• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларусь на ростанях  Пётр Краўчанка

    Беларусь на ростанях

    Пётр Краўчанка

    Выдавец: Інстытут беларусістыкі
    Памер: 506с.
    Вільня 2007
    105.03 МБ
    Уваход у Еўропу тамсама, дзе і выхад
    He здолелі за гэтыя гады мы далучыцца і да еўрапейскай палітычнай культуры. А яна, на мой погляд, у першую чаргу праяўляецца ў гатоўнасці кіраўніка своечасова сысці.
    У нас за пятнаццаць гадоў незалежнасці ніхто, акрамя прэм’ер-міністра Міхаіла Чыгіра, віцэпрэм’ераў Віктара Ганчара і Леаніда Сініцына ды міністра Аляксандра Саснова, не сышоў у адстаўку добраахвотна. Нават лідэры карлікавых партый, якія дэкларуюць сваю прыхільнасць да дэмакратыі і еўрапейскай цывілізацыі, гатовыя зубамі трымацца за свае віртуальныя партфелі, што прыводзіць гзтыя партыі да расколу.
    Хутчэй за ўсё, гэта спадчына савецкай эпохі, калі кіроўчае крэсла з’яўлялася самамэтай і даставалася, як правіла, пажыццёва. Думаю, што ў гэтым ці не галоўная наша бяда, з-за якой не адбываецца абнаўлення кіраўніцтва людзьмі з новымі ідэямі і свежымі падыходамі.
    Мне назаўжды запомнілася фраза вядомага французскага палітыка, вострага на язык Жоржа
    Гэта было за дзень да інаўгурацыі Лукашэнкі — 19 ліпеня 1994 года.
    Клемансо, якую ён аднойчы кінуў прэзідэнту Мільерану, які не жадаў сыходзіць у адстаўку, нягледзячы на неспрыяльны для яго вынік выбараў:
    — Сапраўднае служэнне сваёй краіне, свайму народу заключаецца ў тым, каб прыйсці, калі яны маюць патрэбу ў вас, і сысці, калі яны вас адпрэчваюць!
    Упэўнены, што, толькі засвоіўшы гэтую немудрагелістую аксіёму, мы здолеем, нарэшце, здзейсніць свой гістарычны прарыў у Еўропу. Падобна, што ўваход у яе нам забаронены да таго часу, пакуль мы не пакажам на выхад нашаму палітычнаму кіраўніцтву.
    Раздзел другі
    Беларусь і Расія
    Самае выразнае, што захоўваецца ў памяці, — успаміны дзяцінства. У мяне яркае ўспрыманне Масквы засталося з ранняга ўзросту.
    Мой дзед у нялёгкі час другой паловы 1950-х гадоў кожную зіму ездзіў у Маскву прадаваць сушаныя грыбы. Грыбоў ён вазіў шмат — кілаграмаў трыццаць-сорак. Каштавалі яны, памятаю, 11 рублёў за кілаграм. На ўтаргаваныя грошы дзядуля ці бабуля закуплялі прадукты, найперш крупы, з якімі ка Беларусі ў той час былі праблемы.
    У гэтыя паездкі дзед браў з сабой і мяне. Дзеля таго, напэўна, каб была побач жывая душа, каб было з кім пагутарыць у дарозе.
    Ужо тады ўвесь маскоўскі гандаль знаходзіўся пад кантролем бандыцкіх груповак. Наш грыбны бізнес кантралявалі тамбоўцы. У тыя часы тамбоўскія мужыкі, адпрацаваўшы летам на полі, з’язджалі на зіму ў Маскву, як цяпер прынята гаварыць, займацца рэкетам. Таму дзед не мог сам прадаваць грыбы на рынку. Ён здаваў іх гуртам тамбоўцам, а тыя ўжо займаліся перапродажам.
    Для мяне гэтыя паездкі былі першымі жыццёвымі ўрокамі. Я бачыў, як людзі заводзяць знаёмствы ў цягніках, як будуюцца стасункі паміж прыезджымі і масквічамі. Нам даводзілася начаваць
    у трушчобах Мар’інай Рошчы — самым танным і самым крымінальным раёне Масквы.
    У Маскве многія жылі не толькі на сваю зарплату. Так было заўжды — і ў Расійскай імперыі, і ў СССР, і цяпер. Напэўна, гэта лёс любой імперскай сталіцы. Ускраіны заўжды павінны былі несці, везці, здаваць, затанна прадаваць.
    Памятаю, як я здзівіўся, калі бабуля, купляючы крупы, клала прадавачцы яшчэ некалькі купюр зверху.
    — Бабуля, чаму?
    — Масква, унучак, грошы любіць.
