Беларусь на ростанях
Пётр Краўчанка
Выдавец: Інстытут беларусістыкі
Памер: 506с.
Вільня 2007
— Спадар дзяржсакратар, чым вы так заклапочаны? — спытаў я.
— Ды ніяк не магу зразумець, а дзе жывуць Bambi людзі? Чаму па дарозе не відаць аніводнага паселішча, аніводнага дома?
— Разумееце, спадар Бэйкер, — адказаў я, — у нас на 208 тысячах квадратных кіламетраў пражывае трохі болыл за дзесяць мільёнаў чалавек. Наша краіна не густа населеная.
— Зразумела, — адказаў Бэйкер, — у вас шмат свабоднай прасторы, шмат зямлі. I з гэтага гледзіілча вы — нацыя багатая. Вы нацыя з рэсурсамі. Вам ёсць за кошт чаго развівацца.
Але заклапочаны Бэйкер быў зусім не гэтым. 3 Мінска ён тэрмінова вылятаў у Маскву. I перад сустрэчай з Ельцыным і Гарбачовым хацеў высветліць нашу пазіцыю адносна ядзернай зброі.
Кіраўніцтва Беларусі пацвердзіла, што мы зацікаўлены ў поўным вывадзе з тэрыторыі нашай краіны ўсёй ядзернай зброі СССР і гатовы весці па гэтай праблеме канструктыўны дыялог і з ЗША, і з Расіяй.
На перамовах было заяўлена, што наша краіна, як адна з правапераемніц былога Саюза, гатова трымацца дамовы аб СНУ-1 (у англамоўнай традыцыі — дамовы «Старт»), падпісанай прэзідэнтамі Бушам і Гарбачовым.
Падчас перамоваў мы таксама дамовіліся аб усталяванні ў найкарацейшыя тэрміны дыпламатычных адносінаў паміж Беларуссю і ЗША. Візіт дзяржсакратара ЗША азначаў фактычнае прызнанне нашага суверэнітэту. Беларусь разглядалася як самастойны суб’ект міжнародных адносінаў.
Чаму мы адмовіліся ад ядзернай зброі
Ёсць нямала людзей, якія лічаць памылкай, што Беларусь адмовілася ад статусу ядзернай дзяржавы. Бо некаторыя краіны, якія па ўзроўні экана-
мічнага развіцця (напрыклад, Паўночная Карэя) нашмат саступаюць нам, настойліва імкнуцца ўступіць у «ядзерны клуб».
У той час гарачыя галовы знайшліся і на постсавецкай прасторы. Напрыклад, кіраўніцтва Украіны стала настойваць на перадачы яму адміністрацыйнага кантролю над ядзернай зброяй, якая знаходзіцца на ўкраінскай тэрыторыі.
Пазіцыя Беларусі па гэтай праблеме ад пачатку была ўзважана прагматычнай. Мы разумелі, што дамагчыся перадачы адміністрацыйнага кантролю над размешчанай на нашай тэрыторыі ядзернай зброяй нерэальна. Супраць гэтага рэзка пярэчылі і Расія, якая прэтэндавала на ядзерную манаполію на постсавецкай прасторы, і Злучаныя Штаты, не зацікаўленыя ў распаўзанні ядзернага патэнцыялу СССР.
Апрача таго, нават самыя агульныя разлікі паказвалі, што Беларусь ніколі не здолее стаць ядзернай дзяржавай: толькі на падтрыманне стратэгічных ракет у стане баяздольнасці, рамонт і прафілактыку, звязаную з папярэджваннем магчымых уцечак радыеактыўнасці, нам спатрэбіліся б штогод сотні мільёнаў долараў. Такіх грошай у нас не было тады, няма іх і цяпер. Дый у тэхнічным плане мы да гэтага не былі гатовыя: у нас не было ні адпаведных спецыялістаў, ні спецыяльнай тэхнікі і прадпрыемстваў.
Да таго ж мы сутыкнуліся з праблемамі экалагічнага характару. У Беларусі былі размешчаныя не толькі шахтавыя, але і мабільныя ракеты. Яны базаваліся на грузавіках, якія перасоўваліся па пэўных маршрутах у закрытых лесазонах. Яны забруджвалі лясы, вадаёмы і грунтовыя bo-
ды, наносілі страшэнную шкоду нашай прыродзе’.
Грамадская думка Беларусі падтрымлівала вывад ядзернай зброі. Беларусы, якія незадоўга перад гэтым перажылі Чарнобыльскую катастрофу, насцярожана ставіліся да ўсяго, што звязана не толькі з ваенным, але і з мірным атамам. Нават сёння наша грамадства не гатова пайсці на развіццё ў краіне ядзернай энергетыкі, што магло б вырашыць у перспектыве праблему дарагога імпарту энергіі.
