• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нацыянальныя пытанні: Матэрыялы III Міжнар. кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый»

    Нацыянальныя пытанні: Матэрыялы III Міжнар. кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый»


    Выдавец: Беларускі кнігазбор
    Памер: 224с.
    Мінск 2001
    75.34 МБ
    а Літоўскага (ВКЛ). Затое гэтыя ж палітыкі і навукоўцы ўсяляк садзейнічалі жыхарам заходняй часткі колішняга ВКЛ жэмайтам (жамойтам) і аўкштайтам перасадзіць этнонім «літоўцы» на сваю тэрыторыю. I ён трывала прыжыўся тут, бо дазваляў жэмайтам і аўкштайтам лічыць сябе адзінымі спадкаемцамі Вялікага княства Літоўскага, пускаць чуткі, што многія іх этнічныя землі зараз належаць не толькі Віленскай і Ковенскай, а і Гродзенскай, Мінскай, Віцебскай губерням ПаўночнаЗаходняга краю.
    У сітуацыі, калі значную частку карэннага насельніцтва нашай зямлі ўдалося пазбавіць сапраўднага імя, усё больш і больш людзей у якасці саманазвы пачалі выкарыстоўваць тэрмін «тутэйшы», каб толькі не залічваць сябе да рускіх ці палякаў. Рускую мясцовую адміністрацыю, Рускую праваслаўную царкву, рускую сістэму народнай адукацыі, што пачувалі сябе поўнымі гаспадарамі на Беларусі, не задавальняла такое стаўленне значнай часткі яе насельніцтва да вызначэння сваёй этнічнай прыналежнасці. У шэрагу афіцыйных інстанцый прызнавалася за лепшае, каб тут дюдзі лічылі сябе за беларусаў, бо гэта ж вельмі блізка да этноніма «рускі». На практыцы такое аказалася нялёгкай справай, бо тэрміны «беларус», «беларусцы» з’явіліся ў нас намнога пазней за «літвінаў», «літоўцаў» (прычым толькі ва ўсходняй частцы тэрыторыі, што прылягае да Рассіі). Яшчэ і ў 7080я гг. XIX ст. тэрмін «беларус» меў больш шырокае распаўсюджанне на тэрыторыі Смаленшчыны, чым Міншчыны. Нездарма ў выдадзенай у 1882 г. саліднай кнізе «Живописная Россия» (т. 3) ёсць раздзел «Белорусская Смоленщина с соседями» (аўтар С. Максімаў). А вось спалучэння слоў тыну «Беларуская Міншчына» ні ў гэтай кнізе, ні ў іншых не даводзілася сустракаць.
    Дзяржаўныя ўлады Расіі і блізкія да іх навукоўцы без асаблівай радасці ставіліся да захавання на нашай зямлі старажытнага этноніма «ліцвіны» і новатвора — «тутэйшыя», бо хацелася, каб усё яе карэннае насельніцтва называла сябе тэрмінам, роднасным са словам «рускі». Этнонім «беларус» большменш задавальняў гэтым мэтам, але ён вельмі павольна нрасоўваўся з усходніх губерняў ПаўночнаЗаходняга краю ў цэнтральныя
    36
    і заходнія. Асабліва нраблематычным падавалася прыняцце яго людзьмі, якіх ксяндзы настойліва пераконвалі ў іх прыналежнасці да полькага ттнасу, каталіцкага веравызнання. I было зусім нярэдкай з’явай, калі нашыя католікі, ужо не адчуваючы ніякай генетычнай сувязі з этнонімамі «літоўцы», «ліцвіны», згаджаліся называць сябе «налякамі». Восьу такіх умовах зарадзілася і адбывалася фармаванне дзяржаўнай канцэпцыі заходнерусізму, сутнасць якога зводзілася да поўнага адмаўлення этнічнай самабытнасці беларусаў і атаясамлівання іх з рускімі.
    Гучыць крайне парадаксальна, але галоўнымі ідэолагамі этнічнага задушэння аднаго з самых старажытных і з развітай адмысловай культурай славянскага народа — беларускага былі не хто іншыя, як самыя артадаксальныя славянафілы: журналіст, літаратурны крытык Міхаіл Каткоў, дзяржаўны дзеяч у галіне асветы Іван Карнілаў, гісторык і выдавец Пампей Бацюшкаў, публіцыст і грамадскі дзеяч Іван Аксакаў і інш. 3 усіх пералічаных майстроў размывания этнічнага патэнцыялу беларускага народа найбольш тонкімі падыходамі па рэалізацыі гэтай пачварнай мэты вызначаўся [. Аксакаў. Справядліва бачачы, якую адмоўную рэакцыю і жорсткі супраціў выклікаюць гвалтоўныя метады, ён усяляк «падтрымліваў і прапагандаваў канцэпцыю ліберальнаасветніцкай асіміляцыйнай палітыкі царызму адносна беларусаў (стварэнне і ўзмацненне на рускіх начатках шырокай сістэмы школьніцтва, выдавецтваў, прэсы. рэлігійнаправаслаўных інстытутаў і г. д.), над уздзеяннем якой, на яго думку, беларускае насельніцтва хутчэй усвядоміла б сваю культурнаэтнічную непаўнацэннасць, «сапсаванасць» польскімі ўплывамі і добраахвотна на «ісцінна» рускай аснове канчаткова злілося б з велікарускім этнасам (пры захаванні некаторых сваіх «мясцовых» рыс)» 2.
