Нацыянальныя пытанні: Матэрыялы III Міжнар. кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый»
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 224с.
Мінск 2001
аўшчыны, Кіеўшчыны, Падолля засталіся амаль без людзей.
У 1362 г. (за 18 гадоў да Кулікоўскай бітвы) вялікі князь Вялікага Княства Літоўскага Альгерд выступіў са сваім войскам супраць ардынцаў (татараманголы к таму часу стварылі дзяржаву, якая назявалася Залатал Арда). На Падоллі (над Сінімі Водамі) паміж ардынцамі і літвінамі адбылася грандыёзная бітва. Як пісаў летапіс, «рэкі крывёю цяклі і былі запруджаны целамі ардынцаў і ліцьвінаў. У выніку гэтай бітвы землі паўднёвых венедаў і казацкія (былыя палавецкія) землі (амаль уся тэрыторыя сучаснай Украіны) былі вызвалены ад ардынцаў і прылучаны к Вялікаму Княству Літоўскаму.
Гэтыя землі афіцыйна называліся Княства Рускае ў складзе Вялікага Княства Літоўскага, а ў размоўнай гаворцы — ускраінай Вялікага Княства Літоўскага (на мясцовым дыялекце — Украінай). Як ужо было сказана вышэй, полаўцы назвал! сябе казакамі і землі нолаўцаў сталі называцца казацкімі землямі. Казакі з Вялікага Княства Літоўскага сталі называцца украінскімі казакамі. Пасля нрылучэння зямель паўднёвых венедаў да Вялікага Княства Літоўскага гэтыя, амаль пустуючыя, землі былі заселены
28
ў асноўным украінскімі казакамі, якія прынеслі на гэтыя землі сваю мову, якая называлася ўкраінскай мовай.
У канцы XIV ст. і ў першай палове XV ст. моўная палітра на Русі была такая: Княства Рускае ў складзе Вялікага Княства Літоўскага размаўляла на ўкраінскай мове, хаця дзяржаўнай мовай у Княстве Рускім была руская мова. Княства Літоўскае ў складзе Вялікага Княства Літоўскага размаўляла на рускай мове і дзяржаўнай мовай у ім была руская мова. Княства Наўгародскае («словене ільменьскія») размаўляла на рускай мове і дзяржаўнай мовай у ім была руская мова.
За час, калі УладзіміраСуздальскае і МурамаРазанскія княствы былі ў складзе Залатой Арды, Масква, якая спачатку была сталіцай удзельнага княства ў складзе УладзіміраСуздальскага княства, узмацнілася і ў хуткім часе падпарадкавала сабе УладзіміраСуздальскае і МурамаРазанскія княствы. Уся гэтая тэрыторыя стала называцца Вялікім княствам Маскоўскім, ці Масковіяй.
Мова Масковіі, якая спачатку была рускай мовай, над асіміляцыйным уздзеяннем татараманголаў набыла цюркскія моўныя рысы — адрывістасць і жорсткасць; Еўропа стала называць яе мовай маскавітаў. Еўропа не лічыла Масковію Руссю і мову маскавітаў не лічыла рускай мовай. Але маскавіты так не лічылі: яны сябе лічылі цэнтрам Русі і мову сваю — адзіна правільнай рускай мовай. Як было ужо сказана вышэй, Масковія пасля абвяшчэння сваей незалежнасці ад Залатой Арды накіравала свае экстрэмісцкія памкненні на захад, у бок Літваніі (Літвы), на землі нашых продкаў: пайшла вайной на Літванію, на Русь...
Таццяна Валодзіна (Мінск)
ГАРМОНІЯ ЧАЛАВЕКА I СУСВЕТУ Ў НАРОДНАЙ МЕДЫЦЫНЕ БЕЛАРУСАЎ
Увесь Космас у народным светаглядзе выступае як адзіная цэласная, упарадкаваная, гарманічная структура. Кожны з яе складнікаў займае сваё, вызначанае раз і назаўсёды месца. I сам чалавек гэтаксама становіцца часткаю той сістэмы, хаця яму і адводзіцца пэўная, спецыфічная роля ў гэтай шматузроўневай, складанай канструкцыі. Такая гармонія надтрымліваецца падрабязнай рэгламентацыяй паводзінаў чалавека, шматлікімі прадпісаннямі. правіламі і забаронамі, што тычацца ўсіх бакоў яго жыццядзейнасці і быгу. Любое іх нематываванае скажэнне, невыкананне пагражае нарушэннем усяго парадку, што можа адбіцца
29
як на дабрабыце канкрэтнага чалавека (і гіерадусім на яго здароўі), так і ўнесці дэструкцыю ў межы ўсяго соцыума — стацца прычынай эпідэміі ці якой іншай навалы.
