• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларусь на ростанях  Пётр Краўчанка

    Беларусь на ростанях

    Пётр Краўчанка

    Выдавец: Інстытут беларусістыкі
    Памер: 506с.
    Вільня 2007
    105.03 МБ
    — Дык давайце выкарыстаем гэты досвед.
    — Гэта доўгая бюракратычная працэдура, — сказаў Бэйкер. — Нам давядзецца вярнуць грошы, якія мы ўжо выдзелілі на набыццё будынка ў Мінску. Іх трэба будзе пералічыць муніцыпалітэту Вашынгтона, які здзейсніць гэтую куплю. Але галоўная праблема нават не ў гэтым. Мы перададзім вам будынак ва ўласнасць разам з зямлёй. А ці здолееце вы зрабіць гэтаксама? Наколькі я ведаю, у вас пакуль няма прыватнай уласнасці на зямлю.
    — Спадар Бэйкер, даю слова, што вырашу гэтае пытанне!
    Вырашыць гэтую праблему аказалася надзвычай складана, але ўрэшце Злучаныя Штаты купілі за 1 беларускі «зайчык» асабняк на Старавіленскай вуліцы разам з зямлёй. А мы, у сваю чаргу, набылі за 1 долар цудоўны будынак у цэнтры Вашынгтона, за некалькі хвілін пешай хады ад Белага дома.
    Абмен аказаўся для нас вельмі выгадным. Паводле ацэнак нашых экспертаў, асабняк, перададзены намі амерыканцам, каштаваў усяго каля ста тысяч долараў. А будынак, які Дзярждэпартамент перадаў нам, абышоўся бюджэту ЗША ў два з паловай мільёны.
    Унікальная сустрэча
    22 красавіка 1992 года мяне прыняў прэзідэнт Джордж Буш.
    Унікальнасць гэтай сустрэчы была ў тым, што, паводле традыцый Белага дома, прэзідэнт ЗША, як правіла, не праводзіць перамоваў з кіраўнікамі знешнепалітычных ведамстваў.
    Аднак на пачатку 1990-х гадоў крах савецкай імперыі пахіснуў нават непарушны амерыканскі пратакол. Тройчы Джордж Буш-старэйшы зрабіў
    выключэнне з правілаў. Ён сустрэўся з міністрамі замежных спраў Расіі Андрэем Козыравым, Украіны — Анатолем Зленкам і са мною.
    Фармат сустрэчы вызначаў апарат Белага дома. Меркавалася, што мы правядзём паўгадзінныя перамовы тэт-а-тэт, аднак размова зацягнулася амаль на гадзіну.
    Джордж Буш сустрэў мяне на парозе асноўнай залы для перамоваў — Каміннай, дзе каля белага каміна стаялі два высокія крэслы, абабітыя белай скурай. Перакладчык Белага дома — імпазантны ўкраінец з шыкоўнымі вусамі, які гадоў 20 мільгаціць на тэлеэкранах, прымасціўся праваруч ад амерыканскага прэзідэнта. Прэзідэнт ЗША быў апрануты сціпла: шэры гарнітур, блакітная кашуля і няяркі гальштук, што не характэрна для амерыканскага істэблішменту, які любіць строгі гарнітур, але гальштукі яркіх, амаль крыклівых тонаў. Спецыяльна для сустрэчы з амерыканскім прэзідэнтам я выбраў бел-чырвона-белы гальштук.
    Буш выпраменьваў добразычлівасць, і я адразу пачаў з камплімента, выказаўшы сваё захапленне яго цудоўнай спартыўнай формай. На гэта Буш адказаў:
    — He чакаў, што ў вашай дзяржаве такі малады міністр. Традыцыйна гэтую пасаду займаюць больш сталыя, кранутыя сівізной палітыкі. Як вам гэта ўдалося?
    — Перабудова, — сказаў я.
    Бо і праўда, каб не перабудова, я наўрад ці стаў бы дыпламатам.
    Пасля абмену кампліментамі перайшлі да справы.
    Буша цікавіла галоўнае — будзем мы напярэдадні падпісання Лісабонскага пратакола імкнуц-
    ца, як украінцы, усталяваць адміністрацыйны кантроль над ядзернай зброяй ці не. Я адказаў, што наша мэта палягае ў тым, каб нашы партнёры на Захадзе і Усходзе разглядалі нас як сур’ёзнага і прадказальнага партнёра, які дакладна прытрымліваецца дасягнутых дамоўленасцяў.
