Беларусь на ростанях
Пётр Краўчанка
Выдавец: Інстытут беларусістыкі
Памер: 506с.
Вільня 2007
Ведаючы з практыкі, што запэўніванні чыноўнікаў могуць быць вельмі далёкія ад ісціны, я найперш палічыў неабходным высветліць рэальныя настроі электарату і замовіў сацыялагічнае апытанне, прычым не дзе-небудзь, а на малой радзіме Кебіча — у Валожыне.
Многія з маіх універсітэцкіх сяброў працавалі ў сацыялагічнай службе БДУ. Гэтым людзям я цалкам давяраў, а таму папрасіў іх зрабіць усё максімальна аб’ектыўна, без прыхарошвання.
Яны апыталі каля 400 чалавек, і вынік аказаўся жахлівым. У Валожынскім раёне земляка-прэм’ера падтрымлівалі не больш за 22 адсоткі патэнцыйных выбарцаў.
Агаломшаны такім невысокім паказчыкам даверу, я праз паўгадзіны быў у кабінеце Кебіча.
— Калі такое адбываецца ў вашым родным раёне, дык варта падумаць, якія пастроі спеюць у іншых раёнах, — сказаў я Кебічу, калі той азнаёміўся з вынікамі апытання.
— Лухта нейкая! Напэўна, твае сацыёлагі штосьці наблыталі. Я зараз з гэтым разбяруся.
He паспеў я вярнуцца ў свой кабінет у МЗС, як патэлефанаваў Кебіч:
— Слухай, Пятро, пашлі сваіх сацыёлагаў на тры літары, — самаўпэўнена сказаў ён. — Я толькі што шчыра пагутарыў са старшынёй Валожынскага райвыканкама. Выяўляецца, яны па хатах не хадзілі. Якія 400 чалавек? Яны ўсё са столі намалявалі! Так што плюнь і забудзься.
Я зразумеў, што гэта канец кампаніі. Нельга выйграць выбары, калі знаходзівіся ў свеце ілюзій. Калі кандыдат не здольны ўспрымаць рэальнасць, ён загадзя асуджаны на паразу.
Два варыянты на выбар
Сітуацыя не давала нагоды для аптымізму, і я павінен быў задумацца над сваім лёсам. Калі ў Кебіча няма шанцаў стаць прэзідэнтам, то і мае шанцы застацца міністрам замежных спраў роўныя нулю.
Што я павінен быў тады зрабіць? Варыянтаў было два.
Першы — разумны — сысці ў адстаўку і з’ехаць паслом у адну з заходніх краін. Гэта было магчыма. Упэўнены, што Кебіч не адмовіў бы мне ў такім прызначэнні. Пры гэтым варыянце я дыстанцыяваўся б ад прайграўшай каманды, пераседзеў бы цяжкія часіны за мяжой, а потым у аптымальны момант вярнуўся б у палітыку.
Другі варыянт — ісці з Кебічам да фіналу. Шанцаў, што фінал будзе пераможным, нават тэарэтычна было мала... Але тым больш я не мог пакінуць штаб Кебіча. I справа нават не ў абставінах. Проста я з дзяцінства не любіў адступаць, наогул хавацца ад цяжкасцяў. Нежаданне выглядаць баязліўцам часта падштурхоўвала мяне на ўчынкі, якія з гледзішча логікі здаваліся неразважлівымі.
Памятаю, мне было гадоў восем, калі ўзімку ў Крывічах мы гулялі ў футбол на беразе падмерзлай рачулкі. Пасярэдзіне яе была палонка, куды і трапіў мяч. Аніхто не праяўляў ахвоты рызыкнуць — падпаўзці да палонкі па лёдзе.
А я асмеліўся. Я перабраўся на другі бераг, дзе было бліжэй да палонкі, прапоўз па тонкім лёдзе,
адчуваючы, як ён прагінаецца і трашчыць пада мной, дастаў дубчыкам мяч і вярнуўся на бераг. Мой старэйшы брат Саша пацярпеўся страху. Ён адзін ведаў, што я тады не ўмеў плаваць...
Выглядаць баязліўцам, адступіць — для мяне азначала зганьбіцца. Таму я і застаўся з Кебічам, хоць і разумеў, што, хутчэй за ўсё, давядзецца перажыць разам з ім горыч паразы.
Але гіасля сацыялагічнага апытання валожынскаганаселыііцтва Кебічзаўважназмяніўда мяне сваё стаўленне. Ён раптам нібыта забыў, што прызначыў мяне началыіікам свайго выбарчага штаба.
