• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нацыянальныя пытанні: Матэрыялы III Міжнар. кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый»

    Нацыянальныя пытанні: Матэрыялы III Міжнар. кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый»


    Выдавец: Беларускі кнігазбор
    Памер: 224с.
    Мінск 2001
    75.34 МБ
     кааператываў толькі аблягчала ўладам працу.
    7 Gomolka К. Biatoruskic instytucjc zycia gospodarczcgo w 11 Rzcczypospolitcj // Bialoruskic Zcszyty Historycznc. 1997. Nr 8. S. 93.
    141
    Рыгор Лазько (Гомель, Беларусь)
    КЛОПАТЫ МАСКВЫ I ВАРШАВЫ Ў СУВЯЗІ ЗАКАДЭМІЧНАЙ КАНФЕРЭНЦЫЯЙ 1926 ГОДА
    Без перабольшвання можна сказаць, што беларуская культура ў XX стагоддзі развівалася ў фатальных умовах. Пасля няўдалай спробы ўтварэння ў 1918 г. нацыянальнай дзяржавы на яе развіццё пачалі аказваць унлыў такія новыя і трагічныя па сваіх наступствах фактары, як падзел Беларусі паміж Савецкай Расіяй і Польшчай і фарміраванне таталітарнага і'рамадства ва ўсходняй, савецкай частцы Беларусі. Хаця гэтыя фактары не былі ўзаемна абумоўленыя, але яны не былі і ўзаемна ізаляваныя. У абедзвюх частках «жыўцом» парэзанай Беларусі гаспадарылі ўлады, якім былі чужья інтарэсы беларускага народа. Як у Маскве, так і ў Варшаве гэтыя інтарэсы ацэньвалі з пункту гледжання іх адпаведнасці карэнным інтарэсам савецкага і польскага бакоў. Для Польшчы Заходняя Беларусь была, з аднаго боку, буферам, які аддзяляў дзве антыверсальскія дзяржавы — Германію і Савецкую Расію (СССР), а з другога боку, разам з Заходняй Украінай яна служыла мастом, які злучаў Польшчу з Прыбалтыкай на Поўначы і з Румыніяй, а значыць, і з Балканам! —на Поўдні. Такім чынам, Беларусь была адной з матэрыяльных апор актыўнай палітыкі Польшчы ў Еўропе, накіраванай супраць германарасійскіх геапалітычных ціскоў.
    Для Савецкай Расіі (СССР) пэўны час Заходняя Беларусь была каналам для прасоўвання на Захад сусветнай сацыялістычнай рэвалюцыі, якая, у сваю чаргу, мусіла служыць сродкам разбурэння версальскай сістэмы, пачынаючы з яе польскага звяна — аднаго з важнейшых у гэтай сістэме. Такая роля адводзілася Заходняй Беларусі да пачатку 1930х гг., пакуль не змяніліся нрыярытэгы савецкай знешняй палітыкі. У сувязі з гэтай задачай разглядалася і палітыка беларусізацыі, адным з фрагментаў якой была акадэмічная канферэнцыя 1926 г. па рэфармаванню правапісу беларускай мовы. «Беларусізацыя» была сродкам умацавання савецкай улады ў БССР і пашырэння яе ўплываў па другі бок «рыжскай» мяжы, сродкам недапушчэння фарміравання за межамі БССР беларускіх «П’емонтаў» — асяродкаў беларускага нацыянальнага адраджэння, здольных выпраменьваць на Усход ідэі і ўплывы, прыпягваць да сябе ўвагу і спадзяванні, выхоўваць беларускія творчыя сілы. Такое стаўленне да Беларусі з боку Масквы і Варшавы перадвызначыла пераіварэнне Заходняй Беларусі ў поле зацятай савецкапольскай ідэалагічнай і палітычнай барацьбы. якая ішла тут да пачатку 1930х гг. — да часу, пакуль не склалася кан' юктурная, тактычная зацікаўленасць урада ў захаванн! версальскага статускво. Беларускія нацыяналкамуністы спрабавалі ўдзельнічаць у гэтай барацьбе ў якасці своеасаблівай «трэцяй сілы», спадзеючыся выкарыстаць яе ў інтарэсах аб’яднання Беларусі.
    142
    Польскасавецкая барацьба за Беларусь выявілася і ў такой, здавалася б, далёкай ад палітыкі справе, як навуковая канферэнцыя па праблемах рэфармавання правапісу. Пытанне аб канферэнцыі бьло пастаўлена ў палітычны кантэкст задоўга да яе адкрыцця, яшчэ ў пастанове ЦК КП(б)Б ад 14 жніўня 1925 г. наконт мэтазгоднасці склікання беларускай палітычнай канферэнцыі ў Берліне. Адным з сямі патрабаванняў да трупы А. Цвікевіча, якімі абумоўлівалася падтрымка ЦК КП(б)Б яе ініцыятывы аб скліканні Берлінскай канферэнцыі, была падтрымка ёю «сусветнага з’езда беларусазнаўцаў у Мінску» 1.
