• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларусь на ростанях  Пётр Краўчанка

    Беларусь на ростанях

    Пётр Краўчанка

    Выдавец: Інстытут беларусістыкі
    Памер: 506с.
    Вільня 2007
    105.03 МБ
    Вярхоўны Савет прадстаўлялі Генадзь Карпенка, Мечыслаў Грыб і я.
    3 самага пачатку перамоваў ролю саліста спрабаваў выконваць Антановіч. Перад прадстаўнікамі Еўрасаюза ён апранаўся ў тогу дэмакрата і міратворца. Аднак вельмі хутка Антановічу прыйшлося ўсвядоміць, што яго карта біта.
    Справа ў тым, што незадоўга да пачатку перамоваў сябры з МЗС перадалі нам шэраг дакументаў, якія выкрывалі палітыку МЗС у цэлым і асабіста Антановіча ў прыватнасці. I калі пасля чарговай яго дэмагагічнай эскапады я працытаваў гэтыя дакументы, ён настолькі разгубіўся, што так ужо і не мог ачуцца да канца сустрэчы.
    Але хутка ўлада вырашыла адмовіцца ад перамоваў.
    Пазней кіраўнік Адміністрацыі Міхаіл Мясніковіч расказаў Лукашэнку пра нашу з Антановічам сутычку і скончыў свой даклад такой высновай:
    — Выходзіць, Аляксандр Рыгоравіч, што Краўчанка цалкам перайграў Антановіча. Мне падаецца, што яго пара прыбіраць з апазіцыі. Трэба
    яму што-небудзь прапанаваць. Якую-небудзь пасаду ў тым жа МЗС...
    Але прыбралі не Краўчанку, а Антановіча, і не з апазіцыі, а з улады.
    Канчаткова ён падставіўся на пачатку 1998 года, калі пераканаў Лукашэнку дазволіць адкрыццё ў Мінску місіі АБСЕ. Яму здавалася, што гэтым разам ён зможа перайграць Захад. Як і трэба было чакаць, ён зноў пераацаніў свае здольнасці. I гэтай памылкі Лукашэнка яму ўжо не дараваў.
    Але перад тым, як быць выкінутым на палітычны сметнік, Антановічу давялося прайсці праз зневажанне ў Кран-Мантана і дыпламатычны скандал, звязаны з высяленнем паслоў з іх рэзідэнцый у Драздах. Менавіта яму давялося тлумачыць сусветнай супольнасці матывы нецывілізаваных паводзінаў беларускіх уладаў*.
    Мой разрыў з Вярхоўным Саветам
    Да сярэдзіны 1997 года кіраўнікі Вярхоўнага Савета выступалі ў ролі вядомых «пікейных камізэлек» з рамана Ільфа і Пятрова з іх сакраментальнай фразай: «Замежжа нам дапаможа!».
    Увосень на чарговым пасяджэнні дэпутатаў я прапанаваў прыняць альтэрнатыўны бюджэт, праект якога на маю просьбу распрацавала група эканамістаў на чале з адным з кіраўнікоў камісіі па эканамічнай рэформе Вярхоўнага Савета XII склікання Віктарам Алампіевым.
    Галоўным аргументам на карысць такога альтэрнатыўнага бюджэту было тое, што з яго дапамо-
    ’ Лукашэнка не прапанаваў Антановічу нават пасады пасла ў якоіі-небудзь трэцеразраднаіі краіне. Некаторы час пасля адстаўкі той выкладаў філасофію ў сталічным Універсітэце культуры, a потым паехаў шукаць лепшага жыцця ў Маскву.
    гай мы змаглі б пачаць прынцыпова новую агітацыйную кампанію. I замест таго, каб гаварыць, што Лукашэнка здзяйсняе памылковую эканамічную палітыку, прапанаваць, нарэшце, людзям наш варыянт развіцця эканомікі.
    У сваім выступленні я спрабаваў пераканаць дэпутатаў:
    — Калі Лукашэнку складана зваліць лабавой атакай, дык давайце яго перамагаць іншым шляхам. Сілы не стае — розумам надтачы. Давайце апублікуем альтэрнатыўны бюджэт, ініцыюем дыскусію ў грамадстве. Калі, напрыклад, Лукашэнка падымае пенсіі ці заробкі, давайце скажам, што гэтае павышэнне магло б быць больш важкае. I, абапіраючыся на канкрэтныя лічбы, пакажам, як таго можна дасягнуць...
    Дарэчы, некаторыя нашы бюджэтныя прапановы зацікавілі ўладу, і іх потым рэалізаваў беларускіўрад.
    Рэакцыя дэпутатаў была іншая. Як і трэба было чакаць, першым апаніраваць кінуўся Шушкевіч.
