Нацыянальныя пытанні: Матэрыялы III Міжнар. кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый»
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 224с.
Мінск 2001
асунак радыкальна змяніўся па меры скарачэння гэтай дыстанцыі ў наступных грамадскіх сітуацыях: сукватэрнік, сумесная праца, суседства, сяброўства, уваходжанне у сям’ю праз шлюб. Цікавыя дадзеныя па гэтай тэме даў аналіз пералічаных грамадскіх сітуацый, у якіх рэснандэнты прадстаўлялі свае пазіцыі, выяўляючы таксама пачуццёвыя адносіны ў дачыненні да розных нацыянальнасцей
Графік 2
Большасць рэспандэнтаў, г. зн. 92,1% і 90,2%, ухвалілі расіян і беларусаў ў ролі турыстаў у Польшчы, менш, г. зн. 80,2%, — украінцаў.
У аналізаванай сітуацыі анкетаваныя праявілі сябе як асобы адкрытыя і прыхільныя. Грамадская роля «з’яўляцца турыстам» не патрабуе фізічнай блізкасці і не спалучаецца з неабходнасцю інтэракцыі. Адсюль і вынікае высокі ўзровень ухвалення ў даследаваных палякаў дадзенай грамадскай сітуацыі.
Графік 3 ЗАМЕЖНІК У ЯКАСЦІ СУКВАТАРАНТА
У грамадскай ролі сукватаранта большасць даследаваных (62%) ухвалілі расіяніна. Менш, г. зн. толькі 30,6% —украінца, беларуса —• 52,6% апытаных. Грамадская роля «з’яўляцца сукватарантам» не патрабуе ад людзей навязвання блізкіх, сардэчных эмацыянальных сувязяў, хоць часам можа спалучацца з неабходнасцю інтэракцыі. Гэта для апытаных даволі бяспечная сітуацыя, што спрыяе ўхваленню.
Далей прааналізавана сітуацыя сумеснай працы, якая цягне за сабой блізкія міжасабовыя адносіны.
49
Графік 4
ЗАМЕЖНІК ЯК СУПРАЦОЎНІК
3 абследаванага паўзмежнага насельніцтва 62,2% выявілі прыхільнасць да расіян у гэтай ролі і 60,3% —да беларусаў. Затое ў дачыненні да ўкраінцаў гэты паказчык нізкі, што можа сведчыць пра нястачу ахвоты да сумеснай працы ў птай сферы і пра асцярогу, звязаную з рынкам працы. Дадзеная сітуацыя вымагае ад уцягнутых асоб эмацыянальных адносінаў. 3 вынікаў даследаванняў можна зрабіць выснову пра ўзрастанне ў даследаваных палякаў ухвалення замежнікаў на рынку працы.
Графік 5 ПАКАЗЧЫК УХВАЛЕННЯ ПАЛЯКАМІ ЎКРАІНЦАЎ, БЕЛАРУСАЎ I РАСІЯН
У СІТУАЦЫІ СУСЕДСТВА
Паказчык ухвалення палякамі аналізаваных нацыянальнасцей у гэтай грамадскай сітуацыі нізкі; таксама выразна дыферэнцыяваны. Менш ухвалілі ў якасці бліжэйшых суседзяў украінцаў (37,8%), на другім месцы беларусы (48%). Расіян у якасці суседзяў ухвалілі 51% апытаных. Суседскія адносіны патрабуюць навязвання інтэракцыі, а часам і супрацоўніцтва.
Настуннай прааналізаванай грамадскай сітуацыяй стала пазіцыя палякаў наконт выяўлення прыяцельскіх адносін да замежнікаў.
Графік 6 ГРАМАДСКАЯ СІТУАЦЫЯ — ПРЫЯЦЕЛЬ
50
Адкрыта выявіла прыхільнасць да замежнікаў параўнальна мала даследаваных. Такія адносіны ўхвалілі толькі 15,3% рэспандэнтаў у дачыненні да ўкраінцаў, 37,4% — да беларусаў і 40% — да расіян.
Апошнім аналізаваным грамадскім аспектам стала пазіцыя ў сітуацыі ўваходжання замежніка ў сям’ю праз шлюб.
