• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нацыянальныя пытанні: Матэрыялы III Міжнар. кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый»

    Нацыянальныя пытанні: Матэрыялы III Міжнар. кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый»


    Выдавец: Беларускі кнігазбор
    Памер: 224с.
    Мінск 2001
    75.34 МБ
    s: przcszlosc terazniejszose tcndcncjc rozwojowe. Krakow, 1912 S. 160, 164.
    73
    наііярэдадні 1863 г. літоўскі pyx меў характар выключна культурнага руху, рэпрэзэнтаванага шляхтай і духавенствам. выхаваных пад уплывам йольскіх палітычных традиций 14. У 1860х гг. царскі ўрад сіірабаваў развіваць літоўскае школьніцтва з кірылічным алфавітам, каб супрацьпаставіць яго польскаму.
    Украінская нацыянальная ідэя і праграма нацыянальнага руху былі дастаткова поўна і выразна сфармуляваныя М. Драгаманавым на старонках першага ўкраінскага палітычнага часопіса «Грамада» (187882). Прыкладна ў тэты ж час адбываецца ідэйнае паяднанне нацыянальных рухаў у Галіцкай і Прыдняпроўскай Украіне і выразна фармулююцца вобраз і абрисы ўкраінскай «ідэалагічнай Айчыны».
    У 1880я гг. была сфармулявана і беларуская нацыянальная ідэя. Напрыклад, Вайніслаў СавічЗаблоцкі абмяркоўваў яе ў перапісцы з М. Драгаманавым. А найбольш выразна і зразумела выказалі беларускую ідэю народнікі ў часопісе «Гомон». Аднак пасля разгрому іх гурткоў нельга гаварыць пра існаванне арганізаванага беларускага руху. У той жа час у 1890 г. у Галіцыі ўзнікла першая ўкраінская палітычная партыя —Рускаўкраінская радыкальная партыя, якая фактычна ўпершыню абвясціла пастулат самастойнасці Украіны 15. На Прыдняпроўскай Украіне Рэвалюцыйная ўкраінскаяпартыяўзніклаў 1900 г. Ідэалам яе лідэра Мікалая Міхноўскагабыла адзіная Украіна ад Карпатаў да Каўказу16.
    Спроба ўтварыць першую беларускую палітычную арганізацыю — Беларускую рэвалюцыйную партыю — адбылася ў 1902 г. Тут відавочны ўплыў украінскага ўзору на беларускіх дзеячоў, найперш Вацлава Іваноўскага. Але маштабы беларускага нацянальнага руху былі слабейшымі. Так, для прыкладу, у 1906 г. у Прыдняпроўскай Украіне існавалі 15 украінскіх выдавецтваў і 20 перыёдыкаў 17. Праўда, з 64 украінскіх выданняў 190507 гг. толькі 24 змаглі ўбачыць свет і ўсяго 6 пратрымаліся больш аднаго года. Паводле Я. Грыцака, на пачатку XX ст. усяго 8 сем’яў у Кіеве размаўлялі наўкраінскай мове|к. Затое ў Галіцыі да 1913 г. таварыства імя Т. Шаўчэнкі выдала 800 тамоў украінскамоўных навуковых і літаратурных твораў, а таварыства «Прасвіта» арганізавала каля 3 тыс. чытальняў і прыкладна столькі ж пачатковых школак з украінскай мовай навучання 19.
    Арганізаваны літоўскі рух паўстаў таксама ў 1880х гг. Першым яго масавым перыядычным выданнем стала газета «Auszra». У 1912 г. налічвалася ўжо 45 літоўскіх выданняў, а культурнаасветныя арганізацыі
    14 Wasilcwski Leon. Litwa i Biatorus. S. 169.
    '’ Грицак Ярослав. Нарис історіі’... С. 77.
    16 Тамсама. С. 84.
    17 Тамсама. С. 87.
    14 Тамсама. С. 98.
    '" Тамсама. С. 79.
    74
    аб’ядноўвалі тысячы сяброў. Рух за ўвядзенне літоўскай мовы ў касцёльнае набажэнства прывёў да шматлікіх сутыкненняў з палякамі і беларускімі католікамі.
    Такім чынам, можна сцвярджаць, што нацыятворчы працэс у Беларусі адставаў па часе, і яшчэ ў большай ступені да свайму размаху, ад украінскага і літоўскага. Прыкладна тое ж можна адзначыць і адносна параўнання са славянскімі нацыянальнымі рухамі ў АўстраВенгерскай імперыі. Так, славацкі нацыянальны рух, магчыма найслабейшы ў гэтым рэгіёне, налічваў у XIX ст. 178 аўтараў, якія пісалі на славацкай мове20.
