Нацыянальныя пытанні: Матэрыялы III Міжнар. кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый»
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 224с.
Мінск 2001
бе літвінамі, як гэта рабіў Каліноўскі і нават яшчэ Грынявіцкі, але выразна — беларусамі. Яны ўжо перасталі жыцьтрадыцыямі ВКЛ. Можна пэўна сказаць, што, калі гаворка ідзе пра беларускіх нарадавольцаў, якія групаваліся вакол «Гомана», або, яшчэ дакладней, у самым «Гомане» — традыцыі польскія, шляхецкія і літоўскія (сярод іх — Р. Р.) змерлі цалкам» 37.
Уваход у расійскую культуру адбываўся часта «з аказіі» ўдзелу ў дзейнасці рэвалюцыйных гурткоў, пераймання нязвыкла прывабных (ва ўсялякім разе для некаторых тагачасных грамадскіх асяродкаў, асабліва моладзі) класавых, сацыяльнавьізваленчых лозунгаў, надобна таму, як у папярэднія стагоддзі ўваход у польскую культуру беларускага баярства адбываўся — таксама «з аказіі» — запазычанні праз яе ў вышэйшай ступені пажаданых правоў саслоўных, вольнасцевых, палітычных, раней існуючых у Кароне. Гоманаўцы ў пэўнай ступені спрабавалі супрацьстаяць гэтаму працэсу, хоць пераважна ў вонкавым, пастулатыўным выглядзе. Відаць, сваю ролю ў працэсе фарміравання нацыянальнай ідэі адыграла атмасфера, у якой дзейнічалі пецярбургскія народнікі: расійскага інтэлігенцкага ідэалізму, візіянерства і утапізму, класавасці, замілавання народам і комплексу
17 Станкевіч Л. Да гісторыі бсаарускага палітычнага вызвалення. Вільня. 1935. С. 55 56.
85
наконт яго, імкнення працаваць на ягоную карысць і прысвяцщь сябе эканамічнаму і грамадскаму вызваленню.
Бясспрэчна, уплыў на тое, што ідэя беларускай нацыі была ўпершыню сфармулявана менавіта ў сталіцы Расіі, аказала яе аддаленасць ад беларускіх зямель і мясцовых рэалій. Народніцкая моладзь слабей адчувала ў Пецярбургу — дарэчы, такую выразную ў Беларусі моц канфрантацыі абодвух нацыянальных бакоў (польскага і расійскага), схілення членаў вышэйшых слаёў у Беларусі да адказу на пытанне, на якім з іх яны? Трупе супрацоўнікаў, дыферэнцыяванай грамадска і рэлігійна, не маючай патрэбы ўвесь час рабіць нацыянальны выбар і паглыбленай у сваю аб’яднальную народніцкую ідэю, лягчэй было сфармуляваць наватарскае нацыянальнае рашэнне, чым жыхарам Беларусі, закаранелым у сваім асяроддзі, штодзень мацней адчуваючым ціск узаемных сацыяльных, культурных, рэлігійных, традыцыйных сувязей. 3 пункту гледжання пецярбургскіх народнікаў лягчэй было зірнуць на беларускі народ як на класава прыгнечаную супольнасць, адрозную як ад палякаў, так і ад расіян, трактаваць яе як суб’ект гісторыі, а не аб’ект нацыянальнага гандлю. Значэнне мела таксама тое, што мясцовы універсітэт адыгрываў ролю інтэлектуальнага тылу народнікаў, выконваў функцыю інстытуцыянальную, як асяродак нонканфармісцкай думкі.
Сімвалічным з’яўляецца факт, што праз дваццаць гадоў пасля студзеньскага паўстання, актыўны дзеяч якога Кастусь Каліноўскі стварыў беларускамоўную газету «Мужыцкая праўда», каб абараніць беларускі народ, разглядаючы літоўскабеларускія землі ў палітычным саюзе з Польшчай і адмяжоўваючыся ад расійскасці і праваслаўя, у Пецярбургу паўстала трупа народнікаў, што фармулявала паруску ідэю беларускай нацыі, адмежаванай ад польскасці і каталіцызму, з’яднанай затое з Расіяй як паўнапраўны член будучай федэрацыі38. Сітуацыя, у якой узнік «Гоман», была ў т. л. вынікам паразы шэрагу паўстанняў, ліквідацыі Віленскага універсітэта, неабходнасці адукацыі беларускіх эліт у Расіі альбо паза межамі царскай імперыі. Відаць па ўсім, што ў больш спрыяльных умовах сярод згуртаваных вакол «Гомана» народнікаў магла б сфарміравацца група нацыяналістаў (напрыклад, разам з сацыялістамі), са сваей больш пашыранай, рашучай нацыянальнай праграмай. Паліцыя расійскай імперыі канфіскацыяй у 1884 г. друкарні і рэпрэсіямі не дала гэтаму здзейсніцца.