He сказаўшы мне ні слова, ён перапрызначыў на гэтую ролю Мясніковіча. А ў хуткім часе ў штабе пачалі з’яўляцца людзі накшталт майго старога «сябра» Івана Антановіча ці палкоўніка Уладзіміра Замяталіна, якога да Кебіча незадоўга да выбараў прывёў Генадзь Данілаў.
Прэтэндэнт Лукашэнка
Пра свой намер балатавацца ў прэзідэнты Беларусі заявілі каля двух дзесяткаў прэтэндэнтаў. Былі сярод іх тыя, каго прынята называць гарадскімі вар’ятамі. А некаторыя проста прагнулі «засвяціцца», каб потым сабе штосьці вытаргаваць.
Але пасля збору подпісаў у падтрымку кандыдатаў у спісе прэтэндэнтаў засталося шэсць чалавек. Акрамя Кебіча, рэальна за ўладу змагаліся толькі двое — Аляксандр Лукашэнка і Зянон Пазняк. Пры асаблівай ролі Станіслава Шушкевіча, аб чым скажацца пазней.
Самым моцным канкурэнтам быў, безумоўна, Лукашэнка. Ён адразу рвануў да мэты, як танк. Адчувалася, што за яго спінай стаяць сур’ёзныя сілы. Прычым як унутры Беларусі, так і за яе ме-
жамі. Было відавочна, што і ў фінансах каманда шклоўскага дэпутата недахопу не адчувала.
Мару аб «вялікай» уладзе Лукашэнка выношваў даўно. Яшчэ за два гады да прэзідэнцкіх выбараў у нас адбылася гутарка, якая адкрыла мне маштаб яго амбіцый. Тады, у снежні 1992 года, мне давялося выступаць на адным з пасяджэнняў Вярхоўнага Савета. Калі яно скончылася, я выйшаў на двор. На прыступках мяне чакаў апрануты ў мехаватае паліто Лукашэнка, які прапанаваў прагуляцца і праводзіць мяне да будынка МЗС. Я згадзіўся, адпусціў машыну, і мы няспсчпна накіраваліся ў бок міністэрства. Лукашэнка ўжо ўбіраўся ў сілу, і мне было цікава даведацца, чаго ён ад мяне хоча.
Наш шпацыр працягваўся не гадзіну і не дзве. Атрымалася амаль пяцігадзіннае хаджэнне ад Дома ўрада да МЗС і назад. Спачатку Лукашэнка асцярожна зандаваў маё стаўленне да кіраўнікоў рэспублікі, дэпутатаў Вярхоўнага Савета. Потым яго меркаванні сталі агрэсіўнымі, перуны і маланкі паляцелі на адрас Кебіча, Шушкевіча і астатніх... Атрымлівалася, што ў рэспубліцы няма аніводнага вартага кіраўніка — усе няздары, зладзюгі, п’янтосы...
Я не вытрымаў:
— Саша! Як ты можаш паліваць брудам Вячаслава Францавіча і Станіслава Станіслававіча, калі ў аднаго ты просіш прадаць табе з гаража Савета Міністраў «Волгу», а ў другога бярэш чарку і нават пачуеш. Ды яшчэ возіш яму капусту, бульбу і сала!
— Я не стрыгу ўсіх пад адзін грэбень, — спрабаваў парыраваць Лукашэнка, — у нас шмат разумныхмужыкоў — Булахаў, Ганчар, Лябедзька, Грыбанаў, Іван Трусаў, напрыклад, дый і цябе ў парламенце шануюць.
Я зразумеў, што ён стварае каманду, у якую спрабуе ўцягнуць і мяне. Наўпроставае запрашэнне не прагучала толькі таму, што я недвухсэнсоўна даў яму зразумець, што ў мяне ёсць уласныя палітычныя планы.
Але некаторых вядомых дэпутатаў, так званых маладых ваўкоў, ён здолеў зацягнуць у сваю каманду. Іх згоду магу патлумачыць толькі павышанай ганарлівасцю і схільнасцю да ілюзій, дзе яны бачылі сябе лялькаводамі, а шклоўскага «калгасніка» — марыянеткай. Але ў гэтага «калгасніка» аказалася больш волі і хітрасці, чым у іх усіх, разам узятых.
Актыўнасць Лукашэнкі турбавала Кебіча, хоць, як мне здавалася, недастаткова моцна. Прэм’ер проста не хацеў верыць, што ў Лукашэнкі ёсць рэальныя шанцы на перамогу.
