• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларусь на ростанях  Пётр Краўчанка

    Беларусь на ростанях

    Пётр Краўчанка

    Выдавец: Інстытут беларусістыкі
    Памер: 506с.
    Вільня 2007
    105.03 МБ
    туру, якую яны адчайна абараняюць, у тым ліку і ад Расіі.
    А для Лукашэнкі нацыяналізм, як і русафобія, — усяго толькі апошняя магчымасць утрымацца ва ўладзе, ідэалагічны інструмент для прамывання мазгоў грамадзянам. Калі перафразаваць класіка, на прыкладзе цяперашняй беларускай улады можна сцвярджаць, што нацыяналізм — гэта апошняе прыстанішча нягоднікаў.
    Як ні прыкра гэта прызнаваць, але такая тактыка знаходзіць падтрымку ў нашым грамадстве. Нацыяналізм — магутная сіла, і Лукашэнка вучыцца эфектыўна выкарыстоўваць яе ў сваіх мэтах, часцей за ўсё вельмі далёкіх ад сапраўдных нацыянальных інтарэсаў краіны. Гэта стала асабліва відавочна падчас газавага канфлікту зімой 2004 года. Тады многім беларусам былі да душы антырасійскія пасажы Лукашэнкі, які абвінаваціў крамлёўскае кіраўніцтва ў «тэрарызме». Яго рэйтынг падсксчыў адразу на 10 адсоткаў. I ліэдзі пават нс захацелі разабрацца ў тым, што прычынай канфлікту з’яўляецца не толькі ціск Расіі, але і палітыка самога Лукашэнкі, якая зайшла ў тупік.
    Дарэчы, тагачасны прэм’ер-міністр Расіі Міхаіл Касьянаў нядаўна прызнаў, што адключэнне газу для Беларусі было сур’ёзнай памылкай, і кіраўніцтва расійскага ўрада ад пачатку не падтрымлівала гэтай авантуры, прыдуманай кабінетнымі «паліттэхнолагамі». Шкада, што ніхто з беларускіх высокапастаўленых асоб не знайшоў у сабе смеласці наўздагоп за Касьянавым прызнаць і нашу долю віны, уласныя памылкі.
    Наша палітычная рэальнасць такая, што многія грамадзяне гатовы «трываць» дыктатуру, абы захаваць суверэнітэт краіны. Але яны проста не
    разумеюць, што цяперашні палітычны рэжым уяўляе з сябе не меншую небяспеку для нашай незалежнасці, чым імперскія амбіцыі Расіі.
    Шчырае сяброўства не прымае хітрыкаў
    Беларускі і расійскі народы звязвае вельмі няпростая гісторыя ўзаемаадносінаў, у якой ёсць і белыя, і чорныя старонкі.
    Вось, напрыклад, адзін гістарычны факт — Аршанская бітва 1514 года, аднесеная адным з маскоўскіх гістарычных даведнікаў да ста найбольш вялікіх бітваў еўрапейскай гісторыі.
    Вядома, перамога ў ёй над Масковіяй сведчыць, што і мы не лыкам шыты. Але вось яшчэ адзін факт. 24 студзеня 1564 года войскі Вялікага Княства Літоўскага пад Улой разграмілі рускую армію. Рускіх было 25 тысяч, а ў беларускалітоўскага войска — 9 тысяч коннікаў. Рускія былі перакананыя ў перамозе і далі праціўніку высунуцца з лесу. He атакавалі, калі ён быў у беспарадку, а чакалі, нават не адзяваючы даспехаў. У два з паловай разы было больш сілаў на іх баку, але іх разграмілі і гналі потым цераз раку. Забіта было каля 10 тысяч чалавек.
    Але ўражвае нават не гэтая феерычная перамога, а тое, што беларусы знайшлі сярод забітых галоўнакамандуючага рускай арміяй князя Пятра Шуйскага, паднялі, абмылі і з ушанаваннямі, адпеўшы ў царкве ў прысутнасці 20 тысяч праваслаўных, пахавалі ў Вільні. А гэта гаворыць пра тое, што ўжо тады, у XVI стагоддзі, беларусы былі еўрапейскай нацыяй, якая ўспрыняла еўрапейскую культуру, рыцарскі кодэкс, вайсковы гонар. Беларусам ёсць чым ганарыцца ў сваёй нацыянальнай гісторыі. На такіх прыкладах трэба вы-
    хоўваць пачуццё патрыятызму ў новых пакаленнях.
    Аднак цяперашні рэжым разумее патрыятызм па-свойму. Лукашэнка не пасаромеўся дэманстратыўна ўзнагародзіць беларускіх тэнісістаў, якія атрымалі «гістарычную» перамогу над расіянамі з лікам 3:2, ордэнамі Славы, а вось слаўная гісторыя бітваў пад Оршай і Улой застаецца пад найстражэйшай забаронай.