Параўнанне ініцыятараў нацыянальнай беларускасці, украінскасці і літоўскасці вядзе — як мяркую — да высновы, што гоманаўцы, якія канфрантавалі з галіцыйскай, украінскай «Рускаіі тройцай» 30х і 40х гг. XIX стагоддзя і літоўскімі стваральнікамі закладзенага ў 1883 г. у Літве прускага выдання «Auszra», набліжаючыся да іх — ва ўсялякім разе ў выпадку Ратнера і Марчанкі — сваім плебейскім паходжаннем, адрозніваліся аднак, відавочна слабейшай нацыянальнай свядомасцю. У процілегласць
“ Гл.: Ссмашксвіч Р. М. Бсларускі літаратурнаграмадскі pyx... С. 17.
86
характэрнай гоманаўцам вербальнай трактоўцы нацыянальнай справы, украінцам і літоўцам бліжэйшымі былі актыўныя пазіцыі, іх адрознівала значна большая канкрэтнасць нацыянальных дзеянняў і праграм (напрыклад, у вырашэнні праблемы нацыянальнамоўнай школы, дзейнасці па аўтаноміі ўкраінскай часткі Галіцыі), іх пісьменніцкая актыўнасць выяўлялася пераважна ў нацыянальных мовах, досыць выразна былі акрэслены нацыянальныя рысы, а ідэя нацыі лічылася вышэйшай за грамадскую.
Тыражы народніцкіх газет невядомыя, але, відаць, яны не былі вельмі вялікімі. Іх выданні паліцыя знаходзіла як у Пецярбургу, так і ва ўсходняй частцы Беларусі39, аднак нацыянальныя вынікі іх існавання былі незаўважаныя. Яны не пакінулі пасля сябе ні непасрэдных прадаўжальнікаў, ні выразных слядоў у свядомасці стваральнікаў беларускасці перадрэвалюцыйнага перыяду.
Пераклад з польской Во.іьгі Мазуровой
•” Алсксандровіч С. X. Яны выдавалі... С. 72.
Ірына Багдановіч (Мінск)
НАЦЫЯНАЛЬНАЯ ІДЭЯ Ў ПАЭТЫЧНЫХ СІМВАЛАХ 1020х ГАДОЎ XX СТАГОДДЗЯ
Нацыянальная ідэя ў паэтычных тэкстах беларускай літаратуры пачатку XX ст. развівалася ў асноўным у двух тэматычных планах. Першы можна назваць гістарычнай рэфлексіяй: ён адчыняў пласты мінуўшчыны і на грунце такога вядомага з эпохі рамантызму прыёма, як гістарычная інверсія, паказваў ідэалізаваныя фрагменты старажытнага жыцця краю з часоў «залатога веку», калі Беларусь была вольная і незалежная, хоць мела тады зусім іншыя назовы — Полацкае княства, а пазней Вялікае Княства Літоўскае. Прыкладамі тут з’яўляюцца паэма «На куццю» Янкі Купалы, яго ж пачатак няскончанай паэмы «Гарыслава» і верш «Да Нёмна». Да гэтай тэматычнай групы прымыкаюць вершы «Пагоня» Максіма Багдановіча, «Паходні» Змітрака Бядулі. Мэтай такога звароту да старажытных сімвалаў і надання ім статуса мастацкіх вобразаў было не само па сабе жаданне апісаць і ўзвялічыць рэаліі старадаўніх часоў, а імкненне непасрэдна паўздзейнічаць на сучаснасць, сфарміраваць грамадскую свядомасць у духу шанавання сваіх гістарычных каранёў, якія прама сведчаць цра наяўнасць моцнай і трывалай дзяржаўнасці, што аказалася паступова страчанай, а памяць аб ёй
87
вынішчанай.Так, у сваім вершы «Паходні» 3. Бядуля згадвае многія слаўныя культурныя і гістарычныя старонкі беларускай мінуўшчыны. называючы іх скарбам і паходнямі на шляху да новай будучыні свайго краю:
Адвечныя скрыжалі роднае зямлі
Хаваюць нашы скарбы, носяцца над краем, Паказываюць жыва, як дзяды жылі, Гавораці нам яскрава, што мы мелі, маем Ад песняроўпрарокаў...