    Што паслужыла прычынай адставання нацыятворчага працэсу беларускай нацыі? На першае месца, на маю думку, трэба паставіць моўнаэтнічную блізкасць да асімілюючых беларускае насельніцтва культур. Чэхі і славенцы супрацьстаялі германізацыі, славакі і харваты —мадзярызацыі, літоўцы —паланізацыі і русіфікацыі, эстонцы і латышы —германізацыі і русіфікацыі. Выразная этнічная адрознасць стварала ў гэтых выпадках сур’ёзны бар’ер на шляху асіміляцыі, спрашчала механізм узнікнення «міфу ворага», які служыў мабілізуючым фактарам нацыянальнага руху. Беларускі ж этнас імкнуліся асіміляваць з двух бакоў блізкія да яго паводле этнічнага паходжання расіяне і палякі. У надобнай жа сітуацыі знаходзіўся і ўкраінскі этнас. Аднак паўднёвыя суседзі беларусаў мелі шэраг пераваг. На Левабярэжнай Украіне, дзе ўласна і пачаўся нацыятворчы працэс, яшчэ захоўваліся на мяжы XV1XIX стст. рэшткі казацкай протадзяржавы і адпаведнай ідэалогіі і народнай культуры. А галоўную ролю своеасаблівага ўкраінскага П’емонту адыграла Галіцыя, дзе вялікае значэнне меў фактар канфесійнай адрознасці ўкраінцаўуніятаў ад палякаўкаталікоў. Ды і адносна ліберальная палітыка аўстрыйскіх уладаў, якая да таго ж ахоўвала ўкраінскі рух ад гвалту з боку больш моцнай польскай меншасці, дазваляла большменш свабодна ўзнікаць і развівацца ўкраінскім культурнаасветным і палітычным арганізацыям.
    Што ж датычыць беларускага народу, дык тут рэлігійны фактар не мог адыграць асабліва важнай ролі. Наадварот. пасля скасавання Уніі беларускі этнас быў надзелены на праваслаўных і каталікоў, і пераадоленне гэтага падзелу стала найважнейшай задачай беларускіх нацыянальных дзеячоў.
    Можна сцвярджаць, што нацыятворчы працэс на беларускіх землях адбываўся ў найбольш неспрыяльных умовах у параўнанні з усімі астатнімі народам! ЦэнтральнаУсходняй Еўропы. У выніку тэты працэс не атрымаў лагічнага завяршэння ў першай палове XX ст. — не адбылося ўтварэння самастойнай дзяржавы і, што яшчэ больш істотна, не адбылося пашырэння сярод шырокіх пластоў насельніцтва беларускай нацыянальнай свядомасці ў выглядзе яе асноўных кампанентаў: літаратурнай
    211 Stegner T. Wicz. wyznaniowa a narodowa // Narod i rcligia. Gdansk, 1994. S. 11.
    75
    мовы. уласнага бачання сваёй гісторыі. вобраза «ідэалагічнай Айчыны», нацыянальнага кулыурнагістарычнага канона (найбольш вядомыя нацыянальныя героі.дзеячы культуры і мастацтва, навукоўцы). Нацыянальная свядомасць большасці жыхароў сучаснай Беларусі, асабліва старэйшага і сярэдняга ўзросту, уяўляе сабой гібрыд савецкарасійскай нсеўданацыянальнай (моцны замешак класавай ідэалогіі. — С Т.) мадэлі і снрымітызаванай беларускай мадэлі. якая выкладалася ў навучальных установах БССР, да таго ж фактычна сапхнутай на трэцяступенную ролю. Гэтае падваенне свядомасці вызначае стаўленне насельніцтва да сучасных праблем дзяржаўнага будаўніцтва ў Беларусі.
    Рышард Радзік (Люблін, Польшча)
    ПЕЦЯРБУРГСКІ «ГОМАН» ЯК ПАЧЫНАЛЬНІК БЕЛАРУСКАЙ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ІДЭІ Ў XIX СТАГОДДЗІ
    Стваральнікам беларускай літаратуры XIX ст. было кола каталіцкіх «genre Lithuanns (Ruthenus), natione Polonus». Яно .мела беларускі культурны характар, аднак не валодала выразна акрэсленым беларускім нацыянальным характарам. У праваслаўным асяроддзі адносіны да Бацькаўшчыны выяўляліся — акрамя сантыментаў да ўсяго тутэйшага, свайто — у зацікаўленасці мясцовым народам, яго культурай, этнаграфіяй. Гэтая ираца, аднак. вялася на рускай мове, падпарадкоўваючы беларускасць расійскасці мацней, чым каталіцкая шляхецкая эліта нольскасці 1.
