• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нацыянальныя пытанні: Матэрыялы III Міжнар. кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый»

    Нацыянальныя пытанні: Матэрыялы III Міжнар. кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый»


    Выдавец: Беларускі кнігазбор
    Памер: 224с.
    Мінск 2001
    75.34 МБ
    ый з суседнімі этнічнымі групоукамі. Заўсёды існуе плаўны пераход на значнай геаі'рафічнай прасторы, што падкрэслівае штучнасць існавання адміністрацыйных граніц паміж дзяржавамі. У гэтым выпадку лакальныя генетычныя асаблівасці захаваліся на працягу жыцця 120±10 пакаленняў, г. зн. з часоў неаліту. Яшчэ В. В. Бунак абгрунтаваў неабходнасць аднесці комплекс антрапалагічных прыкмет
    2 Род Homo: Его возникновение и последующая эволюция. М., 1980.
    20
    Мал. 5. Адлегласці генафонду Усходняй Еўропы ад беларусаў (21 алель, 8 локусаў).
    Мал. б. Дэмаграфічны склад насель ніцтва Беларусі па даных апошняга перапісу (1999).
    насельніцтва ўздоўж левых прытокаў Прыпяці да пераходнага тыпу паміж балтыйскай і днепракарпацкай зонамі. Паўночны беларускі варыянт па археалагічных і антрапалагічных дадзеных адносіцца да зыходнага протабалтыйскага тыпу. Па марфалагічных прыкметах і генатыпу беларускія ірупы разам з заходнерускімі і паўднёваўсходнімі літоўцамі не адрозніваюцца ад прабацькоўскай папуляцыі. Усё гэта дакладна адпавядае новай канцэпцыі Ю. Г. Рычкова, развітай маскоўскай школай антраполагаў, аб нязменнасці генафондаў асобных этнасаў на працягу гістарычных эпох пры захаванасці оптымума спадчыннай разнастайнасці і адаптыўнай пластычнасці’. Камп’ютэрны аналіз размеркавання абагульненага генафонду на тэрыторыі Цэнтральнай Еўропы па генагеаграфічных адлегласцях ад рускага этнасу (мал. 34) і беларускага (мал. 5) у кожным выпадку паказвае свае асаблівасці: адметнасць беларускага этнасу і, адначасова, яго прамежкавасць паміж суседнімі этнасамі ва ўсіх накірунках4.
    Зараз працягваюцца даследаванні беларускіх папуляцый на малекулярным узроўні па стану ДНКвых храмасомных сістэм. На жаль, сучасныя экалагічныя катастрофы і снажывецкія адносіны да прыроды інтэнсіўна разбураюць традыцыйную іерархію папуляцый, імкліва паскараюць
    ' Восточные славяне. Антропология и этническая история. М., 1999.
    4 Микулич А. И, Гсногсография и этническая история народонаселения Беларуси по данным антропологии // Балтославянские исследования. 1997. Сборник научных трудов. М.. 1998.
    21
    дэпапуляцыйныя працэсы, у першую чаргу на вёсны (мал. 6)\ Таму мы можам не паспець з нашымі навукованрактычнымі парадамі.
    ' Численность и основные социальнодемографические характеристики населения Республики Беларусь поданным переписи населения 1999 г. Минск, 1999.
    Яўген Філіповіч (Гарадзішча, Мінскі раён)
    МАЁ БАЧАННЕ ЭТНАГЕНЕЗУ БЕЛАРУСАЎ *
    Мне, непрафісійнаму гісторыкуаматару, яскрава бачна, што наш беларускі этнас — старажытнейшы этнас у Еўропе і бярэ свой пачатак ад старажытных індаіранцаў, якія засялілі Прычарнамор’е ў апошні ледавіковы перыяд. Аб засяленні Прычарнамор’я індаіранцамі піша ў сваёй кнізе «3 гісторыі культуры старажытнай Русі» В. А. Рыбакоў1. На маю думку, менавіта тут (у кнізе Рыбакова) хаваецца ісціна пра паходжанне беларусаў, менавіта ад гэтых індаіранцаў з Прычарнамор’я пайшлі беларусы, а таксама ўсе народы, якія цяпер называюцца славянскімі народамі, менавіта ад гэтых індаіранцаў пайшла наша беларуская мова — самая старажытная мова сярод славянскіх моваў.
