• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нацыянальныя пытанні: Матэрыялы III Міжнар. кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый»

    Нацыянальныя пытанні: Матэрыялы III Міжнар. кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый»


    Выдавец: Беларускі кнігазбор
    Памер: 224с.
    Мінск 2001
    75.34 МБ
    ацыянальнай дзяржаўнасці быў Сход, на які клічазбірае грамаду Незнаёмы. Сапраўды, сімвалічны непазнаны купалаўскі вобраз. Чаму ён, дарэчы, Незнаёмы? Таму, што Купала не бачыў сярод сучасных яму палітыкаў рэальных прарокаў нацыянальнага адраджэння, якое рэалізавалася б як факт сучаснасці?
    Так, на самой справе Купала быў далёкі ад палітычных груповак свайго часу, заставаўся адзін, як той Сам з яго сімвалісцкага, глыбока прарочага твора. Не ўступаў ні ў якія партыі і хаўрусы, хоць усім сваім творчым
    ’ Колас Я. Водгуллс. Мн.. 1922. С. 100 101.
    89
    духам набліжаў нацыянальнае адраджэнне і быў яго звестуном. Такім чынам, Незнаемы —той, хто пакліча да новага жыцця беларусаў, у Куналы не мае канкрэтна акрэсленых палітычных абрысаў і вару. Ён тайны змагар за Беларусь, чымсьці надобны ў сваёй таямнічасці да ксяндза Робака ў Адама Міцкевіча. Герой з яшчэ адным сімвалічным і цьмяным іменем у Куналы — Сам са «Сну на кургане», які хоча, паводле семантыкі імені, зрабіць усё сам — адзін, стань месіяйвызваліцелем для цэлага народа, але наначатку церпіць паразу і трапляе ў выгнанне. Больш нразрыстым у сваёй семантычнай прасветленасці з’яўляецца красамоўны купалаўскі вобраз «маладой», які абазначыўся яшчэ ў дарэвалюцыйнай творчасці песняра і нотым перажываў пэўную эвалюцыю. У гэтым вобразе спляліся два сэнсавыя адценні —уласна маладосці і нарачонай. «Занімай, Беларусь Маладая мая, Свой начэсны насад між народамі!» — так клікаў паэт у вершы «Маладая Беларусь», які пісаў у 190612 гг. Гэты ўзлётны афарыстычны вобраз неспадзявана трансфармуецца ў «вясельніцу засмучаную» праз дзесяцігоддзе.
    У 20я г. галасы паэтаў раздзяліліся на тых, хто прыняў савецкую дзяржаўнасць і стаў яе фактычным апалагетам у паэзіі, як Цішка Гартны, Міхась Чарот, і тых, каму нануючы лад не здаваўся ідэальным. У паэтычных рэфлексіях Ц. Гартнага нацыянальнае і дзяржаўнае аблічча Беларусі зліваліся з вобразам «усясветнай камуны», якая была ва ўяўленні паэта вяршыняй грамадскага ладу, і гэтай вяршыні амаль дасягнула, на яго думку, Беларусь або ва ўсякім разе напорыста ішла па гэтым шляху:
    Уладар жыцця — Ўсясветная Камуна.
    У ёй адной мы бачым будучыню нашу.4
    М. Чарот у многіх творах бязлітасна ганьбіць гістарычнае мінулае Беларусі як тое, што даўно трэба адпрэчыць, бо яно, па яго неракананнях, не стасуецца з «абліччам новых дзён». Дастаецца ад яго «пралетарскай» крытыкі і Куналу ак «аналагету» і ідэалізатару мінуўшчыны: у нашумеўшай у свой час паэме «Босыя на вогнішчы» ён парадзіруе вобраз князя з Купалавай паэмы «На куццю», выкарыстоўваючы нры гэтым рытм і памер купалаўскага радка:
    Русалкі скачуць з лесуном.
    Музыка грае: «бух ды бразь!» I вось, хто спаў адвечным сном, Усплыў над возерам: «сам князь!» Не далі спаць, Вайна, агонь Руйнуе ўсю яго краіну...
    Пад ім стаяць нс хоча конь.
    1	кліча князь сваю дружыну [... |
    4 Гартны Ц. Урачыстасць. Мн.. 1925. С. 17.