Матыў займання чалавекам у структуры Космасу строга адведзенага яму месца —універсальны для сусветных міфалогій, і нават хрысціянства скарыстала яго ў адпаведным выглядзе і з пэўнай доляй дыдактыкі. Згодна з легендамі, у раі чалавек жыў без няшчасцяў і хваробаў. Але, аднойчы саграшыўшы, ён мусіў спазнаць працу, пакуты, старэнне і смерць. 1 ўсё гэта было вынікам як злых намераў д’ябла, так і свядомага пакарання чалавека Богам. У адной з легендаў Бог, каб пакараць род людскі за грэхападзенне, стварыў 77 хваробаў і аддаў іх у распараджэнне чорту, у другой — д’ябал вынайшаў 77 хваробаў, а Бог у адказ стварыў 77 лекавых траў.
Ужо даўно чалавекам было ўсвядомлена, што яго цела і душа складаюць цэласную замкнёную сістэму, арганізаваную па разумных і строгіх законах. 1 што самае важнае, структура арганізма, мікракосм чалавечага цела разглядваюцца ў этнамедыцыне ў судачыненні з касмічным парадкам. Прынцыпы ж арганізацыі Сусвету, макракосму, у сваю чаргу, ізаморфныя прынцыпам будовы мікракосму — чалавечаму арганізму. Менавіта згодна з мадэллю цела чалавека міфапаэтычная свядомасць напачатку апісвала наваколле і сам Сусвет. Да індаеўрапейскай старажытнасці адносяцца міфы аб паходжанні частак касмічнай ці зямной прасторы з членаў цела чалавека (міфы пра Пурушу, Адама) ці, наадварот, аб стварэнні Першачалавека з розных частак касмічнай будовы. Наогул, склад чалавека, яго плоць у канчатковым выніку ўзводзяцца да касмічнай матэрыі, якая легла ў аснову стыхій і прыродных аб’ектаў. Міфапаэтычная карціна свету беларусаў, як і традыцыі іншых народаў свету, утрымлівае цэлы клас шматлікіх тэкстаў, што апісваюць правілы атаясамленняў касмічнага (прыроднага) і чалавечага (плоць зямля, кроў вада, валасы расліны, вочы сонца, дыхание вецер). Тэты ж прынцып вызначае мноства прыкладаў мадэлявання не толькі касмічнай прасторы і зямлі ў цэлым, але і іншых сфераў — жылля, начыння, адзення, якія на моўным і экстрамоўных узроўнях суадносныя з назвамі элементаў чалавечага цела (шматлікія выпадкі антрапамарфізацыі неадушаўлёных прадметаў)1. Такім чынам, чалавек асэнсоўваўся як элемент касмабіялагічнага свету, уяўленні пра яго здароўе адлюстроўвалі гарманічныя сувязі з прыродай, а хваробы — іх парушэнне.
Замовы як самая наглядная вербалізацыя народнамедыцынскіх поглядаў дэманструюць узаемныя праекцыі мікра і макракосмаў, аналогіі паміж целам чалавека і элементамі ландшафту, топасу. Напрыклад, замацаванне залатніка (маткі) на месцы і паралельнае змяненне стану ўнутраных органаў апісваецца як цэнтраімклівы рух рэк, пяску, камянёў і г. д.: «Быстры
1 Топоров В. Н О ритуале. Введение в проблематику // Архаический ритуал в фольклорных и ран нелитературных памятниках. М.. 1988. С. 12.
30
рэкі, сыйдзіцесь, круты берагі, сайдзініцесь, царскія вароты, зачыніцесь, жоўтыя пяскі, збяжыцесь, белае каменне, з крутых гор скаціцесь, залаты рог, з касьцямі зрасцісь»2. У адваротных выпадках патрабавалася максімальнае раскрыццё цела, і тады замова кадзіруе гэты фізіялагічны акттымі ж ландшафтавымі аналогіямі: «Гара, разайдзіся, камень, раскаціся, жалеза, растапіся, шкло, разбіся, вада, разліся, дубок, развейся, младзенец, на гэты свет з’явіся» '. Амаль ноўны паралелелізм, толькі з адваротнай скіраванасцю дзеянняў, назіраецца і ў наступных матывахформулах: «замкі, атапрыцеся, паясы, развяжыцеся, Матрона, з дзяцёнкам разлучыцеся» — «залатнічокпанічок, садзісь на сваём месцы ў залатом крэслі на залатым замочку, на шаўковым паясочку, замкніся, завяжыся..,»4. Спарадычна з’яўляюцца і касмічныя паралелі: «як на небе маладзічок, зоркі і аблачынкі пры свету ходзяць, расходзяцца і на сваё месца становяцца, так і ты, залатнічок, хадзі, расхадзіся і свайго месца пілнуйся»5.
