• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нацыянальныя пытанні: Матэрыялы III Міжнар. кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый»

    Нацыянальныя пытанні: Матэрыялы III Міжнар. кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый»


    Выдавец: Беларускі кнігазбор
    Памер: 224с.
    Мінск 2001
    75.34 МБ
    ьтурнамоўных традыцый, бо ў гарадах усе сферы дзяржаўнага, грамадскапалітычнага, эканамічнага жыцця абслугоўваліся толькі рускай мовай, не існавала нацыянальнай вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай школы, прафесійнатэхнічнага навучання. Нядаўнія вяскоўцы не чулі матчынай мовы, наведваючы кінатэатры, і вельмі рэдка даносіліся яе дарагія і блізкія сэрцу гукі са сцэн драматычных, опернага тэатраў, у час выступления эстрадных калектываў. У такіх антынацыянальных умовах значная частка гарадскіх вяскоўцаў свядома імкнулася хутчэй пазбавіцца беларускіх культурнамоўных каштоўнасцяў і перайсці на рускія, каб не выглядаць сярод гараджан «белай варонай».
    Штогадовыя вымыванні велізарнай колькасці маладых людзей з вёскі і да таго ж яшчэ найбольш адукаваных досыць хутка пазбавіла яе магчымасці падтрымліваць дух беларускасці на той зямлі, дзе ён спрадвеку панаваў нязменна. Апроч таго, вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы, найперш аграрнага профілю, а таксама педагагічнага і медыцынскага, наваднілі вёску такой колькасцю рускамоўных спецыялістаў, што нават яна страціла магчымасць нармальната самабытнага нацыянальнакультурнага развіцця. Адначасова ўсё больш адчувальны ўдар па ім стала наносіць шырокае пранікненне ў жыццё вёскі рускамоўных кіно, тэлебачання і радыё. Асабліва не спрычыніліся яны да русіфікацыі толькі вяскоўцаў старэйшых пакаленняў, якія несапсаванымі беларусамі назаўжды развітваліся з зямным жыццём і адыходзілі ў новы свет, не пакідаючы пасля сябе такой замены, што магла б прадоўжыць існаванне нацыянальных традыцый карэннага насельніцтва роднага краю.
    Такім страшэнна здэнацыяналізаваным застала ў сярэдзіне 1980х г. беларускі народ гарбачоўская перабудова. Але нібыта тая міфалагічная птушка фенікс, ён адрадзіўся з попелу і стаў шукаць шляхі выратавання ад этнічнай смерці. Пачалі ж, як і трэба было чакаць, гэтую высакародную патрыятычную справу галоўным чынам інтэлігенты вясковага паходжання. Выходзіць, беларускія гарады рускай культуры і мовы не ўсіх ператрушчылі выхадцаў з вёскі. Тыя з іх, хто застаўся адданым нацыянальным традыцыям, не выракся матчынай мовы і рашучым крокам пайшоў па шляху адраджэння роднага краю, хоць у нейкай ступені змылі ганьбу з тых мільёнаў вясковых беларусаў, якія, трапіўшы ў рускамоўныя гарады Беларусі, не знайшлі, а то і зусім не шукалі ў сабе сілаў дзеля супраціўлення.тонка распрацаванай і ўмела праводзімай партыйнымі і савецкімі органамі палітыкі русіфікацыі нашага краю.
    Пры ўсіх велізарных стратах у нацыянальным патэнцыяле беларускага народа ў яго на час гарбачоўскай перабудовы знайшлася крытычная маса палітыкаў і інтэлектуалаў, каб прывесці ў адраджэнскі рух шырокія
    40
    народныя масы. Характерна, што такія палітыкі меліся і сярод асобаў, што займалі даволі высокія пасады ў партийных і савецкіх органах. Праўда, з палітычнага асяроддзя беларускай інтэлегенцыі ў нас не далучыліся да нацыянальнага адраджэння фігуры такой велічыні, як сакратары ЦК КПБ. Ніхто з іх не адважыўся ўзяць прыклад з нершай партыйнай асобы Украіны Леаніда Краўчука, Грузіі — Эдуарда Шэварнадзе, Азербайджана — Гайдара Аліева... Прычына: нашыя першыя партыйныя асобы ў непараўнальна большай ступені былі здэнацыяналізаваныя, адарваныя ад культурнамоўных традыцый свайго народа, чым іх калегі з іншых саюзных рэспублік. Чакаць жа ад такіх здэнацыяналізаваных першых сакратароў і асобаў трохі ніжэйшых рангаў важкага ўкладу ў адраджэнскую справу не даводзілася, таму ў нас за вырашэнне яе ўзяліся маласпрактыкаваныя ў тонкасцях палітыкі людзі. Затее працавалі на вялікім энтузіязме і пачалі даволі ўпэўнена вяртаць народу яго прыродныя духоўныя каштоўнасці, якія стагоддзямі нішчылі чужыя рэжымы, абапіраючыся на мясцовых нацыянальных дэгенератаў.
