Беларусь на ростанях
Пётр Краўчанка
Выдавец: Інстытут беларусістыкі
Памер: 506с.
Вільня 2007
Пэўная надзея надаць інтэграцыйным працэсам на постсавецкай прасторы новую дынаміку з’явілася, калі Расія, Украіна, Казахстан і Бсларусь абвясцілі аб стварэнні Адзінай эканамічнай прасторы. Але і тут амбіцыі і забабоны імперскага мыслення ўзялі верх над здаровым сэнсам.
Замест прымальнага для ўсіх удзельнікаў варыянта ператварэння АЭП у зону свабоднага гандлю, якая функцыянавала б на прынцыпах СГА, Расія стала жорстка настойваць на стварэнні ў межах АЭП мытнага саюза, пераходзе на адзіную валюту і фармаванні наднацыянальнага рэгулёўчага оргапа, дзе ёй належала б звыш 80 адсоткаў «галасуючых акцый». У выніку АЭП можа спасцігнуць лёс СНД.
Зона нестабільнасці
Якое месца ў сучасным свеце павінна заняць Беларусь, куды нам патрэбна ісці найперш — у Еўропу ці ў Расію? Напэўна, лепш за нашага паэта Максіма Лужаніна не скажаш: «Каб ні Усходняй, ні Заходняй ты была — сама сабой!».
Але як застацца самім сабой, як знайсці свой уласны шлях?
Пошук адказу на гэтае няпростае пытанне я лічу ці не галоўнай задачай знешняй палітыкі нашай старажытнай і ў той самы час маладой дзяржавы. Рашэнню гэтай задачы, пошуку нашага унікальнага гістарычнага шляху была падпарадкаваная ўся мая праца на пасадзе міністра замежных спраў.
Шкада, што апошнія 13 гадоў сталі для нашай краіны часам страчаных магчымасцяў, дэмагогіі, невыразнасці, таптання на месцы. I без змены цяперашняй улады выправіць такое становішча спраў, хутчэй за ўсё, не атрымаецца. Лукашэнка занадта шмат і доўга мітусіўся: то прасіўся ў НАТА, то пагражаў кулаком Захаду, то «аб’ядноўваўся» з Расіяй, то абвінавачваў яе кіраўніцтва ў тэрарызме. А ў выніку Беларусь ператварылася ў зону нестабільнасці, непрадказальнасці, у відавочнага ізгоя цывілізаванага свету. Сёння мы нашмат далей ад Еўропы, чым былі ў 1994 годзе, дый з Расіяй адносіны пагаршаюцца.
Падобна, гэта ўжо ўсведамляе і Лукашэнка. Ён пакутліва спрабуе знайсці выйсце з тупіка, у які загнаў і сябе, і краіну. Альтэрнатывай невымерным амбіцыям Расіі магло б стаць збліжэнне Беларусі з Захадам. Але тут прастора для манеўру рэзка абмежавана: занадта адыёзны імідж склаўся ў нашага прэзідэнта ў цывілізаванай Еўропе. Хоць у апошнія гады ўлада ўсё болып настойліва спрабуе схіліць грамадскае меркаванне да такога павароту. У канцы мінулага года Беларусь ііублічна актывізавала кантакты з Паўночна-атлантычным альянсам.
Ці рушыць Лукашэнка на Захад? На першы погляд, такі сцэнарый здаецца абсалютна фантастычным: вельмі ўжо сапсаваныя за апошнія гады
нашы адносіны. Хоць... У палітыцы чаго толькі ні здараецца. Трывалі ж на Захадзе многія гады таго самага Садама Хусейна, глядзелі праз пальцы на «штукарствы» Іслама Карымава... Чым Лукашэнка горшы?
Думаецца, пры пэўных абставінах, калі гэта стане раптам палітычна ці эканамічна выгадна, Захад цалкам можа пайсці і на збліжэнне з «апошнім дыктатарам Еўропы», забыўшы ўсе яго выпады і дараваўшы яму ўсю папярэднюю палітыку. Пару гадоў таму Збігнеў Бжазінскі ўжо заяўляў аб тым, што калі Беларусь адмовіцца ад сваёй арыентацыі на Расію, дык да яе варта паставіцца, якставіліся Штатыда Румыніі ў 1970-я гады. Там . таксама кіраваў адыёзны рэжым Чаўшэску, але яго «незалежнасць» ад Масквы ўсяляк падтрымлівалася і заахвочвалася.
