Нацыянальныя пытанні: Матэрыялы III Міжнар. кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый»
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 224с.
Мінск 2001
НАЦЫЯНАЛЬНЫЯ
ПЫТАННІ
БЕЛАРУСІКА ALBARUTHENICA
UNESCO
ГРАМАДСКАЕ АБ'ЯДНАННЕ «МІЖНАРОДНАЯ АСАЦЫЯЦЫЯ БЕЛАРУСІСТАЎ»
НАЦЫЯНАЛЬНЫ НАВУКОВААСВЕТНЫ ЦЗНТР ІМЯ ФРАНЦЫСКА СКАРЫНЫ ПРЫ МІНІСТЭРСТВЕ АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
БЕЛАРУСІНА
ALBARUTHENICA
НАЦЫЯНАЛЬНЫЯ
МАТЭРЫЯЛЫ III МІЖНАРОДНАГА КАНГРЭСА БЕЛАРУСІСТАЎ «БЕЛАРУСКАЯ КУЛЬТУРА Ў ДЫЯЛОГУ ЦЫВІЛІЗАЦЫЙ»
1 сесія 2125 мая • 2 сесія 47 снежня • Мінск, 2000 г.
МІНСК «БЕЛАРУСКІ КНІГАЗБОР» 2001
УДК 323.1(476)(043.2)
Б Б К 66.5(4Беи)
Н 35
Серыя заснавана ў 1993 годзе
Рэдакцыйная к а л е г і я
кандыдат юрыдычных навук Галіна Дзербіна,
кандыдат філасофскіх навук Станіслаў Дубянецкі (выдавецкі рэдактар), кандыдат гістарычных навук Эдуард Дубянецкі (галоўны рэдактар), доктар гістарычных навук Леанід Лыч
Рэдкалегія выказвае падзяку
UNESCO — за дапамогу ў правядзенні кангрэса;
Моніцы Банкоўскі (Швейцарыя) —
за дапамогу ў падрыхтоўцы выдання да друку;
Дзяржаўнаму камітэту па справах рэлігій і нацыянальнасцей
Рэспублікі Беларусь — за фінансаванне друку зборніка.
Нацыянальныя пытанні: Матэрыялы III Міжнар. кангрэса беларусістаў Н 35 «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый» (Мінск, 2125 мая, 47 снеж.
2000 г.) / Рэдкал.: Э. Дубянецкі (гал. рэд.) і інш. — Мн.: "Беларускі кнігазбор", 2001. — 224 с. — (Беларусіка = Albaruthenica; Кн. 22)
ISBN 9856638364.
У зборнік уключаны даклады пра фарміраванне і развіццё нацыянальнай самасвядомасці беларусаў. Разглядаюцца пытанні этнагенезу, самабытнасці, стзрэатыпаў, менталітэту, дзяржаўнасці, міждзяржаўных адносін. У асобны раздзел выдзелены матэрыялы пра нацыянальныя супольнасці Беларусі. Кніга разлічана на гісторыкаў, філосафаў, палітолагаў, сацыёлагаў, а таксама на шырокія колы чытачоў.
УДК 323.1(476)(043.2)
6БК 66.5(4Бей)
ISBN 9856638364
© Калектыў аўтараў, 2001
АГУЛЬНЫЯ
ПЫТАННІ
ЭТНАГЕНЕЗ, САМАБЫТНАСЦЬ, СТЭРЭАТЫП, МЕНТАЛЬНАСЦЬ
Уладзімір Конан (Мінск)
БЕЛАРУСКАЯ АЛЬТЭРНАТЫВА:
глабалізацыя і нацыянальнае адраджэнне
«Человеческое — слишком человеческое»
(Ф. Ницше)
Паняцце глабалізацыя — иетрадыцыйнае, бо не мае лацінскага адпаведніка, як большасць навуковай, філасофскай і сацыяльнапалітычнай тэрміналогіі. Сёння яно застаецца, хутчэй, клопатам актуальнай геапалітыкі і этналогіі, чым навуковай праблемай. Бо пакуль што няма глобальных манаграфіяў пра глабалізацыю. Няма ўсебаковага асвятлення гэтай праблемы ў айчыннай энцыклапедычнадаведачнай літарагуры. У рускім філасофскім энцыклапедычным слоўніку 1 ёсць паняцце глабальныя проблемы, сутнасць якіх у пачатку 1980х гг. бачылася ў вырашэнні такіх задач, як недапушчэнне тэрмаядзернай вайны, забеспячэнне міжнароднага міру, пераадоленне ўзрастаючай розніцы жыццёвага ўзроўню, энергазабяснечанасці наміж багатымі і беднымі рэгіёнамі і краінамі, нрадухіленне дэмаграфічных крызісаў — дэмаграфічных выбухаў, з аднаго боку, дэпануляцыі, з другога; папярэджанне экалагічных катастрофаў у рэгіянальных і глабальных маштабах.