    Пасля Берлінскай канферэнцыі трупа вядомых дзеячаў беларускага нацыянальнага адраджэння вярнулася зза мяжы ў Савецкую Беларусь, іншыя пайшлі далей па шляху супрацоўніцтва з камуністамі (трупа БСР Грамады ў Польшчы) ці супрацоўніцтва непасрэдна з савецкімі дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі (трупа Галавінскага ў Літве). Аднак заставаліся яшчэ трупы беларускіх дзеячаў, якіх не ўдалося падпарадкаваць уплывам камуністычных уладаў Мінска, а значыць, і Масквы. Вацлаў Ластоўскі, сімвалічная фітура беларускага нацыянальнага адраджэнпя, рашэнняў Берлінскай канферэнцыі не прыняў. Не згадзіліся з прызнаннем Мінска ў якасці адзінага цэнтра беларускага нацыянальнага руху і дзеячы пражскага асяродка гэтага руху на чале з прэзідэнтам БНР П. Крачэўскім, у большасці — дзеячы эсэраўскага накірунку. Гэтыя людзі не жадалі супрацоўнічаць з беларускімі камуністамі, бо бачылі за імі сілу, варожую беларускаму адраджэнню 2. Аднак, застаючыся на нацыянальным грунце, усе яны былі гатовыя змагацца за беларускую культуру, аддаваць яе развіццю ўсе свае сілы, шукалі дзеля гэтага матэрыяльную і духоўную апору. Мінскія камуністычныя ўлады імкнуліся выкарыстаць гэтыя патрыятычныя імкненні беларускай інтэлігенцыі зза межаў Савецкай Беларусі, маючы на мэце ператварэнне Мінска ў адзіны цэнтр беларускага нацыянальнага руху і падпарадкаванне яму антыпольскай акупацыі ў Заходняй Беларусі, дзе існавала масавая сацыяльная база для гэтага руху.
    Адпаведная задача была пастаўлена адразу пасля Берлінскай канферэнцыі над уплывам дасягнутага на ей поспеху. У тэзісах ЦК КП(6)Б, зацверджаных 16 кастрычніка 1925 г., перад ЦК ВКП(б) ставілася пытанне аб наданні Мінску статуса цэнтра, які па ўзгадненні з наркаматам замежных спраў СССР і ЦК ВКП(б) кіраваў бы беларускім нацыянальным рухам за мяжой. Мэтай гэтага кіраўніцтва было падпарадкаванне нацыянальнага руху «і пераўтварэнне ў рэвалюцыйны pyx пад лозунгам аб’яднання беларускага народа, стварэнне адзінай Беларусі і ўстанаўленне ў ёй рабочасялянскай Савецкай улады» ’. Гэтыя тэзісы пад назвай «Аб беларускім руху
    1 Идеологическая деятельность Компартии Белоруссии. Минск. 1990. Ч. I. С. 172.
    : Гл.: Калсснік У. Пражскі эпісталярый // Калсснік У. Усс чалавечас. Мн.. 1993. С. 267.
    ' Идеологическая деятельность... С. 197.
    143
    за кардонам» былі падрыхтаваныя для нарады, якая рыхтавалася ў Маскве — верагодна, з удзелам кіраўнікоў КПЗБ і БСР Грамады 4. Навуковая канферэнцыя, прысвечаная праблемам рэфармавання беларускага нраваnicy, як справа фармальна непалітычная, добра выдавалася ў якасці сродка, здольнага ирыцягнуць да супрацоўніціва з Мінскам дзеячаў з беларускага замежжа, якія стаялі на раздарожжы».