    — Спадар прэзідэнт! Наш народ столькі нацярпеўся ад войнаў і наступстваў Чарнобыля, што не можа не быць заклапочаным наяўнасцю смяротнай зброі на нашай зямлі. У нас няма аніводнага сур’ёзнага палітыка, партыі ці руху, якія выступалі б супраць яе вываду. Бяз’ядзернасць для нас не лозунг, а формула нацыянальнага выжывання.
    Я выклаў сутнасць праблемы з атрыманнем кампенсацый за вывад ядзернай зброі з нашай тэрыторыі і папрасіў прэзідэнта пераканаць Кангрэс у неабходнасці пашырэння дзеяння закону Нана — Лугара і на Беларусь.
    Буш адказаў, што гэтае пытанне вельмі складанае, але ён зробіць усё магчымае, каб і рэспубліканская, і дэмакратычная фракцыі Кангрэса занялі ў дачыненні да Беларусі спрыяльную пазіцыю і максімальна пайшлі ёй насустрач.
    Удалося дамовіцца і аб тым, што Буш будзе хадайнічаць перад Кангрэсам аб пашырэнні на Беларусь палітыкі найбольшага спрыяння, якая дазволіць зняць шматлікія перашкоды і бар’еры на шляху нашых экспартных паставак у ЗША. Дамовіліся, што амерыканцы выдзеляць нам буйны таварны крэдыт (18 млн дол.) на набыццё кармавога зерня — соевых шротаў і кукурузы. Акрамя таго, Буш з усмешкай абвясціў, што ЗША гатовыя бязвыплатна перадаць нам па лініі Міністэрства сельскай гаспадаркі 200 тыс. тон кармавой
    кукурузы, што з улікам цяжкасцяў таго часу было для нас немалой падмогай.
    У канцы размовы я ўзняў пытанне і аб адмене для беларускіх дыпламатаў 25-мільнай зоны перамяшчэнняў па ЗША. Давялося з гумарам распавядаць, якія бюракратычныя абмежаванні і бар’еры давялося пераадолець, калі я накіроўваўся на сустрэчу з ім з Нью-Ёрка.
    Справа ў тым, што ў ноце Дзярждэпартамента, атрыманай на наш запыт, скрупулёзна агаворваўся не толькі дзень магчымага прыезду міністра ў сталіцу ЗША, але і нумар шашы, па якой мне трэба было рухацца, і нават рэгламентавалася паўгадзіннае акно гіраезду.
    Буш быў уражаны і, смеючыся, сказаў, што тут з Кангрэсам яму раіцца не трэба і ён дасць указанне Бэйкеру ўсё адрэгуляваць.
    Сапраўды, цягам тыдня ўсе гэтыя абмежаванні для беларускіх дыпламатаў былі знятыя, дарэчы, значна раней, чым для дыпламатаў з іншых краін СНД.
    Сем месяцаў у «ядзерным клубе»
    А ў траўні адбыўся Лісабонскі саміт кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў ЗША, Расіі, Украіны, Казахстана і Беларусі, дзе намі быў падпісаны пратакол да савецка-амерыканскай Дамовы аб скарачэнні стратэгічных узбраенняў (СНУ-1).
    Яго сутпасць зводзілася да таго, што пасля распаду СССР абавязацельствы савецкага боку прымаюць на сябе новыя незалежныя дзяржавы. У рэальным жыцці гэта азначала, што на працягу кароткага часу (23 траўня 1992 года -4 лютага 1993 года) Беларусь дэ-юрэ станавілася ядзернай дзяр-
    жавай, праўда, з абавязковай умовай адназначнай адмовы ад гэтага статусу.
    Сем месяцаў мы былі «ядзернай дзяржавай».
    У лютым 1993 года Лісабонскі пратакол быў ратыфікаваны беларускім парламентам практычна аднагалосна, і наша ядзерная «гісторыя» скончылася, я ўпэўнены, назаўжды.
    Няўдалая спроба
    Пры чарговай сустрэчы з Джорджам Бэйкерам на саміце міністраў замежных спраў у Стакгольме ён намякнуў мне, што было б някепска, калі б мы здолелі паўплываць на беларускую дыяспару ў ЗША, каб амерыканскія беларусы на выбарах, якія мелі адбыцца ў лістападзе 1992 года, падтрымалі Буша і рэспубліканцаў.
    У той момант мне гэта падалося вельмі выгадным. Пасля вайны ў Персідскім заліве рэйтынг Джорджа Буша ўзняўся у завоблачныя вышыні, і эксперты ні на каліва не сумняваліся, што Буш будзе пераабраны на пасаду прэзідэнта. 3 рэспубліканскай адміністрацыяй у нас ужо склаліся адносіны ўзаемнага даверу, а змена ўлады азначала б, што гэтыя адносіны трэба наладжваць наноў.
