• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нацыянальныя пытанні: Матэрыялы III Міжнар. кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый»

    Нацыянальныя пытанні: Матэрыялы III Міжнар. кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый»


    Выдавец: Беларускі кнігазбор
    Памер: 224с.
    Мінск 2001
    75.34 МБ
    м наваколлі абазначаюцца ў аднолькавых тэрмінах, тэкстах і знаках. Так і этнакультурны тэкст каўтуна ў асноўных (персанажных, хранатопных, акцыянальных і іншых) кодах паўтарае рытуал са сваім «прыродным», раслінным эквівалентам — заломам на полі. Ды і сам жмутак зачараваных каласоў у шэрагу раёнаў атрымаў найменне каўтун. Паўсюль вытрымлівалася строгая забарона датыкацца голымі рукамі і да каўтуна, і да залома як праяваў іншасвету. Таксама супадаюць і маніпуляцыі з імі, і локусы адпраўлення — заломы кідалі ў вір, закопвалі, палілі і г. д. Зафіксавана і судачыненне гэтых прадметаў — «бралі ковтуна і делалі залымку — до жыта прывязывалі»10.
    На дадзеным фоне асабліва паказальным з’яўляецца той факт, што грэчаскае слова кдщюс ‘парадак, светапарадак, свет, Космас’ узыходзіць датаго ж індаеўрапейскага кораня, што і слав. *kosmb ‘волас, пасма валасоў’11.
    Калі гармонія парушаецца, патрэбны захады па ўпарадкаванні структуры. Найпершы і універсальны стабілізуючы чыннік — рытуал, у якасці аднаго з механізмаў якога выступав сгіраектаванасць да касмаганічных
    ‘ Этымалагічны слоўнік бсларускай мовы. Мн., 1988. Т. 4. С. 176
    ’ Слоўнік гаворак цэнтральных раснаў Бсларусі. Мн., 1980. Т. 1 А II. С. 204.
    "’ Палсскі этналінгвістычны архіў: в. Дружылавічы Іванаўскага pна (Асабісты архіў М. Антропава).
    " Этимологический словарь славянских языков. Выи. II, *копьсь *kotbna(ja). М„ 1984.
    С. 147.
    32
    міфаў. Касмагонія, генезіс Сусвету служаць як бы мадэллю для фарміравання чалавека. Комплекс усіх замоў наглядна дэманструе генетычную сувязь з рытуаламі крэатыўнага характару, сэнсава залежнымі ад міфалагемы першатварэння. I гады знахар фактычна набывае ролю дэміурга, які нанова стварае чалавека. Як пісаў М.Эліядэ, жыццё нельга проста паправіць, яго трэба пачаць зноў. Касмаганічныя ўяўленні дыкіуюць хранатопную рамку рытуала, уводзяць паказнікі месца, сэнсава ідэнтычнага першацэнтру, часу, спраектаванага да першапачатку, а таксама рэгламентуюць неабходны рэквізіт з яго ідэяй новага, непачатага (=першага) і г. д.
    Такім чынам, глыбіннай семантыкай народных медыцынскіх рытуалаў беларусаў станавілася сімвалічнае ўзнаўленне страчанай раўнавагі і гармоніі чалавека са Светам, нейтралізацыя небяспекі, звязанай з парушэннем самой структуры іх узаемаадносінаў.
    ЛеанідЛыч (Мінск)
    ПРАБЛЕМЫ ЗАХАВАННЯ БЕЛАРУСКАЙ АДМЕТНАСЦІ ЎСЛАВЯНСКАЙ СУПОЛЬНАСЦІ НАРОДАЎ
    На вялікае шчасце, сёння абсалютнай большасці славянскіх народаў не пагражае страта сваёй культурнамоўнай адметнасці. Гарантыяй такога трывалага самабытнага развіцця славян стала стварэнне імі ўласных незалежных дзяржаў, якім, як вучыць сусветны гістарычны вопыт, толькі і падуладна развязванне любой складанасці і цяжкасці нацыянальнага пытання. Гэта толькі калі дзяржава свядома не збіраецца развязваць такое пытанне, становішча з нацыянальнакультурным развіццём тытульнага народа можа пагаршацца, будзе існаваць рэальная небяспека яго этнічнай дэгенерацыі.
