Нацыянальныя пытанні: Матэрыялы III Міжнар. кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый»
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 224с.
Мінск 2001
асткі сваёй тэмы — нацыянальнага адраджэння як беларускай альтэрнатывы. Нацыянальнае адраджэнне не ёсць нейкая рэгіянальная асаблівасць беларусаў, украінцаў альбо іншых народаў, якія ў эпоху фармавання сучасных нацыянальных дзяржаваў аказаліся адсунутымі з гістарычнай сцэны ўсёеднымі імперыямі. Ёсць прамыя аналогіі нашага адраджэння з адраджэннем Польшчы, Балгарыі, Сербіі і іншых славянскіх народаў, ахвяраў былых імперыяў. Ёсць гістарычныя паралелі лёсу беларусаў з лёсам яўрэйскага, італьянскага, нават нямецкага народаў, якім прыходзілася змагацца за нацыянальнае адзінства пасля гістарычных катастрофаў.
Хто здольны ахапіць ход сусветнай гісторыі ў яе цэласнасці, той не мог не заўважыць: знікаюць імперыі, шматлікія дзяржавы (тая ж Рымская імперыя, Персідская імперыя, урэшце, апошнія імперыі XX ст.), а нацыі, як тая міфічная птушка Фенікс, адраджаюцца з уласнага попелу. Гаворачы філасофскімі паняццямі, нацыя ёсць субстанция і як такая — вечная ў зямным вымярэнні, а дзяржавы ўсіх тыпаў — ад старадаўніх родаплемянных аб’яднанняў і гарадоўполісаў да вялікіх былых і сучасных імперый — толькі функцыі. Нацыя — мэта, дзяржава — сродак яе кансалідацыі. Нацыя далучаецца да вечнасці праз сваю мову і культуру, сімвалічна выяўленую ў нацыянальнай мове. Падаўленне нацыянальнай мовы, крытычнае зніжэнне
8
яе актыўнага функцыянавання на дзяржаўным і грамадскім узроўнях ёсць генацыд, які навінен карацца нацыянальнымі і міжнароднымі законамі як цяжкае злачынства.
Як жа сёння паяднаць дзве аб’ектыўныя заканамернасці — нацыянальнае адраджэнне як рэалізацыю сваіх патэнцыяльных і эканамічных інтарэсаў дзеля стварэння самабытнай і унікальнай культуры —з сучаснай палітычнай, эканамічнай і культурнай глабалізацыяй? Часткова мне ўжо прыходзілася адказваць на гэтае пытанне ў артикуле «Беларусь на мяжы тысячагоддзяў»5 .Тут паспрабую зрабіць высновы ў форме тэзісаў, пастулатаў, што не патрабуюць доказаў як ясныя і відавочныя.
Ідэальны варыянт, каб Беларусь сцвердзілася як нейтральная дзяржава па вобразу Швейцарыі, Швецыі, Фінляндыі. Але толькі пры ўмове, калі Еўропа ў асобе НАТА і Расія гарантуюць тэты нейтралітэт. Трэцяя Балканская вайна, дзе ў якасці глабалізатараў былі выкарыстаны з «уранавым соусам» ракеты і самалётыневідзімкі, павінна ўлічвацца ў сучаснай стратэгіі нацыянальнага адраджэння.
Другі прымальны варыянт —Беларусь у эканамічным і ваеннапалітычным саюзе незалежных дзяржаваў (СНД). Сёння яго высмейваюць і, мабыць, па праву, бо ён пакуль што дрэнна забяспечвае ўзаемавыгаднае эканамічнае і культурнае супрацоўніцтва. Аднак сама па сабе ідэя саюза незалежных дзяржаваў, калі ў ёй будзе гарантавана нацыянальнае адраджэнне былых савецкіх калоній, мае сваю будучыню. Ёсць нават перспектива для паступовага пераходу да ілабальнага Саюза незалежных дзяржаваў усіх рэгіёнаў Еўропы, а ў будучыні — глабальнага Саюза ўсіх кантынентаў.
Трэці прымальны варыянт: Беларусь на пэўным этапе прагрэсіўных рэформаў, а дакладней — адраджэння сваёй мовы, культуры, эканомікі, самадастатковай айчыннай энергетыкі далучаецца да HATA. Малаверагодная падзея пры цяперашняй поўнай залежнасці ад Расіі. Праўда, Расія сама заявіла пра гатоўнасць уступіць у HATA, што малаверагодна ў блізкай перспектыве. Але ў будучыні такі варыянт магчымы. Тады Беларусь магла б стаць цэнтрам сядзібы абноўленага і глабальнага Саюза для падтрымання ўзаемнай бяспекі. Зразумела, толькі ў тым выпадку, калі ён гарантуе права кожнай гістарычнай нацыі, у дадзеным выпадку Беларусі, на ўсебаковае дзяржаўнае і моўнакультурнае адраджэнне.
