Нацыянальныя пытанні: Матэрыялы III Міжнар. кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый»
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 224с.
Мінск 2001
ў сярэдневякоўі і асабліва ў эпоху Адраджэння, калі культура нашай зямлі ўпершыню выйшла на агульнаеўрапейскі ўзровень свайго развіцця. Прычым у некаторых відах мастацтва тагачасная беларуская культура адставала ад еўрапейскай (выяўленчае мастацтва, навука, літаратура, музыка), у іншых жа відах наадварот, знаходзілася на еўрапейскай вышыні (архітэктура, кнігадрукаванне, фальклор). У развіцці культуры Беларусі вельмі значную ролю адыгралі гарады, якія пачалі хутка развівацца па еўрапейскаму ўзору. Заходнееўрапейскія гарады ў сярэдневякоўі і ў пазнейшыя часы вызначаліся большай свабодай у параўнанні з тагачаснымі азіяцкімі гарадамі5. У эпоху сярэдневякоўя беларуская культура зведала найбольшы ўплыў з боку візантыйскай праваслаўнай культуры. Менавіта асаблівасці візантыйскай архітэктуры, выяўленчага мастацтва, філасофіі, літаратуры былі пераняты, перапрацаваны і творча засвоены прадстаўнікамі сярэдневяковай і нават новачаснай беларускай мастацкай культуры. Найбольш моцным быў уплыў хрысціянскай рэлігіі на развіццё культуры беларускіх зямель.
У Новы і Навейшы час беларуская культура развівалася пераважна ў рэчышчы еўрапейскага культурнага працэсу, прычым яе развіццё было крайне нераўнамерным і супярэчлівым. У сучасны перыяд значная частка насельніцтва нашай краіны арыентавана на нормы, каштоўнасці, інтэлектуальныя і тэхнічныя дасягненні Захаду. Напрыклад, паскоранаму «далучэнню» беларусаў да заходняй цывілізацыі сёння актыўна спрыяюць хуткае развіццё камп’ютэрныхтэхналогій, сродкаў масавай інфармацыі, Інтэрнета, а ў больш шырокім плане — працэсы няўхільнай глабалізацыі ў форме інтэрнацыяналізацыі, а часам і уніфікацыі экананамічнай, палітычнай і культурнай прасторы. Таму невыпадкова сёння, на думку айчынных палітолагаў, сацыёлагаў, ідэалам «сярэдняга беларуса» з’яўляецца менавіта заходнееўрапейская краіна —Германія, а не, скажам, наша ўсходняя «суседка» Расія 6. Аднак усё ж на працягу мінулых стагоддзяў на беларускіх землях мела месца своеасаблівае суіснаванне ўсходніх і заходніх традыцый (пры пэўнай перавазе апошніх).
Унікальнасць Беларусі заключаецца ў тым, што яе адначасова можна адносіць як да заходняй, так і да ўсходняй цывілізацыі, і ў той жа час нелы а ў поўнай ступені лічыць ні той, ні другой. Як сведчыць гістарычны шлях Беларусі, наша Бацькаўшчына, можна сказаць, творча перапрацоўвала заходнія і ўсходнія ўплывы, перарабляла іх на свой густ, на свой лад. Акрамя таго, у пэўнай ступені паза межамі заходніх і ўсходніх уплываў знаходзілася вусная народная творчасць беларусаў. Бо многія жанры фальклору склаліся яшчэ ў старажытнасці, у язычніцкія (паганскія часы), калі яўна акрэсленых адрозненняў паміж рознымі этнічнымі супольнасцямі, хутчэй
’ Гл. наир.: Вебер М. Город. М.. 1994.
6 Беларусь: на пути в третье тысячелетие. Сб. ст. Минск, 2001. С. 22.
