Нацыянальныя пытанні: Матэрыялы III Міжнар. кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый»
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 224с.
Мінск 2001
’етнамцы — 20
Балгары 19 16 23 23 23 20
Беларусы 19 17 18 21 22 19
Ізраільцяне 15 17 25 26 28 19
Расіяне 17 16 17 21 20 19
Сербы 10 12 14 15 16 13
Украінцы 12 9 14 16 15 13
Румыны 9 8 11 12 11 10
Цыганы 6 10 12 10 10
У эмацыянальнай катэгорыі сімпатый сярод 22 нацый беларусы занялі 16ю пазіцыю. Яна захоўваецца на працягу 19931998 гг.
Табліца 2
ЯК БЫ ВЫ ВЫЗНАЧЫЛІ СВАЕ АДН0СІНЫ ДА ІНШЫХ НАРОДАЎ?
Нацыянальнасць Сімпатыя '93 '94 '95 '96 '97 '98
Амерыканцы 25 25 24 27 25 24
Французы 25 30 22 24 28 25
Італьянцы 24 27 22 24 24 28
Англічане 32 32 28 28 28 27
Венгры 29 32 27 28 31 29
Аўстрыйцы 32 32 26 27 30 30
Шведы 30 33 26 25 31 31
Чэхі 29 33 28 28 32 31
Славакі 31 33 30 31 32 30
Японцы — — 30 25 29 31
Немцы 22 26 25 23 29 26
Літоўцы 26 27 28 24 27 29
Кітайцы — 29
В’етнамцы — — — — — 32
Балгары 30 31 29 26 30 30
Беларусы 25 25 22 20 25 25
Ізраільцяне 25 27 26 24 26 26
Расіяне 24 22 22 19 23 23
Сербы 19 21 19 20 26 23
Украінцы 19 20 19 18 20 22
Румыны 19 17 17 13 18 18
Цыганы 16 14 14 16 15
3 дадзеных, змешчаных ў табліцы 2, вынікае, што беларуская нацыянальнасць абуджае эмоцыі. Няма падстаў казаць пра абыякавасць палякаў у дачыненні да беларусаў.
44
Табліца 3
ЯК БЫ ВЫ ВЫЗНАЧЫЛІ СВАЕ АДНОСІНЫ ДА ІНШЫХ НАР0ДАЎ?
Нацыянальнасць Сімпатыя '93 '94 '95 '96 '97 '98
Амерыканцы 9 13 10 9 6 10
Французы 9 13 8 6 8 11
Італьянцы 6 12 8 7 8 11
Англічане 16 20 17 13 12 16
Венгры 18 21 14 16 16 20
Аўстрыйцы 19 20 20 12 14 17
Шведы 14 17 14 12 12 17
Чэхі 28 32 25 22 19 22
Славакі 27 27 22 21 22 26
Японцы — 21 16 18 23
Немцы 53 45 38 31 30 39
Літоўцы 43 43 33 31 30 34
Кітайцы — — — — 36
В’етнамцы . — — — — 34
Балгары 41 43 42 39 39 41
Бе.тарусы 47 49 53 50 46 48
Ізраільцяне 51 47 45 41 41 48
Расіяне 56 59 59 57 53 55
Сербы 55 51 57 49 44 50
Украінцы 65 66 63 60 60 59
Румыны 68 68 68 70 66 66
Цыганы 75 73 70 71 69
Сярод 22 нацый беларусы занялі 7 пазіцыю ў спісе непрыязнасці палякаў да іншых нацыянальнасцей. У параўнанні з дадзенымі 199398 гг. (CBOS, Raporty z 1998) перавагі палякаў да асобных нацыянальнасцей не падвергліся значным зменам. Варта, аднак, заўважыць, што ўвогуле пагоршыліся адносіны да замежнікаў. 3 большай непрыхільнасцю ў параўнанні з некалькімі гадамі таму назад палякі адносяцца да амаль усіх даследаваных нацыянальнасцей. У параўнанні з 1997 г. лічба рэспандэнтаў, якія выказваюць сімпатыю да асобных народаў, зменшылася, а працэнт людзей, якія маюць да іх непрыязнасць, павялічыўся. Можна сказаць, што ў параўнанні з 199597 гг. адзначаецца пэўны спад сімпатый да замежнікаў. Пазіцыя палякаў у дачыненні да асобных нацыянальнасцей, з аднаго боку, адначасова вынікала з уплываў гістарычных падзей і этнічных стэрэатыпаў, а з іншага боку, была абумоўлена бягучымі падзеямі і грамадскімі настроямі.
