• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларусь на ростанях  Пётр Краўчанка

    Беларусь на ростанях

    Пётр Краўчанка

    Выдавец: Інстытут беларусістыкі
    Памер: 506с.
    Вільня 2007
    105.03 МБ
    дарадца віцэ-прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Леон Ферс, пасол ЗША ў Беларусі Дэвід Суорц. Каманда Белага дома была прадстаўленая, калі так можна выказацца, асноўным складам гульцоў.
    Шушкевіч запрасіў старшыняў аблвыканкамаў і выканаўчага сакратара СНД Івана Каратчэню. Ён адчуваў сваё няўстойлівае становішча і спрабаваў паддобрывацца да лідэраў рэгіянальных эліт, бо разумеў, што яны моцна ўплываюць на парламентарыяў’.
    Мне ўдалося настаяць на тым, каб Шушкевіч у размове з Клінтанам усё ж узняў праблему кампенсацый за ракетны уран. Фармальна ён гэта зрабіў. Прывяду некалькі цытат са стэнаграмы гэтых перамоваў.
    «Шушкеві ч: Мы лічым, што трохбаковыя дамоўленасці ў Маскве добрыя. Мы вельмі задаволены, што наша сястра (г. зн. Украіна. — П. К.) устала на бяз’ядзерны шлях. Але мы хацелі б, каб і нашы высілкі былі ацэненыя належным чынам.
    Клгнта н: Калі мы можам зрабіць што-небудзь, каб працаваць з вамі і Расіяй у дачыненні ўмоў кампенсацыі за уран, то, я думаю, трэба папрасіць нашых экспертаў расказаць аб кантракце, які выпрацаваны па гэтай тэме з Расіяй. Ітады мы можам далей папрацаваць, каб дапамагчы вам.
    К р ы с т а ф е р: Пры дамоўленасці трох бакоў у Масквемы атрымалі запэўніватіі, што з вамі будуць абыходзіцца не горш, чым з Укратнай. Мы будзем выконваць абавязацельствы перад вамі. Я думаю, што прэм’ер Расіі скажа аб гэтым у блі-
    ' Хоць, як стала вядома праз некалькі дзён, гэты палітычпы флірт не ўратаваў спікера пры галасаванні ў парламенце па яго адхіленні ад пасады.
    жэйшай будучыні. Вы, каліласка, будзьцеўкантпакце самной, з нашым паслом, кабз вамі абыходзіцца не горш, чым з Украінай».
    У Маскве Беларусь адкрыта абышлі, а цяпер у дыпламатычнай форме пасылалі нас як мага далей. Шушкевіч сустрэў вельмі халодную рэакцыю амерыканцаў і адмовіўся ад далейшай барацьбы.
    Напрыканцы першага раунда перамоваў адбылася цырымонія падпісання дакументаў. Перад ёй, дзесьці апоўдні, Клінтан і яго світа ўзялі таймаўт, адасобіліся ў адным з пакояў рэзідэнцыі і перакусілі прадуктамі, якія прывезлі з прэзідэнцкага лайнера.
    Ад афіцыйнага абеду, які беларускі бок хацеў даць у гонар прэзідэнта Клінтана, амерыканцы адмовіліся яшчэ пры ўзгадненні праграмы. Яны, як выявілася, панічна баяліся радыяцыі і катэгарычна не хацелі спажываць беларускія прадукты.
    Другі раунд: Клінтан — Кебіч
    Другі раунд перамоваў Біл Клінтан правёў са старшынёй Савета Міністраў Беларусі. Беларускі бок акрамя Вячаслава Кебіча прадстаўлялі міністр абароны Павел Казлоўскі, міністр фінансаў Сцяпан Янчук, старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Генадзь Шкурдзь, старшыня Дзяржаўнага камітэта па знешнеэканамічных сувязях Уладзімір Радкевіч, пасол Беларусі ў ЗША Сяргей Мартынаў і я.
    Асноваю гэтай часткі перамоваў сталі пытанні эканамічнага і ваенна-палітычнага ўзаемадзеяння дзвюх краін. Нам удалося дамагчыся пашырэння на Беларусь так званай Усеаіульнай сістэмы прэферэнцый, дзякуючы якой частка бела-
    рускага экспарту ў ЗША вызвалялася ад мытных пошлін на значны перыяд часу.
    Раней Кебіч і я накіравалі ў ЗША з гэтай нагоды спецыяльнае пасланне. Аднак амерыканскі бок доўгі час ухіляўся ад дэталёвага абмеркавання пытання. Нам кожны раз заяўлялі, што пазіцыя ЗША будзе сфармуляваная пазней. I вось у ходзе нашых перамоваў былі, нарэшце, дасягнутыя канкрэтныя дамоўленасці.