    Выконваючы дадзенае Бэйкеру абяцанне, я правёў некалысі размоў з аўтарытэтнымі прадстаўнікамі беларускай эміграцыі. У прынцыпе, пераканаць іх на карысць Буша было нескладана, бо беларуская эміграцыя заўжды схілялася менавіта да рэспубліканцаў. Аб гэтым я і напісаў Бэйкеру.
    Але лістападаўскія выбары, як вядома, прынеслі перамогу дэмакратам. Прэзідэнтам стаў малады губернатар Арканзаса Біл Клінтан. А вось копія майго канфідэнцыйнага ліста была перададзена адным з беларускіх дыпламатаў, які складаў
    яго, амерыканскаму паслу ў Мінску Дэвіду Суорцу. Зразумела, што ён азнаёміўз ім новае кіраўніцтва Дзярждэпартамента.
    He магу сцвярджаць, што гэта моцна паўплывала на нашы кантакты з новай вашынгтонскай адміністрацыяй. Але пэўны і непрыемны ўрок я атрымаў на ўсё жыццё.
    Знаёмства з Білам Клінтанам
    На шчасце, ужо першыя кантакты з новым кіраўніцтвам Дзярждэпартамента паказалі, што каманда Уорэна Крыстафера гатова не толькі выконваць нашы старыя, часам вусныя дамоўленасці з Джорджам Бэйкерам, але і напаўняць іх новым зместам.
    На запрашэнне Крыстафера адбыўся мой рабочы візіт у Вашынгтон. У межах нраграмы візіту адбылося і маё знаёмства з новым прэзідэнтам ЗША Білам Клінтанам. Працягваючы традыцыю, закладзеную Джорджам Бушам-старэйшым, ён прыняў беларускага міністра ў Белым доме, і ў нас адбылася грунтоўная размова.
    Асноўным вынікам паездкі стала дамоўленасць аб працягу фінансавай падтрымкі Злучанымі Штатамі пяці нашых нацыянальных праграм. Больш за тое, амерыканскі бок пагадзіўся нават павялічыць маштабы гэтай дапамогі.
    Яшчэ адным вынікам перамоваў стала перададзенае Білам Клінтанам пісьмовае запрашэнне кіраўніку беларускай дзяржавы Станіславу Шушкевічу наведаць ЗША з афіцыйным візітам.
    Шушкевіч едзе ў Амерыку
    Старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі пабываў з візітам у Вашынгтоне з 21 да 23 ліпеня 1993 года.
    Адбылася і афіцыйная сустрэча беларускага кіраўніка з амерыканскім прэзідэнтам, дарэчы, nepman сустрэча Біла Клінтана з вышэйшым кіраўніком адной з постсавецкіх дзяржаў.
    Чаму такая пашана была аказаная менавіта Беларусі?
    Мяркую, што гэты візіт стаў прызнаннем амерыканскім бокам канструктыўнага характару беларускай дыпламатыі. Падчас сустрэчы з Шушкевічам прэзідэнт Клінтан наўпрост заявіў аб гэтым у прысутнасці журналістаў:
    — Беларусь стала першай з новых незалежных дзяржаў былога Савецкага Саюза, якая цалкам выканала свае абавязацельствы па Лісабонскім пратаколе, ратыфікавала дамову СНУ-1 і далучылася да Дамовы аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі.
    У Злучаных Штатах спікера парламента суправаджаў міністр абароны Беларусі Павел Казлоўскі. У склад нашай афіцыйнай дэлегацыі ён трапіў нездарма. Казлоўскі здолеў правесці вельмі плённыя перамовы з Лесам Эспінам — новым міністрам абароны ЗША. Было падпісана новае пагадненне, згодна з якім Беларусь атрымала яшчэ 59 мільёнаў долараў па праграмах, звязаных з вывадам з нашай краіны ядзернай зброі.
    Па выніках візіту была дасягнута і дамоўленасць аб прыездзе амерыканскага прэзідэнта ў нашу краіну.
    Чаму да нас, а не ў Кіеў
    Візіт прэзідэнта ЗША ў Беларусь і Расію павінен быў падтрымаць не толькі дэмакратычныя перамены, але і працэс ядзернага раззбраення.
    Вельмі знамянальна, што ў ходзе гэтага турнэ Клінтан наведаў Мінск і Маскву, але не паехаў у Кіеў.
    Украіна ўсё яшчэ намагалася дэманстраваць свае ядзерныя амбіцыі. У кастрычніку 1993 года Леанід Краўчук зрабіў заяву, што яго краіна не збіраецца добраахвотна адмаўляцца ад сваіх правоў на ядзерны патэнцыял былога СССР.