Анкетаваныя вызначалі свае адносіны да іншых народаў па шкале пачуццяў ад непрыязнасці да сімпатыі. Нязменна найгорш палякі адносяцца да цыганаў і румынаў. Дзве грэці апытаных вызначылі свае адносіны да іх як непрыхільныя. Трюа аднак заўважыць, што ў параўнанні з 1997 г. не было адзначана ні спаду ва ўзроўні сімпатыі, ні ўзрастання непрыязнасці
45
да цыганаў і румынаў. Больш за палову палякаў не любіць румынаў і расіян, а кожны другі дэкларуе непрыязнасць да сербаў, ізраільцян і беларусаў. Сярод суседзяў палякі найлепш ацэньваюць чэхаў. Дзве нятыя налякаў адносяцца да іх з сімпатыяй. Крыху меншую прыхільнасць выклікаюць славакі, немцы і літоўцы. Затое да беларусаў, расіян і ўкраінцаў часцей за ўсё палякі дэкларуюць непрыязнасць. Яе ўзрастанне зафіксавана таксама ў дачыненні да японцаў, сербаў і немцаў. У адносінах да беларусаў, расіян і ўкраінцаў дамінуе пачуццё непрыхільнасці.
Заслугоўваюць увагі таксама даследаванні I. Kabzinskiej (1999), што былі праведзены сярод студэнтаў варшаўскіх навучальных устаноў на прадмет адносінаў да беларусаў. Рысы, прыпісаныя дадзенай нацыі, ствараюць хутчэй негатыўную выяву беларуса. Стэрэатып уплывае не толькі на партрэт іншых нацыянальнасцей, але таксама абумоўлівае грамадскую дыстанцыю. Прывяду тут таксама Рапарты з 1999 г. па тэме «Грамадская дыстанцыя» з верасня 1999 г., праведзеныя на прадстаўнічай выбарцы дарослых палякаў (N=1123). Адносіны да замежнікаў могуць быць абумоўлены ролям, якую яны выконваюць у грамадстве. Ухваленне кантактаў з іншаземцамі па паходжанні (а г. зн. з іншай мовай, іншымі звычаямі, рэлігіяй і г. д.) залежыць ад таго, наколькі блізкая прысутнасць гэтых асоб, ці тэта толькі фізічная блізкасць, або мы таксама нейкім чынам залежым ад іх. Пры данамозе прыведзенага ніжэй апытання даследуецца грамадская дыстанцыя да замежнікаў увогуле (без вылучэння канкрэтных нацыянальных груп). Выконваемая замежнікамі роля наказана па змяншэнні з улікам нрацэнта даследаваных, схільных прыняць без пярэчанняў асобу іншай нацыянальнасці, якая выступае ў дадзенай функцыі.
Табліца 5
ЯК БЫ ВЫ АДРЭАГАВАЛІ, КАЛІ Б ВЫСВЕТЛІЛАСЯ, ШТО ЗАМЕЖНІК МАЕЦЦА СТАЦЬ:
Быў (была) бы не супраць Быў (была) бы супраць Цяжка сказаць
Вашым бліжэйшым суседам 74 18 8
Вашым блізкім супрацоўнікам 71 20 9
Вашым лекарам 69 25 6
Настаўнікам Вашаму дзіцяці 63 30 7
Вашай нявесткай або зяцем 60 29 11
Вашым шэфам на працы 60 32 8
Святаром Вашай парафіі 53 39 8
Пястункай Вашаму дзіцяці 42 49 9
Параўнальна часта палякі схільныя да ўхвалення замежнікаў у якасці бліжэйшых суседзяў або ў грамадскай ролі, якая нрадугледжвае фізічную блізкасць, але не спалучаецца з абавязковай інтэракцыяй. Відавочная большасць даследаваных станоўча адносіцца да замежнікаў як да снецыялістаў (лекар), прычым прыхільнасць памяншаецца, калі б кантакту надлягалі дзеці
46
даследваных (напр., родя настаўніка дзіцяці). У ролі настаўніка замежніка трохі часцей ўхвалілі б бацькі дзяцей школьнага ўзросту. На месцы працы з’яўленне адносін падпарадкавання грунтоўна змяняе стасунак да замежнікаў: як блізкіх супрацоўнікаў замежнікаў ухваляе 71% апытаных, затое ў якасці шэфа відавочна менш (60%). Параўнальна высокім з’яўляецца працэнт рэспандэнтаў, якія не ўхваляюць замежніка ў якасці святара сваёй парафіі. Замежніку паляк хутчэй не даверыў бы апекі над ўласным дзіцяцем, аб чым сведчыць перавага ў 7 пунктаў адмоўных адносін у параўнанні са станоўчымі. Гэта пацвярджае адзначаную раней тэндэнцыю, што кантакт замежніка з дзецьмі рэспандэнта выклікае прыхільнасць радзей, чым кантакт з самім рэспандэнтам.
