Нацыянальныя пытанні: Матэрыялы III Міжнар. кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый»
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 224с.
Мінск 2001
е), але адначасова за прыклад беларускага пісьменніцтва падаецца творчасць Вярыгі і Марцінкевіча 27. Не адбылося ажыццяўлення дакладнага сацыяльнага, моўнага, рэлігійнага і па паходжанні (родавага) размежавання, з дапамогай якога мажліва было б дастаткова сцісла акрэсліць нацыянальную беларускасць. Аднак не ўяўляецца, што такое адназначнае размежаванне, калі браць пад увагу тагачасныя грамадсканацыянальныя рэаліі, было мажлівым, у кожным разе павінна было б быць арбітральным.
24 Письма о Белоруссии // Публицистика... С. 29.
25 «Гоман» № 2 // Тамсама. С. 120.
26 Тамсама. С. 8586.
27 Письма о Белоруссии // Тамсама. С 30.
81
Народнікі як стваральнікі ідэі нацыянальнай беларускасці думалі пра беларускі народ у досыць агульных катэгорыях, што вынікалі з народніцкіх прынцыпаў, ігнаравалі неабходнасць надання сваім нацыянальным пастулатам практычнага інстытуцыйнага кшталту, без якоса пра нацыянальнае адраджэнне не магло быць гаворкі. Параўнанне імі ўласнай сітуацыі з той, у якой апынуліся чэхі на пачатку свайго нацыянальнага адраджэння — адмежаванне ад нямецкамоўных вышэйшых слаёў і звяртанне да народа — і вынясенне з гэтага аіітымістычных прагнозаў для сябе 2Х, указвае на ўспрыманне нацыі ў этнічнакультурных катэгорыях новага часу, на практычную накіраванасць думкі, па ўзоры мностваў іншых падлеглых нацыянальнаму фарміраванню (у арыгінале: unaradawiaj^cych si?. — В. М.) грамадстваў СярэднеУсходняй Еўропы. Трэба пры гэтым адзначыць, што змест, які прыпісвалі беларускасці народнікі, выразна адрозны ад шляхецкіх стваральнікаў беларускай літаратуры мінулага стагоддзя, быў блізкі таму, які абазначыўся яшчэ слаба і няпэўна, у «нашаніўскі» перыяд (як адна з плыняў), і які стаў галоўным у Савецкай Беларусі. Яго характарызавала імкненне да саюза з Расіяй, пісанне пра беларускія падзеі паруску, шчыльнае звязванне беларускасці з ідэяй сацыяльнай вольнасці, адмежаванне ад польскасці і каталіцызму.
Сярод выданняў народнікаў найбольш увагі надаецца ў тагачасных гістарычных і літаратуразнаўчых працах «Гоману». У 1930я гады Антон Луцкевіч пісаў, што менавіта ў ім «упершыню выразна і канкрэтна сфармулявалі пастулат дзяржаўнай самастойнасці Беларусі ў складзе расійскага федэрацыйнага саюза» 29. Праз некалькі дзесяткаў гадоў Рыгор Семашкевіч спасылаўся на «Гоман» як на дакумент, у якім упершыню ў XIX стагоддзі грунтоўна абмяркоўваліся грамадскія праблемы, асабліва пытанне беларускай дзяржаўнасці і мовы 30. Кім жа былі стваральнікі выдаваемых у Пецярбургу народніцкіх перыёдыкаў?
На жаль, нельга цалкам грунтоўна адказаць на гэтае пытанне — і таму, што паліцэйскія матэрыялы не змяшчаюць дастаткова асабовых дадзеных, і таму, што гэтыя дадзеныя атрыманы праз спасылку на іх С. Александровіча, у няпоўным выглядзе, перадусім пазбаўленым інфармацыі, якая вызначае веравызнанне стваральнікаў «Гомана» (таксама рэдка ўказваецца сацыяльнае паходжанне). На думку Александровіча, які абапіраецца на судовыя і паліцэйскія матэрыялы, на чале пецярбургскай трупы беларускіх народнікаў стаялі студэнты мясцовага універсітэта: Хаім Ратнер і Аляксандр Марчанка 31. Першы паходзіў з яўрэйскай купецкай сям’і з усходняй Беларусі (нарадзіўся ў Шклове ў 1861 г.). Вучыўся ў Гомелі і Магілёве.
2Х Письма о Белоруссии // Публицистика... С. 32.
29 Luckicwicz A. NarodowolcyBiatorusini... S. 87.
’“ Ссмашкевіч Р. М. Бсларускі літаратурнаграмадскі pyx... С. 27.
" Алсксандровіч С. X. Яны выдавалі... С. 67 і наст.