    Нашмат пазней, бываючы ў Маскве па рабочых справах, я часта прыгадваў гэтую размову’.
    He толькі бабуля з грыбамі, але і чыноўнікі ўсіх узроўняў з усяго Саюза не маглі прыехаць у Маскву без «чамадана». Латышы везлі рыбу і рыжскі бальзам, таджыкі — дыні, узбекі — вінаград і г. д.
    Ад іх ніхто гэтага не патрабаваў, але ўспрымалася тое як норма. Масква была цэнтрам светабудовы, месцам, дзе вырашаўся іх лёс, ад якога залежаў поспех спраў дома.
    У Маскву па ярлык
    Ці многае змянілася пасля распаду СССР? Для рэспублік, у якіх яшчэ ў савецкі час сфармавалася свая нацыянальная кіроўчая эліта, без сумневу. Але для Беларусі, якая была найбольш моцна звязана з імперскай пупавінай, гэтае «цэнтраімкненне» працягваецца і сёння.
    Нямала беларускіх чыноўнікаў і цяпер мараць аб адраджэнні імперыі са сталіцай, дзе можна
    Асабліва часта яна ўспаміналася мне падчас змагання з расіянамі адносна нерухомасці за мяжой, апісанага ў раздзеле «СНД — падзел маёмасці».
    паскардзіцца на мясцовага князька, вытаргаваць сабе новую пасаду. А галоўнае — на якую можна спіхнуць адказнасць за ўсе прынятыя рашэнні.
    Ды што чыноўнікі! Нават самыя «празаходнія» нашы апазіцыянеры перад любой перадвыбарнай кампаніяй едуць у Маскву — па падтрымку і легітымацыю свайго палітычнага статусу. Як калісьці ў Залатую Арду ездзілі па ярлык на княжанне.
    У 1997 годзе ў мяне адбылася цікавая размова з адным з буйных расійскіх кіраўнікоў. Ён сказаў:
    — Ведаеце, адзіная краіна на постсавецкай прасторы, адкуль даносяць на сваіх бясплатна, — гэта Беларусь. У Таджыкістане мы павінны купляць чыноўнікаў, у Грузіі тым болей, а вашы самі бягуць, па добрай волі. Мы не просім, аяны здаюць — губернатараў, міністраў, прэм’ера, здаюць Лукашэнку...
    — А як вы думаеце, чаму? — зацікавіўся я.
    — Ды з той простай прычыны, што большасць бсларускіх чыноўнікаў пакуль не вераць у беларускую дзяржаўнасць. I на ўсякі раз рыхтуюць тылы.
    Усё жыццё за сцэнай?
    Становішча нашага народа за апошнія 400 гадоў падобнае на жыццё акцёра, які выконвае ролю не на сцэне, а за сцэнай. Заўжды за сцэнай.
    Нас ніколі не пыталіся, чаго ж мы хочам як нацыя. Нас кроілі, далучалі, уз’ядноўвалі, у нашага этнасу выпрацавалася псіхалогія людзей, якія «абслугоўваюць» транспартныя камунікацыі: французы ідуць — мы спіны падстаўляем, немцы ідуць — мы таксама атрымліваем больш за ўсіх...
    I вось гэтаму ліхалеццю ў 1991 годзе прыйшоў кансц: Беларусь стала суверэннай дзяржавай. З’яўляюцца палітыкі, якія спрабуюць у новых умовах сфармуляваць агулыіадзяржаўную шкалу каштоўнасцяў і прыярытэтаў. Сябе я таксама адношу да гэтай катэгорыі людзей, якія шукаюць для Беларусі яе ўласнае «я».
    Зыходзіць пры гэтым мы павінны з таго, што трэба нашаму народу. А народ ужо разумее, што ў сваёй дзяржаве яму жыць нашмат лепей, чым на ўскраіне вялізнай імперыі. За гады незалежнасці ііаспела вырасці новае пакаленне, для якога Масква ніколі не была сталіцай і цэнтрам светабудовы. I Захад сёння для нашай моладзі часцяком выглядае куды болып прывабна, чым «братняя» Расія. Так што, калі Масква будзе і надалей ставіцца да Беларусі як да адарванага кавалка імперыі, які трэба далучыць ізноў, у нас непазбежпа будуць узнікаць супярэчнасці. Занадта доўга з намі не лічыліся. He лічыліся цары, не лічыўся Сталін, калі на Ялцінскай канферэнцыі ў 1945 годзе падарыў нашу Беластоцкую вобласць Польшчы.
    Але нарэшце настаў момант, калі лічыцца ўсё ж давядзецца. Прыходзіць час пакінуць суперніцтва, не разглядаць Беларусь толькі як зону прыярытэтных інтарэсаў Усходу ці Захаду, не замінаць нам агледзецца і вызначыць свой уласны шлях.
