• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларусь на ростанях  Пётр Краўчанка

    Беларусь на ростанях

    Пётр Краўчанка

    Выдавец: Інстытут беларусістыкі
    Памер: 506с.
    Вільня 2007
    105.03 МБ
    Са становішча, што склалася, адзіны выхад, які дазваляе выйсці на роўны шлях, — дафармоўванне беларускай нацыі і на гэтай аснове — афармленне ўсіх атрыбутаў нацыянальнай дзяржавы. Толькі ўласная развітая дзяржаўнасць можа забяспечыць выжыванне і захаванне 6t ларускай нацыі, якая знаходзіцца сёння на мяжы фізічнага знікнення, створыць умовы дая фармавання сярэдняга класа як гаранта палітьгчнай стабільнасці і незваротнасці дэмакратычных пераўтварэнняў, сфармуе нацыянальна-спецыфічнае духоўнае і культурнае «я» народа.
    У гістарычным сэнсе асноўнай прычынай нашай трагічнай раздвоенасці і адсутнасці адзінства была шматканфесійнасць. Аднак ва ўмовах XXI стагоддзя, у культуралагічным сэнсе, наша шматканфесійнасць можа быць і станоўчай з’явай. Сёння трэба імкнуцца да сімбіёзу, фармавання нейкага трэцяга пачатку. Менавіта арганічнае спалучэнне візантыйска-праваслаўнай традыцыі, напоўненай вялікай духоўнасцю і самаахвярнасцю, і прагматычна-рацыянальнага пратэстанцкага і каталіцкага пачаткаў дазволіць сфармаваць наша спецыфічнае аблічча. «Пераплавіць» іх і стварыць новую духоўна-культурную існасць. Проста неабходна зрабіць так, каб нашы дзеці не толькі добра ўяў-
    лялі, а і глыбока ўспрымалі і выкарыстоўвалі каштоўнасці гэтых двух вялікіх рэлігійна-культурньіх уплываў, бралі лепшае ў кожным з іх. На падставе гэтага і адбудзецца пошук свайго ўласнага «я», уласнага месца Беларусі ў свеце, уласнага шляху. Як ужо адзначалася, квінтэсенцыя ідэі нацыянальнай дзяржаўнасці выяўлена ў надзіва дакладных паэтычных радках Максіма Лужаніна: «Каб ні Усходняй, ні Заходняй ты была — сама сабой!».
    Гэтыя думкі прымусілі мяне прыгадаць і апісаць падзеі апошніх 15 гадоў, у якіх адлюстраваліся беларускія ўдачы, але болып за ўсё — няўдачы.
    Усё робяць людзі: валадараць ці падпарадкоўваюцца, выконваюць закон ці парушаюць яго. Чалавечы чыннік — галоўны ў жыцці нацыі і дзяржавы. Мне хацелася расказаць, як гэты чыннік дзейнічаў у нас. I Іа жаль, носьбітаў станоўчага досведу сярод нашай кіроўчай эліты было няшмат.
    Але толькі асэнсоўваючы досвед, можна паразумнець, каб жыць са значна большым пачуццём адказнасці, чым раней.
    * * *
    Перачытаўшы напісанае, я падумаў — ці не занадта я выкрываю рэчаіснасць, ці не занадта проста і непрадузята гавару аб людзях, з якімі мяне звёў лёс, з якімі даводзілася працаваць?
    I сам сабе адказваю — так трэба.
    Бо ніколі і ні да чога добрага мы не прыйдзем, калі не паглядзім на сябе проста, калі не разгледзім свае нерашучасць, сябелюбства, дробязнасць, гатоўнасць да здрады і паталагічную няздольнасць аб’яднацца.
    Дарэмна прадстаўнікі апазіцыі спрабуюць падаць сябе нейкімі дабратворцамі і добразычліўцамі. Людзі бачаць, разумеюць і памятаюць усё.
    Калі мы хлусім нават самім сабе, яны ніколі за намі не пойдуць.
