• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нацыянальныя пытанні: Матэрыялы III Міжнар. кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый»

    Нацыянальныя пытанні: Матэрыялы III Міжнар. кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый»


    Выдавец: Беларускі кнігазбор
    Памер: 224с.
    Мінск 2001
    75.34 МБ
    мі фінаугорскімі плямёнамі балтаў і сталі называцца жамойтамі, назва варагі захавалася толькі за высяленцамі на Скандынаўскі паўвостраў.
    Тут трэба адзначыць, што з глыбокай старажытнасці існаваў гандлёвы шлях з «варагаў у грэкі». Ён праходзіў ад узбярэжжа Венедскай затокі «ад вараг» па рацэ Нёман, па прытоку ракі Нёман, рацэ, якая ў глыбокай старажытнасці невядома як называлася, а цяпер называецц Шчара, па возеры Выганаўскім, па каналу, які цяпер называецца Агінскім каналам, па рацэ Ясельда — прытоку Прыпяці, па рацэ Прыпяць — прытоку Дняпра, па рацэ Днепр у Понт Эўкснскі (у Чорнае мора), па Мармуроваму мору ў Міжземнае мора і ў Грэцыю.
    У старажытнасці тэты шлях, безумоўна, абслугоўваўся варагамі. Калі ж на ўзбярэжжа Венедскай затокі прыйшлі балты (канец IV ці пачатак V ст. н. э.), яны асіміляваліся з варагамі, назвалі Венедскую затоку Балтыйскім морам і сталі называцца прыбалтамі. Тады ўжо яны сталі абслугоўваць гандлёвы шлях з «вараг у грэкі». Гэта яны водны шлях па «зямлі лето» (па зямлі літвінаў — паўночных венедаў) назвалі па свойму «летов», а прыток ракі Нёман — ракой Шчара, што па іхняму азначае «везкая» (і сапраўды для караблёў яна вузкая). Слова «летова» з цягам часу ператварылася ў слова «літва», а пасля так стала называцца племя гудаў, што засялялі Панямонне. А пасля слова «Літва» пачалі выкарыстоўваць як жаргоннае і ім сталі называць усю Літванію — Паўночную Венедыю.
    Аднак вернемся да часоў перад нашэсцем гунаў і адзначым, што ў выніку засялення Еўропы індаеўрапейцамі на поўдні ў Прычарнаморскіх стэпах былі скіфыаратыя. I такое размеркаванне этнасу захавалася да нашэсця гунаў (канец IV  пачатак V ст. н. э.)
    Мова ў гэтых народаў, безумоўна, была адзіная: і скіфы, і венеды, і літвіны (паўночныя венеды), і варагі размаўлялі на адной мове. Хаця я не пярэчу таму, што ў розных мясцовасцях гаворка магла быць рознай. У акадэміка Рыбакова ёсць пацвярджэнне гэтаму: «... в IV в. до н. э. существовала географическая концепция (Эфор, Питей), по которой Скифия простиралась до океана (г. зн., да Балтыйскага мора. —Я. Ф.) и соседствовала с Кельтикой на западе»3.
    Такое становішча з засяленнем Усходняй Еўропы захавалася да пачатку новай эры, таму што, па словах акадэміка Рыбакова, у гэтых народаў назіралася патрыярхальная манатоннасць: людзі жылі пастаянна на адным месцы, не перасяляліся, немігравалі. А чаму? Таму што клімат да новай эры быў значна больш мяккі, чым цяпер: было цёпла, часта праходзілі цёплыя дажджы, усё расло як на дражджах. Навошта кудысьці перасяляцца?
    ' Рыбаков Б. А. Из истории культуры древней Руси. М.. 19X4.
    25
    Як пісаў пісменнікгісторык, аўтар кнігі «Таіс Афінская» Іван Яфрэмаў, там, дзе прайшла армія Аляксандра Македонскага, цяпер не прайшоў бы кавалерыйскі полк — коні загінулі б ад бяскорміцы. Гэты сучасны вучоны лічыць, што людзі ў старажытнасці, як мурашы, шнырылі тудысюды. На самой справе, магчыма, былі зрухі на граніцах плямён, але каб перасяляліся народы, то такога не было.