    На мой погляд, да пэўнага скажэння ісціны пра паходжанне беларусаў спрычынілася наша ўсходняя суседка. Чаму? Як вядома, Масква, будучы сталіцай невялічкага ўдзельнага княства ў складзе УладзіміраСуздальскага княства, за гады татарамангольскай няволі (нешта не верыцца, што для Масквы гэта было няволяй) падпарадкавала сабе УладзіміраСуздальскае і МурамаРазанскае княствы і стала сталіцай Вялікага княства Маскоўскага. Па сіле і магутнасці Масковія зраўнялася з Залатой Ардой (дзяржавай татараманголаў) і ў 1480 г. заявіла аб сваёй незалежнасці ад Залатой Арды.
    Стаўшы незалежнай, Масковія вырашыла расшырыць свае ўладанні за кошт суседняй Літваніі, ці Літвы (так у старажытнасці называлася Беларусь). Але каб забяспечыць сабе маральнае права на заваёву Літваніі (Літвы), якая была і па культурнаму ўзроўню, і па старажытнасці этнасу значна вышэй за Масковію, апошняя старалася сказіць сапраўдную гісторыю літвінаў — нашых продкаў, канфіскоўвала па магчымасці ўсе дакументы, якія пацвярджалі перавагу Літваніі над Масковіяй. Так, у час Лівонскай вайны
    Рэдкалсгія выдання не згодна з высновамі спадара Яўгсна Філіповіча. Таму гэты даклад друкусцца ў парадку дыскусіі.  Рэдкал
    1 Рыбаков Б А. Из истории культуры древней Руси. М„ 1984. С. IX.
    22
    15581583 іт. маскавітамі быў захоплены ў Полацку знакаміты Полацкі летапіс, які захоўваўся ў Масковіі, а пры Кацярыне II увогуле бясследна знік.
    Відавочна, што калі б быў у наяўнасці Полацкі летапіс, то мне не было б неабходнасці шукаць ісціну пра паходжанне беларусаў: усе, што я паведамляю ў сваім дакладзе, без сумнення, было запісана ў Полацкім летапісе.
    У кнізе акадэміка Рыбакова «3 гісторыі культуры старажытнай Русі» ёсць абрысы праславянскага арэала — абрысы тэрыторыі, на якой у старажытнасці жылі венеды, ці народ вене. Гэтыя абрысы ўяўляюць сабой паласу зямлі даўжынёй 1 600 кіламетраў і шырынёй 400600 кіламетраў, якая распасціраецца ад ракі Лаба (Эльба) на захадзе да ракі Ака на ўсходзе і паралельная паралелі Зямлі. Гэтае сцвярджэнне акадэміка Рыбакова — вынік даследаванняў многіх вучоных, таму яго можна ўзяць за аснову.
    Калі абрысы гэтага арэала я параўнаў з фізічнай картай, то аказалася, што граніца гэтага арэала з поўдня абмежавана падгор'ямі Рудных гор, Судэт, Карпат. Там, дзе няма гор, граніца праславянскага арэала распаўсюджваецца значна паўднёвей. Тэта наводзіць на думку, што праславянскі арэал знаходзіцца на той зямлі, дзе быў ледавік у апошні ледавіковы перыяд.
    I яшчэ адна прычына для разважанняў: напісана, што наконт паходжання беларусаў існуе многа супярэчлівых поглядаў2. Паводле дадзеных археолагаў, чалавек на тэрыторыі Беларусі (як і ва ўсёй Еўропе) з’явіўся дзесьці 10035 тысяч гадоў таму назад. Рассяленні індаеўрапейцаў (іх яшчэ называюць індаіранцамі) датуецца VIIIIV тысячагоддзямі да н. э.
    Хаця гэта і бясспрэчныя гістарычныя факты, аднак незразумела: чаму рассяленне народаў (так званых індаеўрапейцаў) пачалося з Паўднёвай ці Цэнтральнай Азіі і як яны маглі рассяліцца, калі прыгодныя для жыцця тэрыторыі былі ўжо заселены карэнным насельніцтвам? Так, яны маглі выцесніць яго з усяго еўрапейскага кантынента, але гэта, відаць, нерэальна. Індаеўрапейцы маглі рассяліцца па ўсёй Еўропе толькі тады, калі там увогуле нікога не было.
    Афіцыйная гісторыя сцвярджае, што 8 5008 300 гадоў да н. э. скончылася ледавіковая эпоха. Гэта супярэчыць маім высновам, згодна з якімі засяленне Еўропы ішло ўслед за адступаючым ледавіком. Калі 8 5008 300 гадоў таму да новай эры пачалося пацяпленне і адступленне ледавіка, то, відаць, цалкам Еўропа вызвалілася ад яго не менш чым на два тысячагоддзі пазней.