    Якія правілы гулыіі і прынцыпы мы выбралі: «сваіх не чапай»?! Калі я бачу, што мой паплечнік, які рвецца да ўлады, не валодае неабходнымі вартасцямі, калі ён бездапаможны, непадрыхтаваны, хлуслівы і пры гэтым я маўчу — з падманнага пачуцця салідарнасці, то я мушу разумець, што я не дапамагаю яму. А калі я хлуслівы ў ацэнцы сваіх паплечнікаў, ніхто не паверыць і ў шчырасць маіх намераў.
    Але нават не ў гэтым справа!
    Той, хто бярэ на сябе місію палітыка, абавязаны думаць не аб дробных амбіцыях «нашых» і крыўдах, а аб тым, што ж гэтыя «нашы» нясуць народу. Ён адказвае за тое, каб народ зноў не падманулі і зноў нс здалі пад уладу чалавека, які і блізка не павінен стаяць пры ўладзе.
    Так, у гэтай кнізе ёсць жорсткія ацэнкі. He хаваю, што мне нярэдка даводзілася і дзейнічаць даволі жорстка, і гаварыць без залішніх эўфемізмаў. Я нажыў сабе нямала ворагаў. Але не думаю, што, калі б я быў мякчэйшы, іх было б меней. Да таго ж жорсткія патрабаванні я прад’яўляў перадусім самому сабе. Бяссонныя ночы, па паўсотні камандзіровак на працягу года, адмова ад асабістага жыцця — усё было падпарадкавана аднаму: імкненню ўмацаваць у свеце незалежную Беларусь і хоць нешта зрабіць для стварэння беларускай дзяржавы.
    А што да рэзкасці ацэнак, дык народ зразумее сам, хто чаго варты. Апошнюю кропку заўсёды ставіць ён.
    25 сакавіка 2006 года
    Іменны паказальнік
    Абрамава Вольга, 475
    Абрамовіч Аляксандр, 119
    Абрамовіч Раман, 332
    Агалец Валянцін, 454
    Агінскі Міхаіл Клеафас, 88,175,284
    Адамкус Валдас, 284
    Азімаў Сарвар, 135
    Азончык Аляксандр, 115
    Аксёнаў Аляксандр, 21— 22,235
    Алампіеў Віктар, 469
    Аліеў Гейдар, 81
    Алфёраў Жарэс, 88
    Альбрэхт Готфрыд, 455
    Антановіч Іван, 241—244, 251-254, 258, 260, 398, 406—407,411—412,467— 469
    Антончык Сяргей, 134
    Анушкін Ігар, 435
    Арагон Джан-Карла, 455— 456
    Арыстоцель, 260
    Астапенка Уладзімір, 212
    Астрожскі Канстанцін, 332
    Аталі Жак, 307, 318
    Атрошчанка Сяргей, 381
    Ахмадуліна Бэла, 333
    Ахматава Ганна, 333
    Багданкевіч Станіслаў, 421,465,470
    Багдановіч Максім, 15, 125-126,128
    Бакацін Вадзім, 195
    Балюк Сяргей, 176
    Бандарэнка Аляксандр, 57
    Барадзін Павел, 344
    Барадулін Рыгор, 89
    Бараннікаў Віктар, 195
    Барташэвіч Генадзь, 21 — 22,29-30,111-112,413, 449
    Баршчэўскі Лявон, 62
    Барысава Людміла, 37
    Басалыга Уладзімір, 418
    БэйкерДжэймс, 152,191— 192,356-358,363-365, 368-370
    Бембель Алег, 16
    Бенеш Эдуард, 106
    Беразоўскі Барыс, 332 Бертынета Джан-Лукі, 109,255-256
    Берэгуа П’ер, 305—307 Бжазінскі Збігнеў, 352