Графік 7
ГРАМАДСКАЯ СІТУАЦЫЯ — СВАЯК
Паказчыкухвалення такой сітуацыі абследаванымі палякамі мінімальны. Большасць апытаных, г. зн. 18%, адказалі станоўча ў дачыненні да расіян і — да 15,8% беларусаў, менш, г. зн. толькі 4,7%, — у дачыненні да ўкраінцаў. Гатоўнасць да інтэракцыі з асобамі іншай нацыянальнасці залежыць ад некалькіх грамадскадэмаграфічных прыкмет. Першай з іх з’яўляецца адукацыя. У выпадку кожнай выяўленай грамадскай сітуацыі талерантнасць узрастае разам з узрастаннем адукаванасці даследаваных. Падругое, адзначаецца выразны ўплыў месца пражывання: рэспандэнты, якія жывуць у вёсцы, радзей ухваляюць кантакты з замежнікамі ў параўнанні з жыхарамі гарадоў. Патрэцяе, большай талерантнасці спрыяюць добрыя матэрыяльныя ўмовы жыцця. Выразны ўплыў на ўхваленне замежнікаў у розных грамадскіх сітуацыях мае асабісты вопыт кантакту з замежнікамі, а таксама здольнасць яго наладзіць (тут улічваецца веданне замежнай мовы). Апытаныя людзі, якія асабіста ведалі нейкага замежніка, а таксама валодалі замежнай мовай у дастатковай ступені, каб паразумецца з ім, відавочна больш схільныя ўхваліць выкананне ім пералічаных роляў і абмеркаваных грамадскіх сітуацый. Шмат інфармацыі даў аналіз адказаў рэспандэнтаў, які датычыць розных сфер функцыянавання чалавека. Аналіз закранаў такія аспекты, як знешні выгляд, духоўная сфера, сацыяльны статус, рысы характару, адносіны беларусаў да палякаў, грамадскія паводзіны. Даследаваныя апісвалі найчасцей знешні выгляд беларуса пры дапамозе пераважна такіх прыкмет, як:
Адмоўныя рысы: Станоўчыя:
гігіенічна занядбаны (41%), брудны (32%), тоўсты (15%), не спартыўны (5%). цікавы (25%), арыгінальнай прыгажосці (5%).
51
Адносіны да веры і рэлігіі
Негатыўныя ацэнкі: Пазітыўныя:
мала набожны (13%). глыбока рэлігійны (26%). час ад часу (22%).
Апытаныя лічаць, што беларус з пункту гледжання грамадскага статусу ўяўляе з сябе: асобу з нізкай адукацыяй (26%), фінансава бедны (21%), бедны гандляр (14%).
Рысы характару:
Адмоўныя рысы: Станоўчыя:
вульгарны (32%), лянівы (23%), хітры (27%), камбінатар (24%), баязлівы (19%), сквапны (17%), хцівы (21%). з галавой на плячах (37%), ашчадны (32%), працавіты (24%), адважны (21%).
Рэспандэнты вызначылі адносіны беларусаў да палякаў наступным чынам:
Негатыўныя ацэнкі Пазітыўныя
недаверлівы (35%), запалоханы (10,2%), варожы да іншых нацый (18%), не любіць палякаў (12%). цікавіцца іншымі (27%), талерантны (11%).
Пры вызначэнні грамадскіх паводзінаў анкетаваныя ўжывалі наступныя характарыстыкі:
Негатыўныя ацэнкі: Пазітыўныя
п’яніца (36%), ашуканец (26,8%), член мафіі (13%) камунікабельны (21%), вясёлы ў адносінах, дапамагае іншым беларусам (19%).
52
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Адносіны да замежнікаў у значнай ступені абумоўлены краінай іх паходжання. Варта аднак адзначыць, штоўвогуле пагоршыліся адносіны да замежнікаў. Адносіны налякаў да розных нацыянальнасцей былі, з аднаго боку, роўныя вынікам гістарычных падзей і традыцыйных стэрэатыпаў, а з другога, вынікалі з бягучых падзей і грамадскіх настрояў. Больш за палову палякаў не любіць украінцаў і расіян, а кожны другі апытаны дэкларуе непрязнасць да сербаў, ізраільцян і беларусаў. Сярод суседзяў палякі найлепш ацэньваюць чэхаў. Дзве пятыя палякаў адносяцца да іх з сімпатыяй. Крыху меншую прыхільнасць выклікаюць славакі, немцы і літоўцы. Затое да беларусаў, расіян і ўкраінцаў палякі часцей дэкларуюць непрыязнасць. Гатоўнасць палякаў да інтэракцыі з асобамі іншых нацыянальнасцей (беларус, украінец, расіянін) нізкая.