82
Нелегальную дзейнасць распачаў падчас вучобы ў гімназіі. У 1882 г. паступіў на фізікаматэматычны факультэт універсітэта. 23 сакавіка 1884 г. наліцыя падчас вобыску ў яго нецярбургскай кватэры выявіла нелегальную друкарню нарадавольцаў, гектограф разам з выдадзеным матэрыялам (у тым ліку 32 экземпляры першага нумара «Гомана»), а таксама тры рукапісы, з якіх два напісаны рукой самога Ратнера. Як мяркуе Александровіч, гэта былі матэрыялы, падрыхтаваныя да другога нумара «Гомана». Паводле беларускага літаратуразнаўцы, Ратнер быў арганізатарам нелегальнай друкарні, з якой выйшаў першы нумар «Гомана», а мажліва, і іншыя выданні беларускай трупы народнікаў, а таксама забароненыя ў Расіі творы СалтыковаШчадрына і Бялінскага 32.
Аляксандр Марчанка нарадзіўся ў 1860 г. у Мсціслаўскім павеце. Яго бацькі былі спачатку прыгоннымі, потым перабраліся ў горад. Па сканчэнні віцебскай гімназіі Аляксандр пачаў у 1880 г. вучобу ў Кіеўскім універсітэце, потым у Маскоўскім, а праз год у Пецярбургскім, прычым перавёўся з факультэта права на гісторыкафілалагічны. Быў арыштаваны 20 сакавіка 1884 г. і абвінавачаны ў прыналежнасці да нелегальнай трупы беларускіх нарадавольцаў. Не прызнаў за сабой віны, быў пакараны пяццю гадамі паліцэйскага нагляду С. Александровіч звязвае пачатак яго навучання ў Пецярбургскім універсітэце з пачаткам актыўнай дзейнасці ў тамашняй беларускай фракцыі «Народнай Волі» 33. Невядома, хто выдаў другі нумар «Гомана», але беларускія навукоўцы мяркуюць, што гэта быў менавіта Марчанка 34.
Цытаваныя С. Александровічам паліцэйскія матэрыялы змяшчаюць інфармацыю наконт супрацоўніцтва з Ратнерам расіяніна, актыўнага дзеяча «Народнай Волі» Міхаіла Аўчыннікава, а таксама вядомага расійскага паэтанарадавольца Пятра Якубовіча, якія, па ўсім відаць, непасрэдна ўплывалі на змест надрукаваных у «Гомане» матэрыялаў 35. Сярод астатніх, хто сутыкаўся з выдавецтвам, Александровіч пералічвае асоб рознай сацыяльнай і рэлігійнай прыналежнасці. Паводле прыведзеных у ягоным артыкуле дадзеных, можна зрабіць выснову, што кола людзей, непасрэдна кіруючых дзейнасцю выдавецтва, тых, хто выдаваўся ў ім, складалася ў значнай ступені з асоб некаталіцкага паходжання (пераважна праваслаўных), не выхаваных у рэчышчы тэзіса «gente Lithuani, natione Роіопі», не панскага паходжання (Ратнер і Марчанка не былі наваг шляхціцамі). Часта яны паходзілі з усходняй Беларусі, дзе польскія, лацінскія ўплывы былі значна слабейшыя ў параўнанні з яе заходняй часткай. Верагодна, між ійшым, у гэтым заключаюцца прычыны адрозненняў іх творчасці ад творчасці беларускамоўнага пісьменніцтва шляхецкага асяроддзя ў самой Беларусі.
,; Алсксандровіч С. X. Яны выдавал, С. 78.
" Тамсама. С. 68 70.
14 Тамсама. С. 78.
” Тамсама. С. 68 69.
83
Аднак не ўсё так проста. Вітальд ЁдкаНаркевіч — дзеяч сацыялістычнага руху, які нарадзіўся ў 1864 г. у Слуцку і вучыўся ў 80х гг. у Дэрпце, апублікаваўу 1903 г. улонданскім «Przedswicie» тэкст, названы «3 прычыны беларускай адозвы». Чытаем у ім: «Мяне непакоіць, каб намаганняў трупы БПР (Беларускай Паргыі Рэвалюцыйнай. —Р. Л) не спаткаў лёс іх панярэднікаў, рэдактараў «Гомана». Пад гэтай назвай у 1X82 г. выходзіла гектаграфічная газетка на рускай мове, якая мела на мэце стварэнне беларускай інтэлігенцыі і культуры. Яе рэдактарамі былі маладыя палякі з навуковых устаноў Пецярбурга, якія надчас навучання асэнсавалі сваю прыналежнасць да беларускай нацыі. Рэчаіснасць, якая не дала падтрымкі іх запытам, нястача сапраўднай рэвалюцыйнай праграмы зрабілі з іх вельмі хутка звычайных літоўскіх філістэраў, апрача малой горсткі, якая змаскаліліся»36.3 гэтых слоў вынікае. што іх аўтар ведаў рэдактараў «Гомана», ва ўсялякім разе ведаў, кім яны былі. што — з улікам біяграфіі ЁдкаНаркевіча — здаецца верагодным. Ягоныя словы паказваюць, што грэба асцярожна падыходзіць да заключэнняў, якія можна было б зрабіць з артыкула С. Александровіча. Не выключанатаксама, што ЁдкаНаркевіч успрыняў вельмі ёміста катэгорыю польскасці. Вырашэнне гэтай нраблемы патрабуе чарговых архіўных пошукаў. Больш праўдападобным здаецца ўдзел у рэдагаванні падпольных выданняў таксама пералічаных Александровічам народніцкіх актывістаў, як і «асоб роду рускага, нацыі польскай», асабліва калі браць пад увагу сацыяльны склад тагачаснага студэнцкага асяроддзя. Якія, такім чынам, былі прычыны таго, што першае выразнае вымаўленне беларускай нацыянальнай ідэі адбылося паза яе межамі і. што таксама мае значэнне, на чужой для яе рускай мове, хоць і прысутнай на яе землях ужо амаль са стагоддзе?