Без ракет усім спакайней
Прэзідэнт Лукашэнка неаднаразова публічна лаяў папярэднікаў за тое, што яны пазбавілі яго такога грознага аргумента ў кантактах са знешнім светам.
He вытрымліваюць крытыкі і яго абвінавачанні, што, пагаджаючыся на вывад ядзернай зброі, мы надта танна саступілі. Дарэчы, канчатковы вывад ядзернай зброі з Беларусі адбыўся ўжо пры Лукашэнку — 24 лістапада 1996 года, за два дні да рэферэндуму па Канстытуцыі. Хоць, паводле падпісаных раней дамоўленасцяў, гэты вывад павінен быў адбыцца толькі ў канцы 1999 — пачатку 2000 года.
Напэўна, Лукашэнка пайшоў на гэта пад ціскам Расіі. Хутчэй за ўсё, гэта нават было адной з умоў яго падтрымкі расійскім кіраўніцтвам падчас канстытуцыйнага крызісу ўвосень 1996 rofla.
Пабываўшы на некалькіх ракетных базах у Мядзельскім раёне Мінскай вобласці і на Гродзеншчыне, я ўбачыў, што тэрыторыі, па якіх курсавалі велікагрузы з ракетамі, уяўлялі з сябе мёртвую зону, пустыню, якая сягала на дзесяткі кіламетраў.
Пасля вываду з Беларусі ядзернай зброі стратэгічнага прызначэння Лукашэнка даў каманду не дэмантаваць пляцовак, на якіх яна базавалася*. Ён потым не раз звяртаўся да гэтай тэмы: маўляў, мы не выпадкова іх пакідаем — усё бывае, абстаноўка зменіцца, і ракеты змогуць вярнуцца ў Беларусь.
Цяжка нават уявіць, як развіваліся б падзеі ў Еўропе і ў свеце, калі б ядзерная зброя трапіла ў рукі Лукашэнку.
Амерыка павінна дапамагчы!
У лістападзе 1991 года Кангрэс ЗША прыняў закон Нана — Лугара (па імёнах яго ініцыятараў — сенатара-дэмакрата Сэма Нана і сенатара-рэспубліканца Рычарда Лугара), які прадугледжваў выдзяленне 250 мільёнаў долараў на мэты, звязаныя з забеспячэннем ядзернай бяспекі падчас дэмантажу, перадыслакацыі і знішчэння ядзерных боегаловак.
Пасля распаду СССР Беларусь не трапіла пад дзеянне гэтага закону, бо знішчэнне ядзернай зброі на нашай тэрыторыі не планавалася. Аднак МЗС паставіла задачу дамагчыся перагляду амерыканскай пазіцыі.
Па-першае, трэба было рэкультываваць забруджаныя тэрыторыі. А па-другое, трэба было перамясціць з былых «пунктаў» у гарады, даць
’ 3 81 пляцоўкі было дэмантавана толькі тры. Прычым гэта было зроблена па састарэлай тэхналогіі,і пасля дэмантажу такія месцы нагадвалі пасляваенныя гарадскія руіны. ЗША выдзелілі на гэтыя мэты 1,9 млн долараў і прапанавалі тэхналагічнае рашэнне, якое ператварала жалезабетон у крошку, гарантуючы чысціню ўчасткаў і вяртанне іх у сферу гаспадарчай дзейнасці. Аднак прапанова была праігнараваная беларускімі ўладамі.
жыллё, працу, сацыяльна адаптаваць, забяспечыць медыцынскім абслугоўваннем, пенсіямі і г. д. саракатысячны кантынгент афіцэраў і прапаршчыкаў, якія служылі ў складзе ракетных войск стратэгічнага прызначэння СССР.
Перамовы, якія мы вялі аб гэтым з Расіяй, зайшлі ў тупік. Расійскае кіраўніцтва з задавальненнем пагадзілася вывезці з нашай тэрыторыі дарагі уран, які затым быў прададзены на Захад за неймаверныя грошы, а вось браць на сябе клопат і адказнасць за лёс вайскоўцаў відавочна не збіралася.
У такой сітуацыі нам заставалася спадзявацца толькі на амерыканцаў. Па маёй ініцыятыве эксперты беларускага МЗС супольна з калегамі з Міністэрства абароны распрацавалі пяць праграм, якія мы збіраліся рэалізаваць у межах амерыканскага закону Нана — Лугара:
1. Праграма рэкультывацыі забруджаных раёнаў.