Што датычыцца сучасных палітычных бурбалкаў і папяровай шуміхі пра стварэнне нейкай саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі, то вынікам такой палітыкі могуць быць два варыянты. Або гэты саюз застанецца папяровым, будзе створаны нейкі міждзяржаўны фантом — псеўдапарламент і псеўдаўрад. Там нехта будзе засядаць, рэгулярна атрымліваць зарплату, розныя прывілеі і прэстыжныя «еўракватэры» ў Маскве і ў Мінску. Але рэальнай
5 Конан У. Беларусь на мяжы тысячагоддзяў: Штрыхі да гістарычнага, палітычнага і духоўнага партрэта нацыі // Літ. і мастацтва. 2000. I снсж.
9
улады яны мець не будуць. Такі бюракратычны «саюз» распадзецца пры першай сур’ёзнай змене палітычнага курсу ў Беларусі.
Магчымы іншы, драматычны варыянт. Яго прадугледжваюць расійскія дзяржаўнікі імперскай закваскі — ад банальных чарнасоценцаў да псеўдалібералаў. Яны гуляюць у саюз толькі для таго, каб без шуму і стрэлаў, «ціха і мірна» далучыць Беларусь у якасці былога ПаўночнаЗаходняга краю. Але гэтая драма ўжо была сыграна ў канцы XVIII пачатку XX ст. 3 трагічным фіналам для Расійскай імперыі і яе беларускай калоніі. Тэрытарыяльныя ды ўсякія іншыя імперыі ў XXI ст. не маюць ніякіх перспектыў на разумнае гістарычнае быццё. Глабальныя праблемы давядзецца вырашаць на шляхах эканамічнага, палітычнага і культурнага супрацоўніцтва ўсіх суверэнных і раўнапраўных народаў на аснове сумленнага партнёрства.
Пакуль што палітыка глабалізацыяў з Усходу і Захаду застаецца неадназначнай, амбівалентнай і, вырашаючы глабальныя праблемы, яна часта прыводзіць да негатыўных наступстваў. Найперш —да парушэння эканамічнай раўнавагі і разбурэння самабытных нацыянальных культураў тых народаў, якім выпала незайздросная доля аб’ектаў гэтай глабальнай палітыкі.
Істотны недахоп існуючых варыянтаў глабалізацыі — акцэнтацыя ўвагі толькі на сацыяльнаэканамічных праблемах і прыродных рэсурсах. Экалогія культуры, нацыянальнаэтычная дэфармацыя народаў, адцягсненне класічнай і сучаснай элітарнай культуры на другі, трэці планы, выцясненне нацыянальных моваў шмат якіх народаў рэгіянальнымі жаргонамі так званых «сусветных» моў пакуль што не перайшлі ў фазу практычнага вырашэння. А гэта сведчыць пра дэгуманізацыю глабальнай палітыкі і грамадскай свядомасці. Сёння важна ўнесці ў пералік глабальных праблемаў, якімі займаюцца нацыянальныя і міжнародныя структуры, нацыянальнае адраджэнне былых каланіяльных народаў і гвалтоўна дапушчаных у якасці «саюзнікаў» былых імперыяў. Маецца на ўвазе шырокі аспект гэтага адраджэнскага руху, уключаючы вяртанне аўтэнтычнай нацыянальнай мовы ў сістэму эканамічнага, і'рамадскапалітычнага і культурнага функцыянавання.
