• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларусь на ростанях  Пётр Краўчанка

    Беларусь на ростанях

    Пётр Краўчанка

    Выдавец: Інстытут беларусістыкі
    Памер: 506с.
    Вільня 2007
    105.03 МБ
    Я пытаюся ў пісьменніка Сакрата Яновіча, які жыве ў вёсцы на мяжы Полыпчы і Беларусі:
    — Сакрат, паслухай, адкуль у цябе такая хата?
    А ў яго вялікая, дыхтоўная пяцісценка.
    — Бацька ў Першую сусветную быў у Германіі ў палоне. Вярнуўся і пабудаваў такую хату, якой не было ні ў кога з суседзяў.
    А пасля гэтага такія дамы сталі з’яўляцца па ўсім наваколлі.
    Сячкарня, паравы рухавік, крупадзёрня, млынавая турбіна, цыркулярная піла — усё гэта ў беларускай вёсцы часцей за ўсё было нямецкім. Ва ўсякім выпадку, уся механізацыя ў спрадвечнай нашай вёсцы была нямецкай.
    А колькі моўных запазычанняў! Разам з тэхналогіяй, разам з машынамі, разам з рамёствамі прыходзілі і словы. I гэта адбывалася на працягу многіх стагоддзяў. Некалькі соцень словаў запазычаны намі з нямецкай. Цвік, дах, цукар, цягнік, ланцуг...
    У Першую сусветную лінія фронту праходзіла па нашых краях, месцамі паўтара, два гады стаялі немцы. У вёсцы на беразе возера Нарач да мяне нядаўна падыходзіць бабулька і каля студні па-
    казвае дрэва. Я ніколі не бачыў такога дрэва — бэз. Звычайна бэз — куст. А гэты унікальны бэз пасадзіўнямецкісалдату 1916годзе. Потым дрэвассеклі — не для таго, каб знішчыць, а каб яно дало парасткі. Маладыя атожылкі прыняліся, і ўсездзіўляліся незвычайнаму бэзу.
    Мажліва, ведаючы ўсё гэта, я ўспрыняў Еўропу як свой дом, як успамін на генетычным узроўні: адчувалася, што калісьці і мы гэта праходзілі. I магдэбургскае права, і дэмакратычныя вольнасці, і свабодны рынак — калісьці і ў нас усё гэта было...
    Іншая справа, што адчуць сябе паўнавартаснымі еўрапейцамі сёння нам не проста. У тым ліку і з тае прычыны, што нас асабліва і не прызнаюць. Надта ўжо мы адсталі...
    Маё «адкрыццё» Еўропы
    На другім курсе са студэнцкім атрадам універсітэта ў Ене мы два месяцы працавалі ў гарах Грац — будавалі завод. Там я зазнаў усе нашы саўковыя захапленні нямецкім умельствам жыць і працаваць. Убачыў і педантычнасць немцаў у працы, і іх раскаванасць на адпачынку, і слёзы дзяўчыны Марты: «Пятро, мы няшчасныя. У цябе ёсць айчына. А наша радзіма падзелена на дзве дзяржавы».
    Але болей за ўсё запалі ў сэрца першыя ўражанні пасля работы ў ГДР, калі я вярнуўся ў Маладзечна і ехаў аўтобусам (электрычкі яшчэ не хадзілі) у Мінск — праз Краснае і Радашковічы. Я ледзь не заплакаў ад відавочнага кантрасту, калі ўбачыў вуліцу мястэчка Краснае, дзе куры і свінні блукалі па крывых, парослых травой ходніках. I ўсё гэта пасля дагледжанай Усходняй Германіі, якая здалася мне проста лакаванай! Я тады яшчэ не ўяўляў, наколькі далёкая была ГДР ад Заходняй
    Германіі, наогул ад Еўропы, ад таго, што называюць еўрапейскім ладам і ўзроўнем жыцця.
    Потым былі паездкі ў Балгарыю, у Польшчу, яшчэ раз у ГД Р, ужо згаданы ваяж па слядах Францыска Скарыны...
    I ўсё ж еўрапейскім паветрам на ўсе грудзі, як і большасць маіх равеснікаў, я надыхаўся зусім не ў далёкіх вандраваннях, а практычна ў сябе дома. Гаворка, вядома ж, пра Літву.
    I калі ёсць ііа свеце горад, якому я з юнацтва непадзельна аддаў сваё сэрца, — дык гэта Вільня, Вільнюс. Гэта духоўная Мекка кожнага свядомага беларуса, горад, які стаў сімвалам нашага еўрапейскага мінулага.
