Нацыянальныя пытанні: Матэрыялы III Міжнар. кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый»
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 224с.
Мінск 2001
ы бракуе нам, беларусам, каб трывала ўмацаваць нацыянальную ідэю ў рэчаіснасці. Гэта драматычная загадка найноўшай беларускай гісторыі, калі каштоўнасць нацыянальнай ідэі і незалежнасці так і не стала накуль што абсалютнай, не авалодала масавай свядомасцю. Паэзія і тут апярэджвае рэальнасць, мацуючы падваліны нацыянальнага Дому, у якім, сапраўды, «Сам Бог каменне залажыў».
Лена Глагоўская (Беласток, Польшча)
РОЛЯ КУЛЬТУРЫ Ў РАЗВІЦЬЦІ БЕЛАРУСКАЙ
НАЦЫЯНАЛЬНАЙ СЬВЕДАМАСЬЦІ Ў МІЖВАЕННЫ ПЕРЫЯД *
Spoleczenstwo organizujqc swe istnienie w okreslone ramy i zaczynajac funkcjonowacjako swiadomy swej tozsamosci narod wytwarza specyficznq, oryginalna kulturq, ktora jest jednoczesnie warunkiem sine qua non jego dalszej egzystencji. Unicestwienie kultury narodowej oznacza nieuchronnq smiercjego tworcy —narodu»1 Гэтая думка Марыі Багуцкай, польскай дасьледчыцы гісторыі культуры, мае універсальны характар. Менавіта культура сьведчыць пра адметнасьці нацыі і зьяўляецца важным суб’ектам фармаваньня нацыянальнай сьведамасьці народу. Прыклад беларускага народу ў міжваенны перыяд паказвае, як парознаму культура ўплывала на развіцьцё нацыянальнай сьведамасьці сярод беларусаў у залежнасьці ад палітычных і дзяржаўных умоваў, у якіх апынуліся беларусы пасьля Першай сусьветнай вайны. Разважаючы пра ролю культуры ў развіцьці беларускай нацыянальнай сьведамасьці трэба ўявіць яе становішча на беларускіх землях пасьля Першай сусьветнай вайны, атаксама аб’ектыўныя і суб’ектыўныя магчымасьці яе пашыраньня.
Беларускі нацыянальны pyx. які начаў развівацца ў канцы XIX ст., пасьля вайны меў ужо немалы вопыт у галіне палітычнай (наваг дзяржаўнай —
Ila просьбе аўтара захоўвасм правапіс арыгінала
1 Bogucka М. Dzicjc kultury polskicj do 191X roku. Wroclaw. 19X7 S. 6.
94
абвяшчэньне БНР) і культурнай дзейнасьці. Вырасла свая беларуская, хаця нешматлікая і расцярушаная за гады вайны інтэлігенцыя. для якой м л ай было развіцьцё беларускай нацыянальнай сьведамасьці. Важным фактарам была жывая беларуская мова, якой карысталася большасьць насельніцтва беларускіх зямель. Паколькі карысталася беларускай мовай найперш сялянства, то каб зменшыць яе значэньне, яе зводзілі да «белорусского наречия» або «нольскага дыялекту». Не прызнавалася яе самастойнасьць і адметнасьць як мовы асобнай нацыі. «Беларуская граматыкадля школ» Браніслава Тарашкевіча, выдадзеная ў 1918 г., стала асновай літаратурнай беларускай мовы. «Народнае нарэчча» сілаю сталася «літаратурным языком»— пісаў Б. Тарашкевіч у прадмове да пятага выданьня граматыкі2 Моўны фактар быў вызначальным для беларускай нацыянальнай сьведамасьці. Яшчэ да выданьня беларускай граматыкі на беларускай мове выдаваліся кнігі і газэты. У гадах 19011917х выйшла ў свет 245 назваў кніжак, сярод іх 14 календароў, адпаведна ў гадах 191820х гг. — 155 назваў, сярод якіх 6 календароў ’ У гэтай справе былі вялікія заслугі піцерскага беларускага выдавецтва «Загляне сонца і ў наша аконца» і яго членаў: Вацлава Іваноўскага, Антона НэкандыТрэпкі, Браніслава ЭпімахаШыпілы, Антона Грыневіча. Узніклі і беларускія газэты: «Свабода», «Наша Доля», «Наша Ніва», якая дала назоў перыяду беларускай культуры ў 190615х гг. «нашаніўская пара», што была звязаная з дзейнасьцю братоў Івана і Антона Луцкевічаў, Аляксандра Уласава, Максіма Багдановіча, Сяргея Палуяна, Альбэрта Паўловіча. У «Нашай Ніве» публікавалі свае творы Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч, Змітрок Бядуля, Вацлаў Ластоўскі, Ядвігін Ш. (Антон Лявіцкі), Максім Гарэцкі, Карусь Каганец, Цішка Гартны, Цётка, Уладыслаў Галубок, Францішак Аляхновіч — пазьнейшыя класікі беларускай літаратуры. «Калі мы хочам жыць і быць нацыяй, народам, мы павінны стварыць сваю літаратуру, навуку, сваё мастацтва. Вось галоўны варунак бытаваньня нас, Беларусаў, як нацыі», — пісала на сваіх старонках «Наша Ніва» ў 1913 г.4 Да вайны выйшла яшчэ каталіцкая газэта «Беларус» (19131915я гг.), якая адыграла значную ролю ў нацыянальным усьведамленьні беларускіх католікаў, асабліва маладых ксяндзоў. У гэтай газэце дэбютаваў ксёндз паэт Кастусь Стэповіч (Казімір Сваяк). Перыяд Першай сусьветнай вайны спрыяў развіцьцю беларускай нацыянальнай сьведамасьці, хаця Беларусь была раздзелена на дзве акупацыйныя зоны: нямецкую і расійскую. Умацоўваліся два цэнтры беларускага руху: Вільня і Менск, дзе сабралася большасьць беларускай інтэлігенцыі. Гэтыя два цэнтры засталіся вядучымі ў развіцьці беларускага руху і пасьля вайны. Масы беларускага народу, што апынуліся ў Расіі. неражылі рэвалюцыйныя перамены
2 Тарашксвіч Б. Беларуская граматыка для школ. Вільня. 1929. С. 3.