Працытаваная літаратура і даследванні CBOS выклікалі ў аўтара цікавасць да ўласных даследаванняў па гэтай тэме. Іх мэтай было акрэсліць і апісаць стэрэатыпы, а таксама грамадскую дыстанцыю ў прадстаўнікоў грамадскай трупы, паўзмежнай з трыма народамі — украінцамі, беларусамі, расіянамі, а таксама выявіць і акрэсліць структурныя элементы стэрэатыпа беларуса. Дадзены артыкул быў напісаны на аснове эмпірычнага матэрыялу, атрыманага аўтарам з трупы 80 дарослых асоб. Гэта папярэднія пошукі, яны з’яўляюцца ўступам да далейшых паглыбленых псіхалагічных даследаванняў з’явы стэрэатыпа і грамадскай дыстанцыі палякаў ў дачыненні да іншых нацыянальнасцей.
Даследаваннямі былі ахоплены жыхары паўзмежнага мястэчка Кодэнь, якія з прычыны лакалізацыі іх мясцовасці маюць сталы кантакт з беларусамі, украінцамі і расіянамі. Праца была праведзена ў перыяд чэрвеня жніўня 2000 г. Усяго апытана 40 мужчын і 40 жанчын, абраных адвольна. Даследаванні праводзіліся ва ўмовах, спрыяльных для атрымання добрасумленных вынікаў. Да рэспандэнтаў звярталіся ў першую чарту з просьбай выявіць пазіцыю ў розных грамадскіх рэляцыях (турыст, сукватэрнік, супрацоўнік, сусед, прыяцель, сваяк) у дачыненні да ўкраінцаў, беларусаў, расіян. Пасля рэспандэнтаў папрасілі ахарактарызаваць розныя аспекты псіхасацыяльнага функцыянавання асобных народных труп з мэтай выяўлення структуры, што стварае характэрны стэрэатып для гэтых асоб. Рэс. пандэнты прадстаўлялі ўсе адукацыйныя ўзроўні. Сямейнае становішча анкетаваных таксама было дыферэнцыраваным.
Для рэалізацыі пастаўленай мэты выкарыстаны метад дыягнастычнага зандзіравання, анкетавання з дапамогай тэхнікі. Пры аналізе атрыманых вынікаў аўтар абапіраўся на тэорыю грамадскай дыстанцыі і ступені прыхільнасці да іншых груп у розных грамадскіх сітуацыях. У першую чаргу прааналізавана грамадская дыстанцыя жыхароў Кодэня да пералічаных нацыянальных труп. 3 прадстаўнікамі гэтых труп апытаных асобы мелі магчымасць сутыкнуцца непасрэдна або апасродкавана праз літаратуру, фільмы, адукацыю, інфармацыю з асяроддзя. Атрыманыя вынікі, узятыя разам і выражаныя ў працэнтах, адлюстроўвае табліца 6. Прадстаўленыя
47
вынікі з’яўляюцца паказчыкам грамадскага ўхвалення, г. зн. маюцца на ўвазе адказы «так».
Табліца 6
ГРАМАДСКАЯ ДЫСТАНЦЫЯ АБРАНАЙ ТРУПЫ ПАЎЗМЕЖНАГА НАСЕЛЬНІЦТВА (N=80)
У ДАЧЫНЕННІ ДА ТРОХ НАЦЫЙ (ДАЛЕЙ У %).
Ці ўхвалілі б Вы сітуацыю, калі прадстаўнік (ца) названых нацыянальнасцей з'яўляецца:
Грамадская сітуацыя украінец беларус расіянін
турыст 80,2 90,2 92,1
сукватэрнік 30,6 52,6 62,1
супрацоўнік 46,7 60,3 62,2
сусед 37,8 48,2 51
прыяцель 15,3 37,4 40,2
сваяк 4,7 15,8 18,1
Графік 1
ГРАФІЧНАЕ ВЫЯЎЛЕННЕ ГРАМАДСКАЙ ДЫСТАНЦЫІ АПЫТАНЫХ ПАЛЯКАЎ У ДАЧЫНЕННІ ДА РОЗНЫХ НАЦЫЙ
—о—украінец
—о—беларус
—а—расіянін
Дадзеныя, якія складаюць табліцу 6 і графік 1, дазваляюць зрабіць наступныя прапановы. Апытаныя асобы выяўлялі сваю грамадскую дыстанцыю ў дачыненні да розных нацый у наступнай чарзе (ад меншага да большага): расіяне, беларусы, украінцы. Наибольшая грамадская дыстанцыя рэспандэнтаў датычыць украінцаў. Расіянін часцей атрымоўваў перавагу, і гэта ва ўсіх грамадскіх сітуацыях, такіх, як: турыст, супрацоўнік, сусед, прыяцель, сваяк.
Трэба таксама адзначыць, што існуе істотная статыстычная розніца (р<0,01) паміж узроўнем грамадскага ўхвалення сучаснымі палякамі расіян і ўкраінцаў на карысць расіян, а гаксама ііалякамі беларусаў і ўкраінцаў на карысць беларусаў. Не зафіксавана такой тэндэнцыі на статыстычна істотным узроўні ў дачыненні адносінаў анкетаваных да расіян і беларусаў.
48
Даследаваная трупа рэспандэнтаў ухваліла замежніка ў ролі гурыста, аднак такі с