• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нацыянальныя пытанні: Матэрыялы III Міжнар. кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый»

    Нацыянальныя пытанні: Матэрыялы III Міжнар. кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый»


    Выдавец: Беларускі кнігазбор
    Памер: 224с.
    Мінск 2001
    75.34 МБ
    нні зза недастатковасці дакументальных крыніц. Вядома, што ў 1513 г. пры касцёле св. Яна была адчынена школа, на аснове якой у 1566 г. была заснавана па ініцыятыве Жыгімонта Аўгуста Святаянская школа грамадзянскага права, якую ўзначаліў П. Раізій 12. Ён жа выкладаў курсы рымскага, саксонскага і магдэбургскага права, а С. Грахоўскі курс права ВКЛ. Школа была пераўтворана П. Раізіем у вучылішча юрыспрудэнцыі, а пасля яго смерці ў 1571 г. езуіты рэфармавалі яе ў гімназію і далучылі да калегіуму 13. У 1578 г. езуіцкі калегіум у Вільні быў пераведзены ў статус Акадэміі прывілеем Стэфана Баторыя ад 7 ліпеня 1578 г. і зацверджаны булай папы Грыгорыя XIII ад 30 кастрычніка 1579 г., атрымаў права прысвойваць вучоныя ступені, выбіраць сваю адміністрацыю. 3 15791580 гг. натэалагічным факультэце Акадэміі выкладалася кананічнае права. Юрыдычны факультэт у акадэміі быў адчынены ў 164144 гг. намаганнямі Казіміра Сапегі, сына вядомага канцлера Л. Сапегі.
    " Tazbir J. Polski Slownik Biograficzny. Warszawa; Krakow. XXX1/4. Z. 131. S. 499.
    ’ Dccisioncs Petri Royzii Maurci Alcagniccn Rcgii iurcconsulti de rebus in sacro auditorio Lituanico ex appclationc iudicatis. Cracoviac, 1563.
    111 Chachaj M. Zagraniczna cdukacja Radziwillow. Lublin, 1995; Pcchnik L. Dzicjc Akadcmii Wilcnskicj: W 3 t. Rzym, 19831987.
    " Balinski M. Dawna Akadcmia Wilciiska: Proba jcj historii od zalozcnia w roku 1579 do ostatcczncgo jcj przcksztalccnia w roku 1803. Petersburg, 1862. S. 2627; Kurczcwski J. Biskupstwo Wilciiskic... Wilno. 1912. S. 318; Лаппо И. И. Литовский Статут 1588. Ч. I. С. 8788.
    |: Лаппо И. И. Литовский Статут 1588. Ч. I. С. 87 88.
    11 Tazbir J. Polski Slownik Biograficzny. S. 499.
    130
    Вялікае значэнне юрыдычнай адукацыі надавалі рэфарматары, што адпавядала іх разумению функцыі права ў грамадстве. Рэфармацыя адыграла важную ролю ў развіцці раманагерманскай прававой сістэмы 14. Філасофія права рэфарматараў фарміравалася ў вучэннях Лютэра, Меланхтана, Буцэра, Кальвіна, у юрыдычных трактатах Я. Альдэндорпа, М. Клінга і іншых юрыстаў 15. Ж. Кальвін распрацаваў філасофію свецкага права, у якой яму надавалася значэнне інструменту Рэфармацыі, абгрунтоўвалася неабходнасць кадыфікацыі права для ўдасканалення грамадства 16. У аснову кальвінскага вучэння аб уладзе манарха пакладзены прынцып выбарнага калектыўнага праўлення, што мела важнае значэнне для развіцця асноў парламентарызму.
    Першым вынікам уздзеяння Рэфармацыі на права стаў кадыфікаваны кодэкс крымінальнапрацэсуальнага права «Караліна» 1532 г., зацверджаны імператарам Святой Рымскай імперыі Карлам V, які паўплываў на права ВКЛ.
    Г. Берман падкрэслівае 17 самастойную ролю прававых вучэнняў рэфарматараў у гісторыі філасофіі права, што ўяўляецца вартым увагі менавіта ў дачыненні да гісторыі права ВКЛ. На гэтую акалічнаць развіцця прававой сістэмы ВКЛ упершыню звярнуў увагу 1. Лапо |к. Уплывовая роля ідэй лідэраў Рэфармацыі ў фарміраванні палітыкаправавой культуры ВКЛ адзначалася ў працах беларускіх даследчыкаў 19. Працэс кадыфікацыі права ў XVI ст. адбываўся на фоне пашырэння Рэфармацыі ў ВКЛ і прыналежнасці пераважнай часткі палітычнай эліты да пратэстантаў. Па дадзеных М. Космана, колькасць пратэстантаў сярод сенатараў ВКЛ у 1569 г. складала 60%, у 1590 г. — 40%, што было амаль у два разы больш, чым у Польшчы 20. 3 іх 35%, па падліках М. Хахая, у 1587 г. мелі вышэйшую адукацыю, атрыманую ў замежжы. Ускоснатакія падлікі могуць сведчыць аб пераважным навучанні магнатаў ВКЛ у пратэстанцкіх універсітэтах Германіі і Швейцарыі.