    Як і разлічвалі стваральнікі канцэпцыі заходнерусізму, у яе знайшлося нямала герастратаў і з ліку саміх жа беларусаў. Прычым займалі яны далёка не шэраговае месца ў розных сферах навукі, культуры і адукацыі і, значыцца, іх меркаванні, погляды на маглі не ўплываць на характар дзяржаўнай палітыкі сцірання этнакультурнай самабытнасці беларусаў. Ужо і на той час сусветная практыка назапасіла дастаткова пераканаўчых фактаў, з якіх вынікала, што адарваныя ад каранёў свайго народа асімілятары часта могуць прычыніць яму непараўнальна большую шкоду, чым людзі іншых нацыянальнасцяў, у т. л. і тытульнай.
    Пацвердзіць гэта можна і многімі прыкладамі з практычнай дзейнасці беларускіх прыхільнікаў заходнерусізму. Пры іх актыўнай падтрымцы нрысланым у наш край рускім асімілятарам удавалася даволі паспяхова будаваць у поўнай адпаведнасці з рускімі стандартам! дзейнасць устаноў адукацыі і культуры, выдавецтваў, рэдакцый газет і часопісаў, адміністрацыйных і судовых органаў, нраваслаўнай царквы. Не ручаюся, наколькі быў
    2 Энныклапедыя гісторыі Беларусь Мн., 1998. Т. I. С. 84.
    37
    шчырым у сваім сцвярджэнні даволі вядому ўжо ў апошнія дзесяцігоддзі XIX ст. наш таленавіты філолагславіст Яўхім Карскі, але і ён разглядаў беларускую супольнасць як «галіну рускага народа», беларускую мову — як «заходнярускую галіну сярэднярускіх гаворак», лічыў, што мэтазгоднасць навучання беларускай мове не павінна ісці далей пачатковай школы, сярэдняя ж і вышэйшая адукацыя, навука могуць забяспечвацца выключна праз «агульнарускую мову» 5. Словам, трывала стаяў на пазіцыях заходнерусізму, якім тады былі прасякнуты многія вучоныя. не выключаючы і беларусаў па паходжанні.
    Этнакультурнае жыццё нашага краю не пайшло тым рэчышчам, якое яму прадвызначылі ідэолагі заходнерусізму. Але нягледзячы на гэта, страты ў сваёй самабытнасці беларусы панеслі велізарныя, шмат хто беззваротна залічыў сябе да рускіх ці палякаў. Амаль цалкам адсутнічала ўсякае беларускае жыццё паза сельскай мясцовасцю краю. Як вядома, якраз насельніцтва гарадоў, а не вёсак усіх цывілізаваных народаў свету ў той час (а тым больш пазней) у варашальнай ступені прадвызначала іх этнакультурнае развіццё. У нас жа тэты прагрэсіўны тып рассялення людзей з’яўляўся пераважна асяродкам рускай, яўрэйскай і польскай культур.
    Беларуская нацыя не памерла, выжыла, уступіла ў апошняе стагоддзе другога тысячагоддзя як пэўная этнічная супольнасць галоўным чынам дзякуючы вёсцы, якая не ў такой ступені, як горад, зведала на сабе руйнавальнае ўздзеянне дзяржаўнай палітыкі русіфікацыі. Сяляне не адышлі ад сваёй традыцыйнай культуры, не адцураліся роднай мовы, хаця сляды яе паланізацыі і русіфікацыі даволі добра адчуваліся. 3 асяроддзя вяскоўцаў выйшла цэлая плеяда свядомых, высокаадукаваных носьбітаў беларускасці. якія змаглі распачаць, а на мяжы ХІХХХ стст. надаць шырокі размах нацыянальнакультурнаму адраджэнню.
    Захаванне ў асяроддзі жыхароў вёскі, на якіх тады прыпадала абсалютная большасць беларускай нацыі, сваіх прыродных культурнамоўных асноў давала яе патрыятычна настроеным сынам і дочкам дастаткова падстаў патрабаваць ад бальшавікоў, якія ў кастрычніку 1917 г. нрыйшлі да ўлады, згоды на стварэнне на сваёй зямлі ўласнай дзяржавы. I яна была абвешчана 1 студзеня 1919 г. у форме Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі.