    He думаю, што справа тут у боязі пакрыўдзіць расіян. На гісторыю крыўдаваць нельга. He крыўдуюць жа англічане на амерыканцаў, што тыя ўрачыста святкуюць Дзень незалежнасці і рэгулярна адзначаюць гадавіну перамогі Джорджа Вашынгтона над англійскай арміяй. А Вялікабрытанія і ЗША — стратэгічныя саюзнікі.
    Справа тут у чарговай хітрасці ўлады. He пачуцці расіян баіцца зачапіць Лукашэнка. Проста для яго патрыятызм азначае не любоў да Радзімы, да яе слаўнага і гераічнага мінулага, а любоў да канкрэтнай асобы, якая знаходзіцца сёння ля ўлады. Але каб людзі паверылі ў яго «выключную» ролю ў беларускай гісторыі, з яе патрэбна прыбраць, аддаць забыццю ўсё, што можа склаісці яму дастойную канкурэнцыю. Ці гэта Францыск Скарына, ці князі Канстанцін Астрожскі і Януш Радзівіл, ці Леў Сапега, ці Кастусь Каліноўскі, ці ўлюбёнец многіх Пётр Машэраў.
    А каб лукашэнкаўскі вобраз успрымаўся лепей, у ход пушчаны яшчэ адзін прыём. Прапагандысцкая машына Лукашэнкі імкнеццадэманстраваць цяперашнюю Расію выключна ў вобразе Абрамовічаў, Беразоўскіх, мацяршчыннікаў Кіркоравых ці эпатажных Жырыноўскіх. А потым — чэчэнскіх баевікоў, якія ўзрыйаюць дамы, школы і маскоў-
    скае метро. Гэта проста неабходна для кантрасту: паглядзіце, беларусы, як кепска і страшна жыць у Расіі, а ў нас — стабільнасць, парадак, і ўсё гэта заслуга прэзідэнта.
    Вядома, і ў Маскве, і ў Парыжы, і ў Нью-Ёрку ёсць цэнтральныя праспекты, але ёсць і цёмныя закуткі. Як і ў кожным мегаполісе. Але кожны шукае і спажывае тое, што яму трэба. Мяне выхавалі на зусім іншым вобразе Расіі. На Расіі Пушкіна, Ахматавай, Севяраніна, на тэатрах Алега Табакова і Марка Захарава, на паэзіі Андрэя Вазнясенскага, Яўгена Еўтушэнкі, Бэлы Ахмадулінай... На той асаблівай, вялікай культуры, якая ўзбагаціла не толькі нас, але і ўсё чалавецтва.
    Так, бандытызм, тэрор, алігархія — усё гэта ёсць у сучаснай Расіі. Але ж мы — суверэнная дзяржава, дык давайце запазычваць у расіян лепшае, тое, што зможа нас духоўна ўзбагаціць, зблізіць нашы народы. А з бязладдзем і карупцыяй няхай яны разбіраюцца самі — Расія таксама суверэнная дзяржава.
    Я ніколі не разумеў непрыязнасці нашых «патрыётаў» да рускай мовы. Так, беларуская мова — наша родная, і мы ні ў якім разе не можам ад яе адмаўляцца, мы павінны ўсяляк пашыраць сферу яе ўжывання. Але веданне рускай мовы, якой свабодна валодае сёння болыпасць грамадзян Беларусі, — гэта таксама нашае багацце. 3 яе дапамогай мы спасцігаем не толькі рускую культуру, але і сусветную. Шэдэўры сусветнай літаратуры, дасягненні навукі доўгія гады прыходзілі да нас менавіта праз рускую мову. Нават пераклады замежнай класікі на беларускую мову нярэдка робяцца з рускамоўных перакладаў.
    Руская мова — гэта і наш набытак, які мы павінны зберагчы. Гэта цудоўна, калі кожны беларус здолее вольна валодаць і роднай, і рускай мовай. Ды яшчэ і англійскай, і польскай. Нездарма сказана, што чалавек столькі разоў інтэлігент, колькі ён ведае моў.
    «Суб’ектыўны чыннік»
    3 першых месяцаў незалежнасці «расійскі кірунак» знаходзіўся ў распараджэнні не міністраў замежных спраў, а кіраўнікоў нашых дзяржаў і ўрадаў.