    Выразным адлюстраваннем уплыву кальвінізму на палітычную эліту ВКЛ з’яўляецца склад службоўцаў канцылярыі ВКЛ, якая з другой паловы
    14 Берман Г. Вера и закон: примирение права и религии. М., 1999. С. 174, 210212.
    15 Тамсама. С. 130134.
    "' Calvin John. Institutes of the Christian Religion // Boyer J. W„ Kirshner J. University of Chicago Readings in Western Civilization. The Renaissance. V. 5. P. 567386.
    17 Tazbir J. Polski Slownik Biograficzny. S. 499.
    11 Лаппо И. И. Литовский Статут 1588. С. 4446.
    19 Падокшын С. А. Філасофская думка эпохі Адраджэння ў Бсларусі: Ад Францыска Скарыны да Сімяона Полацкага Мн., 1990. С. 192 225; Падокшын С. А., Сокал С. Ф. Палітычная І прававая думка Бсларусі XV1XV11 стет. Мн., 1999. С. 7698; Сокол С. Ф. Политическая и правовая мысль в Белоруссии XVI  первой половины XVII в Мн., 1984. С. 3548; Шальксвіч В Ф Гісторыя палітычнай і прававой думкі Бсларусі. Мн.. 1999. С. 83 98
    ;" Kosman М. Konwcrsjc protestantow w Wiclkim Ksipstwc Litcwskim /7 Шлях да ўзасмнаспі. Бсларусіка  Albaruthcnica. Кн. 15. Мн.. 2000. С. 183.
    131
    XVI ст. адыгрывала асноўную ролю ў працэсе кадыфікацыі права. На пасадах канцлераў і падканцлераў ВКЛ з другой паловы XVI ст. да 1587 г. знаходзіліся ўплывовыя кальвіністы: М. Радзівіл Чорны ў 15511565 it., M. Радзівіл Рыжы ў 15651579 гг., А. Валовіч у 15791587 гг., падканцлеры К. Радзівіл Пярун у 15791585 гг., Л. Сапега ў 15851589 гг. Пратэстантамі былі і іншыя вышэйшыя службоўцы ВКЛ.
    У сувязі з асаблівай увагай пратэстантаў да юрыдычнай адукацыі лепшымі агульнаадукацыйнымі навучальнымі ўстановамі ў XVI ст., дзе выкладалі права, лічыліся кальвінісцкія вучылішчы (калегіумы) і арыянскія школы. Вядома, што такія вучылішчы і школы былі адчынены ў Слуцку, Іўі, Клецку, Койданаве, Любчы, Лоску, Нясвіжы, Навагрудку. Юрыдычную падрыхтоўку атрымоўвалі і ў «палестрах», якія дзейнічалі па прынцыпу практычнай падрыхтоўкі памочнікаў пры кваліфікаваных юрыстах 21. Але класічная вышэйшая юрыдычная адукацыя набывалася пераважна ў замежных універсітэтах. Юрыспрудэнцыю вывучалі студэнты з ВКЛ у Празе, Кракаве, Круляўцы, найчасцей у Балоньі, Падуі, Рыме, Арлеане, Парыжы, Вітэнбергу, Лейпцыгу, Марбургу, Цюбінгене, Гейдэльбергу, Кёльне, ФранкфурценаОдэры, Базэлі, Жэневе, Цюрыху.
    У XVI ст. у ВКЛ былі запатрабаваны прафесійныя юрысты і службоўцы, якія мелі прававыя веды, што адлюстравалася на папулярнасці юрыдычнай адукацыі. Вынікала гэта не толькі з агульнага высокага ўзроўню культуры эпохі, але з практычных патрэб палітыкаправавой сістэмы дзяржавы. Адміністрацыйная і судовая рэформы 1560х гг., развіццё прадстаўнічых інстытутаў, рэгулярная дзейнасць павятовых, генеральных сеймікаў і вальных сеймаў, Галоўнага трыбунала ўзвышалі аўтарытэт права і рабілі яго ўмовай паспяховай кар’еры, абумовілі патрэбу ў юрыстахпрафесіяналах. Пасля адкрыцця лютэранскага універсітэта ў Крулеўцы ў 1544 г. пачаўся трывалы працэс замежнага навучання шляхты, асновай якога было распаўсюджванне ў княстве рэфармацыйных плыняў. Заканадаўства адлюстравала стаўленне грамадства да адукацыі: яшчэ ў прывілеі Казіміра 1447 г. і Статуце ВКЛ 1529 г. выезд за мяжу разглядаўся як права шляхты ў мэтах навучання рыцарскім учынкам, а права на выезд за мяжу для адукацыйных мэтаў атрымала шляхта і «кождый чоловек рицерский и всякого стану того паньства...» у Статутах 1566 і 1588 гг. (р. III, арт. 16).