    Акрамя таго, мы дамовіліся аб стварэнні двухбаковага камітэта па развіцці бізнесу. 3 амерыканскага боку яго ўзначаліў дарадца міністэрства гандлю Ян Камецкі, з беларускага — намеснік старшыні Дзяржкамэканамсувязяў Сяргей Атрошчанка. Было таксама аб’яўлена аб стварэнні амерыканскага бізнес-цэнтра, адкрыць які планавалася ў першай палове 1994 года. На гэтыя мэты Агенцтва міжнароднага развіцця ЗША выдзяляла мільён долараў.
    Напярэдадні візіту Клінтана было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам фінансаў, Нацыянальным банкам Беларусі і амерыканскім Экспартна-імпартным банкам. Мы дамовіліся, што Эксімбанк ЗША зможа адкрыць крэдытныя лініі для нашай краіны амаль на мільярд долараў.
    Трэба адзначыць, што эканамічнае ўзаемадзеянне паміж краінамі развівалася даволі хуткімі тэмпамі. У 1993 годзе аб’ём нашых знешнегандлёвых аперацый склаў 126 мільёнаў долараў. У Беларусі паспяхова працавалі 123 прадпрыемствы з удзелам амерыканскага капіталу. Беларусь карысталася падтрымкай амерыканскіх і міжнародных фінансавых арганізацый, якія ў 1993 годзе выдзелілі нам крэдытаў на суму каля 230 мільёнаў долараў.
    Трэці раунд: Клінтан — Пазняк
    Потым Біл Клінтан сустрэўся з лідэрам апазіцыі БНФ у Вярхоўным Савеце Зянонам Пазняком. На жаль, дэталяў гэтай размовы я не ведаю, затое кантраст у паводзінах амерыканскага прэзідэнта да і пасля сустрэчы з Пазняком быў відавочны. Да сустрэчы Клінтан быў у цудоўным настроі, яго твар выпраменьваў добразычлівасць і свяціўся ўсмешкай. Пасля сустрэчы з Пазняком добры настрой амерыканскага прэзідэнта яўна папсаваўся.
    Пазней я даведаўся, што Пазняк жорстка абвінаваціў амерыканцаў у падтрымцы пракамуністычнага рэжыму Кебіча і дазволіў сабе шэраг рэзкіх выпадаў на адрас Расіі.
    Тое, што менавіта гутарка з Пазняком сапсавала прэзідэнту настрой, было зразумсла. Кліптан лічыў дэмакратычную Расію гарантам стабільнасці і незваротнасці дэмакратычных працэсаў на ўсёй постсавецкай прасторы.
    Ну, а пра Пазняка ён мімаходзь кінуў аднаму з чальцоў сваёй каманды, што лідэр беларускай апазіцыі нагадвае «сумесь сярэднявечнага манахапустэльніка і правінцыйнага акцёра».
    «Мы ўпэўнены ў вашай будучыні»
    Клінтан усклаў вянок да Вечнага агню ля манумента Перамогі і накіраваўся ў Нацыянальную акадэмію навук. У прамове перад маладымі навукоўцамі прэзідэіп ЗША зрабіў шэраг кампліментаў беларускай моладзі, у руках у якой будучыня дзяржавы. «Вашаму пакаленню дадзена магчымасць стварыць моцную і свабодную нацыю». Затым ён асвятліў некаторыя прыярытэты амерыканскай знешняй палітыкі.
    Ацэньваючы наша гістарычнае мінулае, Клінтан сказаў: «Вы — новая нацыя са старажытнай гісторыяй. У гэтым стагоддзі наўрад ці якая іншая нацыя зазнала столькі цяжкасцяў, як ваша».
    He абмінуў ён і пытання бяз’ядзернасці: «Беларусь зрабіла тут першы крок, і вы заслугоўваеце даверу і ўдзячнасці грамадзян усяго свету. Перакананы, што трагічны досвед Чарнобыля дапамог вам зрабіць гэты выбар. Але я таксама мяркую, што вельмі многія з вас цудоўна разумеюць, што гэтая зброя, якой магутнай і жахлівай яна ні была б, не так ужо шмат значыць у плане рэалыіай бяспекі. Рэалышя бяспека заключаецца ў інтэграцыі з вашымі суседзямі, у павазе да іх палітычных і эканамічных каштоўнасцяў, іх межаў.