    90
    Русалак рогат...Ночы ціш... Пужаюць князя над вадою... Адказ чуваць: «чаго крычыш? Твая дружына там, з табою». «А дзе паслухны мой народ? Ён за мяне у бойцы ляжа?» I чуе шум крывавых вод: «Цяпер ён сам сабою княжыць». ’
    Іншую групу паэтаў складалі тыя, хто з насцярогай і сумненнем адносіліся да дэклараваных дзяржаўных свабод у межах Савецкай Беларусі. Унутранай мастацкай апазіцыяй афіцыйнай думцы з’яўлялася літаратурная практыка «узвышэнцаў». Як найбольш яркі тут можна вылучыць вобраз антычнага стала — «трыклініума» — Уладзіміра Дубоўкі з верша «Сцежка» у зборніку «Credo» (1926), семантыка якога расчытваецца такім чынам, што Беларусь бачыцца паэтам як роўная сярод роўных на «застольнай бяседзе» трох вольных «натрыцыяў». Тэты ідэал, як піша паэт, ён толькі пабудуе ў песнях: «У песнях пабудую свой трыкліні. На лозах ніцых кіну сумжуду». У кантэксце адлюстравання нацыянальнай ідэі ў паэтычных вобразах сімвалічным з’яўляецца і шырокавядомы Дубоўкавы вобраз Беларусішыпшыны, які стаў неўміручым вобразам свайго часу. За тэты верш было зламана тады нямала крытычных дзідаў. Дастаткова адзначыць, што верш пры ўсёй яго, здавалася б, вонкавай адпаведнасці пралетарскаму шаблону, дзе пастаўлены ў адзін шэраг паняцці Беларусь і Камуна, усё ж не быў надрукаваны цалкам у тагачаснай беларускай прэсе, а толькі ў маскоўскім зборніку «Наля» (1927). Вобраз сціплай кветкішыпшыны, якая, нягледзячы ні на якія перашкоды, «у ветры дзікім не загіне» і нават «чарнобылем не зарасце», як нельга лепш адлюстроўваў тагачасную сітуацыю на Беларусі і прарочыў будучыню. Як асаблівае прароцтва ўспрымаўся вобраз паэта з наколатым на дзіды сэрцам — такі лёс спатыкаў тых, хто шчыра і аддана служыў бацькаўшчынеБеларусі, спавядаючы нацыянальную ідэю. Такім было сімвалічнае распяцце духу беларускага ў пачатку XX ст., і прароцтвы, як вядома, збываліся: у 30я гг. амаль уся нацыянальна свядомая беларуская інтэлігенцыя была рэпрэсавана. Для Язэпа Пушчы — сябра і паплечніка Дубоўкі — дзяржаўнае ўладкаванне (а дакладней неўладкаванне) Беларусі бачылася ў вобразе домасклепу, вакол якога ходзяць чужыя людзі і які вартуе па наказу свайго гаспадара верны пёс Джэк: «Вартуй, вартуй лепш хату да рассвету, вуглоў каб не разнеслі людзі вуліц» . Так пісаў паэт у цыкле «Лістоў да сабакі», пазней забароненых для грамадскага карыстання і вернутых толькі ў 1990я гг.
    Нацыянальная ідэя была адной з вызначальных у творчасці паэтасвятара з Заходняй Беларусі Казіміра Сваяка, які таксама стварыў свае ўласныя вобразысімвалы, цесна злучаныя з хрысціянскай традыцыяй. Ён і ііша пра адбудаванне
    5 Чарот М. Босыя на вогнішчы. Мн.. 1922. С. 16.
    91
    Народнага Дому, у якім «сам Боі ... каменні залажыў». Фактычна Сваяк сакралізуе Беларусь як месца народнай сатворчасці духу і арганізацыйнапалітычных высілкаў, якія дадуць магчымасць замацавацца птаму духу ў рэальных плоцевых формах дзяржаўнага будаўніцтва. Бог, як вядома, залажыў на камені сваю Царкву. Менавіта да Царквы, да святога Храма ён прыроўнівае Беларусь, падкрэсліваючы тым самым, якое гэта святое для яго паняцце.
    Важнымі сімваламі нацыянальнай незалежнасці, што сталі і мастацкімі вобразамі ў паэзіі, былі белчырвонабелы сцяг і герб «ГІагоня». Прычым, забароненыя праз усё стагоддзе і толькі на рэдкія хвіліны становячыся на належнае годнае месца афіцыйных дзяржаўных сімвалаў (у 1918 і 1991 гг.), яны нязменна натхнялі паэтаў як знакі нацыянальнай адметнасці і гістарычнай здзейсненасці беларусаў як дзяржаваўтваральнага этнасу. Так, Уладзімір Жылка ў 1920 г. ў вершы «Покліч» заклікаў: «Пад штандар белчырвонабелы гартуйся, раць, адважна, смела адважных, храбрых ваякоў!» Далей ішла гістарычная рэфлексія: «I ўспомняцца старых вякоў паходы мужныя у славе, часы Альгерда, Ізяслава, Грунвальдскі з немцам бой! 1 боек даўні цяг з Масквой!» У наступнай страфе згадвалася другая нацыянальная святыня і таксама гучаў заклік:
    Пад знак Літоўскае Пагоні — Абараняць краіны гоні, Народ забраны вызваляць, Ісці к святлу, святлом палаць — Спяшайся той, хто к волі рвецца, У кім беларуса сэрца б’ецца!
