Нацыянальныя пытанні: Матэрыялы III Міжнар. кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый»
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 224с.
Мінск 2001
й, апошні ў 1931 г.
77
расійскай «Народнай Волі». Прыведзеныя ніжэй разважанні маюць на мэце характарыстыку галоўных элементаў беларускай нацыянальнай ідэі, папулярызаванай праз публічныя лісты народнікаў, а таксама адказ на важнае пытанне: чаму беларуская нацыянальная ідэя ўпершыню была сфармулявана паза межамі Беларусі. якія культурныя і сацыяльнакласавыя карані мелі яе стваральнікі, які ўплыў іх паходжанне аказала на яе ўзнікненне і змест?
Дакладна невядома гісторыя асяроддзя, якое ў першай палове 80х гг. XIX ст. выдала ў Пецярбургу — выключна на рускай мове — некалькі нелегальных тэкстаў, прысвечаных беларускай праблематыцы. Тыя, якія да нас дайшлі, былі сабраны Сцяпанам і Ірынай Александровічамі і ў 1983 г. выдадзены ў Мінску *. Першы з іх, кароткі зварот «Да беларускай моладзі», з’явіўся, відаць, у 1881 г., у наступным годзе — брашура «Лісты да Беларусі. Ліст першы», была падпісана псеўданімам Даніла Баравік. Палемікай з гэтым апошнім тэкстам стала выдадзенае ў 1884 г. «Пасланне да землякоўбеларусаў» — адносна ёмістая брашура, падпісаная псеўданімам Шчыры Беларус. У 1883 г. быў распаўсюджаны зварот «Да беларускай інтэлігенцыі», вядомы нам толькі праз перадрук у першым нумары народніцкай газеты, названай «Гоман» (у рускамоўным друку — «Гомон»), якая з’явілася ў лютым ці ў сакавіку 1884 г., а другі выйшаў з датай 15 лістапада 1884 г. Пецярбургская трупа народнікаў канчаткова склалася ў сваім першапачатковым выглядзе на самым иачатку 1880х гг. Яе сябры вучыліся нелегальнай дзейнасці яшчэ ў часы навучання ў беларускіх гімназіях (у мясцовых народніцкіх гуртках). Гэта былі найчасцей маладыя людзі, паходжаннем з беларускіх зямель, якія гуртаваліся ў зямляцтвы паводле ідэйных, пазаэтнічных меркаванняў 9.
Калі глядзець на публіцыстыку беларускіх народнікаў без уліку разнароднасці поглядаў, як на пэўную цэласнасць, можна выбраць з яе тыя думкі, што прадстаўляюць нацыянальную беларускую ідэю ў яе найбольш развітай форме. Аўтарыстваральнікі тэкстаў характарызавалі Беларусь і беларускасць праз такія параметры, як клімат, геаграфія, эканоміка, этнаграфія
8 Публицистика белорусских народников. Нелегальные издания белорусских народников (18811883) / Обр. С. X. Александрович и И. С. Александрович. Минск. 1983.
’ Галоўная давсдачная крыніца пра дзсянні гэтай трупы: Александровы С. X. Яны выдавал! «Гоман» // Алсксандровіч С. X. Кнігі і людзі. Мн., 1976; гл. таксама ягоную «Прадмову» да: Публицистика белорусских...; яго ж. Пуцявіны роднага слова. Праблемы развйшя бсларускай літаратуры і друку другой паловы XIX пачатку XX стагоддзя. Мн., 1971. С. 52; Самбук С. М. Общественнополитическая мысль Белоруссии во второй половине XIX века (по материалам периодической печати). Минск, 1976; адзіны прысвсчаны «Гоману» польскамоўны тэкст быў напісаны выдатным бсларускім дзсячам першай паловы XX ст. Антонам Луцксвічам: NarodowolcyBialomsini i ich organ «Homon» // PamiQtnik VI Powszcchncgo Zjazdu Historykow Polskich w Wilnic 17 20 wrzesnia 1935 r. Lwow, 1935 (аўтару вядомы быўтблькі другі нумар «Гомана», затос нсвядомы астатнія выданні народнікаў, мссца іх друку, выдаўцы. як і шмат іншых фактараў. апісаных упсршыню С. Алсксандровічам).
78
мясцовага народа, яго ментальнасць і паходжанне, своеасаблівасць нацыянальных інтарэсаў, таксама ўласная мова, што з’яўляецца — як адзначалася — найлепш захаванай, чыста славянскай гаворкай. «Беларуская мова, — пісалі яны, — з часам можа атрымаць тыя ж самыя правы, як і маларасійская. Развіццё мовы, відавочна, з’яўляецца пытаннем будучыні. калі сама Беларусь крыху акрыяе, а тэта будзе залежаць перадусім ад паляншэння яе эканамічнага стану. Клопат пра тое накідаем прыхільнікам беларускасці» 111. Аднак у народніцкіх публікацыях не былі вызначаны тэрытарыяльныя межы Беларусі.