Гэтыя і іншыя глабальныя праблемы даследаваліся ў літаратуры 198090х гг.2. У канцы дваццатага стагоддзя да іх дабавіліся новыя аспекты, якія дэталізуюць агульную праблематыку. Сюды адносяцца негатыўныя наступствы навуковатжнічнай рэвалюцыі, напрыклад, глабальнае забруджванне
1 Философский шинклопсдичсскпй словарь. М.. 1983. С. 117
2 Гудожппк I С . Ілпсеева В. С. Глобальные проблемы в истории человечества. М . 19X9. Глобальные проблемы и общечеловеческие ценности Пер. с англ, и франц. М . 1990.
навакольнага асяроддзя (парніковы эффект, радыёактыўнае забруджванне), вычарпальнасць прыродных энерганосьбітаў і іншыя агульначалавечыя праблемы, якія выклікалі да жыцця новыя кірункі (глабальную экалогію, глабальны маніторынг— назіранне за планетарнымі працэсамі і з’явамі ў біясферы, у тым ліку за вынікамі антрапагеннага ўздзеяння на прыроду) ’.
Названыя праблемы сёння даследуюцца метадам дакладных навук, сацыялогіяй, паліталогіяй, знаходзяцца ў цэнтры ўвагі геапалітыкі. Тут я хачу спыніцца на не менш важных універсальнагуманітарных і спецыфічна нацыянальных праблемах глабалізацыі, галоўным чынам у аспекце выжывання беларускай нацыі. Яе гістарычны лёс і верагодныя перспектывы тыповыя для многіх народаў, адсунутых імперыямі ў цень гісторыі. 3 лёсам выжывання гэтых нацыяў, якія пасля вялікіх разбурэнняў не закончылі сваё нацыянальнае адраджэнне, звязаны такія праблемы, як геапалітычная стратэгія і тактыка, глабалізацыя інфармацыйных сістэмаў, экалогія культуры. Крызісныя тэндэнцыі сучаснай урбаністычнай цывілізацыі вядуць да уніфікацыі і паўторнага спрашчэння культуры, выцяснення масавымі формамі кіча элітарнай культуры. Узнікае небяспека звужэння дзяржаўных і грамадскіх функцый тых нацый, якія ў эпоху вялікіх імперый аказаліся выцесненымі з гістарычнай авансцэны.
У аспекце экалогіі культуры, як гарманічных суадносін у сімфоніі універсальнай культуры ўсіх нацыянальных галасоў, вялікае маральнае значэнне мае праблема этычных падстаў глабалізацыі. Бо добрыя вынікі нараджаюцца ад маральных сродкаў. Сутнасць глабалізацыі на абстрактным узроўні не выклікае этычных пярэчанняў, бо яна ёсць усведамленне адзінства космасу, нашай агульнай айкумены — зямлі, чалавечага грамадства. Яна яшчэ ёсць узаемазалежнасць гэтых арганічна звязаных форм універсальнага быцця. Ідэя адзінства і ўзаемазалежнасці была ўсвядомлена і пасвойму абгрунтавана першым расійскім тэарэтыкам глабальных сістэм Уладзімірам Вярнадскім (18631945). Нагадаю, што Вярнадскіхбылотры: яго бацька Іван Вярнадскі быў тэарэтыкам ліберальнай эканомікі, а сын Георгій — гісторыкам, аўтарам канцэпцыі еўразійства. Усе мелі дачыненне да тэорыі глабалізацыі.
Але У. Вярнадскі, як і папярэднія дэмакратыуніверсалісты, быў яшчэ этычным ідэалістам. Услед за I. Кантам і утапічнымі сацыялістамі ён веры^ што чалавек добры ад прыроды. Спрачаючыся з Кантам, Гегель у свой час заўважыў, што чалавек па прыродзе хутчэй злы, чым добры, а ператварэнне зла ў дабро — праблема і прызначэнне культуры, найперш рэлігіі выратавання —хрысціянства.
Як кажа трапная прымаўка: «Добрымі намерамі пекла выбрукавана». Так адбылося з глабалізацыяй. Правобразам яе былі ўсе вядомыя ў гісторыі імперыі —ад старадаўніх Вавілонскай, Рымскай да новаеўрапейскіх і
’ Бсларуская энцыклапсдыя: У 18 т. Мн., 1997. Т. 5. С. 280.
6
сучасных, якія мы перажылі ў XX ст. — гітлераўскі рэйх і бальшавіцкі Савецкі Саюз. Ёсць біблейскі археіып усіх глабальных і наднацыянальных імперыяў. Маю на ўвазе прытчу пра Вавілонскую вежу ў кнізе Быцця. Прывяду тэта паруску — у павучанне сучасным аматарам сусветных імперыяў, татальнай урбанізацыі і татальнай сістэмы інфармацыі.
