• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нацыянальныя пытанні: Матэрыялы III Міжнар. кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый»

    Нацыянальныя пытанні: Матэрыялы III Міжнар. кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый»


    Выдавец: Беларускі кнігазбор
    Памер: 224с.
    Мінск 2001
    75.34 МБ
    лопаў «пакрыла зямлю, як саранча» ”. У. Смаленьскі ў сваей працы «Нарыс гісторыі шляхты мазавецкай», спасылаючыся на аднаго з іх, піша: «...Нелыа зарыентаваццаў натоўпах «паноў» мазавецкіх... пры аддаленасці і нязначнасці іх ведаць не можам і нічога (не можам. —А. К.) аб іх паведаць» ”. Між тым трэба падкрэсліць, што ў дадзеным выпадку размова ідзе аб каланізацыйным руху менавіта мазавецкай шляхты. 1 будзе памылкай лічыць, што тэты рух не суправаджаўся рухам каланістаў нешляхецкага паходжання, у першую чарту, сялян. Гэта, у асноўным, былі нашчадкі вольных халопаў, якія, ратуючыся ад шляхецкай няволі, шукалі на ўсходзе ад Польшчы новага месца для жыцця» м. Былі і сяляне іншых катэгорый. Асаджаныя на «свежым кораню», яны рэкрутаваліся шляхтай сярод іншаземцаў, мазураў і палякаў, у тым ліку і былых вольных халопаў, якія апынуліся ў цяжкім матэрыяльым становішчы, не маглі выконваць ваеннай службы і з дазвалення караля пакінулі свае ўладанні '5.
    "’ Антонович В Б. Очерк истории Великого княжества Литовского до половины XV столетия. Киев, 1878. Вып. 1 С. 47.
    11	Wasilcwski L. Litwa i Bialorus: Zarys historycznopolitycznych stosunkow narodosciowych Warszawa; Krakow, 1925. S. 48.
    12	Smolensk! Wl. Szkicc z dziejow szlachty mazowieckicj Prz.cglad Historyczny. 1906. T. II.
    S. 20.
    " Тамсама.
    14 Baranowski I. T. Podlasie w przededniu Unii Lubelskicj ' PrzegHd Historyczny. 1908. T. VII.
    S. 73 74.
    15 Тамсама. C 317.
    58
    Такім чынам, ёсць важкія падставы лічыць.шго асноўную масу нольскіх перасяленцаў (за ўвесь час каланізацыі) склалі людзі нешляхецкага паходжання, якія мала чым адрозніваліся ад мясцовага сялянства ў сэнсе сацыяльным, гаспадарчым і культурным. Блізкае надабенсгва моваў ліквідавала апошнія бар'еры на шляху ўзаемаразумення паміж імі. 3 цягам часу жыццё ў дамінуючым беларускім асяроддзі стварыла снрыяльныя ўмовы для беларусізацыі польскіх сялян і, часткова, рамеснікаў — з явы, якая чакае свайго даследчыка.
    Гэта поўнасцю тлумачыць гакі, здавалася б, малазразумелы факт, як адсутнасць узаемных рэзка негатыўных вобразных характарыстык у польским і беларускім фальклоры, не кажучы ўжо аб дэталёва распрацаваных негатыўных стэрэатыпах. У суіснаванні беларусаў і палякаў, напэўна, былі праблемы, магчыма, нават іх было нямала. Аднак не было фактараў, здольных выклікаць міжэтнічную варожасць і накіраваць на іншапляменнікаўпалякаў узнікшую ў ходзе суіснавання агрэсію. Пры гэтым трэба адзначыць, што тэзіс аб атаясамліванні палякаў з панамі не вытрымлівае крытыкі, бо гэтым панам мог быць і паляк, і аналячаны беларус, і рускі, і ўсякі «прыблуда з чужой стараны», які сваім сацыяльным становішчам хаця б крыху адрозніваўся ад тых, хто займаў ніжэйшую ступень у сацыяльнай іерархіі (беларускія сяляне, «тутэйшыя»),
    Падводзячы вынікі прыведзеных вышэй разважанняў аб прыродзе беларускага стэрэатыпа Польшчы і палякаў, а таксама ўмовах яго фарміравання, неабходна падкрэсліць наступнае:
    •	дадзены стэрэатып фарміраваўся на базе шматвяковага вопыту суіснавання беларусаў з палякамі на сваёй зямлі;
    •	фактычны пачатак працэса стэрэатыпізацыі і вобразатворчасці беларусаў магчымы толькі пры адпаведным, дастаткова высокім узроўні іх сацыяльнай і нацыянальнай свядомасці, таму тэты працэс пачаўся толькі ў XVIXV11 стст. Якасныя характарыстыкі стэрэатыпа пры гэтым ускосна сведчаць аб недахопах іх нацыянальнага светаўспрымання;
    •	дадзены стэрэатып увабраў у сябе шмат рысаў польскага аўтастэрэатыпа, што дазваляе гаварыць аб яго пазітыўным характары.