Раздзел трэці
Амерыканскія горкі
16 студзеня 1994 года ў 10.30 раніцы «Боінг» прэзідэнта ЗША прызямліўся на беларускай зямлі. У аэрапорце група афіцыйных асоб на чале са спікерам парламента Беларусі Станіславам Шушкевічам рыхтавалася сустрэць Біла Клінтана.
Доўгачаканы госць
Шушкевіч з жонкай і кіраўніком пратакольнай службы МЗС Беларусі М. Хвастовым прайшлі па дывановай дарожцы да трапа самалёта і сталі чакаць амерыканскага прэзідэнта, яго жонку і дачку.
Праходзіць хвіліна, другая, трэцяя — дзверы прэзідэнцкага «Боінга» не адчыняюцца...
Падобна, нават прырода была ў той дзень настроспа супраць беларускага спікера. Халодпая, золкая раніца, ішоў дробны дождж уперамешку з мокрым снегам. А кіраўнік беларускай дзяржавы з непакрытай галавой стаяў на лётным полі ў чаканні высокага госця і не ведаў, што рабіць.
Праходзіць дзесяць хвілін, дваццаць... Дзверы прэзідэнцкага лайнера быццам заклінавала. Кіраўнік беларускай дзяржавы пакорліва чакае.
Што рабіў у гэты час Клінтан? Ці спаў пасля позняга маскоўскага прыёму, ці галіўся, ці снедаў, ці выпрабоўваў гаспадароў на вынослівасць... Але
факт застаецца фактам: большай нетактоўнасці і непавагі, якія ён дапусціў у дачыненні да свайго «сябра» Станіслава Шушкевіча, цяжка ўявіць.
Думаю, што такога прыніжэння Станіслаў Станіслававіч ніколі ў сваім жыцці не зведваў.
На маю думку, у гэткай сітуацыі Шушкевіч павінен быў вярнуцца да групы чыноўнікаў і супрацоўнікаў амерыканскага пасольства, якія яго суправаджалі. I толькі пасля таго, як Біл Клінтан з’явіўся б у дзвярах самалёта, пайсці яму насустрач.
Але ў характары нашага старшыні Вярхоўнага Савета не было такой рашучасці і адвагі. Разгублены і збянтэжаны, ён цярпліва стаяў ля трапа самалёта з непакрытай галавой пад дажджом на пранізлівым ветры. I прастаяў так трыццаць хвілін. Але і ўсе члены ўрада адстаялі гэтыя трыццаць хвілін, як пакараныя школьнікі.
Нарэшце, Біл Клінтан зрабіў ласку з’явіцца ў дзвярах самалёта. Твар прэзідэнта быў па-дзіцячаму нявінны і ціхамірны. Высокі, падцягнуты, у модным паліто, ён выглядаў свежа і элегантна.
На Станіслава Станіслававіча было горка глядзець. У адпаведнасці з правіламі дыпламатычнага пратакола ёп гаварыў, што з радасцю сустракае высокага госця па бсларускай зямлі, быццам пе заўважыў непавагі да яе, якую высокі госць толькі што недвухсэнсоўна засведчыў...
Вы нам папросту нецікавыя!
Часта даводзіцца чуць, што развал Савецкага Саюза — наўпроставы вынік змовы Злучаных Штатаў і Захаду ў цэлым. Такія погляды стараюцца прышчапіць беларускім грамадзянам ідэолагі сённяшняга рэжыму. Як і ўсе міфы, якія ствараюцца для ўнутранага спажывання, гэты такса-
ма далёкі ад праўды. Часцей за ўсё Амерыцы проста не да нас.
Мой папярэднік на пасадзе міністра замежных спраў Анатоль Гурыновіч 25 разоў бываў у Нью-Ёрку на сесіях Генеральнай Асамблеі ААН, але ні разу нават не паспрабаваў наладзіць кантакты з амерыканскім Дзярждэпартаментам. Беларусь тады была часткай СССР і самастойнай палітыкі праводзіць не магла.
Але калі мы пачалі шлях да суверэнітэту і незалежнасці, дык былі проста абавязаныя наладжваць двухбаковыя адносіны з гэтай звышдзяржавай, з яе ўплывовымі палітыкамі, дыпламатамі, грамадскімі дзеячамі. Што, зразумела, было не вельмі проста.
Памятаю сустрэчу восенню 1990 года з адным са стваральнікаў амерыканскай фінансавай сістэмы Полам Уолкерам, які шмат гадоў узначальваў Федэральную рэзервовую сістэму ЗША.