    — Ну вось яшчэ адзін вялікі эканаміст знайшоўся — Краўчанка! Мы займаемся сур’ёзнай палітыкай, а ён прапаноўвае нейкі бюджэт абмяркоўваць.
    Астатнія выступленні былі болын стрыманыя, але стала відавочным, што мая прапанова большасці прысутных нецікавая. Шарэцкі мяне быццам падтрымаў, але на галасаванне ставіць пытанне не хацеў.
    Пасля гэтага я сам сабе вырашыў: «Рабіць у гэтай зале мне больш няма чаго!»
    Апошні раз я прысутнічаў на вераснёўскім сходзе дэпутатаў, які адбываўся ў канферэнц-зале
    гасцініцы «Юбілейная». Тады бурна абмяркоўвалася прапанаваная лідэрам фракцыі «Грамадзянскае дзеянне» Станіславам Багданкевічам ідэя абвяшчэння Вярхоўнага Савета паўнавартасным парламентам.
    Дэпутаты спрачаліся да знямогі, ці называць свае сходкі сходам, ці ўсё ж паўнавартаснай сесіяй. Як быццам ад гэтага нешта мянялася! Дэбаты працягваліся гадзіны тры. У выніку ініцыятыва Багданкевіча была праваленая галасамі камуністаў.
    Абражаны Багданкевіч разам з дэпутатамі сваёй фракцыі дэманстратыўна пакінуў залу, заявіўшы, што яго фракцыя больш не будзе ўдзельнічаць у працы Вярхоўнага Савета да тых часоў, пакуль не прымуць яго прапановы.
    He чакаючы канца пасяджэння, я таксама пакінуў залу. Болей засядаць на такіх «сесіях» я не бачыў ніякага сэнсу...
    Раздзел пяты
    Шлях у нікуды
    Летам таго года ў мяне зноў абвастрыліся праблемы з пазваночнікам. Я быў практычна паралізаваны. Болын за месяц праляжаў на бальнічным ложку. Затое ў мяне было дастаткова часу, каб падумаць аб жыцці, аб сваёй будучыні.
    Большасць маіх калег па Вярхоўным Савеце задавальняла вартае жалю існаванне ў «палітычным гета», куды загнаў апазіцыю Лукашэнка і з якога яна нават не спрабавала вырвацца. Яны хадзілі на пасольскія прыёмы, ездзілі за мяжу, лаялі рэжым і інтрыгавалі адзін супраць аднаго. I гэтая віртуальная палітыка іх, відавочна, задавальняла.
    Гэтак жыць мне не хацелася.
    Да таго ж і жыць не было за што. Пасля разro­ily Вярхоўнага Савета Лукашэнка па-панску кінуў выгнаным дэпутатам аднаразовую выхадную дапамогу — каля тысячы даляраў. У той час — немалыя грошы. Але за паўгода яны паспелі растаць. I ўтрымліваць сям’ю, ды яшчэ падчас хваробы, я не мог...
    Ніколі не забуду той сонечнай чэрвеньскай раніцы, калі ў пакой, дзе я ляжаў, забегла мая дачка Наташка і папрасіла дзве тысячы на снеданне ў вучэльні. Адводзячы вочы, я з цяжкасцю выціснуў з сябе:
    — Прабач, дачушка, у нас і на хлеб грошай няма...
    Нават свайму лютаму ворагу ніколі не пажадаю, каб калі-небудзь ён апынуўся ў такой зневажальнай сітуацыі.
    Вядома ж, тэарэтычна ў мяне быў варыянт «сесці» на гранты, ездзіць на Захад з працягнутай рукой, выпрошваць сродкі. Як потым высветлілася, большасць апазіцыйных лідэраў гэтак і пачалі рабіць.
    Грамадскі вынік такіх паводзінаў сёння відавочны.
    Апазіцыйная дзейнасць, адакладней, імітацыя барацьбы з уладай ператварылася ў своеасаблівы «бізнес-праект». Многія мае былыя калегі па Вярхоўным Савеце за гэтыя гады сур’ёзна «прыўзняліся» ў матэрыяльным плане. Напэўна, з тым можна змірыцца, бо працаваць і жыць без грошай нельга, а ўлада магчымасці зарабляць ім не дае...
    Але ў гэтай манеткі аказаўся і адваротны бок.
    Заложнікамі асабістага дабрабыту такіх «палітыкаў» сталі інтарэсы нашай краіны, лёсы беларускай дэмакратыі. Атрымалася, што нашы «апазіцыянеры» болын за іншых зацікаўленыя ў існаванпі кіроўчага рэжыму, які мімаволі забяспечвае ім ніштаватае існаванне за кошт Захаду.