16
за ўсё, не было. Такім чынам, беларуская культура існавала адначасова як у кантэксце заходняй і ўсходняй цывілізацый, так і паза гэтым кантэкстам. У беларускай культуры заўважалася адмысловая з’ява ўспрыняцця заходнееўрапейскіх культурных каштоўнасцей, якія, у сваю чаргу, прыйшлі ў Еўропу з асобных краін Усходу. Па свайму зместу, тыпу, формах і жанрах беларуская культура была падобнай да еўрапейскай культуры. Пры гэтым беларуская культура нярэдка не мела (ці мела ў нязначнай ступені) такіх спецыфічных рыс усходнеазіяцкіх культур, як надзвычайная вытанчанасць, чысціня, своеасаблівая празрыстасць кітайскай. японскай і індыйскай культур. У адрозненне ад іх, у беларускай культуры ў сярэдневякоўі не атрымалі надзвычай моцнага развіцця такія жанры мастацкай творчасці, як архітэктура, выяўленчае мастацтва, літаратура, дэкаратыўнапрыкладное мастацтва. У мінулым на Беларусі немагчыма было знайсці нічога падобнага, скажам, на кітайскія, японскія, індыйскія храмы (у тым ліку пячорныя), пагады, шматлікія статуі Буды, імператараў, розных духаў, а таксама на кітайскія жывапісныя творы на шоўку, японскія вершы ў жанрах «хайку», «танка» і да т. п. Для беларускай культуры не была ўласцівай своеасаблівая «пранізанасць», «насычанасць» пачуццём кахання, як тое можна заўважыць у Індыі (прыгадаем хаця б знакамітае настаўленне па каханню «КамаСутра», скульптуры закаханых пар, пячорныя роспісы на эратычныя тэмы).
На землях Беларусі пастаянна ўзаемадзейнічалі ці, наадварот, сутыкаліся і змагаліся розныя цывілізацыйныя і культурныя ўплывы. Аднак варта адзначыць, што па сутнасці яны закраналі толькі невялікую частку беларускага грамадства, пераважна яго прывілеяваныя саслоўі, эліту, у той час як большасць «простата народа» на працягу многіх стагоддзяў жыла сваім унутраным жыццём, і, як правіла, глыбока не ўспрымала гэтых культурнацывілізацыйных уплываў. Прычым практычна ніколі іншацывілізацыйныя і іншакультурныя ўплывы не ўспрымаліся беларускім грамадствам непрыхільна, варожа. Наадварот, яны нярэдка перапрацоўваліся і ў той ці іншай ступені засвойваліся нашымі продкамі. Таму вышэйпрыведзеныя аргументы і факты не дазваляюць пагадзіцца з думкай вядомага беларускага філосафа Ігната Канчэўскага (Абдзіраловіча) пра тое, што «ваганне паміж Захадам і Усходам і шчырая непрыхільнасць ні да аднаго ні да другога з’яўляецца асноўнаю адзнакаю гісторыі беларускага народу» 7. На мой погляд, беларускі народ не «вагаўся» паміж Захадам і Усходам і тым больш не меў да іх «шчырай непрыхільнасці», а наадварот, развіваў сваю самабытную культуру на аснове ўспрыняцця і творчай перапрацоўкі стваральных уплываў заходняй і ўсходняй цывілізацый і ў той жа час непрымання штучна навязаных, па сутнасці разбуральных уплываў (у выглядзе асіміляцыі). У цэлым Беларусь можа быць аднесена да
7 Канчэўскі I. Адвсчным шляхам (Дасьлсдзіны беларускага сьвстагляду) // Беларуская думка XX стагоддчя. Варшава. 1998. С. 248.
17
ліку поліцывілізацыйных (ці. дакладней, біцывілізацыйных) краін свету, якія ва ўсе часы наваг пры большменш моцных знешніх уплывах працягвалі захоўваць у амаль нязменным выглядзе сваё ўнутранае «этнакультурнае ядро», ствараць сапраўдныя шэдэўры матэрыяльнай і духоўнай культуры.
Аляксей Мікуліч (Мінск)
АНТРАПАГЕНЕТЫЧНЫЯ СУВЯЗІ БЕЛАРУСАЎ
3 ПАМЕЖНЫМІ ЭТНАСАМІ
Мэта дадзенай працы — аналіз генагеаграфічнай зменлівасці сучаснага карэннага насельніцтва Беларусі ў межах яго генафонду. Для таго, каб высветліць гісторыкагеаграфічныя і генетыкаэкалагічныя фактары фарміравання беларускага этнасу ў яго ўзаемасувязі з папуляцыямі памежных этнасаў, выкарыстаны абагульнены падыход. Апошні базіруецца на вывучаным наьй палімарфізме мноства антрапалагічных і генетычных прыкмет разам з дыьамікай дэмаграфічных паказчыкаў. Наступнае нанясенне на карту (мапаванне) ўсіх прыкмет паасобку і абагульненых характарыстык сукунна дазволіла выявіць цэнтры магчымай этнічнай кансалідацыі беларусаў і іх суседзяў. У адпаведнасці са спадчыннымі законамі, генатыпічная зменлівасць лакальных папуляцый у залежнасці ад іх адаптыўных магчымасцяў, абмежавана генафондам макраэтнасу. Так, па даных сукупнага размеркавання толькі дзвюх сістэм крыві (АВО і Рэзус) выяўлена 11 лакальных труп папуляцый. Прытым пераважная большасць з іх (9) размеркаваны на памежных тэрыторыях з суседзямі: 2 — з Літвою, 1 ■— з Польшчай, па 3 —з Расіяй і Украінай. Неабходна падкрэсліць, што даследаваліся на першым этапе толькі вясковыя жыхары ў 34х генерацыях тутэйшага паходжання. Наступнае мапаванне выканана на аснове 8мі антрапагенетычных сістэм. У такім выпадку генетыкаантрапалагічная зменлівасць фактычна аб’ядноўвае лакальныя папуляцыі ў межах трох рэгіёнаў: паўднёвазаходняга Палескага, Цэнтральнага і паўночнаусходняга Паазернага (мал. 12).
