Нацыянальныя пытанні: Матэрыялы III Міжнар. кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый»
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 224с.
Мінск 2001
нт— СССР, але таксама нашчадкі былой Антанты і, між іншым, Польшча як спадчынніца міжваеннай Рэчы Паспалітай. Пасляверсальская Еўропа ў крытычны момант адраджэння Беларускай дзяржавы 19171921 гг. не толькі не падтрымала яе, але і дазволіла парэзаць жывое цела нацыі з тысячагадовай культурнай і дзяржаўнай традыцыяй паміж бальшавіцкай Расіяй і адроджанай Польшчай, дзе ўзялі верх прэтэнзіі на аднаўленне міфічнай польскай імперыі з анексіяй заходніх частак Беларусі і Украіны.
Гісторыя даўно засведчыла: усе ранейшыя імперыі маглі ўтрымлівацца толькі на крыві. На мяжы тысячагоддзяў для сучаснай Расіі паўстала нялёгкая задача — адрадзіць нацыянальную дзяржаву, даўшы вольную сваім калоніям. Сабіраць ёй трэба не тэрыторыі, а велікарускі народ. Эпоха тэрытарыяльных імперый мінула ў XX ст. У наступным XXI ст. застануцца толькі фінансавыя імперыі. Але, на мой погляд, не надоўга. Першыя сімптомы іх крызісу —драматычныя падзеі Трэцяй Балканскай вайны — агрэсія НАТА на чале з ЗША супраць Сербіі, якая яшчэ трымаецца сёння ўжо міфічнай Югаславіі. Затрачаных сродкаў на вайну, кошту матэрыяльных, людскіх і маральных стратаў у гэтай вайне было б дастаткова, каб заснаваць у нейкай пустыні багатую дзяржаву для косаўскіх албанцаў (як, на мой погляд, — гэта балканскі рудымент былой Турэцкай імперыі). Няхай бы там яны стварылі квітнеючую сельскую гаспадарку замест таго, каб гандляваць наркотыкамі.
Будучыня — за духоўнай «імперыяй», дзе ўрэшце рэшт перакуюць дзіды і мячы на сярпы і плугі ды не будуць больш вучыцца ваяваць. Тады наступіць канчатковае нацыянальнае адраджэнне Беларусі і іншых народа^ сёння адсунутых за авансцэну сусветнай гісторыі.
Эдуард Дубянецкі (Мінск)
УПЛЫЎ ЗАХОДНЯЙ I ЎСХОДНЯЙ ЦЫВІЛІЗАЦЫЙ НА БЕЛАРУСКУЮ КУЛЬТУРУ
Тэрмін «культура» ўзнік у эпоху антычнасці і ў перакладзе з лацінскага слова cultura азначае «апрацоўка, ураблянне». У цэлым культура можа быць вызначана як сукупнасць матэрыяльных і духоўных каштоўнасцей, створаных чалавечым грамадствам. Аднак, з майго пункту гледжання, культура — гэта гістарычны працэс і вынік творчастваральнай дзейнасці людзей у розных сферах іх жыццядзейнасці. Паводле вызначэння ЮНЕСКА, да сферы культуры адносяцца прэса і літаратура, музыка, драматычнае
12
мастацтва, пластычнае мастацтва, кіно і фатаграфія, радыё і тэлебачанне, спорт, гульні і інш. 1. Да гэтага пераліку можна яшчэ далучыць рэлігію і міфалогію, пісьменнасць, навуку, адукацыю і выхаванне. У спецыяльнай Дэкларацыі, прынятай Сусветнай канферэнцыяй па культурнай палітыцы (Мехіка, 1982), адзначаецца, што ў шырокім сэнсе культура ўключае не толькі розныя віды мастацкай дзейнасці, але і спецыфічныя мадэлі паводзінаў, спосабы жыцця, фундаментальныя правы чалавека, сістэмы каштоўнасцей, традыцыі і звычаі2.