    Беларускую мову на працягу XIX ст. неаднойчы выкарыстоўвалі ў палітычнай дзейнасці. Гэта рабіў не толькі Касгусь Каліноўскі. Беларускамоўныя тэксты (часцей за ўсё пракламацыі) выдавалі — на пачатку 60х гг. XIX ст.— як палякі, так і царскія ўлады. Іх мэтай было не ініцыяванне нацыянальнай беларускасці, а схіленне мясцовага народа на свой бок ў расійскапольскім канфлікце. Культуру беларускага народа даследавалі як польскія, так і расійскія навукоўцы, павялічваючы кола зацікаўленых беларускасцю, спрыяючы нашырэнню і распаўсюджванню этнаграфічных, дыялекталагічных ведаў аб насельніках беларускіх тэрыторый. 3 70х гг. XIX ст. на Беларусі развіваўся народніцкі рух, моцна звязаны з расійскай культурай, і польскі рэвалюцыйны рух, таксама як у вынадку з народнікамі з выразным сацыялістычным, а часам марксісцкім адценнем. Даволі
    ' Шырлі пішу пра гна ў: Litcrackic zrodla nowoczcsncj bialoruskosci Przcglad Po\vszcchn\ 1994. Nr 3.
    76
    вялікую зацікаўленасць беларускай праблематыкай XIX ст. выказала ППС (Polska Partia Socjalislyczna):.
    На працягу трох апошніх дзесяцігоддзяў XIX ст. сярод вучняў сярэдніх школ Беларусі дзейнічалі самаадукацыйныя гурткі рознаі а ідійнага кшталту, у т. л. і партыйнага (напрыклад, народніцкага) ’. У адной з такіх, прыхільных да сацыялізму моладзевых труп у слуцкай гімназіі. была перакладзена на беларускую мову пераробка польскай брашуры «Ojciec Szymon» і выдадзена нелегальна, хутчэй за ўсё ў 1885 г., пад загалоўкам «Дзядзька Антон» (другім разам у Тыльзіце ў 1892 г.)4.
    Моладзь беларускага паходжання стварала ў расійскіх навучальных установах, пераважна пецярбурскіх і маскоўскіх, т. зв. зямляцтвы — аб’яднанні студэнтаў на падставе іх тэрытарыяльнага паходжання, не зважаючы на іх нацыянальную прыналежнасць. Такі пазанацыянальны гурток у Маскве ажыццявіў легальнае выданне ў 1891 г. пабеларуску «Сігнала» Гаршына(перакладчыкам стаў Антон Лявіцкі, пазней вядомы над псеўданімам Ядвігін Ш. як беларускі празаік)5. Зямляцтва, — адзначае Туронак, «за адным выключэннем не пакінула доказаў сваёй дзейнасці на ніве беларускага адраджэння» 6. Можна таксама ўзгадаць дзейнасць супрацоўніка бібліятэкі Пецярбургскага універсітэта Браніслава ЭпімахШыпілы, які ў рукапісным тэксце, названым «Bielaruskaja chrestomatyja. Sabrau i ulazyl Bronislau EpimachSzypillo. Piciarborak, 1899», сабраў беларускамоўныя творы, напісаныя на працягу многіх дзесяцігоддзяў большменш вядомымі аўтарамі7.
    Нягледзячы на даследаванні культуры беларускага народа, на стварэнне літаратуры на ягонай мове, на абшарах Беларусі ў XIX ст. не была дакладна сфармулявана беларуская нацыянальная ідэя (калі не ўлічваць, што яе пачаткі можна прасачыць ў «Прадмове» да «Дудкі беларускай» Ф. Багушэвіча). Што цікава, упершыню яна атрымала абрыс у першай палове 80х гг. мінулага стагоддзя ў асяроддзі пецярбургскіх народнікаў, пераважна студэнтаў мясцовага універсітэта, сяброў і прыхільнікаў нелегальнай
    2 Гл.: Turonck J. PPS wobcc biatoruskicgo ruchu rcwolucyjncgo w latach 1902 1906 // Studia polskolitcwskobialoruskic / Praca zbiorowa pod red. J. Tomaszcwskicgo, E. Smulkowcj i H. Majcckicgo. Warszawa, 1988. S. 92 i in.
    ' Гл.: Ігнатоўскі У. Гісторыя Бсларусі ў XIX і палатку XX сталсцця. Мн.. 1926. С. 190191.
    4 Turonck .1. Wokol gcnczy Dziadzki Antona // Slavia Oricntalis. 1983. Nr 3. S. 270, 172. (Поўны тэкст назвы брашуры гучаў: «Дзядька Антон, або Гутарка аб усім чыста. што баліць, а, чаму балінь ня всдаім».)
    ’ Донка А А. Гісторыя беларускай літаратуры. Мн., 1977. Ч. I . С. 227; Turonck J. Wokol gcnczy. . S. 271; гл. таксама: Ядвігін 111. Успаміны. Вільня. 1921
    6 Turonck J Waclaw Iwanowski i odrodzcnic Biatorusi. Warszawa, 1992. S. 26
    7 Семашксвіч P M. Беларускі літаратурнаграмадскі pyx у Пспярбурзе(канен XIX пачатак XX сг.). Мн.. 1971. С. 46. Аўгар енвярджае. што ттксты былі ўнсссны збольшага ў 18891890 и і назн