Ва ўступе да першага нумара «Гомана» беларусы былі прадстаўлены як адна з «нацыянальнасцяў», што насяляюць Расію, паланізаваная, а пасля русіфікаваная, няздольная вызначыцца, які варыянт горшы. Знешнім уплывам, адзначалася тут, падлягалі аднак больш вышэйшыя слаі, чым агульныя масы, што абумовіла фарміраванне нацыянальнай свядомасці, а пазней і «адзінага вызваленчага руху». «Рукі прэч, Беларусь павінна быць для беларусаў, а не для чужаземцаў» ", — заяўляюць рэдактары ліста. Адзначана, што ў барацьбе з абсалютызмам інтэлігенцыя «беларускай трупы» стварала «орган» (г. зн. «Гоман»), які «стане выконваць кіруючую ролю ў сучасным беларускім руху». Што цікава, выяўляўся намер друкаваць матэрыялы на трох мовах: рускай, польскай і беларускай 12. У «Лістах аб Беларусі» адзначалася, што яны павінны былі выйсці на беларускай мове, але не атрымалася, бо ў дадзенай мове яшчэ не сфарміравалася навуковая тэрміналогія 15.
У тэкстах народнікаў рэдка звяртаецца ўвага на існаванне ўласнага гістарычнага мінулага, увогуле яны досыць эфектыўна пазбягалі ўсялякіх дат і падзей. Адным са значных выключэнняў стала заўважаная колішняя ўплывовасць у Літве беларускай мовы як афіцыйнай 14. Увогуле, у лістах дамінуе ўстаноўка на сучаснасць і на будучыню, а не на мінулае. У іх падкрэсліваецца нятоеснасць беларусаў палякам, рускім і ўкраінцам («маларосам») і — што асабліва важна ў дачыненні агульнага мінулага ў межах Вялікага Княства Літоўскага — літоўцам. Гэта сведчыць пра этнічнакультурнае разумение нацыянальнай супольнасці. Беларусаў прызналі за «асобнае адгалінаванне славянскага племені», сцвярджаючы, што народ захаваў «чысты тып славянскага племені Крывічоў і Дрыгавічоў», нярэдка патрыярхальны, родаваабшчынны 15.
Цікавыя фармуліроўкі змяшчае зварот «Да беларускай інтэлігенцыі». У ім адзначаецца: «Беларускі народ як плебейская нация яшчэ чакае з’яўлення
"' «Гоман» № 2 // Публицистика белорусских... С. 111112.
" «Гоман» № 1 // Тамсама. С. 6.
12 Тамсама. С. 6263.
" Письма о Белоруссии // Тамсама. С. 21.
14 Тамсама. С. 25.
15 «Гоман» № 2 // Тамсама. С. 110.
79
ўласнай інтэлігенцыі» 16. I ў іншым месцы: «Пануючая ў дзяржаве нацыя замінае вольнаму развіццю так званых плебейскіх нацый у формах, выпрацаваных падчас іх ранейшага гістарычнага жыцця, навязвае ім сваю культуру гвалтам, будучы не ў стане мірна прывіць чужую для іх культуру, тармозіць іх незалежнае развіццё, супярэчыць самастойнай выпрацоўцы імі вышэйшых формаў культуры» 17. Пры гэтым падкрэсліваецца. што «нацыянальная свядомасць заўсёды абуджалася ў так званых плебейскіх нацыях Еўропы» |к, вызначаецца вялікая роля ў гэтым працэсе шчыльна звязанай з народам інтэлігенцыі.
Тэрміналагічнае разыходжанне: «народ — нацыя» робіць правамоцнай такую інтэрпрэтацыю, ва ўсялякім разе часткі публікацый народнікаў, згодна якой беларусы ў іх разумеліся як супольнасць, што фарміруецца •— ва ўсялякім разе мае на гэта права — у паўнапраўную нацыю новага часу. Азначэнне «нацыя (нацыянальнасць) плебейская» не адпавядае не толькі тэрміналагічна, але нават, як можна заўважыць, у значнай ступені і семантычна адпаведнаму тэрміну, гэта традыцыйна ўжываецца цяпер гісторыкамі і сацыёлагамі.