    Калі Расія гэта ўсвядоміць і зразумее, што ў нас ёсць свае жыццёвыя інтарэсы — і на рынках збыту, і ў сферы энергарэсурсаў, і ў абароне, — то ў нас будуць складацца нармальныя адносіны. Мы — дзяржава, а ўсё астатняе — транзіт, газ, ваенныя базы — гэта ўсяго толькі дэталі партнёрскіх узаемаадносінаў, па якіх мы здолеем дамовіцца.
    Сёння, думаю, нават Лукашэнка, які праславіўся як «галоўны інтэгратар», ужо ўсвядоміў, што «занадта шчылыіае» сяброўства з Масквой для яго небяспечнае на вынікі. Здаецца, ён нарэшце зразумеў: «расійская карона» яму не свеціць, a мясцовыя паплечпікі гатовыя яго здаць, як толькі крэсла пад ім загайдаецца. Дык нашто ж ён будзе даваць ім такую магчымасць — ездзіць у «першапрастольную» па ярлык?
    Апошняе прыстанішча
    Нягледзячы на працяг інтэграцыйнай рыторыкі, паш першы прэзідэнт даўно ўжо не сябар Расіі, ды, уласна, ён ім ніколі і не быў.
    Каб у гэтым пераканацца, дастаткова паглядзець нашы дзяржаўныя тэлепраграмы. Беларуская прапаганда асцярожпа, але паслядоўна, а ў моманты крызісаў ва ўзаемаадносінах Лукашэнкі з Крамлём і цалкам актыўна стварае ў беларускіх грамадзян негатыўны вобраз Расіі, спекулюе на яе бедах і няшчасцях. I гэта, на жаль, удаецца.
    Ідэя аб’яднання з Расіяй выклікае ў нашым грамадствс ўсё меней энтузіязму. У гэтым першы беларускі прэзідэнт дасягнуў поспехаў нашмат болыпых, чым усе нашы радыкальныя нацыяналісты. Нездарма назіральны расійскі палітолаг Сяргей Караганаў кядаўна заявіў, што Лукашэнка ўсё больш акружае сябе русафобамі.
    I праўда, цяжка не заўважыць, што многія з беларускіх кіраўнікоў зусім не адчуваюць шчырай цягі да яднання з Расіяй. Сярод іх і прэм’ер Сяргей Сідорскі, і яго першы намеснік Уладзімір Сямашка, і прэзідэнцкі кантралёр Анатоль Тозік, і міністр замежных спраў Сяргей Мартынаў. I гэта толькі верхавіна айсберга. А колькі людзей з
    такімі поглядамі працуюць у сярэднім і нізавым кіроўчых звёнах?
    Вядома, справа тут не толькі ў русафобскіх настроях. Хоць і марудна, у пакутах, у Беларусі фармуецца нацыянальная кіроўчая эліта, якая бачыць сваю будучыню толькі ў суверэннай дзяржаве. Гэтыя людзі не хочуць ездзіць у Маскву па ярлык. Зусім лагічна, што цяпер, калі адносіны з Крамлём складваюцца ў Лукашэнкі не самым лепшым чынам, ён зрабіў стаўку менавіта на дзяржаўпікаў.
    У гэтага працэсу ёсць і яшчэ адзін складнік. Нягледзячы на ўсе заганы аўтарытарнага рэжыму, да нас ідзе рынак. А рынак, хочаш не хочаш, абуджае жаданне быць самастойным у выбары партнёраў.
    Але тое, што антырасійскія настроі ў нашым грамадстве заахвочваюцца і насаджаюцца штатнымі ідэолагамі, па ўказцы прэзідэнта, — відавочна. Зразумелыя і матывы. Адчуваючы рост негатыўнага стаўлення да сябе, Лукашэнка спадзяецца, што, паказаўшы людзям вобраз «новага ворага», ён здолее адцягнуць іх ад праблем унутры краіны, згуртаваць дзеля супрацьстаяння «знешняй пагрозе» і нават перацягнуць на свой бок частку апазіцыі. Гэта і адбываецца сёння на практыцы. А калі яшчэ не ўсе нашы нацыянал-радыкалы гатовы прызнаць у Лукашэнку свайго саюзніка, дык адно таму, што яго «пячорны нацыяналізм» заўважна адрозніваецца ад нацыяналізму ідэолагаў БНФ.
    Для апошніх нацыяналізм — гэта самадастатковая каштоўнасць. За ім — шчырая любоў да Радзімы і мара пра вольную Беларусь, якая гаворыць на роднай мове, развівае сваю нацыянальную куль-