    Заняцце беларусамі ў агульнай колькасці насельніцтва гэтай дзяржавы дамінуючага становішча (на іх прыпадала 80%) і да таго ж яшчэ законнае валоданне імі статусам тытульнай нацыі рэспублікі абавязвала яе органы ўлады менавіта з улікам дадзеных фактараў ажыццяўляць тут культурнамоўную палітыку. Першапачатковая нястача кадраў для правядзення гэтай палітыкі на практыцы хутка пераадольвалася, бо вёска аказалася ў стане пастаўляць грамадству ў патрэбнай колькасці такіх людзей, якія пасля
    ' Каўка Алссь. Заходнсрусізм // Энцыклапсдыя гісторыі Бсларусі. Мн.. 1996 Г 3. С. 417.
    38
    адпаведнай прафесійнай падрыхтоўкі паказвалі сябе здольнымі і актыўнымі праваднікамі ў масы беларускай нацыянальнай ідэі. Міжваенная беларусізацыя, якой улетку 1924 г. з прыняццем адпаведных юрыдычных актаў надалі дзяржаўны характар, вельмі рана засведчыла, што беларускі народ жадае і ў стане развівацца як адметная этнічная супольнасць. Аднак яму перашкодзілі ў поўным аб’ёме сцвердзіцца ў такім пажаданым статусе калектывізацыя сельскай гаспадаркі (унесла істотны разлад у спрадвечны беларускі лад вясковага жыцця), барацьба бальшавісцкай партыі з выдуманай ёю наццэмаўшчынай, масавыя рэпрэсіі 1930х гг., свядомае наданне ў гэтыя ж гады моцна залежнымі ад Масквы ўладамі прыярытэту рускім нацыянальнакультурным каштоўнасцям на беларускай зямлі.
    Крайне аслабілі магчымасці беларускага народа на самабытнае этнакультурнае развіццё панесеныя ім велізарныя людскія і матэрыяльныя страты падчас вайны з Германіяй і нямецкай акупацыі. Гінулі і сяляне, і рабочыя, і службоўцы. Але ніхто з той бойні не выйшаў з такімі парадзелымі шэрагамі, як нацыянальнасвядомая інтэлегенцыя, якая і ў мірны час, і ў вайну не шкадавала сябе дзеля таго, каб жыла беларуская ідэя. Вайна забрала ў нас і беларуса № 1 — Янку Куналу. Такой трагедыі не зведаў аніводны савецкі народ! А колькі адданых беларускай нацыянальнай ідэі людзей вымушаны былі ўцякаць з дому, баючыся пакарання савецкім судом за вернае, самаахвярнае служэнне ёй на тэрыторыі, што знаходзілася над юрысдыкцыяй нямецкіх акупацыйных уладаў?!
    1 ўсё ж нягледзячы на такія незлічоныя страты ў людскім патэнцыяле беларускай нацыі, яна мела шанец на самабытнае этнакульіурнае развіццё, бо ў яе заставалася вёска, якую спрадвеку вызначала проста зайздросная, невядомая для многіх іншых народаў здольнасць да рэгенерацыі. Якія б раны паланізацыя і русіфікацыя ні прычынялі беларусам, асабліва самым адукаваным катэгорыям, наша вёска заўжды была ў стане праз пэўны час загаіць іх. Паспяхова справілася б яна з такой дэмаграфічнай, этнічнай місіяй і ў пасляваенны перыяд. Калі б урад Беларусі паставіў за мэту будаваць у ёй жыццё на ўласным прыродным грунце, вёска вельмі хутка выдзеліла б патрэбную для гэтага колькасць маладых людзей, узгадаваных у духу беларускіх нацыянальнакультурных традыцый. Такія людзі засталіся незапатрабаванымі дзяржавай, бо яна ажыццяўляла зусім іншую нацыянальную палітыку, асяродкам якой з’яўлялася збліжэнне і зліццё культур і моваў усіх народаў СССР у нешта адно цэлае, інтэгральнае, з якога павінна была вырасці самая перадавая ў свеце культура камуністычнага грамадства. Шлях да яе, лічылася, трэба пракладваць праз засваенне савецкімі нацыямі і народнасцямі рускай культуры і мовы, як найбольш распаўсюджаных на ўсёй неабсяжнай прасторы СССР і да таго ж яшчэ самых багатых.
    Вось гэгую культуру і мову дзяржава, кампартыя ўсяляк і ўкаранялі на Беларусі, асабліва ў гарадах, колькасць насельніцтва якіх інтэнсіўна расла
    39
    за кошт арганізаванай і стыхійнай міграцыі сюды вясковай моладзі. Прыбывала яна на новае месца жыхаства, будучы трывала выхаванай у беларускім духу, але ўжо з першых дзён павінна была вучыцца жыць паводле рускіх кул