Уяўленні пра здароўе як перадусім гармонію, упарадкаванасць, цэласнасць адбіліся і на моўным узроўні, прыкладам чаму з’яўляецца этымалогія лексемы цела. Гіпатэтычная праславянская форма слова telo супадае з індаеўрапейскім *kailo, ст.слав. цълъ у значэнні ‘здаровы, увесь, цэлы’6. Так у самім слове цела закладзеная сема яго цэласнасці, а гэта значыць, здароўя. У рускай мове значэнне ‘вылечыць’ выражаецца лексемай исцелить — вярнуць цэласнасць і страчанае суладдзе . Значэнне ‘цэлы’ змяшчае ў сваей семантычнай структуры і само слова здаровы7.
Увогуле, здароўе •— гэта ўпарадкаванасць у арганізме чалавека, і тычыцца гэта не толькі суразмернасці і ладу ў функцыянаванні ўнутраных органаў, але закранае і знешні выгляд. Любое адступленне ад нормы, скажэнне яе — ці гэта кульгавасць, гарбатасць, слепата, немата, лысіна, ці незвычайныя прапорцыі і форма цела — усё выступае ў архаічным разуменні як вынік умяшання антысвету, як яго рэпліка. Здаўна апазіцыя свой/ чужы асэнсоўвалася з пункту гледжання гармоніі/хаосу, нормы/адхілення. 1 тады ўсё гарманічнае і ўнармаванае залічвалася да «свайго», а тое, што выяўляе нейкія хібы, адносілася да варожага і «чужога».
Акрамя названых анамалій, так бы мовіць, «знакаў нячыстага», традыцыя захавала і адваротнае памкненне чалавека да іншага боку гарманічнай завершанасці, яго жаданне прылучыцца да чорных сілаў. Свядомым, наўмысным падкрэсліваннем сваёй не зусім (ці не толькі) чалавечай прыроды
2 Замовы. Мн., 1992. С. 242.
' Тамсама. С. 331.
4 Тамсама. С. 341.
5 Тамсама. С. 242.
6 Мартынов В.В Славянская и индоевропейская аккомодация. Мн.. 1968. С. 73.
7 Гістарычны слоўнік бсларускай мовы. Вып. XII. Зашкодный злотницкий. Мн.. 1993.
С. 184
31
было, напрыклад, менавіта ігнараванне прынятых гігіенічных нормаў. Асабліва строгім было патрабаванне да належнай унарадкаванасці валасоў, прычоскі, якая выконвала функцыі не толькі полаўзроставай, але і сацыяльнай ідэнтыфікацыі асобы. I калі хтосьці з вясковай супольнасці меў ускудлачаныя, неахайныя, непрычасаныя валасы, гэта ўспрымалася як знак яго дэманічных схільнасцяў. Беларускія дыялекты захавалі нават негатыўную канатацыю ў найменнях людзей, якія адрозніваюцца знешнім выглядам сваіх валасоў, часцей зблытаных— калмык ‘касмыль валасоў’ і ‘чарадзей’, касмыль і касмачыха ‘ведзьма’ *, кудла ‘распусніца’9.
У дадзеным кантэксце мэтазгодна прыгадаць такую характэрную для беларускай мінуўшчыны хваробу, як каўтун, вызначальнай рысай якой з’яўлялася збіванне валасоў на галаве ў адну вялікую, склееную, неахайную масу. Семантычны аналіз рытуалаў пазбаўлення ад каўтуна і адпаведныя замовы падцвярджаюць разумение гэтай хваробы як праяўлення нячыстай сілы ў чалавеку, як выніку яе ўмяшання. Характэрна і тое, што менавіта з лексемай каўтун этымалагічныя слоўнікі звязваюць слова калдун.
Зыходзячы з асноватворнага прынцыпу ўзаемазвязанасці ў Сусвеце, які абапіраецца на семантычную ізаморфнасць мікра і макракосмаў, што знаходзяцца ў адносінах гармоніі і ўзаемаперакадзіроўкі, рознага роду адхіленні, парушэнні парадку як у межах чалавечага арганізма, так і ў прыродн