Я ведаю, што ў атачэнні Кебіча пастаянна ішлі размовы аб тым, што Лукашэнку трэба нейтралізаваць, зняць з выбарчай дыстанцыі. Варыянтаў для гэтага прапаноўвалася многа. Напрыклад, ініцыятыўная група Лукашэнкі дапусціла болып за ўсіх браку пры зборы подпісаў, часта выкарыстоўвала падпісныя аркушы незацверджанага ўзору. Можна было забракаваць столькі подпісаў, каб у яго ў выніку не набралася неабходных ста тысяч. Потым грымнула гісторыя з агітацыйнымі плакатамі, прывезенымі з-за мяжы. Гэта было грубае парушэнне заканадаўства, за што можна было лёгка адмовіць Лукашэнку ў рэгістрацыі... Але Кебіч кожны раз упіраўся.
— He, мы на гэта не пойдзем, — казаў ён свайму атачэнню. — Дый навошта? Мы зможам перамагчы і без спрэчных прыёмаў.
Адзіпае, на што пагадзіўся Кебіч яшчэ ў самым пачатку кампаніі, дык гэта правесці перамовы і прапанаваць Лукашэнку стаць другім чалавекам у яго камандзе.
He дамовіліся...
На перамовах, якія праходзілі ў Габеленавай зале на другім паверсе Дома ўрада, Кебіча прадстаўлялі Мясніковіч, Генадзь Казлоў і я. 3 боку Лукашэнкі былі «маладыя ваўкі» — Віктар Ганчар і Дзмітрый Булахаў.
3 імі я быў добра знаёмы.
Памятаю, як я гаварыў Ганчару:
— Віктар, трэба прайсці ўсе нрыступкі. Вы павінны зразумець, што вы пакуль проста дацэнт, і акрамя гэтага ў вас за спінай нічога няма. Каб ператварыцца ў палітычну ю фігуру, трэба абавязкова прайсці пэўныя бюракратычныя прыступкі. Напрыклад, папрацаваць у Маладзечне з Карпенкам'.
Да Булахава я стаўлюся, нягледзячы на ўсе звязаныя з ім перыпетыі, дастаткова цёпла, таму што лічу яго моцным юрыстам. Ён быў добрым старшынёй камісіі па заканадаўстве. Пачынаць працаваць яму давялося з нуля, бо да 1990 года Вярхоўны Савет не займаўся ніякай заканатворчай дзейнасцю, а проста штампаваў напісаныя ў Савеце Міністраў законапраекты. Менавіта Булахаў у значнай ступені садзейнічаў таму, што Вярхоўны Савет адбыўся як прафесійны парламент.
На перамовах мяне здзівілі некаторыя моманты ў паводзінах Мясніковіча. Ён чамусьці вельмі не хацеў браць на сябе ролю першай скрыпкі. Ця-
Маладзечна — моіі родны горад, таму Карпенка, працуючы мэрам, часта забягаў да мяне і ў гаркам, і ў МЗС — параіцца. Хоць блізкіх адносінаў у нас не было, але Ганчара яму сасватаў я.
жка было нават дапусціць, што Міхаіл Уладзіміравіч ужо ў той момант гуляў на два франты, стараўся не прагадаць пры любым выніку выбараў.
Падзецца не было куды, і, паколькі я яшчэ лічыўся кіраўніком выбарчага штаба, мне давялося браць ініцыятыву на сябе. Зразумела, гэта выклікала адкрытае раздражненне Булахава і Ганчара, якія, безумоўна, увялі ў курс справы і Лукашэнку. Пасля тых перамоваў на мяне абрынуўся шквал нападак у прэсе.
Ішла размова цяжка. Спачатку кожны бок растлумачыў свой падыход і свае прапановы. Яны аказаліся люстрана супрацьлеглымі. Мы прапапоўвалі Лукашэнку пасаду прэм’ер-міністра пры прэзідэнце Кебічу. Яны прапаноўвалі: Кебіч — прэм’ер пры прэзідэнце Лукашэнку. Справа відавочна зайшла ў тупік.
Развітваючыся, Ганчар і Булахаў сказалі, што ў іх магутная каманда і з Сашам (так яны тады называлі Лукашэнку) яны могуць зрабіць усё. У адказ я папярэдзіў:
— Паслухайце! Няўжо вы не разумееце, што не зможаце ім маніпуляваць. Усё скончыцца тым, што кожнага з вас ён паставіць да сценкі!
Потым, калі Ганчар знік, я часта згадваў той эпізод. Гэта не была нейкая містычная празорлівасць. Проста, ведаючы Лукашэнку, я прадбачыў, што, калі прыйдзе да ўлады, ён будзе дзейнічаць максімальна жорстка.
Прэтэндэнт Пазняк
Другім моцным канкурэнтам прэм’ера быў Зяноп Пазняк. Пры пэўных абставінах ён цалкам мог абысці Кебіча і прайсці ў другі тур разам з Лукашэнкам.