Нацыянальныя пытанні: Матэрыялы III Міжнар. кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый»
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 224с.
Мінск 2001
), правы «Гехалуц» і інш.; б) з грамадскіх — «Камітэт абароны палякаў» ; в) з культурнаспартыўных — польскія «скауты», латышскія спартыўныя гурткі, музычныя гурткі ў нямецкай калоніі Мазырскай акругі і інш.; г) з дабрачынных эканамічнага накірунку — «Бікур Хейлым», «ГімпласХасед»; д) з рэлігійных таварыстваў, брацтваў таварыства «тэрцыяраў» (амаль пры кожным касцёле), «таварыства ружанца», «таварыства Св. Вікенція з Паўля», «тва Св. Сэрца Ісуса і Марыі», «тва Непакалянага зачацця Св. Дзевы Марыі», між немцаў — гурткі «Божых дзяцей» і г. д.3.
Яны адназначна разглядаліся камуністычнымі ўладамі як «клерыкальныя, буржуазныя, контррэвалюцыйныя» 4. Улады трымалі курс на
2 Пушкін I. А. Удзел нацыянальных мсншасцяў у дзсйнасці грамадскапалітычных аб’яднанняў БССР (20я гг. XX ст.) // Магілсўская даўніна. Магілсў, 1998. С. 3238.
’ Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (НА РБ). Ф. 4. воп. 10, спр. 6; воп. 7, спр. 237; воп. 11, спр. 81; воп. 8, спр. 27; воп. 21, спр. 23. ф. 63, воп. 2, спр. 12, 144. 275; ф. 701, воп. І.спр. 6. 17.67, 109; Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілсўскай вобласці (ДАГАМВ). Ф. 6601, вон. I, спр. 222, а. 15; Пушкін I. А. Удзсл нацыянальных мсншасцяў у дзсйнасці грамадскапалітычных аб’яднанняў БССР (20я гг.ХХ ст) // Магілсўская даўніна. Магілсў, 1998. С. 32 38.
4 Силиванчик П. П. Деятельность коммунистической партии Белоруссии по осуществлению культурной революции в республике (1919 1937). Минск, 1961; Залесский А. И., Кобринсц II. Н. О национальных отношениях в Советской Белоруссии: Истор.очсрки. Гродно, 1992;
Шоламаў Е. Работа ЛКСМБ па нацыянальнакультурным будаўніцтвс: Даклад на студзсньскім пленуме ЦК ЛКСМБ. Мн., 1930.
5 Шоламаў Е. Работа ЛКСМБ па нацыянальнакультурным будаўніцтвс: Даклад на студзсньскім пленуме ЦК ЛКСМБ. Мн.. 1930; Рэзалюцыі IV Пленуму Аршанскага АК КП(б)Б (1820.09.1929). Ворша. 1929: Рэзалюцыі І пастановы 3га Акруговага з'сзда Саветаў Мснскай акругі 17 23.04.29 г. Мн., 1929.
150
непрымірымае змаганне з дзейнасцю ідэалагічна непадкантрольных ім грамадскапалітычных аб’яднанняў нацыянальных дыяспар ?.
Пасля 1917 г. найбольш актыўныя прадстаўнікі нацменшасцяў імкнуліся выкарыстаць дэмакратычныя заваёвы для «пабудовы справядлівага грамадства» для ўсіх. Гэта не ўваходзіла ў планы бальшавіцкай улады. 3 самага начатку яна знішчала іншадумства. У ліпені 1919 г. паводле пастановы ЦК на яўрэйскіх нацыянальных справах, зацверджанай НК на справах нацыянальнасцей, на тэрыторыі Віцебскай губерні закрываліся назаўсёды «ўсе сіянісцкія і клерыкальныя арганізацыі, у нрыватнасці, «Гехалуц», «Маккабі», «Равінаты» і г. д.6.
Арганізацыі РКСМ (1920 г.) вялі «...змаганне супраць ЮгендБунда і ПоалейЦыёна, нягледзячы, што ў камсамола і ЮгендБунда аднолькавыя мэты, задачы, трэба з ім пакончыць...» 7. Калі не маглі забараніць дзейнасць партый і арганізацый зза аднолькавасці мэтаў, імкнуліся «выціснуць» іх з палітычнага жыцця. У пачатку сакавіка 1922 г. віцебскія ўлады не праінфармавалі своечасова мясцовыя арганізацыі РСДРП (меншавікоў) і Бунда аб вылучэнні сваіх прадстаўнікоў у гарадскі савет *. На іх скаргі адрэагавалі тыпова: 23.03.1919 г. з’яўляецца лістпрапанова Віцебскага губернскага аддзела ГПУ з прапановай «выслаць з Віцебска актыўных членаў Віцебскай арганізацыі РСДРП (меншавікоў)» 9. У 1921 г. Гомельская губернская ЧК зрабіла падобнае: «...для ліквідацыі ў Магілёве мясцовай арганізацыі РСДРП (якая ў большасці складалася з яўрэяў) былі высланы ў канцэнтрацыйны лагер шэраг меншавікоў...» "’.