    Сказанае пра абсалютную большасць славянскіх народаў зусім не датычыцца беларусаў. На шляху пабудовы этнакультурнага жьщця на сапраўдным прыродным падмурку ў іх і раней, і зараз існуюпь вельмі вялікія, часам здаецца, неадольныя цяжкасці. 3 горыччу даводзіцца канстатаваць, што ўсе практычныя захады дзяржавы і грамадскасці па рэалізацыі «рашэнняў» моўнага рэферэндуму 1995 г. не далі станоўчых вынікаў. Працэс культурнамоўнай русіфікацыі беларускага народа няўхільна паглыбляецца, пераканаўчым доказам чаго з’яўляецца рэзкае зніжэнне сацыяльных функцый яго роднага слова ва ўсіх сферах афіцыйнага жыцця. Гэта выклікае законную трывогу не толькі ў нацыянальнасвядомых колах беларускага грамадства, але і ў рознага роду прагрэсіўных міжнародных арганізацыях.
    33
    Апошнім часам ЮНЕСКА ўнесла беларускую мову ў Чырвоную Кнігу. Гэта ўнікальны ў свеце выпадак, каб пагроза знікнення мовы існавала ў народа, які з’яўляецца титульным у сваей дзяржаве! Нас зусім не суцяшае, што, акрамя беларускай, у такую кнігу занесены дзесяткі моваў краін Еўропы, бо гэта ж у большасці сваёй не мовы, а дыялекты. якімі карыстаюцца невялікія па колькасці этнічныя трупы. Беларусаў жа каля 10 мільёнаў, і датаго яны ж дзяржаўная нацыя! Таму, думаецца, ёсць не толькі тэарэтычны, але і практычны інтарэс у гістарычным зрэзе глянуць на гэтую архіважную праблему, бо інакш нельга зразумець сённяшні архітрагічны этнакультурны стан 10мільённага славянскага народа, імя якога — беларусы.
    Узятая мною для разгляду праблема мае вельмі глыбокія карані, старажытныя вытокі. Нечуваную ж вастрыню яна набыла апошнім часам, нягледзячы на тое, што Беларусь, як любяць у нас заяўляць, у тым ліку і яе высокія палітыкі, з’яўляецца незалежнай, суверэннай дзяржавай. Ужо сам факт працяглага існавання праблемы захавання беларускай культурнамоўнай адметнасці сведчыць, што ў нашых людзей увесь час прысутнічала вялікае жаданне не растварацца сярод іншых народаў, зберагаць сваю існасць як пэўную ў свеце каштоўнасць. Давалася і даецца гэта крайне цяжка, бо ахоўваць сваю адметнасць увесь час трэба было ад празмернага і да таго ж яшчэ часта гвалтоўнага ўплыву народаў з вельмі блізкай да нас культурай і мовай — польскага і рускага. Выстаяць, захаваць сваё «Я» ў такіх варунках шматкроць больш складана, чым калі ратавацца даводзіцца ад разбуральнага ўздзеяння народаў з вельмі непадобнымі культурай і мовай.
    Як вядома, першыя сур’ёзныя пагражальныя сімптомы для самабытнага этнакультурнага жыцця беларусаў узніклі падчас іх сумеснага жыцця з палякамі ў федэратыўнай дзяржаве Рэчы Паспалітай, пачатак якой быў пакладзены падпісаннем у 1569 г. Люблінскай уніі. Літаральна ўжо ў першыя дзесяцігоддзі такога жыцця для палітыкаў і інтэлектуалаў нашага народа стала зразумелым, як цяжка будзе захаваць яго ад блізкароднаснага польскага культурнамоўнага ўплыву. Дарэчы, духоўнаму патэнцыялу жамойтаў і аўкштайтаў, з якіх пазней склалася сучасная літоўская нация, тэты ўплыў не прычыніў такой велізарнай шкоды. Магчыма, ён не так моцна падкасіў бы і духоўныя сілы беларусаў, каб ім не здрадзілі іх заможныя станы і інтэлектуальныя колы сваім пераходам на польскія культурнамоўныя стандарты. Таму, калі ў 1696 г. польскія ўлады забаранілі на тэрыторыі Вялікага княства Літаўскага ўжываць у службовым справаводстве беларускую мову, у яе пракгычна зусім не знайшлося стойкіх абаронцаў. На такое здольныя толькі людзі са здаровай этнічнай, нацыянальнай самасвядомасцю і прытым высокаадукаваныя. Уся адукацыя, прафесійная культура ў нашым краі пачалі інтэнсіўна развівацца на польскім падмурку з моцным дамешкам лацінскіх пачаткаў. Захаваць $ такіх неспрыяльных умовах беларускую адметнасць станавілася вельмі праблематычным. Выручала толькі тое, што польская стыхія вельмі марудна пранікала на вёску, дзе
    .3 1
    пражывала абсалютная большасць беларускага этнасу. Але жыхары вёскі былі пераважна носьбітамі фальклорнай культуры.
