• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларусь на ростанях  Пётр Краўчанка

    Беларусь на ростанях

    Пётр Краўчанка

    Выдавец: Інстытут беларусістыкі
    Памер: 506с.
    Вільня 2007
    105.03 МБ
    Бесперспектыўнасць такой барацьбы ўсвядомілі і шараговыя актывісты, якія перасталі хадзіць на падобнага кшталту мерапрыемствы. Людзі адчулі фальшывасць псеўдалідэраў, усвядомілі, што для тых вадзіць калоны на мітынгі — гэта толькі спосаб зарабіць.
    Калі ў 1994 годзе Пазняк вылучаўся ў прэзідэнты, яго актывісты сабралі 250 тысяч подпісаў, не затраціўшы ніводнай капейкі. А сёння за подпіс у падтрымку апазіцыйнага кандыдата ўжо трэба раскашэльвацца.
    Цяжкае ўражанне зрабілі паводзіны апазіцыі на прэзідэнцкіх выбарах 2001 года. Сумна было глядзець на яе лідэраў, якія па загадзе кагосьці намагаліся вылучыць са сваіх шэрагаў «адзінага» кандыдата і пасля мноства загадкавых і амаральных інтрыг знайшлі яго ў асобе прафсаюзнага боса Уладзіміра Ганчарыка.
    He знайшлі нікога сярод «сваіх» правераных кадраў, а звярнуліся да наменклатурнага рэзерву «школы камунізму». Тады мне ўдалося паглядзець у стужцы навінаў выступленне гэтага «народнага кандыдата» па тэлебачанні, які нудна чытаў падрыхтаваны «зварот» да выбарцаў аб тым, як зробіцца добра і свабодна жыць у Беларусі, калі народ яму паверыць і аддасць свае галасы.
    Зразумела, веры не было. Больш за тое, мноства выбарцаў адчулі сябе проста абкрадзенымі і зняважанымі. Нехта плюнуў на іх подпісы, сабраныя ў падтрымку кандыдатуры Сямёна Домаша, і за зачыненымі дзвярыма вырашыў вылучыць значна менш гіапулярнага Ганчарыка.
    А потым абвясцілі, што пасля выбараў, падчас падліку галасоў, трэба сабрацца на Кастрычніцкай плошчы сталіцы і падтрымаць свайго «адзінага», каб улада ўбачыла, «як нас шмат».
    Журналісты з газеты «Свабода» расказвалі, як выглядала гэтая «масавая» падтрымка: «Каля гадзіны ночы мы вырашылі схадзіць на плошчу, паглядзець, колькі прыйшло народу, колькі падцягнута спецназа і спецтэхнікі — раніцай трэба
    было здаваць нумар, хацелі паставіць начны рэпартаж.
    Якое ж было наша здзіўленне, калі на плошчы каля Палаца Рэспублікі, дзе планавалася сабраць мінімум 10 тысяч чалавек, мы ўбачылі двух амапаўцаў, якія, стоячы ў цэнтры і пакурваючы цыгарэткі, разглядалі зорнае неба. Hi “палівалак”, ні аўтобусаў са шчытаносцамі. Нікога. На прыступках Палаца прафсаюзаў тапталіся некалькі чалавек. Адна шкліна на дзвярах разбіта, і ў дзірку ўлазяць і вылазяць з будынка нейкія маладыя людзі — быццам самадзейная “ахова” спадара Ганчарыка. Натуральна, сам ён даўным-даўно з’ехаў дадому, бо хадзілі чуткі, што АМАП будзе вызваляць Палац прафсаюзаў ад прафсаюзнага дзеяча. Але вызваляць не было ад каго...»
    Агонія аўтакратыі
    Зразумела, паводзіны лідэраў апазіцыі шмат у чым абумоўлены той мадэллю ўлады, якую выбудаваў Лукашэнка.
    На Захадзе апазіцыя ўключана ў сістэму грамадскага жыцця, палітычных, дзяржаўных, парламенцкіх узаемаадносінаў. Апазіцыя там працуе цывілізавана. У многіх краінах нават атрымлівае грошы з бюджэту. Для таго, каб не ехалі жабраваць за мяжу і не паводзілі сябе там як «шасцёркі».
    У нас улада здзяйсняе тактыку «выпаленай зямлі» — заціскае партыі і рухі, знішчае незалежную прэсу, запалохвае людзей штрафамі і турмой, праводзіць «працоўнае перавыхаванне» на «хіміі» і гэтак далей.
    У нас апазіцыянерам для палітычнай дзейнасці магчымасцяў няма. Хіба могуць скласціся
    нармальныя палітычныя адносіны, калі ўлада вядзе «перамовы» з дапамогай паліцэйскіх дубінак?