Карысць палякі ўгледжваюць перадусім у прысутнасці ў Польшчы грамадзян дзяржаў Захаду, небяспеку часцей звязваюць з прыездам суседзяў з Усходу. Першай прычынай такога роду пазіцыі з’яўляюцца звычайныя ўяўленні пра ўплыў замежнікаў на гаспадарчую сітуацыю краіны, пераважна на рынак працы. Карысць угледжваецца ў з’яўленні дзякуючы замежнікам мажлівасці нрацы, а небяспека — у заняцці імі месцаў працы. 3 далейшай перспектывы відаць узрастанне ўхвалення замежнікаў на рынку працы. Другой прычынай таго, што ў прысутнасці грамадзян дзяржаў былога СССР палякі ўгледжваюць пагрозу, з’яўляюцца стэрэатыпныя, узмоцненыя медыямі погляды наконт іх злачыннай дзейнасці ў Польшчы. У даследаванай трупе паўзмежнага насельніцтва дамінавала ўяўленне пра беларуса як пра асобу з занядбаным знешнім выглядам, нізкім сацыяльным статусам і негатыўнай пазіцыяй у дачыненні да палякаў. 3 рысаў характару ва ўспрыманні палякаў дамінавалі адмоўныя якасці над станоўчымі. Гэтая ж тэндэнцыя датычыць грамадскіх паводзінаў, што прыпісваюцца беларусам.
3 вынікаў праведзеных даследаванняў выяўляецца некалькі тэндэнцый у стэрэатыне і катэгарызацыі наконт беларусаў у паўзмежнага насельніцтва. Дадзенае бачанне ўласціва толькі для даследаванага насельніцтва. Гэтае насельніцтва выключна мае кантакт з замежнікамі, якія з’яўляюцца гандлярамі і займаюцца кантрабандай алкаголю і цыгарэт у Польшчу. 3 прыведзеных рыс вынікае, што яны маюць негатыўную канатацыю. Гэта азначае прыпісванне беларусам ніжэйшай культуры і цывілізацыйнай адсталасці. Такое бачанне паўстала, відаць, зза ўплыву медыяў (палітычнакрымінальнай інфармацыі), а таксама з вобразу гандляроў на рынку і працуючых нелегальна.
3 прадстаўленых вынікаў даследаванняў, разам з матэрыялам цытаванай літаратуры, вынікае, што беларусы як нацыянальная група ў свядомасці палякаў пазбаўлены выразнасці, асабліва ў параўнанні з расіянамі, і часта атаясамліваюцца з імі. Адкрытая пазіцыя да замежнікаў, якая праяўляецца праз ухваленне іх у розных ролях і грамадскіх сітуацыях, уласціва
53
перадусім асобам з добрай адукацыяй, якія жывуць у гарадскім асяроддзі. Веданне іншых моваў, а таксама вопыт кантактаў з людзьмі з іншых краёў спрыяе талерантнасці да іх. Калі браць над увагу існаванне названых стэрэатыпаў, пажаданым з’яўляецца распаўсюджанне элементарных ведаў з абсягу нацыянальнай культуры праз стварэнне інтэграцыйных праграм. Значную ролю ў гэтай справе могуць адыграць масмедыі, культурныя цэнтры, а таксама ўзаемны абмен прадстаўнікамі розных асяроддзяў, у тым ліку навуковых.
Перек лад і поласкай Вольгі Малуравай
ЛІТАРАТУРА
1. Cywinski В. Moj kawalck Europy. Warszawa, 1994.
2. CBOS — www.CBOS.com.pl
3. Kabzinska I. О wizcrunku Bialorusinow w oczach Polakow // Kotlarski G., Figura M. (red). Oblicza Wschodu w kulturzc polskicj. Poznan, 1999.
4. Konwicki T. Kalcndarz i klcpsydra. Warszawa, 1989.
5. OBOP — www.OBOP.com.pl
6. Radzik R. Ruski i Pan — asymclria stcrcotypu // Wiqz. 1997. Nr 9.
7. Skaradzinski B. Bialorusini, Litwini, Polacy. Bialystok. 1990.
8. Sobczak J. Stosunki Polski z Bialorusi^// Polska i jej nowi sasicdzi. Poznan; Torun, 1994.
Андрэй Кротаў (Гомель, Беларусь)
ДА ПЫТАНИЯ АБ ВЫВУЧЭННІ БЕЛАРУСКАГА СТЭРЭАТЫПА ПОЛЬШЧЫ I ПАЛЯКАЎ
Прабема беларускага стэрэатыпа Польшчы і палякаў ужо не аднойчы ўздымалася прадстаўнікамі розных галін айчыннай навукі — гісторыкамі, філолагамі, сацыёлагамі. Г эта красамоўна сведчыць як аб актуальнасці самой праблемы, так і аб яе міждысцыплінарным характары.
Аднак сярод даследчыкаў не існуе аднадушнасці. Часам яны выказваюць дыяметральна супрацьлеглыя пункты гледжання. Адны з іх спрабуюць даказаць, што дадзены стэрэатып меў пазітыўны характар, другія пераконваюць у адваротным. Усе яны прыводзяць аргументы, вагу якіх немагчыма ігнараваць, роўна як немагчыма не звярнуць увагу на іх нязначную колькасць і бессістэмнасць. Дагэтуль не зроблена ніводнай снробы разгледзець аб’ект дасдедавання ў шматмерным вымярэнні, у яго