    Мне пакуль не ўдалося знайсці матэрыялы маскоўскай нарады 1925 г., але калі меркаваць па логіцы наступных падзей, звязаных з гэтай справай, то складваецца ўражанне, што нарада не прынесла поўнага поспеху мінскім камуністам. Відавочна, Мінску была нададзена роля цэнтра, кіруючага беларускім рухам за мяжой, але яна абмяжоўвалася апекай з боку супрацоўнікаў наркамата замежных спраў СССР — у той час яго прадстаўніка пры ўрадзе БССР С. Л. Казюры і саветніка паўпрэдства СССР у Польшчы А. Ф. Ульянава. Гэтага абмежавання паўнамоцтваў мінскія камуністы, відаць, не спадзяваліся пазбегнуць, а вось невыдзяленне Масквой грошай на правядзенне першага беларускага навуковага кангрэса было сапраўднай прыкрасцю. Па гэтай прычыне Камісія па замежных справах пры ЦК КП(6)Б 1 лютага 1926 г. прыняла пастанову аб адтэрміноўцы кангрэса да мая, адначасова даручыўшы С. Казюру паклапаціцца пра выдзяленне грошай 5. Вясной тэрмін яго правядзення быў перанесены яшчэ раз. Акрамя грашовай праблемы, якая стрымлівала лінгвістычныя пошукі мінскіх камуністаў, у іх з’явіўся яшчэ адзін клопат, які мог прынесці больш эфектныя, хуткія і больш відавочныя вынікі — узбуйненне Беларусі за кошт часткі расійскай у той час Гомельскай губерні. У маі 1926 г. ЦК КП(б)Б звярнуўся ў ЦК ВКП(б) з абгрунтаваннем неабходнасці далучэння Гомельскай губерні да БССР, умела выксарыстоўваючы ў гэтай справе зацікаўленасць Масквы ў пашырэнні рэвалюцыйных настрояў у Польшчы 6.
    Пытанне пра акадэмічную канферэнцыю заставалася як бы на другім плане ў дзейнасці мінскіх камуністаў да жніўня 1926 г. К гэтаму часу выявіліся спробы Ю. Пілсудскага павесці пэўную палітычную гульню з тымі групамі беларускага насельніцтва, якія не далучыліся да «Грамады». На гэта звярталі ўвагу ў сваім лісце ў калегію НКЗС загадчык аддзела Прыбалтыкі і Польшчы гэтага наркамата Лагіноўскі і саветнік паўпрэдства СССР у Польшчы А. Ф. Ульянаў. Сакратар ЦК КП(б)Б А. Крыніцкі меў у сябе тэты ліст не пазней, чым яго асноўны адрасат, перад 14 жніўня 1926 г. Выявай такіх спробаў Пілсудскага А. Крыніцкі, са свайго боку, называў стварэнне ў Вільні Інстытута беларускай гаспадаркі і культуры, абмеркаванне
    4 Аб маскоўскай нарадзс па пытаниях дзсйнасці «Грамады» піша А. Бергман // Слова пра Браніслава Тарашксвіча. Мн., 1996. С. 88.
    'Знсшняя палітыка Бсяарусі. Т. 2 (1923 1927). Мн.. 1999. С. 203.
    6 Гл.: Лазько Р. Мурашка М На скрыжаванні вялікай палітыкі: аб вяртанні Гомслыпчыны ў склад БССР // Бсларускі гістарычны часопіс. 1996. № I . С. 21 30.
    144
    ідэі аб утварэнні беларускай аўтаномнай адзінкі ў складзе польскай дзаржавы на базетрох паўночназаходніх ваяводстваў і інш. 7
    Магчыма, перабольшваючы значэнне гэтай гульні Пілсудскага ў беларускім нытанні. кіраўнікі КП(б)Б актывізавалі свае намаганні ў абодвух накірунках — як у справе далучэння Гомельшчыны да БССР, так і ў справе падрыхтоўкі акадэмічнай канферэнцыі. У другой палове жніўня праз паўпрэда СССР у Літве С. Александроўскага б^ілі наладжаны кантакты з Ластоўскім. 23 жніўня Александроўскі паведаміў прадстаўніку НКЗС у Мінску, што «пасля некалькіх папярэджанняў праз Галавінскага да мяне, нарэшце, прыйшоў Ластоўскі» s. Пачаліся доўгія перамовы з мэтай схіліць Ластоўскага «да мінскай арыентацыі». Будучай акадэмічнай канферэнцыі надавалася рашаючае значэнне ў гэтай справе. С. Казюра тлумачыў Александроўскаму значэнне місіі, яую яму выпала ажыццявіць: «Мінск... улічвае той палітычны эфект, які будзе выкліканы гэтай канферэнцыяй сярод беларускіх колаў і арганізацый за мяжой, а таксама ў Польшчы» 9. Падчас канферэнцыі планавалася вырашыць і пытанне аб магчымасці пакінуць Ластоўскага ў Мінску 111, улічваючы, што ён паступова схіляўся да гэтага рашэння, спакушаючыся перспектывамі творчай працы ў Савецкай Беларусі. Так яно і адбылося — пасля канферэнцыі Вацлаў Ластоўскі вяртаўся ў Коўна, каб сабрацца для ад’езду ў Савецкую Беларусь назаўсёды. Нягледзячы на свой немалы жыццёвы і палітычны вопыт, ён не здолеў падчас мінскіх сустрэч адчуць, як смяюцца за яго спіной прадстаўнік