    Склалася новая мадэль адукацыйнай падрыхтоўкі палітычнай эліты. Ужо ў першай палове XVI ст. сярод шляхты Польшчы і ВКЛ стала папулярным навучанне моладзі ў замежных універсітэтах, у канцы XVI  пачатку XVII ст. гэтыя працэсы дасягнулі свайго найбольшага развіцця 22.
    :| Сокол С. Ф. Политическая и правовая мысль в Белоруссии XVI  первой половины XVII в. С. 33.
     Chachaj М. Zagraniczna edukaeja Radziwillow od poez^tku XVI do polowy XVII wicku. S. 1314.
    132
    Культура і навука эпохі Рэнесансу развіваліся і распаўсюджваліся ў значнай меры праз еўрапейскія універсітэты і адукацыю, а таксама праз цэнтры кнігадрукавання. Кнігадрукаванне заняло важнае месца ў развіцці права, друкаваныя тэксты рабілі законы даступнымі для шырокага кола і спрыялі распаўсюджванню прававых ведаў.
    Разумение неабходнасці друкаваных законаў існавала ў ВКЛ ад самага пачатку працы над Статутам 1529 г., асабліва на фоне друкавання законаў у Польшчы, дзе першы друкаваны збор праў «Sintagmata» з’явіўся ў 1487 г., друкаванне першага сістэматызаванага збора — Статута Яна Ласкага — адбылося ў 1506 г. як першага дзяржаўнага (урадавага) выдання. Друкаванне першага Статута было зацверджана прывілеем 1522 г., але зза адсутнасці ў тэты час у Вільні друкарняў з кірылічным шрыфтам пасля ад’езду Ф. Скарыны Статут 1529 г. не быў надрукаваны. Неабходна звярнуць увагу на факт падрыхтоўкі Статута на старабеларускай — дзяржаўнай — мове 23. У Польшчы першымі актамі заканадаўства на польскай мове былі сеймавыя канстытуцыі 1543 г. Дзяржаўнай мове ВКЛ надавалася палітычнае значэнне фактара праявы суверэнітэта. Традыцыя кнігадрукавання кірыліцай Ф. Скарыны была адноўлена ў сярэдзіне XVI ст. А. Валовічам, С. Будным, М. Радзівілам Чорным, Мамонічамі і інш. У 1562 г. былі выдадзены кірыліцай «Катэхізіс» і «Пра апраўданне грэшнага чалавека перад Богам» С. Буднага. Патрыятызм А. Валовіча адлюстраваўся ў падрыхтоўцы прадмовы да другога Статута і канцэпцыі трэцяга Статута. Адзіная канцэпцыя дзяржаўнасці і права ВКЛ аб’ядноўвала яго з канцлерам М. Радзівілам Рыжым і Я. Хадкевічам напярэдадні Люблінскай уніі пры складанні канфедэратыўнага праекта уніі ВКЛ і Польшчы. Канцлер А. Валовіч працаваў над стварэннем Галоўнага Літоўскагатрыбуналу, закон аб якім быў прыняты ў 1581 г. Трыбунал, па якім шляхта атрымала права незалежнага выбарчага вышэйшага суда, быў надрукаваны ў 1586 г. на старабеларускай мове ў друкарні Мамонічаў коштам канцлера А. Валовіча, што адпавядала дэмакратычнай сутнасці выбарчага апеляцыйнага суда. Упершыню закон атрымаў дасканалую друкаваную форму.
    Друкаваліся юрыдычная літаратура і заканадаўчыя дакументы ў ВКЛ на польскай, лацінскай і старабеларускай мовах, усяго было выдадзена ў XVI ст. 16 юрыдычных выданняў. Першымі друкаванне юрычных выданняў пачалі рэфарматары. У друкарні ў Брэсце, якою апекаваўся М. Радзівіл Чорны ў 1550х гг., былі надрукаваны на польскай мове працы Б. Гроіцкага — Уставы польскага права — у 15591560 гг., Устава плацяжоў і судоў
    21 Журавский А. О канцелярском языке Великого княжества Литовского // Ежегодник исто
    рии Литвы. Год 1983. Вильнюс, 1984. С. 17 32; Власова Т. П. О некоторых языковых осо
    бенностях белорусских списков Первого Литовского Статута (1529) / Первый Литовский Статут 1529 года: (Материалы республиканской научной конференции, посвященной 450летию Первого Статута). Вильнюс. 1982.
    133
    ў 1560 г., Статуты Варшаўскага сейму ў 1561 г. у. Пазней друкаванне прававой літаратуры ажыццяўлялася ў друкарні Мамонічаў у Вільні, якой афіцыйна даручалася (па прывілею Стэфана Баторыя ад 13 сакавіка 1586 г.) друкавацьдзяржаўныя дакументы. У Мамонічаў былі надрукаваны настарабеларускай мове найважнейшыя для дзяржавы законы: у 1586 г. Трыбунал 1581 г., Статут 1588 г., які меў некалькі перавыданняў, тры або чатыры выданні на старабеларускай мове ў 15921593, 15941595, яны мелі некаторыя разыходжанні, і пры гэтым датаваліся 1588 г.2\ агул