Варта адзначыць, што ўсе сіянісцкія арганізацыі грунтавалі сваю дзейнасць на асновах свайго рэлігійнага вучэння — іудаізму. Немагчыма было быць сіяністам любога накірунку і не быць веруючым іудзеем, альбо прыхільнікам іудаізму таго ці іншага накірунку. Таму, кажучы аб членах сіянісцкіх партый і арганізацый, неабходна сказаць пра высокую ступень арганізаванасці рэлігійных яўрэяў (іудзеяў).
У першай палове 20х гадоў арганізаваны асяродак яўрэяў быў даволі стракаты. Існавала значная колькасць усялякіх сіянісцкіх партыяў і арганізацый, якія ўплывалі не толькі на заможных людзей, саматужнікаў, але і на частку моладзі, якую прываблівалі праграмамі з своеасаблівым сінтэзам рэлігійнасці і сацыялізму.
'■ Дчяржаўны архіў Віцсбскай вобласні (ДАВВ). Ф. 56, вон. 5. спр.І . арк. 423.
7 Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомсльекай вобласці (ДАГАГВ). Ф. 7. вон. I, спр. 21, арк. 40 адв.
“ ДАВВ. Ф. 56. воп. 6. спр. 78. арк. 2 3.
" Там жа Ф. 10050. вон. I, спр. 396. арк. 95.
"’ ДАГАГВ. Ф. 1. воп. 2. спр. 609. арк. 9; ІІушкін I Учброены супраціў 20х гадоў // Усталяваннс савсцкай улады і супраціў балынавікам на Віцсбшчынс: Гіст.краячн.чытанні 29.11.98 г., Віцсбск; Гарадок. 1999 С. 26 32.
151
У аснову сіянізму былі пакладзены два пастулаты: рэлігійныя палажэнні і «аб’яднанне яўрэяў усіх краін, пакутуючых у выгнанні, дзеля ўзнаўлення яўрэйскага нацыянальнага цэнтра ў Палестине» (заклік да вяртання ў Палестыну). Адпаведна гэтаму ў першай налове 20х гадоў у БССР можна вылучыць два накірункі іх дзейнасці: 1) буржуазнаклерыкальны; 2) «сацыялістычныя сіянісцкія арганізацыі». Да першага адносіліся рэшты арганізацыі «АлгейменеСіяністы», «Яўрэйская працоўная партия ЦыарэйЦыён» і арганізацыя моладзі ACM (Арганізацыя сіянісцкай моладзі), правы «Гехалуц» і інш. Яны змагаліся за буржуазную Палестину, выказваліся за адсутнасць наяўрэйскай «вуліцы» класавых супярэчнасцей (адсюль не можа быць класавай барацьбы); за наяўнасць толькі нацыянальнага пытання, зацвярджаючы пастулат: яўрэй — гэта іудзей і толькі; заяўлялі аб сваёй апалітычнасці ў тагачасных палітычных падзеях. Да другога адносіліся: ЦСП ( Цыянісцкасацыялістычная партыя) з яе маладзёжнымі філіяламі: ЦС ЮФ (Цыянісцкі сацыялістычны ЮгендФербанд) і ЯССМ (Яўрэйская сіянісцкасацыялістычная моладзь). Яны выказваліся за інтарэсы працоўных і беднаты, удзельнічалі ў палітычнай барацьбе, з’яўляліся часткай «сусветнага сацыялістычнага руху», праводзілі ідэі II Інтэрнацыянала і крытычна адносіліся да Савецкай улады і камуністычнай партыі. У БССР найбольш былі развіты: правая АСМ, правы «Гехалуц», левыя ЦС ЮФ,ЯССМ ".
Камуністычныя ўлады не жадалі мірыцца зтакім становішчам. Разумеючы, што сіяністы найбольш арганізаваная група, супрацьпастаўляючая сябе ўладам, у другой палове 20х гадоў было вырашана нанесці асноўны ўдар па рэлігійнасці, тым самым знішчаючы духоўны грунт. Закрываліся сінагогі, хедэры, ешыботы, адбыліся судовыя працэсы над равінамі, меламедамі і г. д. Часова, у 192526 гг., дзеянні камуністычных уладаў мелі поспех.