    Заўсёдная адсутнасць на тэлеэкранах хоць якога-небудзь апанента дзейнаму прэзідэнту прымушае наш прастадупіны электарат думаць, што іншымі лідэрамі Госпад нашу беларускую зямлю не надзяліў. I па радыё ні аб кім іншым не пачуеш, і ў дзяржаўнай прэсе не прачытаеш. А неафіцыйная пазбаўлена ўсіх правоў, нават падпісацца на яе нельга.
    3 усяго гэтага вынікае, што, стаўшы кіраўніком дзяржавы, Лукашэнка не стаў лідэрам нацыі. Сёння ён спрабуе захаваць за сабой пасаду «гаранта», пабудаваўшы краіну, у якой няма чаго гарантаваць.
    Адна справа загнаць у рэзервацыю палітычных апанентаў, іншая — канцэнтраваць усе сілы дзяржавы на вырашэнні маштабных нацыянальных задач. Такой мэты ніколі і не было. Быў палітычны бег на месцы — ці то нам уліцца ў Расію, ці то аб’яднацца з ёй, захоўваючы некаторыя пасады для кіраўніцтва, ці то аб’ядноўваць грашовыя сістэмы, калі ўпусцяць у Крэмль, ці то не аб’ядноўваць, бо брама Спаскай вежы зачынена, і да т. п.
    Спробы злучыць незлучальнае — рынак і кіраванне, дэмакратыю і таталітарызм — гэта сноўданпе ў розныя бакі. Рух без цара ў галаве — гэта нават не стаянне на месцы, а адкат назад.
    У выніку сёння ў нас няма дзяржавы, а ёсць спробы зляпіць жорсткі каркас аўтарытарнай улады, стварыць нейкую дзяржаўную мадэль. Але ўсё, што ствараецца на страху і дыктаце сілы, абавязкова разваліцца.
    У нас цяпер дзіўны перыяд — пераход ад неўзмужнелай дэмакратыі да апрабаванай таталітар-
    най сістэмы савецкага ўзору і падабенства. I ў гэтым сэнсе мы — самая адсталая краіна ў Еўропе, якая жыве ў старым часе, у старой эканоміцы, у старых сацыяльных дачыненнях, у палоне старой ідэалогіі.
    Ідэалогія, якая нам навязваецца, трымаецца на трох апрабаваных у XIX стагоддзі прынцыпах — самадзяржаўі, праваслаўі і народнасці. Зразумела, яны перайменаваны, але сутнасць засталася ранейшай. Выбудоўваецца ідэалогія свецкай манархіі. Праўда, пакуль яшчэ без інстытута спадкаемства, але якая вельмі нагадвае самадзяржаўнае кіраванне. I справа ідзе да таго, каб абвясціць кіраўніка выканаўчай улады пажыццёвым валадаром, месіяй для Беларусі.
    Але адна асоба ў трох іпастасях — гэта ўжо з галіны метафізікі. Сканцэнтраваная ў адных руках улада сёння не можа называцца дадзенай Богам. За ёй толькі страх перад грамадствам. Гэта агонія аўтарытарызму, які вычарпаў усе рэзервы, затыкае сабе вушы, а палітычным апанентам — рот, каб у створанай зоне анямення народ маўчаў яшчэ пяць гадоў, потым яшчэ пяць, а потым — хоць патоп.
    На ростанях
    (Заместэпілога)
    3 часоў дзяцінства мне запомніўся модны тады музычны шлягер. Кожны дзень, а часам і па некалькі разоў на дзень, па радыё гучалі сентыментальныя «дэмбельскія» куплеты:
    Вернулся я на роднну, Шумят березкн стройные, Окранны застроплнсь, Завода не узнать.
    Аб іншых важных для чалавека зменах у песні не згадвалася — іх проста не было.
    Калі я пасля пяці гадоў працы ў Японіі вярнуўся на Радзіму, мне прыгадаўся той шлягер. Ускраіны абраслі катэджнымі пасёлкамі, некаторыя заводы пачалі няблага працаваць, некаторыя змянілі профіль. Затое ў астатнім усё было як да ад’езду — не змянілася ўлада, хоць многіх чыноўнікаў Лукашэнка і выгнаў. Апазіцыя па-ранейшаму варагавала паміж сабой, працягваў жыць сваім нялёгкім клопатам гарадскі і вясковы люд, далёкі і ад улады, і ад апазіцыі.
    Праўда, няўдача з «адзіным» кандыдатам на выбарах 2001 года скараціла грантавае сілкаванне апазіцыі, што ацверазіла некаторых палітычных
    дзеячаў, прылагодзіла іх міжусобныя сутычкі і абвастрыла патрэбу з’яднаць парадзелыя шэрагі.