    Збірайцесь — ўсе, як бы адзін, — Арлы радзімых пушч, нізін!6
    Яшчэ на самым прадчуванні часу перабудовы «вершнік Пагоні» з’явіўся, як адкрыццё, у вершы С. СокалаваВоюша, які на зломе 8090х гг. нязменна выконваўся як знакамітая бардаўская песня. У духу С. Выспянскага, хоць, можа, і незалежна ад яго непасрэднага ўплыву, прамовіла, як замову, свае паэтычныя радкі Барбара Рысь: «Мой Коннік, сутоннем, скажы мне, скажы, дзе нашай Айчыны цяпер рубяжы? — У сэрцы, мой княжа, у думках, мой княжа, Айчыны тваёй і маёй рубяжы!»7. Наследуючы Максіма Багдановіча з яго «цвятком радзімы васілька» і Уладзіміра Дубоўку з яго Беларуссю шыпшынай, сучасная паэтка параўноўвае бацькаўшчыну з белчырвонабелаю лілеяй: «Бацькаўшчына ў сэрцах нашых, быццам белчырвонабелая лілея» *. Такая «лілея» сімвалізавала сцяг, тады ўжо ў чарговы раз адкінуты, як нацыянальная святыня.
    6 Жылка У. Выбраныя творы. Мн.. 1998. С. 25.
    7 Бсларуская крынійа. 1992. № I. Люты. С. 3.
    * Бсларуская маладзсжная. 1997. 6 чэрв.
    92
    Працэс выспявання нацыянальнай самасвядомасці праз сродкі мастацкіх паэтычных вобразаў адбываўся паступова, мяняючы формы і стыль. Пачаўся ён яшчэ ў XIX ст. і праходзіў паралельна з фарміраваннем новай беларускай літаратуры, якая тады існавала поруч з літаратурай польскамоўнай. Апошняя ж таксама сваёй мясцовай тэматыкай і «краёвым» патрыятычным пафасам спрыяла развіццю беларускай нацыянальнай ідэі. Так, на зломе XIX і XX ст. рысы працэсу паступовага фарміравання беларускага самапазнання нраз польскамоўны тэкст праявіла слуцкая пяснярка Зоф’я ТрашчкоўскаяМанькоўская, вядомая ў польскай літаратуры перыяду «Mlodcj Polski» над мужчынскім псеўданімам Адам Мскі. 3 яе досыць вялікай паэтычнай спадчыны вылучаюцца сваім беларускім каларытам «ПесніДарагавіцкія», у цыклах якіх яна апела родную зямлю, звярнуўшыся, па прыкладу рамантыкаў, да фальклору, звычаяў, гістарычных рэфлексій, назіраючы штодзённы быт мясцовага люду і падзяляючы яго разам з ім, трызнячы ў марах эпохай мінулай велічы, калі на землях вольнай і магутнай айчыны, санраўды, былі «волаты і карлікі», героі і песняры. На яе вачах адбываўся далейшы канчатковы распад шляхецкай культуры і заняпад традыцый. Не было ўжо не толькі і следу былой велічы, замацаванай у дзяржаўных інстытуцыях, але і самога духу, што вызначаў калісьці аблічча рыцарскага люду — тутэйшых жыхароў страчанай дзяржавы, памяць аб якой яшчэ была жывая ў часы Трашчкоўскай. Усё тэта абуджала, сугучнае эпосе мадэрнізму, магутнае пачуццё «патрыятычнай тугі» ў пясняркі. Апору і ратунак яна шукала ў творчым духу Адама Міцкевіча, лічачы яго вешчуномпрарокам, слова якога абавязкова спраўдзіцца, бо яно ўспрымаецца як спецыфічнае духоўнае «рэчыва»запавет, што злучыць сабой усіх дзеля канчатковага і выніковага змагання. Таксама яе апора — мінулае краю, якое яшчэ здольнае цешыць успамінамі і гартаваць сілы для новых учынкаў. Такім патрыятычным пафасам і зваротам да рыцарскіх традыцый прасякнуты, напрыклад, яе верш «Дунай увечары», што застаўся, на жаль, пры жыцці дарагавіцкай пясняркі ў рукапісу:
    Не любіце вы, брацці, таварышы па броні, Дунаю цёмных хваль,
    А мне здаецца ён, нібыта рыцар збройны, Закуты ў бляск — у сталь.
    Мільёнамі маршчын свой грозны від ашчэрыў, Узняў маланкумеч.
    I кажа так: «Сам Бог мне гэты край даверыў, А ну, чужынцы, прэч!..’
    4	Псраклад мой — /. Б Друкусцца ўпсршыню.
    93
    Такім чынам, эвалюцыя нацыянальнай ідэі ў беларускай паэзіі звязана з працэсам самапазнання беларусаў як гістарычна сцверджанаі а этнасу, само існаванне якога аказалася над пагрозай зза неспрыяльных наступстваў тых палітычных працэсаў, што адбываліся ў Беларусі з сярэдзіны XVI па XX ст. Менавіта мастацтва паэтычнага слова было тым універсальным сродкам, які дапамагаў беларусам не страціць сваёй духоўнай і кулыурнай адметнасці і назапасіць творчую энергію для новага стваральнага нацыянальнага ўздыму, прынамсі, у иершыя дзесяцігоддзі XX ст. Але чагосьці як бы заўсё