    Жывучы ў СССР, многія з нас спачатку інтуітыўна, а затым асэнсавана цягнуліся ў Літву, бо тады яна была нашым «замежжам». Кавалачак Еўропы, які цудам захаваў сваю некранутасць і нацыянальную адметнасць у вялізнай імперыі. Ад Мінска да Вільні менш задзвесце кіламетраў, але думалася, дыхалася, працавалася і марылася ў гэтым горадзе зусім інакш.
    3 першага курса універсітэта панятак «старыя камяні Еўропы» для мяне непарыўна звязаны з гэтым горадам. Летам на канікулах у Маладзечне мне лёгка было заплаціць 1 рубель 40 капеек, сесці раніцай у экспрэс «Чайка» і праз пару гадзін апынуцца на сярэднявечных віленскіх вуліцах. У той даўні час асаблівым прадметам майго захаплення былі букіністычныя крамы. Трохі пазней, у 1980-я гады, я неаднойчы аказваўся на спектаклі ў толькі што адбудаваным літоўскім драмтэатры з цудоўным сінхронным перакладам, каб потым «пераварыць» уражанні ў маленькім сярэднявечным дворыку самнасам са сціплым помнікам Францыску Скарыну...
    Сярод самых любімых гарадоў свету — Прага, Фларэнцыя і Парыж — Вільня займае ў маёй душы асаблівае месца. Гэта — нашы еўрапейскія мроі, слаўнае мінулае ў сучасным. Усё ў нашых суседзяў і даўніх сяброў атрымлівалася ладна і разумна. I ў Еўрасаюз яны трапілі лягчэй і хутчэй, чым іншыя. I сваю традыцыйную талерантнасць здолелі захаваць, што мы, беларусы, адчуваем у Вільні даволі прыкметна. I з Расіяй не пасварыліся, як іншыя прыбалтыйскія дзяржавы.
    А што тычыцца эканомікі, рынкавых пераўтварэнняў, працавітасці і прадпрымальнасці, то сёння літоўцы могуць даць фору латышам, эстонцам, дый многім еўрапейцам. Пры насельніцтве ўтрая меншым Літва экспартуе штогод тавараў і паслуг амаль гэтулькі, колькі і мы, — на 10 мільярдаў долараў, з якіх болей за 5 адсоткаў складае навукаёмістая прадукцыя (у нас — 11 мільярдаў долараў, прычым на таннай расійскай сыравіне і энерганосьбітах, а навукаёмістая прадукцыя — 4 адсоткі).
    Як ні круці, а ў завочным спаборніцтве за «кубак прагрэсу» найлепшы вынік не ў нас і не ў латышоў, эстонцаў, украінцаў, а ў нашых найбліжэйшых суседзяў — літоўцаў. Так што прыклад Літвы — гэта праекцыя таго, што магло быць у нас. I думаю, што так яно і будзе. Крыўдна, вядома, што з’явілася мяжа, якая ніколі не падзяляла нас цягам апошніх 700 гадоў, але спадзяюся, што недалёкі той час, калі яна стане ўмоўнай, калі мы ўрэшце прыйдзем да еўрапейскай інтэграцыі.
    He ідэалізую літоўцаў. Ведаю, што ім уласцівы і недахопы, адным з якіх я назваў бы залішнюю самадастатковасць. Але і ў гэтага недахопу ёсць адваротны бок, якому можна пазайздросціць. У
    вырашальныя імгненні гісторыі нашы суседзі ўмеюць падняцца і кансалідавацца ў імя будучыні, у імя росквіту сваёй айчыны.
    Мне пашчасціла пазнаёміцца з многімі вядомымі літоўскімі палітычнымі дзеячамі і прадстаўнікамі інтэлектуальнай эліты. Адзін з маіх сяброў — амерыканскі мільянер літоўскага паходжання Сімас Велонскіс — пазнаёміў мяне з Альгірдасам Бразаўскасам, які ў той час знаходзіўся ў апазіцыі. Двойчы, у красавіку і снежні 1993 года, ён прыязджаў з Велонскісам у Мінск, і я прымаў іх з максімалыіай гасціннасцю.
    Незабыўныя ўражанні засталіся і ад некалькіх сустрэч з цяперашнім прэзідэнтам Літвы Валдасам Адамкусам. Пазнаёміўся я з ім у красавіку 2000 года ў Токіо, падчас яго афіцыйнага візіту ў Японііо. Здавалася, якая яму справа да пасла Беларусі? Але трэба было бачыць, з якой увагай і зацікаўленасцю ён распытваў мяне аб японскіх уражаішях, кантактах паміж пасольствамі дзвюх краін. А потым мы разам разглядалі кнігу, якую я яму падарыў, — «Абраннікі вечнасці», абмяркоўвалі, як гістарычныя постаці Ф. Скарыны і М. К. Агінскага духоўна лучаць нашы народы.