Тэрмін «цывілізацыя» ўзнік намнога пазней слова «культура» —толькі ў XVIII ст. Французскія філосафыасветнікі выкарыстоўвалі паняцце «цывілізацыя» для абазначэння высокаразвітага грамадства, заснаванага на пачатках розуму, справядлівасці і рэлігійнай талерантнасці. Культура сфарміравалася раней цывілізацыі, якая, наадварот, узнікла толькі на той стадыі гістарычнага развіцця, што прыйшла на змену эпосе варварства. Цывілізацыя ўзнікла ў выніку т.зв. «неалітычнай рэвалюцыі», падчас якой адбыўся пераход ад спажывецкай (збіральніцтва, паляванне і рыбалоўства) да вытвараючай гаспадаркі (земляробства і жывёлаводства). Вылучаюцца некалькі стадыіі у развіцці цывілізацыі'. аграрнаградыцыйная (характэрная для рабаўладальніцкага і феадальнага грамадстваў); індустрыяльная (характэрная для капіталізма); постіндустрыяльная, ці інфармацыйная (узнікла ў другой палове XX ст. пад уплывам навуковатэхнічнай рэвалюцыі, хуткага развіцця высокіх тэхналогій і павелічэння інфармацыйных плыняў). Найбольш важнымі прыкметамі цывілізацыі лічацца: утварэнне дзяржавы; узнікненне пісьменнасці; аддзяленне земляробства ад рамяства; расслаенне грамадства на класы; з’яўленне гарадоў. Існуюць розныя класіфікайыі цывілізацый: кантынентальная (напрыклад, еўрапейская, азіяцкая); нацыянальная (англійская, французская, нямецкая); рэгіянальная (паўночнаафрыканская) і інш.
У сучаснай навуковай думцы існуюць спробы своеасаблівага дыхатамічнага супастаўлення Захаду і Усходу па розных характарыстык і накірунках: Сацыяльнаэканамічныя характарыстыкі: Захад — развіты, індустрыяльны, урбанізаваны; Усход — адсталы, сельскі, аграрны. Тып і структура сацыяльнасці: Захад — рынкавыя і прававыя адносіны, выдзяленне асобы, якая карыстаецца правамі і свабодамі, класавая дыферэнцыяцыя. Усход — міжасабовыя (камунальныя, камунітарныя, абшчынныя адносіны), нарматыўны кантроль праз рэлігійныя прынцыпы і дзяржаву; родаплемянныя, саслоўныя, кланавыя, этнічныя дыферэнцыяцыі. Палітычныя характарыстыкі: Захад — грамадзянскі, дэмакратычны; Усход —
1 D’Angelo М„ Vcspcrini Р. Cultural policies in Europe: A Comparative Approach. Strasbourg, 1998. P. 18.
2 Гл.: In from the margins. A contribution to the debate on Culture and Development in Europe. Strasbourg, 1997. P. 28.
13
патрыярхальны, аўтарытарны, дэспатычны. Культурных характарыстыкі: Захад — матэрыялізм, прагматизм; секуляризация, плюрализм, рацыянальнасць, прагрэс, пакарэнне природы, права, свабода, роўнасць, воля, індывідуалізм; антрапацэнтрызм; Усход — духоўнасць, ідэалізм, рэлігійнасць, суб’ектывізм, манізм, інтуітыўнасць, інертнасць, натуральнасць, адаптация да природы, сакральныя веды, падначаленне, фаталізм, тэацэнтрызм. Гістарычныя характарыстыкі: Захад— гістарызм; лінейны час. Усход—застойнасць (негістарызм); цыклічны час 3.
Да ліку найбольш важных, істотных уплываў заходняіі цывілізацыі на беларускае грамадства і яго культуру можна аднесці наступныя грамадскакультурныя з’явы, феномены. У галіне дзяржавы і права: рэспубліка; дэмакратыя; дыктатура; магдэбургскае права (права гарадоў на самакіраванне, якое ўзнікла ў сярэдневяковай Германіі, а затым распаўсюдзілася на тэрыторыю Беларусі); рымскае права, якое перайшло ў заканадаўства заходнееўрапейскіх краін, а праз іх — у прававую сістэму іншых еўрапейскіх краін, у тым ліку і Вялікага Княства Літоўскага, аб чым сведчаць Статуты ВКЛ 1529, 1566, 1588 гг. У сферы рэлігіі: хрысціянства ў форме каталіцкага веравызнання, якое спачатку распаўсюдзілася ў краінах Заходняй Еўропы, а затым, прыблізна з XX1I стст., пачало пашырацца і на беларускіх землях; Рэфармацыя XVI ст., якая привяла да ўзнікнення яшчэ аднаго напрамку хрысціянства — пратэстантызму, і Контррэфармацыя XVII ст., што праводзілася пераважна ордэнам іезуітаў супраць тагачасных пратэстантаў. У галіне архітэктуры і выяўленчага мастацтва: амаль усе мастацкія стылі і напрамкі (раманскі стиль, готика, барока, класіцызм, рамантызм; імпрэсіянізм, рэалізм і інш.); абстрактнае мастацтва, ці абстракцыянізм, які ўзнік у пачатку XX ст. у Германіі, Францыі, Нідэрландах, а ў Беларусі быў прадстаўлены т.зв. «супрэматызмам»; мадэрнізм і постмадэрнізм, якія широка распаўсюдзіліся ў XX ст. У сферы адукацыі імовы: на землях Беларусі з часоў Адраджэння (Рэнесансу) былі распаўсюджаны і вывучаліся ў навучальных установах розныя еўрапейскія мовы (лацінская, польская, грэчаская); сістэма адукацыі мела ў сярэдневяковай Беларусі заходні характар (тут існавалі свецкія гарадскія, рэлігійныя школы). У галіне навукі і тэхнікі: тэлебачанне; радыё; кінематограф; відэатэхніка; камп’ютэрныя тэхналогіі; шматлікія навуковыя тэорыі і канцэпцыі. У сферы літаратуры: камедыя;трагедыя; ода; байка; лірычныя творы. У галіне музыкі: класічная музыка (арыя, опера, балет і інш.); рокі попмузыка. У сферы спорту: футбол; валейбол; хакей і да т. п. Праз заходнія краіны да нас дайшла т. зв. «масавая культура» («папулярная» культура) — у выглядзе рокі попканцэртаў, тэлевізійных серыялаў, ці «мыльных опер», разнастайных музычных і спартыўных шоу, паказаў моды, відовішчаў, прэзентацый і інш.