    Засяленне Еўропы, трэба меркаваць, адбывалася трыма шляхамі. Першы абгінаў Чорнае мора з поўдня і далей праз паўвостраў Малая Азія ішоў на Заходнюю Еўропу. Другі праходзіў паміж Чорным і Каспійскім морам, а трэці абгінаў Каспійскае мора з усходу. Другім і трэцім шляхам засялялася Усходняя Еўропа. Другім шляхам, паміж Чорным і Каспійскім морам, засялялася Прычарнамор’е і паўднёвая частка Прыкаспійскай
    2 Нарысы гісторыі Бсларусі. Мн., 1994. Ч. I.
    23
    нізіны. 3 захаду засяленні абмяжоўваліся перадгор’ямі Карпатаў (ракой Днестр), з усходу — ракой Яік (Урал). Гэтым (другім) шляхам засяляліся частка Прыкаснійскай нізіны і паўднёвая частка ОкскаДанской раўніны. Трэцім шляхам засяляліся продкі гунаў, балтаў і другія фінаугорскія плямёны.
    На другім этапе пацяплення пачалося засяленне вызваленых ад ледавіка зямель на поўнач ад Прычарнамор'я. Продкі скіфаў засялілі землі на поўнач да мяжы ледавіка, эмігрыравалі на захад, абгінаючы Карпаты, Судэты, Рудныя горы з поўначы. Продкі скіфаў дасягнулі Лабы (Эльбы) і тут спыніліся, таму што сустрэліся з продкамі кельтаў (пракельтамі), якія засялялі вызваленыя ад ледавіка землі захаду. У продкаў скіфаў, якія засялялі вызваленыя землі, змяніліся ўмовы жыцця і звычаі. Тэты народ, які засяліў новыя землі, займеў і новае імя. Якім яно было ў пачатку яго існавання, мы не ведаем, а ў канцы старой і ў пачатку новай эры іх называлі народам вене (па сучаснаму венедамі). Землі, заселеныя імі, сучасныя вучоныя называюць праславянскімі арэаламі.
    Чаму рассяленне продкаў скіфаў ішло на поўнач і потым на захад? А таму, што ўсходняя частка вызваленых ад ледавіка зямель засялялася фінаугорскімі плямёнамі. Праз некаторы час адбыўся трэці этап пацяплення і Еўропа поўнасцю вызвалілася ад ледавіка, а вызваленыя ад яго землі сталі засяляцца тымі народамі, якія жылі непадалёку, побач. На захадзе імі былі продкі кельтаў. Тэты народ, які ўтварыўся пасля засялення новых зямель на захадзе ад Лабы, у канцы старой і ў пачатку новай эры называўся германцамі.
    Вызваленыя ад ледавіка землі, якія знаходзіліся на поўнач ад зямель продкаў, пачалі засяляцца людзьмі з так званага праславянскага арэала — народам вене. На захадзе іх засяленне абмяжоўвалася Лабай, на ўсходзе вярхоўямі Акі. На поўначы іх засяленне абмяжоўвалася Венедскай затокай (Балтыйскім морам) і займала тэрыторыю, дзе знаходзіцца сучасная Калуга, Каломна, ахоплівала Валдайскае ўзвышша, праходзіла па Пскоўскаму возеру. Народ гЗты ў канцы старой і пачатку новай эры называўся народам лето, ці літвінамі — паўночнымі венедамі. Літвіны ад словаспалучэння двух слоў: слова лето і слова вене (летовене, летвене, літвіны)
    Праз некаторы час, пасля таго, як сталі прыгоднымі для жыцця землі Скандынавіі, пачалося іх засяленне з захаду народамі Заходняй Еўропы, а з усходу — фінаугорскімі плямёнамі. Акрамя таго, засяленне ішло праз Венедскую затоку з зямель літвінаў, а дакладней, з паўночнай часткі аднаго з плямён літвінаў — гудаў, якое засяляла ўзбярэжжа Венедскай затокі каля вусця ракі Нёман і называліся яшчэ варагамівеслярамі.
    Гуды засялялі Панямонне — басейн ракі Нёман. Тыя гуды, што жылі на ўзбярэжжы мора, якое цяпер называецца Балтыйскім, а ў старажытнасці называлася Венедскай затокай, каля вусця ракі Нёман, называлі сябе варагамі, што па сучаснаму азначае весляры (слова вараг, як і слова ворыва, паходзіць ад слоў варушыць, пераварочваць; веславаць — гэта варушыць,
    24
    нераварачваць ваду). Дарэчы, у наш час людзей, якія жывуць на марскім узбярэжжы, называюць паморамі. Пасля таго, як у IV ст. н. э. варагі на ўзбярэжжы Венедскай затокі каля ракі Неман асіміляваліся з прышлы