У выдадзеных тэкстах амаль паўсюдна адсутнічаюць крытычныя заўвагі ў бок праваслаўя (якое не звязваецца тут адназначна з расійскасцю). Затое з’яўляюцца— сфармуляваныя досыць жорстка— негатыўныя выказванні наконт каталіцызму, які атаясамліваецца з польскасцю ўвогуле 19. Паляк часцей бачыўся як панкатолік, расіянін як урадавец. Лічылася, такім чынам, што беларускапольскі канфлікт мае глебу класавую (і рэлігійную)20. Няма характарыстыкі літвіна, затое ўкраінец («маларасіянін») разумеўся як прадстаўнік нацыі з больш выразнай — параўнаўча з беларусамі — гістарычнай і культурнай мінуўшчынай, нацыі з ужо дастаткова сфарміраваным асяроддзем інтэлігенцыі21.
Моцна экспанаванай ідэяй у выданнях народнікаў была федэрацыйная самастойнасць беларусаў (Беларусі) як адной са шматлікіх «нацыянальнасцей» Расіі. Аўтары (аўтар) тэксту, які адкрываў другі нумар «Гомана», пісалі аб сабе: «мы, сацыялістыбеларусы» —падкрэслівалі свае сувязі з «Народнай Воляй», выяўлялі намер данесці «да свядомасці членаў гэтай партыі практычную мажлівасць федэрацыйнай незалежнасці Беларусі ў будучыні і неабходнасць падрыхтоўкі гэтай незалежнасці цяпер» 22. Адначасова адзначаецца, што ў народзе няма яшчэ свядомага імкнення да такога кшталту самастойнасці23.
16 «Гоман» № 1 // Публицистика... С. 70.
17 Тамсама. С. 69. Is Тамсама. С. 70.
19 Тамсама. С. 7576.20 «Гоман» № 2 // Тамсама. С. 111.
21 Тамсама. С. 112.
22 Тамсама. С. 83 84.
23 Тамсама. С. 85.
80
У нелегальных выданнях падкрэслівалася неабходнасць дамагчыся грамадскай, эканамічнай, палітычнай вольнасці, яе спалучэння з патрэбай нацыянальнага самавызначэння. Абвешчаныя пастулаты адносяць перадусім да народа як найшматлікага грамадскага пласта, адсталага ў эканамічным і асветным плане; мяркуецца, што развіццё краіны магчыма толькі на глебе ўласнай, укаранёнай у мясцовым грамадстве культуры 24. «З’яўляемся, такім чынам, беларусамі — таму, што павінны змагацца ў імя мясцовых інтарэсаў беларускага народа і федэрацыйнай аўтаноміі краіны, з’яўляемся рэвалюцыянерамі, бо падзяляем праграму барацьбы «Народнай Волі», лічым за неабходнае ўзяць удзел у гэтай барацьбе; з’яўляемся сацыялістамі, таму што галоўная наша мэта — гэта паляпшэнне эканамічнай сітуацыі краіны на падставе прынцыпаў навуковага сацыялізму» 25. Перавага ідэі нацыі над ідэяй сацыяльнапалітычнай вольнасці не была выразна адзначана, нярэдка гэтыя ідэі трактаваліся аднолькава, часам здаецца, што паступовае нацыянальнае адраджэнне беларусаў прымалася ў нейкай ступені з улікам верагоднага ўзмацнення працэсаў сацыяльнага вызвалення, ажыццяўлення лозунгаў грамадскапалітычнай вольнасці. Нягледзячы на спасылкі на «Народную Волю», тэкстам не хапае вострай рэвалюцыйнай рыторыкі, заклікаў да сілавых рашэнняў. 1х класавасць, нягледзячы на выразную вызначанасць, часцей мае адносна лагодны характар.
Вялікае значэнне ў барацьбе за грамадскую і нацыянальную вольнасць прыпісваецца інтэлігенцыі, нягледзячы на тое, што, як адзначана ў адным з тэкстаў, паходзіць яна з паразітычнага класа палякаўпаноў, альбо з асяроддзя ўрадаўцаў (а тэта значыць, пераважна расіян)26. Беларуская інтэлігенцыя павінна, мяркуюць народнікі, паходзіць з асяродкаў, блізкіх народу, быць з ім звязанай значна мацней, чым дагэтуль, прадстаўляць ягоныя інтарэсы. Аднак разважанні пра тое, хто такі беларускі інтэлігент, хто такі беларус увогуле, не выходзяць далей паза агульныя словы, не спрыяюць вызначэнню выразнай нацыянальнай мяжы ў тагачасным грамадстве. Шмат разоў указваецца, што з беларускай нацыі выключаюцца католікіпаны (палякі) і ўрадаўцы (расіян