    Што, звязанае з Расіяй, адбывалася ў нашым МЗС, калі я працаваў міністрам? Белавежская пушча ў снежні 1991 года, нулявы варыянт у 1992 годзе, тры ці чатыры сустрэчы ў рамках СНД... Вось і ўся двухбаковая дыпламатыя. Гэта гаворыць пра тое, што ад самага пачатку ўсё развівалася няправільна: з іншымі краінамі мы выбудоўвалі дыпламатычныя адносіны, а тут... У Расіі да нас рукі не даходзілі, а ў Беларусі таксама лічылі: са «сваімі» як-небудзь разбяромся. Масква яшчэ не ўспрымалася як замежжа.
    Таму значны адбітак на нашы адносіны тых гадоў накладвалі асабістыя якасці нашых лідэраў. А тут ужо ёсць аб чым сказаць! Тым болей што мне як члену ўрада даводзілася ўдзельнічаць у многіх сустрэчах.
    Памятаю, як у Ташкенце пасля завяршэння саміту кіраўнікоў дзяржаў СНД, на вялікім прыёме, дзе прысутнічалі не меней як дзвесце чалавек, Барыс Ельцын раптам намерыўся пайграць на сталовых лыжках. Узяўшы іх у рукі, ён пачаў у такт аркестру даволі па-майстэрску выстукваць сабе па каленях. I раптам нечакана перайшоў да
    выстуквання... па лбах узбекскага прэзідэнта Іслама Карымава і казахскага лідэра Нурсултана Назарбаева.
    Трэба было бачыць усю гаму пачуццяў, якія адбіваліся на тварах азіяцкіх уладароў! Аднак яны мужна вытрымалі гэты «жарт» рускага «цара-бацюшкі», паныла праглынулі абразу.
    Але нават пры гэтым я зусім не схільны падтрымліваць даволі частыя прыніжальныя ацэнкі на адрас першага расійскага прэзідэнта.
    Мне бліжэй характарыстыка, якую даў Ельцыну яго цёзка і ўлюбёнец Барыс Нямцоў, які сказаў, што ў дзеяннях Барыса Мікалаевіча было шмат царскага. Ён мог і футра падараваць «з царскага пляча», і кінуць адной з рэспублік падарунак у выглядзе нізкіх цэнаў на энерганосьбіты ці маёмасці былога Савецкага Саюза.
    Але галоўным у Ельцыне было ўсё ж іншае: здольнасць да незвычайных учынкаў, неардынарных рашэнняў, якія не пралічваліся іншымі палітыкамі. Нельга не аддаць належнае і дзяржаўнаму розуму, і празорлівасці Ельцына. Бо зразумеў жа ён, што ў тых умовах жорсткая эканамічная пазіцыя Расіі ў дачыненні да краін €НД аказалася б згубнай, назаўжды аддаліла б ад Расіі былыя савецкія рэспублікі.
    Ельцын стараўся прывязаць постсавецкія дзяржавы да Масквы, але не шантажом, не дыктатам, а ў першую чаргу эканамічна. У тых умовах бізун быў бы шкодны, і ён актыўна выкарыстоўваў пернік. I гэта Ельцыну ў значнай ступені ўдалося. Бо нават пасля ўвядзення ўсімі рэспублікамі ўласных валют яны аказаліся, як правіла, прывязанымі не да долара, а да расійскага рубля. Разлік Ельцына быў прагматычны і працаваў на перспектыву.
    Запомніўся ў Ельцыне і яго прыродны дэмакратызм, выяўлены перадусім у стаўленні да прэсы. У ім ніколі не адчувалася ні захаплення ўладай, ні жадання прынізіць. Нават выбрык з лыжкамі, хутчэй за ўсё, быў проста не вельмі культурнай дэманстрацыяй нефармальнай прыхільнасці да сваіх учарашніх калег па ЦК КПСС.
    Думаю, што для лідэраў постсавецкіх дзяржаў Ельцын быў ледзь не ідэальным партнёрам. 3 ім заўжды можна было знайсці агульную мову і дагаварыцца. На жаль, гэтая магчымасць была намі рэалізавана далёка не цалкам, а часта і даволі недарэчна.
    Так ужо здарылася, што беларусам не пашчасціла з кіраўнікамі, якія побач з Ельцыным папросту «не дацягвалі». Нашыя постсавецкія лідэры дэманстравалі ў сваёй дзейнасці дзве крайнасці.
    Лукашэнка жыў і жыве паводле формулы Людовіка XIV: «Дзяржава — гэта я». Часам гэта дае пэўны станоўчы эфект, хоць у гістарычным плане інтарэсы беларускай дзяржавы з асабістымі інтарэсамі і амбіцыямі Лукашэнкі абсалютна не супадаюць. Таму яго адносіны з Ельцыным насілі чыста кан’юнктурны характар і былі падпарадкаваныя адной толькі нязбытнай мары — стаць пераемнікам «цара Барыса».