Аналіз дэмаграфічных матэрыялаў па эфектыўнарэпрадукцыйных памерах папуляцый і сярэдняга ўзросту вяскоўцаў дазволіў вылічыць
18
Мал. 2. Генетычныя адлегласці па 8генных локусах у насельніцтве Беларусі. Карта складзена там жа (па матэрыялах А. Мікуліча).
Мал. 1. Генетычныя адлегласці па локусах ABO i Rh у насельніцтве Беларусі. Карта складзена па нашых звестках на люты 1993 г. у Лабараторыі генетыкі чалавека Інстытута агульнай генетыкі РАН. Складальнікі Е. Баланоўская, С. Нурбаеў, Ю. Рычкоў (кіраўнік).
працягласць змены паміж пакаленнямі. На Беларусі яна раўняецца 27,5 гадам. Гэтая лічба была выкарыстана гіры падліку на аснове генетычнага гадзінніка верагоднага пачатку фарміравання этнасу на прамежках яго гістарычнага часу. Этнографы лічаць, што ў мінулым дачэрнія адсяленні адбываліся толькі пасля перавышэння аптымальных памераў сельскай абшчыны ў залежнасці ад неабходнай дастатковасці1. Рассяленне сельскага насельніцтва амаль заўсёды адбывалася адпаведна ландшафтнабіясферным асаблівасцям і рацыянальнай культурнагаспадарчай дзейнасці. Беларусь! як народ «тутэйшы» маюць сваю гістарычную і генетычную памяць. Да перадапошняга пакалення генетычная памяць, на думку антраполага, была больш трывалай за гістарычную. Рэгіянальна генетычныя асаблівасці сфарміраваліся не раней, чым за тры з паловай стагоддзі таму назад, калі людзі ўпершыню ўсвядомілі сябе ў якасці кансалідаванай народнасці.
Каб высветліць асобныя аспекты гістарычнай і экалагічнай зменлівасці ў генафондзе беларускага этнасу, на базе размеркавання генных канцэнтрацый выканана генетыкаантрапалагічная класіфікацыя менавіта сельскага, карэннага насельніцтва з улікам верагодных гістарычных сувязяў і знаходжання папуляцый у сістэме міжэтнічных адносін. Вясковыя лакальныя папуляцыі яшчэ ў 1960я гг. з’яўляліся элементарным! адзінкамі
' Этнаграфія бсларусаў. Мн., 1985.
19
Мал. 4. Галоўная кампанента зменлівасці частотаў генаўу генафондзе
Мал. 3. Галоўная кампанета адлегласці рускіх ад Усходняй Еўропы.
Карта складзена там жа на 22 лістапада 1993 г.
Усходняй Еўропы. Пабудавана там жа на 22 лістапада 1993 г.
ў папуляцыйнай іерархіі. У першую чаргу, яны уплываюць на дынаміку зменлівасці папуляцыйнай сістэмы этнасу. Папуляцыі наступнага ўзроўню ў межах этнаграфічных рэгіёнаў, па нашых дадзеных, фактычна сфарміраваліся не раней чым за 12±2 пакаленні таму назад, г. зн. недзе напрыканцы XVI ст. Наступны ўзровень папуляцыйнай сістэмы адпавядае экалагічнаму раянаванню (Беларускае Палессе, Цэнтральная Беларусь, Беларускае Паазер’е). Дзве трэці сярод 140 даследаваных груп па асаблівасцях мадальных канцэнтрацый генаў і фенатыпаў, згодна з канцэпцыяй В. В Бунака (1980), утвараюць галоўнае плато, якое тыпалагічна выступае ў якасці антрапалагічнай асновы, на якой да апошняга часу і фарміраваліся лакальныя генетычныя асаблівасці2.
Вывучэнні камп’ютэрных карт па размеркаванні дваццаці аднаго геннага локусу адпаведных антрапалагічных сістэм дае магчымасць прасачыць сувязь памежных тэрытор