    Толькі ў канцы IV ст. н. э. клімат у Еўропе, а таксама ў Сярэдняй Азіі і Паўночнай Афрыцы стаў больш суровы. Асабліва засушліва стала ў сярэднім цячэнні ракі Іціль (Волга). Фінаугорскія плямёны, якія там жылі, павінны былі пакінуць свае спрадвечныя землі і пачаць перасяленне на захад, дзе ўмовы для пражывання былі лепшымі. На стэпавых землях сярэдняга цячэння ракі Іціль жылі качавыя плямёны фінауграў пад назвай гуны, і яны, натуральна, падаліся на прычарнаморскія стэпы — на землі скіфаў. А вось фінаугорскія плямёны, што жылі ў лясных і лесастэпавых мясцовасцях, якія былі аселымі, займаліся земляробствам і жывёлагадоўляй, не пайшлі за гунамі ў прычарнаморскія стэпы, а пайшлі на паўночны захад, на землі літвінаў.
    Варта нагадаць, што вучоныя старажытнасці Тацыт, Пліній і Пталамей (I і II стагоддзе н. э.) не бачылі ніякіх балцкіх плямён не толькі на ўсёй тэрыторыі Літваніі, але і на ўзбярэжжы Венедскай затокі. Значыць, там іх не было. А дзе ж яны былі? Дзе іх спрадвечныя землі? Трэба меркаваць, што яны знаходзіліся менавіта на тэрыторыі Масковіі, на тэрыторыі былых УладзіміраСуздальскага і МурамаРазанскага княстваў. Не сакрэт, што гэтыя княствы знаходзяцца на былых фінаугорскіх землях, што назва Масква — фінаугорскага паходжання.
    Цяпер я з вялікай дакладнасцю магу аднавіць у свядомасці падзеі сівой мінуўшчыны. Дык вось, балцкія плямёны вымушаны былі пакінуць свае спрадвечныя землі і падаліся на захад, да земляў літвінаў, але нашы продкі сустракалі іх непрыязна. Для балтаў праход па землях літвінаў быў вельмі цяжкім выпрабаваннем. На іх стаянкі кожны раз былі напады мясцовых жыхароў, якія прымушалі іх здымацца з месцаў і рухацца далей на захад.
    Нарэшце, балты дасягнулі ўзбярэжжа Венедскай затокі. Рухацца ўжо не было куцы: на поўначы —мора, на захадзе — вельмі ваяўнічае племя літвінаў (прусы). Вяртацца назад — няма сэнсу. Прыйшлося неяк дамаўляцца з мясцовымі жыхарамі і асвойваць новыя землі. Хаця на першых парах, як гавораць балцкія легенды, пры пабудове дома ў любы момант магла прасвістаць страда і балт падаў на зруб недабудаванага дома, скрывавіўшы яго сваёй крывёю. Праз некаторы час усё ўляглося і балты ўкараніліся на новых землях. Яны наваг Венедскую затоку перайменавалі ў Балтыйскае мора.
    Тое, што захавалася такая назва — «балты», «Прыбалтыка», заслуга саміх балтаў. Яны на новай для іх зямлі змаглі захаваць сваю мову, свае звычаі, і гэта дало магчымасць ім не «кануць у вечнасць», растварыўшыся ў этнасе літвінаў, а захаваць сябе як народы, як нацыі.
    26
    Такім чынам, археалагічная культура штрыхавой керамікі, якая назіраецца на тэрыторыі сучаснай Беларусі і ў Прыбалтыцы, да балтаў не мае ніякага дачынення. Яна належыць літвінам.
    Які ж лёс напаткаў гунаў, якія падаліся ў Прычарнамор’е, на землі скіфаў? Трэба, дарэчы, адзначыць, што магутная дзяржава скіфаў да гэтага часу распалася, скіфы не маглі даць належнага адпору прышэльцамгунам, якія таксама былі качэўнікамі, выдатнымі ваярамі. Гуны сяліліся на землях скіфаў, змешваліся з імі (адбывалася асіміляцыя скіфаў гунамі), але ў той жа час паволі прасоўваліся на захад. дайшоўшы да стэпавых дакафракійскіх зямель. Гуны аселі там, змяшаліся з дакафракійскімі плямёнамі, у выніку чаго ўтварыўся этнас венграўмадзьяраў. А ў выніку асіміляцыйнага ўплыву гунаў на скіфаў утварыўся новы этнас — полаўцы. Полаўцы ўжо не скіфы і мова полаўцаў — не мова скіфаў, хаця і роднасная ёй. Але полаўцы выдатна разумелі венедаў і літвінаў, і наадварот.