Сутнасць маёй канцэпцыі — у гарманізацыі універсальнага і нацыянальнага, універсалізму і нацыяналізму ў пазітыўным значэнні гэтых паняццяў. Не спрыяюць сваёй мове і нацыянальнай культуры народы, якія самаізалююцца ад глабальных сусветных працэсаў, пазбягаюць шырокіх культурных кантактаў. Але таксама губіць сваю нацыянальную культуру той народ, мову якога выключылі з актыўнага грамадскага функцыянавання шляхам каланіяльнага культуртрэгерства. Не лепшым з'яўляецца становішча тых пасіянарных народаў, якія стварылі «глабальныя» імперыі і пашырылі сваю мову і масавую культуру толькі экстэнсіўна — на як мага найбольшы абсяг заселеных тэрыторыяў. Наглядна гэтыя негатыўныя, нават катастрафічныя наступствы можна паказаць на прыкладзе незайздроснага лёсу нацыянальных моў Расіі і Беларусі, з усходняга боку, Англіі і Ірландыі, з заходняга. На Беларусі ў выніку татальнай дэнацыяналізацыі і русіфікацыі
10
ў часы царызму, масавых рэпрэсій супраць беларускай нацыянальнай эліты ў бальшавіцкай імперыі сфера функцыянавання нацыянальнай мовы, нацыянальнай культурна!! традыцыі зніжаецца да той крытычнай рысы, за якой пачнецца іх музеізайыя і дэпаніраванне . Калі адбудзецца гэтая катастрофа, то з сімфоніі сусветнай культуры выгіадзе прыгожы і ўзнёслы голас беларускай нацыі. У сваю чаргу, класічная руская мова ад паразмернага пашырэння на вялікіх абшарах імперыі распадаецца на мноства каланіяльных жаргонаў. Ужо сёння іх мноства, напрыклад, ёсць сярэднеазіяцкія, каўказскія ды іншыя антыэстэтычныя і бедныя па зместу жаргоны рускай мовы. А беларускі жаргон гэтай мовы выцясняе беларускую і рускую класічную мовы на ўзровень нешматлікай нацыянальнай эліты.
Аналагічныя працэсы адбыліся ў былой Брытанскай імперыі, дзе англійская культуртрэгерская экспансія ахапіла там не толькі суседнія з Англіяй краіны (Шатландыя, Ірландыя), далучаныя да метраполіі яшчэ ў рэнесансную вясну станаўлення імперыі, але і цэлыя кантыненты (Аўстралія, Паўночная Амерыка) і такія вялікія краіны старадаўняй цывілізацыі, як Індыя. Класічная англійская мова распалася на шматлікія рэгіянальнаэтнічныя жаргоны: іх сёння больш, чым расійскіх. Шматвяковая англійская калонія Ірландыя страчвае сваю нацыянальную мову, а з ёю і самабытную культурную традыцыю. Ці не адсюль пачаўся вядомы ірландскі комплекс з тэрарыстычнымі акцыямі? Сёння ён камуфлюецца хітрымі палітыканамі і разношчыкамі навінаў як рэлігійны канфлікт паміж католікамі і пратэстантамі.
Такім чынам, нацыянальнае адраджэнне ёсць комлексная — сацыяльнапалітычная, эканамічная і духоўная глабальная праблема XX ст. Ад першых дзесяцігоддзяў новага стагоддзя чакаецца яе вырашэнне ва ўсіх рэгіёнах свету. Паводле сваёй семантыкі паняцце адраджэнне блізкае да паняцця ўваскрэшанне. Яно азначае выхад народа да адноўленага поўнакроўнага жыцця пасля заняпаду і застою, выкліканага неспрыяльнамі геапалітычнымі ўмовамі. Нацыянальнае ёсць заканамернасць развіцця хрысціянскай цывілізацыі, адпавядае запавету заснавальніка хрысціянскай царквы сваім апосталам: «Дык ідзіце, навучайце ўсе народы...» (Мц. 28: 19).
Якія ж крытэрыі і гарантыі нацыянальнага адраджэння Беларусі? Стабільнасць і, як вынік, — перспектыўнасць нацыі — залежаць ад трох фун' даментальных рэальнасцей: наяўнасці моцнага, лакалізаванага на сваёй спрадвечнай прасторы самабытнага і кансерватыўнага этнічнага ядра нацыі, якое выпраменьвае этнакультурнае поле прыцягнення\ сфармаванай у гэтым культурным полі нацыянальна свядомай, кампетэнтнай, духоўна актыўнай нацыянальнай эліты; створанай гэтай элітай культурнай традыцыі, якая прываблівае і праграмуе нацыянальны выбар не толькі свайго народа, але таксама нацыянальных меншасцяў.
Сёння гэтыя тры калоны, што забяспечваюць устойлівасць нацыі і яе духоўны рост у вышыню, моцна дэфармаваны вонкавымі, каланіяльнымі фактарамі. За гэтае калецтва беларускай нацыі нясуць адказнасць перад
11
Богам і гісторыяй не толькі былая Расійская імперыя і яе бальшавіцкі вары