоў, якога я добра ведаў з універсітэцкіх часоў.
Бачыліся рэдка, і мяне адразу насцярожыла, што ён настойліва прапаноўваў тэрмінова сустрэцца.
Пры сустрэчы Санькоў адразу перайшоў да справы:
— Мы з табой сябры, і я хачу табе шчыра сказаць, што ёсць людзі, якія мяне прыслалі. Яны прапаноўваюць размен. Ты можаш назваць любую пасаду — намесніка міністра, пасла ў любой краіне. Яны даюць гарантыю, што ты атрымаеш усё, што назавеш. Цябе просяць аб адным — адкліч свой подпіс’.
— Толя, перадай «таварышам», якія прыслалі цябе, што я на гэта не пайду, — адказаў я.
— Яны гатовы гаварыць нават пра тваё вяртанне ў МЗС у якасці міністра. Сянько ўсё адно хутка сыходзіць...
— Яшчэ раз паўтару — я не прадаюся!
«Стары сябар», новы сексот
Гэтая непрыемная сустрэча мяне насцярожыла. Але тое, што я даведаўся пазней, стала для мяне вялікім жыццёвым ударам.
3 Саньковым мы сябравалі са студэнцкай лавы. Пісалі дысертацыі, абараняліся. Потым я дапамагаў яму стаць загадчыкам кафедры. Калі яму трэба было паставіць тэлефон, з’явіўся і тэлефон, што ў той час зрабіць было не проста...
Ужо працуючы міністрам, прыкладна за паўтара года да адстаўкі, я запрасіў Санькова:
— Толя, давай дарадцам у МЗС, а праз тры месяцы паедзеш у Вашынгтон.
Ён адмовіўся — маўляў, хворыя бацькі...
’ Ні тады, ні пазней, у студзені 1998 года, перад сваім прызначэннем у Японію, свайго подпісу пад дакументам аб імпічменце я не зняў.
Яшчэ ў 1980-я гады ён быў прызначаны намеснікам дэкана. Праз тое, што на факультэце навучалася шмат замежных студэнтаў, да яго пачалі наведвацца «куратары» з органаў, прасілі пісаць «аналітычныя запіскі».
Неяк я прыехаў да яго на свята, а ён хваліцца, гіаказвае гадзіннік:
— Паглядзі. Вось «таварышы» мне на 23 лютага падарунак зрабілі. У гэтай сістэме не прыняты грошы ды іншае. Я хутка ў Лацінскую Амерыку з круізам еду, шэсць краін пагляджу. Яны мне прабілі.
Але я ніколі не падумаў бы, што ён можа напісаць «аналітычную запіску» і на мяне. Аднак давялося пераканацца і ў такіх яго здольнасцях.
У парламенце ў мяне быў добры знаёмы — інтэлігентны, разумны чалавек.
Неяк мне трэба было з ім тэрмінова параіцца. Разумеючы, што тэлефоны праслухоўваюцца, і не жадаючы яго падстаўляць, я вырашыў паехаць да яго без званка. Жыў ён у пасёлку за Зялёным Лугам. Ранкам нядзельнага дня я прыехаў, але ён у гэты час выправіўся на рынак.
У гэтым самым пасёлку жыў і Толя. Падыходжу да яго дома, а ён разам з бацькамі праполвае градкі. Вырашыў пачакаць у іх свайго дэпутатапрыяцеля. Дачакаўся, пагаварыў пару гадзін, a потым яшчэ раз зайшоў да Толі развітацца.
Праходзіць тыдзень. Прыяцель-дэпутат паведамляе:
— Мяне выклікаў сакратар Савета Бяспекі Шэйман.
— А што ў цябе з Шэйманам?
— 3 Шэйманам у мяне някепскія, амаль сяброўскія адносіны... Дык вось, я мог мець вялікія непрыемнасці...
Выявілася, што Шэйман «па сяброўстве» паказаў яму данясенне агента, у якім было ў дэталях распісана, як Краўчанка намагаўся з ім сустрэцца.
— Хто цябе мог залажыць?
Сорамна было прызнацца, што ёсць толькі адна крыніца такой інфармацыі — мой «стары сябар».
«Буду стаяць да канца»
Сітуацыя з імпічментам знецше цалкам абнадзейвала.
Неабходная колькасць подпісаў дэпутатаў была сабрана, а ў бруднай працы з іх адкліканнем лукашэнкаўская адміністрацыя не дасягала поспеху.
Пасля збору подпісаў усё залежала ад пазіцыі і паводзінаў старшыні Канстытуцыйнага Суда Валерыя Ціхіні. Але ён лавіраваў, круціўся, на ўсе пытанні адказваў гранічна дыпламатычна.