    Праз аднопаўтара стагоддзі пасля высялення балтаў з сваіх спрадвечных зямель, клімат у месцах былога пражывання балтаў аднавіўся і там склаліся нармальныя ўмовы жыцця, Былыя землі балтаў, амаль пустуючыя (на гэтых землях, безумоўна, засталася частка балтаў, якія не захацелі пакінуць свае спрадвечныя землі і выжылі ў барацьбе з суровай прыродай) у VI ст. н. э. занялі венеды. Яны назвалі сябе «сълывене», што азначае выселенцы з зямлі венедаў. «Сълывене» — словаспалучэнне двух слоў: старажытнага слова «сълы», што азначае сяліцца, высяляцца і слова «вене». 3 цягам часу «сълывене» ператварыліся у «словене», «славяне». Так з’явіліся ўсходнія славяне.
    Пасля венеды сталі перасяляцца і на другія землі, напрыклад, на фінаугорскія землі ў напрамку возера Ільмень, у выніку чаго з’явіліся «словене ільменскія», на дакафракійскія землі, у выніку чаго з’явіліся славянскія народы чэхі і славакі. Яны перасяляліся таксама на Балканы, у выніку чаго тут з'явіліся «словенеславяне»; на кельцкагерманскія землі за раку Лабу, у выніку чаго з’явіліся палабскія славяне.
    Тут неабходна адзначыць, што згодна высновам вядомага філолага і гісторыка, былога галоўнага рэдактара газеты «Наша Слова» Эрнеста Ялугіна, слова «Русь» прыйшло на землі венедаў, літвінаў, а таксама на славянскія землі з Заходняй Еўропы. Справа ў тым, што венеды, літвіны (і зразумела, варагі) мелі звычай — пэцкаць крывёю твар перад бітвай. Для чаго гэта рабілася? Каб запалохаць праціўніка? Ці каб непрыкметным было ранение ў твар? Невядома... Але быў такі звычай...
    У час вялікага перасялення народаў, пасля нашэсця гунаў, венеды і літвіны пачалі пранікаць у Заходнюю Еўропу. Жыхары Заходняй Еўропы, убачыўшы акрываўленыя твары венедаў ці літвінаў, у жаху крычалі: «рус, рус...», што па іхняму азначае акрываўлены, чырвоны. Такая назва, верагодна, спадабалася венедам, літвінам і славянам (відавочна, яна ў іх асацыіравалася з русым колерам іх валасоў) і яны сталі называць сябе русінамі,
    27
    русічамі, а землі, дзе яны пражывалі — Руссю. Але назва «Русь» прыжылася не на ўсіх землях венедаў, літвінаў, славян, а толькі на землях на ўсход ад ракі Буг. Землі на захад ад ракі Буг атрымалі назву Палонія, якая ўзнікла ад назвы племені «паляне».
    Русь размаўляла на мове венедаў і літвінаў, якая стала называцца рускай мовай (скіфаў, як было сказана вышэй, ужо не было — былі полаўцы і была мова полаўцаў). На рускай мове размаўляла Русь: венеды (Кіеўская зямля), літвіны (Полацкая зямля), «Словене ільменскія» (Ноўгарадская зямля), усходнія славяне (УладзіміраСуздальскае і МурамаРазанскія княствы). Літвіны, венеды і славяне называлі сябе таксама русінамі, русічамі. Такое становішча захоўвалася да татарамангольскага нашэсця.
    У паўночназаходняй Русі на землях літвінаў — у краіне Літваніі — яшчэ да татарамангольскага нашэсця ўтварылася дзяржава Вялікае Княства Літоўскае, якая змагла абараніць сваю незалежнасць ад татараманголаў. Татараманголамі былі заваяваны ўсходнеславянскія землі (УладзіміраСуздальскае і МурамаРазанскія княствы) і паўднёвыя землі венедаў (Чарнігаўшчына, Кіеўшчына, Падолле, Букавіна). Татараманголамі былі заваяваны і землі полаўцаў, але яны не прызналі над сабой уладу татараманголаў: калі полаўца пыталі «хто ён такі», полавец адказваў так, каб было зразумела татараманголам: «я казак», што на цюркскай мове татараманголаў азначае: «я вольны чалавек». Полаўцыкачэўнікі былі выдатнымі ваярамі і коннікамі, а таму полаўцаў немагчыма было скарыць.
    Венеды (Чарнігаўшчына, Кіеўшчына, Падолле, Букавіна) таксама не скарыліся перад татараманголамі і аказвалі супраціўленне, але ім — людзям аседлым — было вельмі цяжка супрацьстаяць татараманголам, і яны амаль пагалоўна былі знішчаны. Землі Чарні