Бясспрэчна, сацыяльнае паходжанне Марчанкі і Ратнера паспрыяла іх адрыву ад традыцыйных катэгорый нацыянальнага мыслення, што былі моцна ўкаранёнымі ў вышэйшых слаях грамадства Беларусі. Гэтыя катэгорыі таксама не былі блізкія расіянам, якія супрацоўнічалі з асяроддзем выдаўцоў «Гомана». Затое ў шляхціцаўвыхадцаў з Беларусі паслабіліся сувяз! 3 месцам паходжання, яны сваім грамадскім становішчам, сацыяльнымі функцыямі і ментальнасцю былі падобнымі хутчэй да інтэлігентаў (у адрыве стваральнікаў «Гомана» ад традыцыйнага грамадскага ўкладу Беларусі трэба шукаць нрычыну такога моцнага экспанавання ролі інтэлігенцыі ў наступным палітычным, культурным і нацыянальным развіцці іх айчыны, у адыходзе роўна як ад — як адзначалася — «польскіх» наноў, так і ад расійскіх урадаўцаў, асабліва з улікам вельмі нізкага ўзроўню грамадскай, палітычнай і нацыянальнай свядомасці сялянства).
Актыўнае членства ў тайных палітычных групоўках, якой была «Народная Воля» з пераважна класавымі, свабодалюбівымі лозунгам), пазбаўляла
36 Wron. (Wronski: пссўданім Вітальда ЁдкіНарксвіча |. Z powodu odczwy bialoruskicj Przcdswit (Londyn), 1903. Nr 2. S. 5 6 5 7.
84
расіян іх вялікарускага нацыяналізму, а ў сыноў каталіцкай шляхты паслабляла ўплыў катэгорый мыслення накшталт «роду літоўскага, нацыі польскай». Спалучэнне шэрагу фактараў паспрыяла гаму, што горстка нарадавольцаў звярнулася ў сваёй дзейнасці да той часткі праграмы «Народнай Волі», у якой ішла гаворка пра федэрацыю вольных народаў, што ўзнікне на руінах царскага абсалютызму, аднак — на што нельга забывацца — не нацыянальныя лозунгі сталі нрычынай фарміравання народніцкіх труп, але ідэалы грамадскага вызвалення народа. Таксама відаць было, што пецярбургскія народнікі толькі на пачатку свайго «нацыянальнага шляху», што яны не маюць дакладна выяўленага бачання нацыянальнай беларускасці, валодаюць пераважна «негатыўнай свядомасцю» — ведаюць, кім беларусы не з’яўляюцца, аднак не могуць дакладна ахарактарызаваць сваёй беларускасці пазітыўна.
Выдаўцы «Гомана» меркавалі часцей сутыкацца з расійскай культурай, чым з польскай, і гэта з улікам іх нярэдка праваслаўнага паходжання, як і ўдзелаў у адной з пецярбургскіх фракцый «Народнай Волі», пражывання ў вялікім расійскім горадзе і навучання ў мясцовым універсітэце. Цікавыя заўвагі выказаў на тэты конт ксёндз Адам Станкевіч, беларускі нацыянальны дзеяч у міжваеннай Польшчы. «Мужыцкую праўду», — адзначаў ён, — пісалі і выдавалі беларускія каталікі польскай культуры, а сярод беларускіх нарадавольцаўгоманаўцаў ужо з’явілася беларуская праваслаўная інтэлігенцыя. Першыя яшчэ азіраліся на Польшчу і на традыцыі ВКЛ, а другія злучалі лёс Беларусі з Расіяй і традыцыямі ВКЛ (за выключэннем Грынявіцкага), хоць ужо іх і не памяталі. Гэтыя інтэлігенты ўжо не называлі с