    Бірыла Мікалай, 119 Блікс Ханс, 74, 81
    Богша Лазар, 91
    Бразаўскас Альгірдас, 21, 220,284
    Бровікаў Уладзімір, 235
    Брэжнеў Леанід, 31
    Будзінас Яўген, 262, 277 Булахаў Дзмітры, 37, 158, 209,399,401-402
    Бураўкін Генадзь, 20—21, 66,123,191-192,248
    Бурбуліс Генадзь, 166— 167,169,171,175,183
    Бутэвіч Анатоль,12 Буш(Джордж, 183—184, 355-356,358,365-370
    Быкаў Васіль, 14,228,230
    Бядуля Змітрок, 15 Бяссмертных Аляксандр, 135-145,147
    Вазнясенскі Андрэй, 264, 333
    Вайцзекер Рыхард фон, 343
    Вайцянкоў Мікалай, 107 Валенса Лех, 228—229
    Варанцоў Юлій, 75, 246, 257
    Васільеў Уладзімір, 150 Вашынгтон Джордж, 332
    Велонскіс Сімас, 284
    Веранезе Паола, 108
    Верас Зоська, 16
    Вік Ганс-Георг, 456, 482
    Вінчы Леанарда да, 88
    Вучэціч Яўген, 99
    Вярцінскі Анатоль, 15
    Вячорка Вінцук, 17, 23— 24,120
    Вячорка Рыгор, 16, 69
    Гавел Вацлаў,56,106—107, 246-247,257
    ГайдарЯгор, 166—167,171, 173-176, 182,211,214— 215,337,339
    Галі Бутрас-Бутрас, 98
    Галко Уладзімір, 32—33, 35
    Гамсахурдыя Звіяд, 186 Ганчар Віктар, 37,322,399, 401-402,446,457,460463,482-483
    Ганчарык Уладзімір, 484— 485
    Гарбачова Ірына, 156
    Гарбачоў Міхаіл, 26,48,51, 54,128,132,136-137,141, 146, 149, 156-160, 163, 166-167,183-191,194198, 201, 203, 209, 218219,356,358
    Гардыка Міхаіл, 147
    Гашак Яраслаў, 87
    Гегель Георг Вілыельм, 260
    Геніюш Ларыса, 121—123
    Геншэр Ганс Дзітрых, 55, 310-311,314-315
    Герасімовіч Уладзімір, 150
    Герасюк Іван, 257
    Гілевіч Ніл, 40, 119, 304
    Гіруць Мечыслаў, 421—422
    Голубеў Валянцін, 228,230
    Гразнова Людміла, 448
    Грамыка Андрэй, 31
    Грачоў Андрэй, 156, 159
    Грачоў Павел, 444
    Грушавы Генадзь, 151
    Грыб Мечыслаў, 396,416, 421,468,475
    Грыбанаў Валеры, 399
    Грыгор’еў Аляксандр, 417
    Грэсь Ніка, 72
    Грэшных Валеры, 67—68
    Гурыновіч Анатоль, 42, 45-46,49,91,111,146,355
    Гутэнберг Іаган, 88
    Дамейка Ігнат, 88
    Данілаў Генадзь, 240,386, 391,393, 395,398, 406407,410
    Дастаеўскі Фёдар, 88
    Дзёмін Аляксандр, 150
    Дземянцей Мікалай, 8, 38-39,69,132-133,146147
    Дзмітрыеў Яўген, 37
    Дзюма Ралан, 98,302,304—
    306
    Дзягілева Галіна, 418
    Дзягілеў Леанід, 418
    Дзямковіч Марыя, 72,124
    Домаш Сямён, 484
    Драгавец Васіль, 179, 244 Дранько-Майсюк Леанід, 418
    Дрынеўскі Міхаіл, 418 Дубко Аляксандр, 404,420
    Дубоўка Уладзімір, 73
    Дубянецкі Міхаіл, 12
    Дыяна прынцэса, 297,298
    Ельцын Барыс, 39,156,159,
    162-171, 177-178, 180, 182-185, 187-189, 191, 195-197, 200-205, 209, 215-216, 265, 334-336, 339, 345-346, 358, 377, 387, 396, 426-427, 440441