    Велізарная заслуга адраджэнцаў канца 1980х  пачатку 1990х гг. — правільнае вызначэнне месца беларускай мовы ў афіцыйным жыцці краіны. Як гэта зроблена— і зроблена даўно — ва ўсім цывілізаваным свеце ў дачыненні да моваў тытульных нацый, і беларускай мове юрыдычна надалі ў студзені 1990 г. статус адзінай дзяржаўнай у рэспубліцы. Размаўляць пабеларуску стала прэстыжным у грамадстве. Людзі зайздросцілі тым, хто вольна і прафесійна валодаў беларускім словам. Яно ініцыявала многіх да глыбокага вывучэння гісторыі роднай Бацькаўшчыны, выклікала жаданне бачыць яе сапраўднай суверэннай дзяржавай. Асобы, што ва ўсіх жыццёвых сітуацыях карысталіся беларускай мовай, вызначаліся здаровай нацыянальнай самасвядомасцю, карысталіся вялікай павагай у грамадстве.
    Аднак зварот людзей да нацыянальных каштоўнасцяў зусім не радаваў нашых высокіх палітыкаў, паколькі, на іх думку, гэта магло стаць сур’ёзнай перашкодай для ажыццяўлення рознага роду захадаў па стварэнні саюзнай дзяржавы з Расіяй, а паколькі гэта немінуча павінна было прывесці спачатку да абмежавання, а затым і да поўнай страты Беларуссю сваёй самастойнасці, дык які ж сэнс адраджаць, узбагачаць беларускую этнакультурную спецыфіку. Аснову апошняй, як і ва ўсіх астатніх народаў, складае мова. На ўсіх абсягах беларускага краю адраджэнцы павялі нялёгкую барацьбу за выратаванне свайго роднага слова, справядліва бачачы ў гэтым галоўны сродак захавання самабытнасці народа.
    Напаўненню беларускай мовы сацыяльнымі функцыямі, хоць трохі большему распаўсюджванню апошняй у грамадстве перашкаджала ўпартае нежаданне афіцыйных уладаў выкарыстоўваць яе ў дзейнасці дзяржаўных органаў усіх звёнаў, міністэрстваў і ведамстваў, педадагічным працэсе вышэйшай і сярэдняй снецыяльнай школы. Зразумела, такой свядомай палітыкай стрымлівання можна было дасягаць пажаданай мэты толькі годдва, але не цэлую вечнасць. Таму. выкарыстоўваючы працяглую адарванасць
    41
    шырокіх пластоў народа ад сваёй мовы, адсутнасць у яе належнага месца ў грамадскім жыцці, дзяржава пайшла ў маі 1995 г. на правядзенне рэферэндуму, мэтай якога ставілася юрыдычна ўзаконіць выкарыстанне разам з беларускай і рускай мовы ва ўсіх сферах афіцыйнага жыцця. Дзякуючы вышэйпрыведзеным фактарам і тонка арганізаванай ідэалагічнай анрацоўцы масаў, большасць людзей падтрымала задумку архітэктараў рэферэндуму, але моцна памылілася, бо ніхто не збіраўся дзяліць нароўну сацыяльныя функцыі беларускай і рускай моваў. Наўмысна дзяржава аддала прыярытэт рускай мове, а беларускую звяла да таго жабрацкага становішча, на якім яна знаходзілася ў самы пік ажыццяўлення камуністычнай партыяй палітыкі на збліжэнне і зліццё савецкіх народаў.
    Так свядомай палітыкай не чужой, а ўласнай дзяржавы беларускі народ зноў апынуўся ў добра знаёмай сітуацыі, калі яму пагражае рэальнае этнічнае выміранне. Дзяржавай робіцца ўсё, каб ён быў нямым у сваёй роднай мове, г. зн. не меў магчымасці развіваць, узбагачаць сваю этнакультурную самабытнасць, канчаткова страціў сваю адметную нішу ў славянскай супольнасці народаў, сусветнай цывілізацыі.