    ...Вы сталі першымі з нанова створаных дзяржаў, хто ратыфікаваў дамову СНУ і далучыўся да дамовы аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі. Вы перажылі адну ядзерную трагедыю. Мы поўйыя рашучасці не дапусціць для вас яшчэ адной. Сёння я праічфармаваў беларускі бок, што Злучаныя Штаты дадуць Беларусі для гэтых мэтаў дадатковыя сродкі. Агульная іхсума, якуюмы выдзелім ў 1993 — 1994 гады, дасягне ста мільёнаў долараў».
    Прамову амерыканскі нрэзідэнт скончыў тезісам аб партнёрстве, накіраваным у будучыню: «Калі вы возьмецеся за гэтую цяжкую работу, каб злучыць гэтую новую свабоду з вашай багатай культурай, вашай гісторыяй, вашымі смелымі марамі, спадзяюся, вы не забудзеце, што амерыканскі народ з вамі. Мы хочам быць вашымі партнёрамі і вашымі сябрамі, бо мы верым у вашу мужнасць і
    ўпэўнены ў вашай будучыні. Спадзяюся, што такое партнёрства адбудзецца, будзе працяглым і прынясе вам мір і росквіт, якога я жадаю гэтай краіне і ўсяму свету!».
    «Рэквіем» на развітанне
    Біл Клінтан прыбыў у Курапаты, калі пачало змяркацца. Яго суправаджалі Зянон Пазняк і вядомы мастак Васіль Шаранговіч — старшыня грамадска-палітычнай арганізацыі «Мартыралог». Хутка цямнела. Змрочнай сцяной стаяў лес. На гэтым фоне эмацыйііа і трагічна гучалі дзіцячыя галасы, якія выконвалі «Рэквіем». Здавалася, што ў лясным гушчары стаяць цені дзесяткаў тысяч бязвінных ахвяр масавых расстрэлаў... Мігатлівыя свечкі, доўгія цені па снезе, узвышапыя словы праваслаўных і каталіцкіх малітваў, напружаная цішыня, якая панавала наўкола, — усё гэта рабіла непазбыўнае ўражанне.
    У 18.30 прэзідэнцкі «Боінг» Біла Клінтанаадарваўся ад беларускай зямлі і ўзяў курс на Жэневу.
    А ў Курапатах засталася памятная іранітная лава — падарунак амерыканскага народа бёларускаму — як сціплы знак спачування перажытым пакутам. Гэтай лаве таксама выпалі пакуты. Нсвядомыя вандалы тройчы разбівалі яе, імкнучыся аддаць забыццю і Курапаты, і наша імкненне да нармальных стасункаў з Амерыкай.
    Павучальны ўрок?
    Візіт Біла Клінтана шырока асвятляўся ўсімі сусветнымі сродкамі масавай інфармацыі. Газетчыкі рабілі акцэнт на дзвюх асноўных тэмах: ядзернае раззбраенне і Курапаты.
    Сваім візітам у Беларусь Біл Клінтан нам быццам аддзячыў. Лле ў той самы час, калі прэзідэнт 31IIА прымусіў кіраўніка беларускай дзяржавы 30 хвілін чакаць свайго з’яўлення з самалёта, ён мімаволі паказаў наша месца ў прыярытэтах амерыканскай палітыкі. На жаль, гэта была і цалкам рэальная ацэнка палітычнай вагі Беларусі ў свеце. Наўрад ці ён дазволіў бы сабе такое, прыляцеўшы ў Англію ці Германію.
    Але і нам было карысна ўсвядоміць, што нашым партнёрам мы пакуль патрэбны да пэўных межаў.
    Расіі мы цікавыя, бо праз нас ляжыць шлях у Еўропу, бо ў нас ёсць газавая труба і на нашай тэрыторыі размешчаны расійскія ваенныя аб’екты.
    Амерыканцам мы былі па-сапраўднаму цікавыя толькі цягам тых двух гадоў, таму што ў нас была ядзерная зброя. Гэтая цікавасць умомант выпарылася, як толькі мы ратыфікавалі дамову СНУ-1 і адмовіліся ад ядзерных боегаловак.
    Але палітыка новага кіраўніцтва Беларусі хутка змяніла наша грамадскае жыццё і лад нашай маладой дэмакратычнай дзяржавы. Рэформы замарозіліся, потым змянілі кірунак, а нашы міждзяржаўныя адносіны з Амерыкай адкаціліся на лінію ідэлагічнага агню.
    У самой Беларусі палітычныя наступствы візіту развіваліся з той самай імклівасцю, з якой падае з неба зорка. Тое ж можна сказаць і пра палітычную зорку Шушкевіча.
    Кароткая сустрэча з прэзідэнтам ЗША стала кульмінацыяй палітычнай кар’еры Шушкевіча і яе фіналам.
    Адстаўка спікера