    Еўсцігнееў Яўген, 340
    Еўтушэнка Яўген, 333
    Жылуновіч Зміцер, 12 Жылюк Міхаіл, 418 Жырыноўскі Уладзімір, 332
    Жыўкаў Тодар, 46
    Завістовіч Расціслаў, 124
    Заіка Леанід, 481
    Законнікаў Сяргей,12
    Заламай Уладзімір, 340
    Замяталін Уладзімір, 260, 269-270, 398, 405-409, 411-412
    Захаранка Юры, 483
    Захараў Марк, 333, 340
    Захарка Васіль, 121
    Захарынскі Вячаслаў, 340
    Захарэвіч Марыя, 418
    Зелянкевіч Ігар, 477—478
    Зленка Анатоль, 74,76,135, 166,366
    Злобіна Таццяна, 418
    Зюсмунт Рыта, 56—57
    Зяленіч Ёзаф, 247
    Іванова Ніна, 37, 418
    Іваноў Віктар, 23
    Ільін Леанід, 78
    Ільф Ілья, 469
    Ілюшын Віктар, 166
    Іта, 273
    Кавалёнак Уладзімір, 39
    Каваленка Генадзь, 138, 142-144
    Кавалёў Сяргей, 426—427
    Казінец Міхаіл, 418
    Казлоў Генадзь, 163, 401
    Казлоўскі Аляксей, 37
    Казлоўскі Павел, 301,371, 380
    Каліноўскі Кастусь, 219,332
    Калякін Сяргей, 421,430, 442—443,445,447
    Камецкі Ян, 381
    Канаплёў Уладзімір, 452, 464-465
    Кант Імануіл, 260
    Караганаў Сяргей, 328
    Каралёва Ірына, 48
    Каралёў Уладзімір, 49
    Каратчэня Іван, 379
    Кардэн П’ер, 299
    Каржакоў Аляксандр, 166 Карлсан Інгвар, 52 Карніловіч Сяргей, 125 Карпаў Анатоль, 418
    Карпенка Генадзь, 401,418, 426,428,434-435, 442-
    445, 447, 465-466, 468, 475
    Карымаў Іслам, 335, 352
    Кастэнка Анатоль, 166, 196
    Касцючэнка Сяргей, 311 Касьянаў Міхаіл, 330 Каўка Мікалай, 166, 240
    Кацёлкін Аляксандр, 150 Кебіч Вячаслаў, 7—9,21—
    22,25-27,29-30,32,4142,44-45,59,62,69,101, 112,132-134,138,142143,145—146,149,158— 167, 169-170, 183, 187, 192, 196, 199, 209-211, 214-215,219, 223-224, 226,232,234-241,243244, 247, 251-260, 285, 320-321,337, 339-340, 375-377, 380-382, 386, 391-402,404-414,416, 420-421
    Кендал Дональд, 149—150 Кенэдзі Джон, 95,264
    Керстэн,313
    Кінкель Клаус, 312,313,315 Кіпель Вітаўт, 92, 124
    Кіпель Зора, 92, 124 Кіплінг Рэдзьярд, 170,195 Кіркораў Філіп, 332
    Кіршчына Тамара, 102
    Кісель Рыгор, 424
    Кісінджэр Генры, 69
    Кісялёў Ціхан, 38,112
    Кіт Барыс, 124
    Кішчанка Аляксандр, 101—
    104,311
    Кішчанка Ніна, 102
    Клаус Вацлаў, 247
    Клемансо Жорж, 323
    Клімаў Элем, 340
    Клінтан Біл, 82,248,353— 354,369-385,387
    Козыраў Андрэй, 165—166, 171,175-176,183,199200,205,212,339,340,366
    Коль Гельмут, 314—315,343
    Косцікаў Мікалай, 166,240, 391,395
    Красоўскі Анатоль, 483
    КраўчукЛеанід,39,157,159, 162, 166-171, 183, 187— 190, 192, 196, 203-204, 216-217,278,372,377