    59
    Святлана Чувак (Гродна, Беларусь)
    МЕНТАЛЬНАСЦЬ БЕЛАРУСА: стэрэатыпы і рэальнасць
    В а ўмовах хуткаплынных зменаў жыцця, паскарэння тэмпаў руху гісторыі важна ўсвядоміць, якая ж яна, наша беларуская карціна свету, якія фактары вызначаюць нашу ўнутраную духоўную сістэму каардынат, у чым адметнасць нашай нацыянальнай ментальнасці. Разумение асаблівасцей светабачання, на нашу думку, дапаможа «наблізіцца» да агульначалавечай супольнасці, заняць годнае месца ў агульначалавечым доме. Прычым само імкненне і патрэба вызначыць сэнс існавання народа, яго гістарычнага шляху, яго адметнасці ад іншых — імкненне натуральнае і арганічнае для ўсякай этнічнай супольнасці, яно складае ўнутраны стрыжань і пафас усяго духоўнага, культурнага жыцця народа1.
    Ментальнасць — кропка, у якой сыходзяцца сэнсавызначальныя напрамкі развіцця асобы, нацыі. Тут спалучаюцца глыбінныя ўзроўні калектыўнай, нацыянальнай і індывідуальнай свядомасці. Нацыянальны менталітэт з’яўляецца стрыжнем, на які нанізаны пласты розных гістарычных эпох, фармацый. Адаптацыя новых сацыяльных умоў адбываецца шляхам фільтроўкі праз сістэму каштоўнасцей кожнай нацыі. Тэта з’яўляецца неабходным механізмам захавання цэласнасці этнічнай супольнасці, адаптацыі новага, набыцця неабходных механізмаў функцыянавання ў новых абставінах. У той жа час ментальнасць задае арыенціры развіцця грамадства, вылучае на першыя пазіцыі неабходныя прыярытэты развіцця канкрэтнага этнасу. Ментальныя працэсы дазваляюць укласці вонкавы свет у зразумелую схемукарціну, карыстацца яго здабыткамі, ствараючы «сваю» гісторыю, «сваю» нацыянальную прастору жыццядзейнасці.
    Знаходжанне Беларусі паміж двюма вялізнымі і магутнымі этнічнымі (палякі і рускія) і цывілізацыйнымі (Захад і Усход) арэаламі ў многім прадвызначала асаблівасці фарміравання ментальнасці беларусаў. Неабходна адзначыць таксама дамінаванне сацыяльнапалітычнага фактару ў фарміраванні ментальнасці беларусаў у параўнанні з іншымі субтэрмінантамі (клімат, ландшафт і інш.) Верхнія пласты абездзяржаўленага грамадства ў XVI1XIX ст. асіміляваліся: шляхецкая моладзь, як правіла, акаталічвалася ў езуіцкіх калегіумах і апалячвалася пры дварах магнатаў яшчэ з часоў дзвюх уній, пазней яна русіфікавалася на службе ў царскім войску або на чыноўніцкай службе. Непарушным заставаўся толькі беларускі селянін, які быў намінальным удзельнікам сацыяльных працэсаў, пры гэтым «кансерваваўся» ў сваім сацыяльным асяродку, а культурныя ўплывы звонку
    1 Майхровіч А. С. Напыянальныя духоўныя градыцыі і бсларуская ідля ' Гуманітарныя і сацыяльныя навукі на чыходзс XX стагоддзя / Уклад. В. К. Шчэрбін і інш. Мн . 1998. С. 53.
    60
    былі зведзены да мінімуму (школа, рэлігія). Менавітаў сялянскім асяроддзі захоўваліся вугельчыкі беларускай ментальнасці — вынослівасць і навага да сябе, пачуццё патрэбнасці ў жыцці як кармільца свету. Менавіта каля гэтага цяпельца грэлі свае душы і настройвалі таленты беларускія пісьменнікі, місіяй якіх стала асэнсаванне нацыянальнага аблічча свайго народа ў мастацкіх вобразах і вывядзення яго ў свет. Два тыпы былі знойдзены яшчэ ў XVIIXVI11 ст. у інтэрмедыях і сацыяльнабытавых казках — вобраз гаваркога Стопака і Рымшы.