2. Праграма «Жыллё», якая мела на ўвазе будаўніцтва жылля былым ваеннаслужачым ракетных войскаў.
3. Праграма «Канверсія», якая прадугледжвала выдзяленне мінскаму заводу «Інтэграл» 10 мільёнаў долараў на абнаўленне тэхналогіі прадпрыемства.
4. Праграма «Стоп уран» для пагранвойскаў, якая павінна была папярэдзіць распаўзанне ядзерных узбраенняў і тэхналогій.
5. Праграма забеспячэння беларускага МУС перасоўнымі сродкамі кантролю за радыеактыўнымі матэрыяламі.
У студзені — сакавіку 1992 года мы вялі пастаянныя кансультацыі з амерыканскім бокам, спрабавалі дамагчыся фінансавай падтрымкі гэтых
пяці праграм. Але выйсці на канкрэтную дамоўленасць не атрымалася. Амерыканскае заканадаўства не прадугледжвала падтрымкі сацыяльных праграм за мяжой, а нашы прапановы насілі менавіта сацыялыіы характар.
Справа зрушылася
22 студзеня 1992 года на саміце міністраў замежных спраў краін — членаў АБСЕ я выступіў з заявай, што Беларусь мае намер не толькі выканаць усе абавязацельствы па ядзерным раззбраенні, узятыя на сябе былым СССР, але і паскорыць графік вываду са сваёй тэрыторыі тактычнай ядзернай зброі. Афіцыйны Вашынгтон быў задаволены такой пазіцыяй і хацеў як мага хутчэй зафіксаваць нашы намеры ў канкрэтных дакументах.
Тут жа прайшлі нашы перамовы з Дж. Бэйкерам. Мы дасягнулі поўнай згоды па тэрмінах вываду ядзернай зброі з Беларусі і ўсталявання асобнай лініі сувязі паміж Мінабароны Беларусі і Пентагонам для каардынацыі дзеянняў.
Бэйкер і запрошаныя ім эксперты здолелі знайсці «адтуліну» ў амерыканскім заканадаўстве, якая дазволіла амерыканцам прафінансаваць нашы сацыяльныя праграмы. Паколькі фінансаваць іх наўпрост было немагчыма, неабходныя сродкі былі выдзелены Пентагону, які падпісаў асобны пратакол аб супрацоўніцтве з нашым Міністэрствам абароны і перадаў яму выдзеленыя Кангрэсам грошы.
Бэйкеру ўдалося дасягнуць джэнтльменскай дамоўленасці з лідэрамі дэмакратычнай фракцыі ў Кангрэсе, і яны заплюшчылі вочы на гэтае фактычнае парушэнне заканадаўства ЗША.
Агулам Беларусь здолела атрымаць па законе Нана — Лугара звыш 100 мільёнаў даляраў. Бол ып і раней, чым Украіна і Казахстан.
Пасольства за адзін долар
Хоць дыпламатычныя адносіны паміж ЗША і Беларуссю былі афіцыйна ўсталяваныя 6 лютага 1992 года, пасля адпаведнага дазволу амерыканскага Кангрэса, мы ніяк не маглі адкрыць у Вашынгтоне сваё пасольства. У беларускага ўрада на той час не было неабходных для набыцця будынка ў Вашынгтоне двух-трох мільёнаў даляраў.
Але падчас чарговай нашай сустрэчы ў Лісабоне дзяржсакратар ЗША спытаў мяне, ці не могуць Штаты набыць асабняк у Мінску для адкрыцця пасольства. Складанасць палягала ў тым, што рынак нерухомасці ў нас тады яшчэ не склаўся, і вырашыць гэтую праблему можна было толькі на ўзроўні ўрада.
— Спадар дзяржсакратар, а чаму нам не пайсці на размен? — задаў я яму пытанне ў адказ. — Мы падаруем вам добры будынак у Мінску, а вы, у сваю чаргу, набудзеце і падаруеце нам асабняк у Вашынгтоне.
— Але, спадар міністр, — здзівіўся Бэйкер. — У нас так не прынята. Як я матывую ў Кангрэсе выдзяленне сродкаў на такі падарунак?
— Спадар Бэйкер, у 1945 годзе амерыканскі ўрад падарыў Савецкаму Саюзу летнюю рэзідэнцыю для прадстаўніцтва СССР пры ААН у Гленкаве. Чаму вам сёння не зрабіць гэтаксама?
— Ну, наколькі я памятаю, не падарыў, а прадала за 1 долар, — удакладніў з усмешкай мой суразмоўнік.