Пад знакам Гедыміна над ракой Віллёй Яшчэ адзін тастамант славіў нашу долю: То быў Літоўскі Статут. Праўдаю святой, Імпэтнаю Пагоняй мкнуўся ён па полі I па даліне роснай.1
Верш быў напісаны паэтам у 1922 г., і менавіта на адраджэнне гістарычнай памяці рабіў акцэнт Бядуля ў час, калі «сучасным» лічылася крытыкаваць і аспрэчваць усякія вартасці мінулага. Уся дарэвалюцыйная рэчаіснасць бачылася пачынальнікам авангарднай пралетарскай літаратуры як суцэльная ноч, памяць аб якой трэба вынішчыць. Так, калі Міхась Чарот прыкладна тады ж пісаў у знамянальным сваёй адкрытай варожасцю да нацыянальнай спадчыны вершы «Скокі на могілках»: «Годзе плакаць і вам над Рагнедаю і, зірнуўшы ў мінулае, цяжка ўздыхаць...», то Бядуля падкрэсліваў вартасці мінуўшчыны: «Яшчэ было паходняў на дарозе шмат, якія нам свяцілі ў цемры доўгай ночы...» і абапіраўся на іх у час новых спадзяванняў:
Ці помніце вы песні аб сваіх дзядах?
Ці бачыце паходні, родныя саколы?
Ці пойдзеце наперад па святых слядах?
Ці будзеце свяціцца ў родным творчым коле?
Ці будзеце магутны?2
Другую тэматычную трупу складаюць творы з сімвалічнымі вобразамі новай адноўленай краіны, якая нарэшце выбярэцца са свайго гістарычнага нябыту. Паэтычныя пошукі ў гэтым напрамку былі розныя, а вобразныя мадэлі часам мелі надзвычай ёмістую інтэрпрэтацыйную прастору. Напрыклад, вобраз «новай зямлі» у Якуба Коласа — гэта не проста дбанне аб кавалку зямлі, а гэта пошук новай будучыні, самастойнага ўладкавання жыцця цэлага народа. А значыць, палкам магчымым уяўляецца трактаваць яго як алегорыю дзяржаўнасці. Герой твора Міхал, як вядома, не знаходзіць пры жыцці сваёй «новай зямлі», а паэма ж дапісвалася Коласам у 20я г.,
1 Бядуля Зм. Ясакар. Буралом. Выбраныя вершы. Мн.. 1924. С. 8 9.
Тамсама. С. 9.
88
калі ўжо паўстала з рэвалюцыйных руін і вайсковых панялішчаў Савецкая Беларусь, якая, паводле афіцыйнай прапаганды, навінна была ўспрымацца як шчаслівая вольная краіна — мара ўсіх тутэйшых працоўных. Такім чынам, ідэал дзяржаўнага ўладкавання Беларусі для паэта не быў увасоблены ў такім псеўдадзяржаўным утварэнні, як Савецкай Беларусь. I гэта пацвярджалася яшчэ цэлым шэрагам іншых коласаўскіх вершаў той пары з паэтычнага зборніка «Водгулле» (1922). Вось, напрыклад, як апісвае Колас рэчаіснасць у вершы «Родныя малюнкі» — спачатку выказваецца замілаванне краявідамі, а потым гучыць матыў ланцуга, якім было скута тут усё нярадаснае жыцце:
Радасць ты пачуеш, Як ланцуг парвецца, Ды ты зноў гаруеш — Зноў звяно ўпляцецца
Ў шнур агідлы гора, Што канца не мае, I цяпер, як ўчора, Сэрца смутак знае.
Кавалі другія А ланцуг той самы — Песні ўсё старыя Неаджытай гамы.1
Тое, што Савецкая Беларусь не была ў свядомасці паэтаў аптымальнай формай нацыянальнага дзяржаўнага самаўладкавання, вынікае з розных вершаў іншых аўтараў, якія не сталі рупарамі партыйных камуністычных ідэй. Для Купалы ў гэтым плане характэрна паэма «Безназоўнае», дзе паэтавы адносіны да дзяржаўнага савецкага будаўніцтва выдае вобраз «вясельніцы засмучанай», для якой спраўляюцца заручыны «з вясёлым жаніхом». Неадпаведнасць настрояў гэтай паэтычнай «шлюбнай пары» відавочная, адпаведна праблематычны адказ на пытанне, ці стане сапраўды шчаслівай у гэтым альянсе «нарачоная»Беларусь? У дарэвалюцыйнай творчасці характэрным скразным купалаўскім вобразамсімвалам н