Але з 1927 г. назіраецца новая хваля актывізацыі яўрэяў. Па яўрэйскіх мястэчках і паселішчах сталі раз’язджаць равіны, кантары, рэлігійныя прапаведнікі (магіды), якія актывізавалі насельніцтва. Сінагога стала ў дробных мястэчках своеасаблівым клубам |2. Зноў павялічылася колькасць хедэраў і ешыботаў, прыхаджан у сінагогах, узрасла колькасць абшчын. Актывізавалася эканамічная дапамога бедным праз сінагогу: у Уле Полацкай акругі аднаму бедняку набылі каня; плацілі стыпендыі дзецям, якія вучыліся ў хедэрах і талмудшколах, выдавалі ім вопратку і абутак (Гомельская акруга); там жа ўладкоўвалі дзяцей на вучобу ў саматужнікаў і плацілі плату за іх абучэнне; стваралі медыцынскія таварыствы (бікурхейлым); давалі беспрацэнтны крэдыт і г. д '’. У выніку з’явілася інструктыўная
" НА РБ. Ф. 4. воп. 10, спр. 6; ф. 701. воп. I. спр. 6; ф. 4. воп. 21,спр. 23.
|? ДАГАМВ. Ф. 6601, воп. I, спр. 401; НАРБ. Ф 4, воп. 10. спр. 99.
" НА РБ. Ф. 4, воп. 10. спр. 57.
152
інфармацыя ЦК КП(б) аб актывізацыі і стане сіянісцкіх арганізацый ў Беларусі. У ёй адзначана: «Назіраецца кансалідацыя сіл, калі раней была стракатасць і шматвобразнасць,дык зараз з’явіліся арганізацыі. прэтіндуючыя на цэнтралізацыю і кансалідацыю... ЦСП (Сіянісцкасацыялістычная партия) выпрацавала сваю нраграму... ЯССМ зышоў са сцэны..., але зараз умацаваўся і ўзрос правы СССМ (Сіянісцкасацыялістычны саюз моладзі), філіял ЦСГІ (паяўрэйску ЦСЮФЮгендаўцы)... часцей выступаюць супраць УКП(б)... моцны рост дзіцячых арганізацый. Склад «шамерскіх» арганізацый павялічыўся ў 3 разы, з 500 да 1546 чалавек... У шмат якіх мястэчках шамерскія арганізацыі больш шматлікія, чым піянерскія...» '4.
Працягваючы гаворку пра яўрэяў, трэба адзначыць паспяховую і пленную дзейнасць шэрагу арганізацый і аб’яднанняў, якія вырашалі эканамічныя пытанні яўрэйскага насельніцтва. У пачатку 20х гг. актыўна дзейнічалі : Таварыства распаўсюджвання саматужніцкай і земляробчай працы між яўрэяў (ОРТ) і Беларуская камісія грамадскага камітэта па аказанню дапамогі пацярпелым ад пагромаў '’. Ліквідаваць беспрацоўе, задаволіць жаданне яўрэяў заняцца земляробствам, накіраваць увагу і энергію яўрэйскай беднаты на земляробства — вось асноўныя заданы, якія спрабавалі вырашыць у 20я гады актывісты Таварыства па землеўпарадкаванню працоўных яўрэяў «ОЗЕТа» |6.
У чэрвені 1927 г. у Бабруйску на грамадскіх начатках утварылася арганізацыя «БЕМСО». У 1928 г. у яе шэрагах аказвалі медыцынскую дапамогу хворым 713 яўрэям. На сродкі членаў арганізацыі былі адкрыты амбулаторыя, рэнтгенкабінет, лабараторыя і г. д. За некалькі месяцаў дзейнасці было выдадзена 15 425 бясплатных рэцэптаў, аказана медыцынская дапамога «на даму» 5 610 чалавекам |7.
У 20я гады сярод нацыянальных меншасцяў стала распаўсюджвацца сектанцтва. На Беларусі ўтвараліся абшчыны (секты) евангелістаўхрысціян, адвентыстаў сёмага дня, евангелістаўбаптыстаў і г. д. Пачатак сектанцкага руху ўмоўна пачынаецца ў 191920 гг., росквіт прыпадае на 192223 гг., з 1924 г. рост абшчын замаруджваецца і іх колькасць застаецца стабільнай. Секты ўтваралі ў першую чаргу заможныя і сераднякі, якія прапаведавалі тэорыю класавага міру, арганізавана выступал! на выбарах, прапаноўваючы свае спісы кандыдатаў '*.
Абшчыны насілі характар унутранай еднасці, аказвалі ўзаемную дапамогу адзін аднаму. Кіравалі абшчынамі і ведалі гаспадарчымі справамі саветы. Узаемаадносіны паміж абшчынамі был! добрыя, варожых уплываў
14 НА РБ. Ф 4. воп. 21. спр. 194; воп. 8, спр. 21.
15 НА РБ. Ф. 6. вон. I. спр. 196; ф. 4, воп. 10. спр. 110.
16 Там жа. Ф 4. воп. 10. cup. 98.
17 Там жа. Cup. 110
14 Там жа. Ф 4. вон. 12. спр. 27; ДАГАМВ. Ф. 6601. вон. 1. спр. 222.
153
на іншыя рэлігійныя рухі ў 20я гады не заўважалася. Дрэнныя адносіны былі толькі з нраваслаўнымі і стараабрадцамі. Дарэчы, большая частка веруючых асоб рускай нацыянальнасці на тэрыторыі БССР адносі