«По всей земле был один язык и одно наречие (...) И сказали они: построим себе город и башню высотою до небес, и сделаем себе имя (г. зн. праславіліся. — Ул. К.), прежде нежели рассеемся по лицу всей земли. И сошел Господь посмотреть город и башню, которую строили сыны человеческие. И сказал Господь: вот, один народ и один у всех язык; и вот, что начали они делать, и не отстанут они от того, что задумали делать; сойдем же и смешаем там язык их, так чтобы один не понимал речи другого. И рассеял их Господь оттуда по всей земле; и они перестали строить город и башню (Быц. 11: 19).
Здаецца, сімволіка Вавілонскай вежы зразумелая без тлумачэнняў. Прывяду ўсё ж цікавы, хоць не поўны каментар з «Толковой Библии» пад рэдакцыяй А. Лапухіна, бо ён мае непасрэднае дачыненне да глабалізацыі. «Воздвигая подобную колоссальную башню, строители хотели поставить памятник своему выдающемуся искусству и тем самым обессмертить себя в глазах всего потомства; быть может, к этому присоединились у них и властолюбивые замыслы создать такой опорный пункт владычества, откуда удобно было бы простирать свою власть на возможно большее количество народонаселения (...). Смешением языка и расселением племен само собой разрушалось богопротивное дело, имеющее целью политическое объединение племен под властью одного из них и притом нечестивого. Этим полагались пределы всеобщему разливу нечестия и разврата из одного средоточия. .. Если бы существовала всемирная столица как сосредоточие нечестия и разврата, и если бы существовал повсюду один язык, тогда весь мир сделался бы тем, чем впоследствии сделалась Ханаанская земля (маецца на ўвазе — з гарадамі Садомам і Гаморай на чале. — Ул. А".), мерзостями своими источившая долготерпение Господа (еп. Виссарион)» 4.
Каментатар, ідэолаг дзяржаўнай царквы Расійскай імперыі, не сказаў адкрыта пра Вавілонскую вежу як сімвал вялікай імперыі, якая замахнулася на глабальную сусветную ўладу. Было б памылкова цалкам адмаўляць прагрэсіўнае значэнне гэтых гістарычных кангламератаў — часам дабравольных, але найбольш прымусовых. Усе вялікія імперыі — ад Вавілонскай і Рымскай да Савецкай — пасвойму хацелі вырашаць тыя глабальныя праблемы, з якіх мы пачыналі гаворку. Але ж усе яны былі разбураныя, як тая Вавілонская вежа. Таму што ўсе яны станавіліся «сосредоточием нечестья и разврата». Усе яны трымаліся на крыві, падаўленні Богам створаных
4 Толковая Библия, или Комментарий на все книги Св. Писания Ветхого и Нового Завета / Под ред. А. П. Лопухина. Т. 1. Пг„ 1904. С. 8081
7
нацыяў і нацыянальных моваў. Усе хацелі стварьщь «один народ и один у всех язык». Усе хацелі сусветнага панавання. Пасвойму «глабалізатарамі» былі савецкія бальшавікі, заганяючы народы ў галапіруючую індустрыялізацыю і прымусовую калектывізацыю, знішчаючы нацыянальную эліту «сваіх меншых братоў». Такімі ж «глабалізатарамі» былі нямецкія фашысты на чале з «тварцом новай Еўропы», як яго называла гебельсаўская прапаганда, Гітлерам.
Цяпер кароткія высновы з усяго вышэйсказанага. Асноўная ідэя — у эпіграфе да гэтага артыкула: «Чалавечае — занадта чалавечае» (Ф. Ніцшэ). У сэнсе грахоўнасці чалавека, а тым больш чалавецтва аб’яднанага ў дзяржавы і саюзы, якія, шчыра прызнаемся, не ўдалося хрысціянізаваць за два тысячагоддзі хрысціянства. А як вынік —• празмерная акцэнтацыя сучаснай глабальнай палітыкі і эканомікі на матэрыяльных «занадта чалавечых», спажывецкіх і палітычных інтарэсах, занядбанне духоўнай сферы, ігнараванне носьбітаў духоўных каштоўнасцей — нацыянальнай эліты. Узніклі небяспечныя тэндэнцыі да уніфікацыі культуры, нацыянальных формаў эканомікі, нацыянальнай мовы. Сёння навязваецца фальшывае перакананне, быццам асяродкам духа ёсць не традыцыйная літаратура, высокае мастацтва, навука, нацыянальная мова, а інфармацыйныя імперыі. Ствараецца міф, быццам усе, каго выключылі з гэтай інфармацыйнай сістэмы, — усе яны перастаюць існаваць на «глабальным» узроўні. Адным словам, усё тая ж Вавілонская вежа ў лакальным маштабе. Не выпадкова, што апошнім часам некаторыя інфармацыйныя вежы самазагараюцца і падаюць.
Цяпер хацелася б перайсці да другой ч