    Вось чаму, ацэньваючы сваё рашэнне вярнуцца па дыпламатычную работу, прынятае ў 1997 годзе, я пераконваюся, што зрабіў слушна. Хоць прыйсці да яго было зусім не проста...
    У пошуках працоўнага месца
    Спачатку я вырашыў шукаць працу ў Маскве.
    Звярнуўся да Яўгена Прымакова, які на той час узначальваў расійскае МЗС. Папрасіў яго дапа-
    магчы ўладкавацца ў адзін з маскоўскіх даследчых інстытутаў.
    Прымакоў дапамагчы пагадзіўся, але ўзнікла праблема. Масква — вельмі дарагі горад. Заробку, які я змог бы атрымліваць, не хапіла б на арэнду нават сціплай кватэры. Так што ад гэтай ідэі давялося хутка адмовіцца.
    Тады ў мяне адбыліся сустрэчы з Ягорам Строевым і Генадзем Сслязнёвым, якія сталі пераконваць мяне вярнуцца на дыпламатычную работу і паехаць паслом Беларусі за мяжу. Яны абяцалі сваё садзеянне. Але на той момант я быў яшчэ поўны ілюзій, таму іх прапановы вырваць мяне з палітыкі падаліся мне крыўднымі. Хоць, думаю, свае абяцанні яны выканалі б і нейкія размовы з беларускімі ўладамі аб маім працаўладкаванні вяліся б. Ва ўсякім выпадку, гутаркі аб прыцягненні мяне да дыпламатычнай працы ў Адміністрацыі былі. Тым болей што Мясніковіч таксама пераконваў Лукашэнку выцягнуць мяне з апазіцыі, дзе я выяўляў празмерную і непатрэбную ўладам актыўнасць.
    Потым Лукашэнка падчас знаходжання ў Японіі цалкам пацвердзіў у размове са мной гэтыя здагадкі.
    — He верце ніводнаму слову Мясніковіча, — сказаў ён, — і нікому другому. У тым ліку і вашым маскоўскім сябрам... Ідэя вашага прызначэння ў Японію — выключна мая.
    Добра ведаючы «шчырасць» Лукашэнкі і яго манеры, я толькі ўмацаваўся ў сваіх меркаваннях.
    Першае сватанне
    У лютым 1997 года, калі ў рамках нашага еўрапейскага турнэ я прыляцеў у Брусель, там ужо
    знаходзіліся Генадзь Карпенка і Вольга Абрамава. На наступны дзень мы павінны былі ўдзельнічаць у пасяджэнні Еўрапейскага парламента.
    Самалёт прызямліўся позна вечарам. He паспеў я зайсці ў гасцінічны нумар, як прагучаў тэлефонны званок. Здымаю слухаўку і чую голас Уладзіміра Лабунова, беларускага пасла ў Бельгіі і па сумяшчальніцтве прадстаўніка пры еўрапейскіх арганізацыях у Бруселі.
    3 Лабуновым у мяне заўжды былі добрыя адносіны. Я цаніў гэтага таленавітага чалавека, тым болей што ён быў маім вылучэнцам. Здольны навуковец, адзін з заснавальнікаў беларускай мікраэлектронікі, у 1960-я гады ён быў першым савецкім аспірантам, якога амерыканцы запрасілі ў сваю Сіліконавую даліну. Гэта гаварыла пра многае.
    У свой час мне вельмі нялёгка далося яго дыпламатычнае прызначэнне. Шушкевіч, які ўвогуле не дасягнуў сур’ёзных вышыняў у навуцы, адкрыта зайздросціў Лабунову і спрабаваў затармазіць працэдуру яго прызначэння амбасадарам.
    Першы раз, калі я перадаў у Прэзідыум Вярхоўнага Савета дакументы на зацвярджэнне Лабунова паслом, іх, паводле афіцыйнай версіі... згубілі. Другі раз — на іх забыліся на некалькі месяцаў. I толькі з трэцяй спробы мне ўдалося дамагчыся патрэбнага рашэння. Гэта здарылася, калі Вярхоўны Савет узначальваў ужо Мечыслаў Грыб.
    Памятаючы аб гэтым, я ўсё ж вельмі здзівіўся тэлефанаванню Лабунова. Асабістыя адносіны — гэта добра, але ў той момант мы былі па розныя бакі барыкадаў. Лабуноў не мог не разумець, чым могуць скончыцца для яго кантакты з апазіцыянерам.
    — Пятро Кузьміч, а што калі мы павячэраем разам?
    — Уладзімір Архіпавіч, якая вячэра! Палова першай ночы!
    — Вельмі прашу! Мы рыхтаваліся. 3 дзесяці гадзін накрыты стол. Калі ласка, прыязджайце, a то жонка пакрыўдзіцца. Я магу хвілін праз дзесяць заехаць па вас...