    А часто не стаяў на месцы. Еўропа перажывала эпоху Асветніцтва. Пад яе ўплывам буйныя гіазітыўныя зрухі адбываліся і ў духоўным жыцці Рэчы Паспалітай. Хаця такога практычна зусім не назіралася сярод беларускага вясковага насельніцтва, паколькі яно працягвала быць спажыўцом традыцыйнай культуры, аднак. гарантыі, што яна не падпадзе над уплыў ідэй Асветніцтва польскага ўзору і не пачне паступова дэфармавацца, ніхто не мог даць. Таму ў лепшым за беларусаў становішчы знаходзіліся тыя народы, якія ў новых умовах развівалі прафесійныя пласты культуры, не выракаючыся і сваіх традыцыйных, фальклорных каштоўнасцяў. У беларусаў з прафесійнымі, элітарнымі культурнымі пластамі не ўсё было ў парадку, таму праблема захавання сваёй этнічнай адметнасці заканамерна працягвала абвастрацца. Калі і памыляўся, дык вельмі нязначна, наш славуты адраджэнец першай паловы XX ст. Антон Луцкевіч, пішучы: «...зьліўшыся з польскай дзяржаўнасьцю, мы не здолелі даць адпору польскаму нацыянальнаму націску і, разам з утратай асобнасьці гасударственнай, утрацілі ў вышэйшых станах сваю нацыянальнасць»1.
    Вельмі блізкае па сэнсу да гэтай цытаты меркаванне другога нашага выдатнага дзеяча нацыянальнавызваленчага руху Язэпа Лёсіка, які заявіў, што на час падзелаў Рэчы Паспалітай (1772, 1793 і 1795 гг.) «усе вышэйшыя станы і інтэлігенцыя нашага краю былі спаленізованы (апалячаны). Застаўся адзін цёмны забіты народ».
    Вось з такім сірочым пасагам пасля падзелаў Рэчы Паспалітай забралі беларусаў у расійскі дом. Спачатку іх культурнай адметнасці не давала праявіцца русіфікацыя, затым адначасова з ёю і паланізацыя, а пасля задушэння паўстання 1863—1864 гг. на чале з Кастусём Каліноўскім — пераважна толькі русіфікацыя. Заслуга ў гэтым найперш расійскага дзяржаўнага дзеяча, начальніка ПаўночнаЗаходняга краю Міхаіла Мураўёва і папячыцеля Віленскай навучальнай акругі Івана Карнілава. Яны заклалі тут зусім чужы падмурак над народную адукацыю, якая ўжо ў бліжэйшыя дзесяцігоддзі стала самым магутным сродкам пераробкі маладых пакаленняў беларускага народа на рускі капыл. Цалкам не адпавядала этнакультурным інтарэсам беларусаў палітыка царизму ў выдавецкай, бібліятэчнай, музейнай справах, тэатральнай дзейнасці, а таксама і на ўсіх астатніх дзялянках духоўнага жыцця. Афіцыйна заяўлялася, што з беларусаў трэба фармаваць людзей, якія нічым не адрозніваліся б ад рускіх. Гэтага напрамку вельмі моцна прытрымлівалася і Руская праваслаўная царква на Беларусі, будуючы тут усю сваю дзейнасць выключна ў духу рускіх нацыянальнакультурных традыцый.
    Як і меркавалася, рускай сістэме адукацыі, рускай мясцовай адміністрацыі, Рускай праваслаўнай царкве ўдалося вельмі многае зрабіць па
    1 Бсларуская думка XX стагоддзя. Варшава. 1998. С. 7.
    35
    размыванні этнакультурнай адметнасці беларусаў і растварэнні іх сярод рускай нацыі. Асабліва выразна гэта выявілася ва ўсходніх губернях ПаўночнаЗаходняга краю. Іх насельніцтва, найнерш праваслаўнага веравызнання, няўхільна крочыла тым жа згубным шляхам культурнамоўнай асіміляцыі, які амаль ужо да канца прайшлі нашыя супляменнікі беларускіх тэрыторый Смаленшчыны, Браншчыны і Пскоўшчыны, што на стагоддзі раней былі далучаны да Расіі.
    Дзяржаўныя палітыкі Расійскай імперыі і адданыя ім навукоўцы практычна ўсё зрабілі для таго, каб вытруціць з розуму даволі вялікай колькасці людзей нашага краю такія іх саманазвы, як літоўцы, літвіны (ліцвіны), якія маглі б нагадваць пра існаванне тут у мінулым даволі буйной і магутнай у Еўропе дзяржавы — Вялікага княст