    Пісьменнікі пачатку XX ст. пайшлі далей. Я. Купала ў «Паўлінцы» стварыў вобразыантыподы, абодва з якіх з’яўляюцца носьбітамі беларускай ментальнасці (Сцяпан Крыніцкі і Якім Сарока). Я. Колас, падагульняючы творчыя здабыткі панярэднікаў, апаэтызаваў жыццё беларускага селяніна, выявіў стрыжневыя моманты нацыянальнага характару беларуса, гэтым самым адкрыўшы беларуса ўсяму свету.
    Даследаванне ментальнасці народа ў першую чаргу звязана з тым, што праблема менталітэту ахоплівае розныя аспекты духоўнага жыцця. Гэтая праблема патрабуе супольнай працы навукоўцаў многіх спецыяльнасцяў: гісторыкаў, філосафаў, псіхолагаў, сацыёлагаў, этнографаў і інш. Пры гэтым да сённяшняга часу практычна няма адзінай агульнапрызнананай, усебаковай методыкі аналізу ментальных працэсаў. Навукоўцы розных профіляў неаднолькава падыходзяць да высвятлення сутнасці і адметных рысаў ментальнасці прадстаўнікоў асобных гістарычных эпох, краін, сацыяльных труп (П. Бэрк, Асоўская і інш.). Вывучэннем і даследаваннем ментальнасці беларуса навукоўцы амаль не займаліся. Большасць назіранняў за спецыфікай светаўспрымання беларускай нацыі засталіся на ўзроўні этнаграфічнага апісання матэрыяльнай культуры, г. зн. апрадмечанага ўвасаблення ментальнасці, фальклору (даследаванні Шэйна, Раманава, Сержпутоўскага, А. Багдановіча і інш.). Пытанні асаблівасцей народнага светапогляду так ці інакш закраналі многія гісторыкі як мінулага, так і сучаснасці (I. Канчэўскі, В. Ластоўскі, М. Касцюк, У. Калеснік, У. Конан). Э.Дубянецкі на пачатку 90х гг. выступаў у друку з матэрыяламі па пытаннях выпрацоўкі методыкі даследавання і вывучэння беларускай ментальнасці на аснове фальклору.
    Адсутнасць большменш цэласнай сістэмы вывучэння, недахоп самага галоўнага — метадалогіі — прыводзяць часам да звужэння тэмы. Імкненне паназіраць за ментальнасцю беларуса нярэдка замяняецца назіраннямі за асаблівасцямі нацыянальнага характару. Акрамя гэтага, адчуваецца моцная палітычная заангажаванасць, бытаванне палітычных клішэ савецкіх часоў. Адно з самых пашыраных —так званая талерантнасць, ціхмянасць, пакорлівасць як станоўчая рыса нацыянальнага характару. З’яўленне псіхалагічнай устаноўкі на бесканфліктнае ўспрыманне старонніх магло адбыцца толькі ў неспрыяльных сацыяльнапалітычных умовах (знаходжанне ў складзе дзяржавы з дамінаваннем іншанацыянальнага элемента, неабходнасць
    61
    абслугоўваць геапалітычныя інтарэсы іншых краін). Непасрэдная пагроза фізічнага знішчэння прымушала прыстасоўвацца, «дэманстраваць» прыязныя адносіны, хаваючы пры гэтым сапраўдныя пачуцці (фарміраваўся феномен т. зв. амбівалентнасці начуццяў). Неабходнатаксама ўлічваць, што асноўным носьбітам беларускай ментальнасці з’яўляюцца сяляне, іх нізкі сацыяльны статус аб’ектыўна фармаваў умовы для «кансервацыі» ў сваім сацыяльным коле, палітычны ўціск вёў да непрымання і адмаўлення каштоўнасных арыенціраў іншых сацыяльных груп, якія да таго ж мелі іншую этнічную прыналежнасць. Адсюль глыбокая закрытасць неражыванняў на фоне знешняй дэманстрацыі добразычлівасці і гасціннасці. Такая сітуацыя выглядае спакойнай ва ўмовах сацыяльнай стабільнасці, але пагражае небяспекай у часы змен грамадскага ладу, калі прыхаваныя эмоцыі выходзяць наверх (пагромы, пажары панскай маёмасці падчас паўстанняў, рэвалюцый).
    Яшчэ адным пашыраным стэрэатыпам з’яўляецца перакананне ў модным калектыўным пачатку, які маецца ў беларускім нацыянальным характары. Па ўзоры «старэйшага брата» з Усходу, дзе сапраўды сялянская абшчына была фактычнай дзяржавай у дзяржаве, беларусу прыпісвалі па аналогіі такую ж калектывісцкасць. Хаця «Устава на валокі» 1557 г., падворнае карыстанне зямлёй стваралі ўмовы для абасаблення селяніна, яго індывідуалізацыі. Аб гэтым жа сведчаць і запісы фалькларыстаў 2. Маё назіранне пацвярджае і той факт, што ацэнка чалавека беларусам залежыць ад яго а