' Сравнительное изучение цивилизаций. М.. 1999. С. 247 249.
14
Папулярная культура, створаная ў ЗША ў сярэдзіне 1950х гг., мае сёння найбольш широкую аудиторию і аказвае даволі моцны ўплыў на грамадства 4.
Да ліку найбольш важных, значных уплываў (нрамых ці апасродкваных, ускосных)усходням цывілізацыі на культуру Беларусі можна аднесці наступныя. У галіне рэлігіі: хрысціянства (узнікла ў 1 ст. н. э. на землях сучаснай Палесціны, а на Беларусь начало пранікаць у канцы I тысячагоддзя н. э. з праваслаўнай Візантыйскай імперыі); іслам і іудаізм (прыйшлі на землі Беларусі ў эпоху сярэдневякоўя разам з носьбітамі гэтых рэлігій — татарамі і яўрэямі); асобныя нетрадыцыйныя рэлігіі і рэлігійныя кірункі (будызм, бахаізм, крышнаізм). У сферы архітэктуры: абеліск (узнік у старажытным Егіпце як помнік каля храма; на Беларусі вядомы з XVIII ст.); мячэць, медрэсэ (тэта спадчына арабскай ісламскай культуры); сінагога (феномен іудзейскай культуры). У галіне выяўленчага мастацтва: абраз (вядомы з II ст. н. э., а на беларускіх землях з’явіўся ў ХІХІІ стст. пад уплывам візантыйскага мастацтва); манументальны жывапіс, дробная пластыкаскулыітура (гэтыя культурныя з’явы распаўсюдзіліся ў Беларусі ў эпоху сярэдневякоўя пад уплывам Візантыі). У сферы навукі і тэхнікі: абсерваторыі (узніклі ў сярэдневякоўі ў Сярэдняй Азіі і Заходняй Еўропе; на Беларусі першая абсерваторыя адкрыта ў 1753 г. пры Віленскім універсітэце); «арабскія лічбы» (яны ў X ст. сталі вядомыя ў Еўропе і атрымалі адпаведную назву) і інш. У галіне фізічнай культуры, медыцыны і спорту: акупунктура; такія віды псіхафізічнай трэніроўкі і ўсходніх адзінаборстваў, як йога, медытацыя, каратэ, кунфу, кітайская гімнастыка «ушу», таіландскі бокс і г. д.
Да ліку найбольш важных, вызначальных асаблівасцяў беларускай культуры ў мінулым можна аднесці наступныя. Беларуская культура прайшла ўсе асноўныя этапы, характэрныя для агульнаеўрапейскага культурнага развіцця (культура старажытнага, сярэдневяковага перыядаў, Рэнесансу, Новага і Навейшага часу). У традьщыйнай беларускай культуры амаль заўсёды існаваў даволі глыбокі пласт язычніцтва (паганства). Беларуская культура актыўна чэрпала свае тэмы, вобразы, мастацкія сродкі з надзвычай багатага беларускага фальклору пераважна дахрысціянскага, язычніцкага паходжання. Пасля ўвядзення хрысціянства мела месца большменш шырокае пранікненне ў беларускую культуру хрысціянскіх (дакладней, народнахрысціянскіх) вобразаў, матываў, сюжэтаў, нормаў і каштоўнасцей. Уздзеянне ўсходняй цывілізацыі на беларускую культуру было некалькі меншым, чым на асобныя суседнія народы. Напрыклад, руская культура зведала большы ўплыў усходніх традыцый, што ў значнай ступені было абумоўлена працяглай манголататарскай няволяй (дзяржаўны лад, асобныя звычаі, абрады).
4 Community and ethnic relations in Europe: Final report of the Community Relations Project of the Council of Europe. P. 60.
15
Паскарэнне развіцця беларускай культуры адбылося