    Пазней мнедавялося быць двойчы прынятым В. Адамкусам у прэзідэнцкім палацы, выступаць у яго прысутнасці на адным з форумаў з прывітальнай прамовай. У асобе гэтага інтэлігентнага, абаяльнага чалавека ў самы складаны час інтэграцыі ў еўрапейскія структуры Літва атрымала, на мой погляд, ідэальнага прэзідэнта. Ён не праводзіць селектарных нарад, не «спыняе» і не «вяртае» назад цэны, не прызначае і не здымае кожнага «стрэлачніка», а спакойна і мудра вядзе дзяржаўны карабель добра вывераным курсам. Прычым
    не замінае працаваць ураду, годна прадстаўляе Літву за мяжой, з’яўляецца сапраўдным аўтарытэтам і арбітрам нацыі.
    Нацыі, якая ў 2009 годзе будзе святкаваць 1000-годдзе сваёй дзяржаўнасці. У той дзень, няхай на кароткі момант, Вільня стане своеасаблівай палітычнай, культурнай і духоўнай сталіцай Старога Свету...
    Старое віно
    Такім чынам, апынуўшыся ў Еўропе ўжо ў якасці міністра замежных спраў, я быў цалкам падрыхтаваны да ўспрымання еўрапейскіх каштоўнасцяў. Напэўна, таму яна не зрабіла на мяне такога эмацыйнага ўражання, як Амерыка: еўрапейцам я сябе лічыў ужо даўно. А пасля Амерыкі Еўропа падалася нават трошачкі прэснай, як празмерна старое віно.
    Дарэчы, менавіта ў Еўропе я ўпершыню пабачыў і паспытаў стогадовае віно. Хоць ведаў, што стогадовага віна не бывае — у такім «веку» яно памірае, губляе свае якасці.
    ...У нас з Кебічам ёсць сябар Янез Меркун, родам са Славеніі, швейцарскі мільянер, які жыве ў Жэневе. Мы былі ў Швейцарыі, і ён запрасіў пас да сябе дадому. I раптам за абедам кажа:
    — Спадар прэм’ер-міністр, спадар міністр, у мяне для вас сюрпрыз...
    З’яўляецца афіцыянт — у фраку, у белых пальчатках — і нясе запыленую, пакрытую павуціннем, старую, з цёмнага шкла, бутэльку без налепкі.
    — Вось што я купіў за параўнальна невялікія грошы — сто фунтаў — на аўкцыёне Сотбі. Там распрадавалася царская калекцыя він. I Савецкі Ca­ros, калі пачаліся перабудова і разлад, выкінуў не-
    калькі соцень бутэлек на аўкцыён. Як і ўсё савецкае, яны пайшлі па нізкай цане. Мы, мільянеры, — людзі скупыя, таму я купіў не адну, а адразу дзесятак.
    Неяк я вычытаў у «Нзвестнях», што на Гомельшчыне ў 1964 годзе знайшлі каля дзесяці тысяч бутэлек віна, якое французы закапалі ў пяску. I — дзіва! — віно тое не сапсавалася, праляжаўшы ў зямлі з 1812 да 1964 года. А тут тэрмін меншы.
    Пытаю ў Янеза, якога года яго віно. Ён называе 1894 год. Прыгадваю мемуары Іллі Эрэнбурга «Людзі. Гады. Жыццё», дзе ён піша, што менавіта ў гэтым годзе ў Францыі і наогул у Еўропе было незвычайна спякотнае лета, таму вінаград выспеў унікальны. I віно таго года цэніцца ўсімі гурманамі і дэгустатарамі як самае каштоўнае.
    — Янез, — сказаў я, — ці ведаеш ты, што ў цябе віно асаблівае?
    Ён не ведаў. Разлілі. Пятая частка бутэлькі — асадак. Віно аказалася салодкім, але не вельмі прыемным — яно было нежывым. Гэта нават цяжка перадаць, што такое нежывое віно. Ад яго патыхнула холадам падзямелляў. Натуральна, мы выпілі гэтую бутэльку, і хтосьці кінуў фразу:
    — Калі б не разваліўся Савецкі Саюз, такога віна мы не пакаштавалі б.
    Аб’яднацца, але не згубіцца
    Германія, Францыя, Італія, іншыя еўрапейскія краіны прымушаюць пра многае задумацца. Асабліва калі параўнаць названыя краіны з Амерыкай.
    Пра што?
    Амерыка — гэта сплаў нацыянальных культур з пэўнай іх нівеліроўкай. Але малох агульнай эка-