    Марта МакараСтудзіньска (Люблін, Польшча)
    СТЭРЭАТЫП БЕЛАРУСА
    3 ПУНКТУ ГЛЕДЖАННЯ ПСІХАЛОГІІ
    Кожная лакальная, культурная, этнічная,рэлігійная, нацыянальная супольнасць стварае ўласны партрэт сваіх суседзяў як аддаленага ў прасторы социума. Ажыццяўляецца тэта пры дапамозе грамадскай думкі, катэгарызацыі і грамадскай дыстанцыі. Сацыялагічныя назіранні датычаць не толькі фізічных рысаў, такіх, як рост, целасклад ці колер скуры чалавека, але таксама верагодных асабовых якасцяў, эмацыянальных уласцівасцяў і станаў, аб якіх можна меркаваць на падставе назіранняў. Даследаванні стэрэатыпаў прыцягваюць увагу да вынікаў напярэдне складзеных меркаванняў, што цягнуць за сабой тэндэнцыйнае ўяўленне аб іншых людзях, нярэдка з перасцярогай.
    Указаныя з’явы абумоўліваюць грамадскую дыстанцыю ў адносінах да іншых труп. Пад грамадскай дыстанцыяй трэба разумець замкнёную пазіцыю, ізаляванасць ад усіх т. зв. «чужых». Яна абаніраецца на ўяўныя стэрэатыпы, звязаныя з ацэнкамі. Часцей мы не ўсведамляем тага, у якой ступені стэртатыпы ўплываюць на нашы адносіны да іншых нацыянальных грун, фарміруючы насцярожанасць, боязь або сімпатыю. Спрэатып
    42
    робіцца перадумовай для ацэнкі людзей у розных сітуацыях і ў розных сферах жыцця. Стэрэатыпы афарбоўваюцца пазітыўна ці негатыўна. Бывае, што спосаб бачання пазбаўлены эмоцый. Такога кшталту абыякавасць можа вынікаць з нястачы ведаў пра дадзеную трупу.
    Прыкладам гэтай з’явы шмат гадоў з’яўляўся спосаб бачання палякамі беларуса. Літаратура па гэтай тэме сведчыць, што беларус — найменш вядомы сусед для палякаў. Варта ўзгадаць некалькі даследчыкаў. J. Sobczak (1994) у артикуле «Адносіны Польшчы з Беларуссю» (у арыгінале: «Stosunki Polski z Bialorusiq». — В M.) піша, што шырокаму грамадству няшмат вядома пра традыцыі, літаратуру, культуру і наваг гісторыю гэтага краю. Гэта асабліва здзіўляе, калі ўлічваць шматвяковую гісторыю беларускапольскіх падзей. На нястачу выразнага вобраза беларуса ва ўспрыманні палякамі, а таксама на прычыны дадзенай з’явы звярталі ўвагу: Radzik (1997), Skaradzinski (1990), Konwicki (1989), Cywiiiski (1994). На думку Radzika (1997), адной 3 прычын можа з’яўляцца нястача ў свядомасці палякаў тапаграфічных пунктаў, насычаных польскай культурай і гісторыяй, а таксама слабая распаўсюджанасць беларускай літаратуры.
    Апытанне, якое праводзіў у 1975 г. Osrodek Badania Opinii Publicznej (Цэнтр даследавання грамадскай думкі. —В. М.), пацвярджае абыякавасць да беларусаў. Такі стан рэчаў цягнуўся шмат гадоў. Толькі ў апошнія гады «ОВОР» фіксуе ўзрастанне непрыязнасці палякаў да сваіх суседзяў, асабліва украінцаў, расіян, беларусаў. Адзначаны факт сігналізуе аб змяненні адносінаў з абыякавых на эмацыянальныя. Ніжэй прадстаўленыя даследаванні CBOS за некалькіх апошніх гадоў. У 1998 г. рэспандэнтаў упершыню апытвалі наконт сімпатыі або непрыязнасці да кітайцаў і в’етнамцаў.
    Табліца 1
    ЯК БЫ ВЫ ВЫЗНАЧЫЛІ СВАЕ АДНОСІНЫ ДА ІНШЫХ НАРОДАЎ? [гл.: CBOS, Raporty z 1998, N=1158]
    Нацыянальнасць Сімпатыя	'93	'94	'95	'96	'97	'98
    Амерыканцы	62	58	63	59	64	61
    Французы	61	51	67	62	60	58
    Італьянцы	63	54	66	62	63	55
    Англічане	47	41	51	51	55	50
    Венгры	47	41	56	48	47	44
    Аўстрыйцы	41	37	48	49	47	43
    Шведы	44	40	53	52	49	43
    Чэхі	38	30	43	44	45	41
    Славакі	33	32	44	38	39	36
    Японцы			43	48	43	35
    Немцы	23	26	35	43	38	32
    Літоўцы	24	22	35	36	36	29
    43
    Нацыянальнасць Ci м патыя	'93	'94	'95	'96	'97	'98
    Кітайцы		—		—	—	21
    В