3 першых хвілін нашай размовы стала зразумела, што Уолкер пагадзіўся на сустрэчу выключна з ветлівасці. Ён слухаў мяне з сумным выглядам; а калі я сказаў аб намеры Беларусі ўступіць у Міжнародны валютны фонд, рассмяяўся:
Пра іпто вы гаворыце, спадар міністр? Гэтага ніколі не будзе. Гэта „роста нерэальна!
Я спрабаваў загаварыць аб наладжванні двухбаковых кантактаў, аб прыцягненні ў Бсларусь амерыканскага капіталу, але ўсё дарэмна.
— Ваша краіна нам проста нецікавая! — рэзюмаваў Уолкер.
Вядома, праблема была не ў асабістых прыхільнасцях і настроях знакамітага фінансіста. Ён выказваў агульную пазіцыю амерыканскага кіраўніцтва. Адміністрацыя Джорджа Буша-старэйшага
ніколі не хавала, што робіць стаўку на Міхаіла Гарбачова і захаванне Савецкага Саюза, бо менавіта ў гэтым бачыла гарантыю стабільнасці і міжнароднай бяспекі.
У ліпені 1991 года Буш прыязджаў з візітам у СССР. У гэты час Саюз ужо трашчаў па ўсіх швах. Літоўская дэлегацыя пакінула З’езд народных дэпутатаў СССР. Акрамя прыбалтыйскіх дзяржаў, пра намер выйсці з Саюза заявілі Грузія, Арменія, Малдова. Украіна катэгарычна адмаўлялася падпісваць новую Саюзную дамову. I Буш фактычна ўзяў на сябе ролю лабіста. Ён спецыяльна прыехаў у Кіеў і, калі выступаў у Вярхоўнай Радзе Украіны, недвухсэнсоўна заявіў, што Штаты робяць стаўку на Маскву, на Саюз і негатыўна ставяцца да перспектыў украінскага суверэнітэту.
ІІават пасля жнівеньскага путчу амерыканцы мелі надзею, што Савецкі Саюз, няхай і без Прыбалтыкі, усё ж удасца захаваць. I толькі пасля Віскулёў іх пазіцыя змянілася, але, думаю, іх цікавасць да нас істотна не павялічылася.
Галоўны інтарэс амерыканцаў
У верасні 1991 года падчас сесіі Генеральнай Асамблеі ААН у мяне адбылася сустрэча з дзяржсакратаром ЗША Джорджам Бэйкерам. Размова была прысвечаная перспектывам беларуска-амерыканскіх адносінаў. У пачатку сустрэчы Бэйкер паводзіў сябе паблажліва, быццам дэманстраваў: раскажы, якія праблемы вас хвалююць, можа, і мы зацікавімся імі.
Я расказваў, што ў новых умовах Беларусь выпрацоўвае сваю шкалу нацыянальных каштоўнасцяў і прыярытэтаў. Сярод гэтых прыярытэтаў я назваў і бяз’ядзерны статус.
Тут дзяржсакратар прыкметна ажывіўся, і Hama размова набыла сур’ёзны характар.
— Спадар Краўчанка, скажыце, а колькі ракет класа СС-25 знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі? — спытаў мяне Бэйкер.
Было відавочна, што ён ведае адказ і правярае, наколькі я валодаю праблемай, якую і ўзняў.
— Восемдзесят адна, спадар дзяржсакратар.
Бэйкер усміхнуўся. Пазней я даведаўся, што такое пытанне ён задаваў і ўкраінскім дыпламатам, але канкрэтнага адказу не атрымаў.
Бэйкер нават не спрабаваў прыхоўваць, што праблема ядзернай зброі турбуе Амерыку болей за ўсё. Ён заявіў, што ад нашай пазіцыі па гэтай гіраблеме наўпрост залежыць і гатоўнасць Штатаў разгледзець варыянты аказання нам канкрэтнай дапамогі — як начарнобыльскім кірунку, так і пры ліквідацыі наступстваў знаходжання ядзернай зброі на нашай тэрыторыі.
Трэба аддаць належнае: рэакцыя Злучаных Штатаў на Віскулі была імгненная. 8 снежня пагадненне ў Віскулях было падпісанае, а ўжо 18 снежня дзяржсакратар ЗША прыляцеў з візітам у Беларусь.
Па даручэнні ўрада я сустракаў Бэйкера ў аэрапорце «Мінск-2». Па дарозе я пачаў расказваць яму займальныя эпізоды з гісторыі Беларусі, аднак хутка заўважыў, што ён слухае няўважліва і нават не ўнікае ў сутнасць размовы. Бэйкер увесь час глядзеў па баках, хоць за акном, здаецца, нічога цікавага не было.