    Пачаўся нават працэс штучнага аб’яднання, якім заняліся дзесяць партыйных лідэраў, употай паказваючы адзін аднаму дулі ў кішэні.
    «Перадавы атрад» апазіцыйных фокуснікаў пад апладысменты даверлівых гледачоў перавярнуў з ног на галаву ідэю нацыянальнага адзінства. Яна падносіцца грамадству як неабходны «сродак», які дазволіць «дэмсілам» прыйсці да ўлады.
    Паўстае пытанне: дзеля чаго? Няма канкрэтнага адказу, апрача, па сутнасці, агульных слоў.
    Між тым, нацыянал ы іае адзінства — гэта зусім не сродак барацьбы, а іая галоўная мэта, дзеля якой варта змагацца за ўладу. Бо нацыянальнае адзінства азначае будаўніцтва дзяржавы. А часовая адмова ад узаемнага непрымання і сварак дзеля таго, каб памяняць фізічную асобу носьбіта ўлады, — гэта маленькія палітычныя хітрыкі.
    Менавіта дзяржаўнае будаўніцтва ў нас было і застаецца найболыпай праблемай, аб чым шмат гаварылася на старонках гэтай кнігі.
    Адны прапаноўваюць цягнуць беларускі воз у бок Еўропы, спасылаючыся на аб’ядноўчыя працэсы ў ёй. Іншы кірунак — назад у Савецкі Саюз, у правераны «залаты век» «застою», які цяпер называюць стабільнасцю.
    Наша бяда ў тым, што мы не паспелі сфармавацца як нацыя ў канцы XIX — пачатку XX стагоддзя. Беларуская нацыя ўсё яшчэ працягвае працэс свайго фармавання, станаўлення і развіцця. I тут паўстае вельмі сур’ёзная небяспека — ці паспеем?
    Чаму ёсць сумненні? Ды таму, што, з аднаго боку, ідзе фармаванне нацыянальнай дзяржавы, беларускай нацыі. А з другога — нарастае працэс ін-
    тэграцыі, які звязаны з фармаваннем адзінай Еўропы. Ці — абноўленай федэратыўнай Расіі, якая выкарыстоўвае свае велізарныя магчымасці для рэалізацыі традыцыйнай расійскай геапалітыкі.
    Але каб інтэгравацца з Захадам ці з Усходам, a не растварыцца ў іх, трэба паспець спачатку стаць паўнавартаснай нацыяй, нармальнай дзяржавай з рынкавай эканомікай.
    Аддаўшы шмат гадоў дыпламатычнай службе і знешняй палітыцы Беларусі, я перакананы, што не можа быць яснай знешнепалітычнай канцэпцыі, калі няма дзяржавы. Канцэпцыя знешняй палітыкі можа зрабіцца зразумелым дакументам толькі ў дзяржаве, якая ўжо склалася, і пры ўмове, што ўсе класы і слаі — інтэлігенты, ііалітыкі, вайскоўцы, рабочыя і сяляне — усвядомяць, куды яны хочуць ісці.
    Чаго ж мы, беларусы, хочам у палітыцы, эканоміцы, культуры?
    Адказу на гэтае пытанне мы да сёння так і не сфармулявалі. Мы разбіты на групы, якія вызнаюць розныя каштоўнасці. Мы злучаны ў народ пераважна толькі агульнай тэрыторыяй. Мы — ужо не беларускі этнас са сваёй мовай і звычаямі, але яшчэ і не нацыя са сфармаванымі нацыянальнымі інтарэсамі, здольная гэтыя інтарэсы бараніць.
    Калі мы гаворым, што Беларусь — наш дом, што Беларусь не павінна быць ні ўсходняй, ні заходняй, а павінна ісці сваім шляхам, заставацца сабой, што мы маем на ўвазе?
    Што значыць наша «самасць»? Хіба сёння ў нас не прэзідэнцкая «самасць»? Аякую «самасць» нам абяцае «пашытая» на манер гароднага пудзіла — з «зялёных», нацыянал-радыкалаў, капіталістаў, сацыялістаў, дэмакратаў і камуністаў — «агульная» апазіцыя?
    Нават у выпадку яе перамогі на выбарах кланавыя інтарэсы вырвуцца на паверхню, і пачнуцца звыклыя бойкі за права лічыцца лепшым.
    Як і раней, мы топчамся на ростанях, спрабуем выбраць шлях, які прывядзе нас да «светлай будучыні». А пакуль мы топчамся, наша дзяржаўнае будаўніцтва не вядзецца. Мы на вачах усяго свету прыпадабняемся да дагістарычнай лічынкі, якая апынулася ў кавалку застылага бурштыну, — на ўцеху турыстам.