1 Turonck .1. Ksiqzka bialoruska w II Rzcczypospolitcj 19211939. Warszawa. 2000. S. 12.
4 Hama Ніва. 1913. № 22
95
І развал царскай імперыі. У Менску пасьля Лютаўскай рэвалюцыі адбываліся чарговыя беларускія з’езды (у тым ліку Усебеларускі ў сьнежні 1917 г.), на якіх важнае месца займала культура.
Заканчэньне Першай сусьветнай вайны на беларускіх землях, а затым і Рыжскі дагавор (сакавік 1921 г.) вырашылі лёс беларусаў амаль на 20 гадоў. Жывучы на сваіх этнічных землях, яны апынуліся ў двух дзяржавах: БССР і ў 11 Рэчы Паспалітай, а часткова ў Расіі, Латвіі і Літве. Новае дзяржаўнае размежаваньне не спрыяла развіцьцю беларускай нацыі, наадварот атрымалася для палякаў, якія атрымалі адну дзяржаўную тэрыторыю. Беларусь! з дзяржаўнага пункту гледжаньня апынуліся ў больш горшых умовах, чым палякі, хаця раней, чым яны. абвесьцілі сваю незалежнасьць. Як тады ў новых умовах культура ўплывала на беларускую нацыянальную сьведамасьць?
Варта адзначыць, што беларуская культура перад вайной зводзілася пераважна да багатага самабытнага фальклёру, нешматлікіх літаратурных зборнікаў Францішка Багушэвіча, Янкі Лучыны, Янкі Купалы, Алёізы ПашкевічЦёткі і паасобных твораў у «Нашай Ніве», «Беларусе», беларускіх каляндарах, тэатру Ігната Буйніцкага, цыкла прац мастака Язэпа Драздовіча «Старажытнае будаўніцтва на Беларусі». Не раўнялася тэта з узроўнем рускай культуры, якая ў XIX і ў пачатку XX ст. перажывала паскоранае развіцьцё ў галіне літаратуры, мастацтва і музыкі. Руская культура была адным са стрыжняў развіцьця рускай імперыі.
Польская культура таксама была больш развітай, чым беларуская. Развівалася яна галоўным чынам у апазіцыі да расейшчыны, як, напрыклад, літаратура Адама Міцкевіча, Юльюша Славацкага, Гэнрыка Сянкевіча, Элізы Ажэшка, Стэфана Жэромскага. Развіцьцю беларускай культуры перашкаджалі працэсы русыфікацыі і палянізацыі.
Toe, чым магла ганарыцца беларуская культура — Францішк Скарына і яго кнігі, беларускае дойлідства, статут Вялікага Княства Літоўскага ды наогул ахітэктурная спадчына ВКЛ — штучна адбіралася ў беларусаў. «Русіфікатарская палітыка расійскага ўраду ў так званых «западнорусских губерниях» прад’яўляла свае запатрабаваньні таксама і на навуковадасьледчую працу натэрыторыі Беларусі, якая адбывалася над нязьменным наглядам і часам амаль што пад беспасрэдным кіраўніцтвам урадовае адміністрацыі. Гэтая праца, незалежна ад матар’ялу і зьместу, заўсёды зьяўлялася да вядомай ступені тэндэнцыйнай; яна павінна была заўсёды мець на ўвазе нейкія пэўныя мэты, часта павінна была сьвядома ставіць сабе апрыорную задачу: любым шляхам даводзіць спрадвечны «истиннорусский» характар культуры так званага «Западного края», каб у гэтым знайсьці тэарэтычныя абасновы для практычных мерапрыемстваў ураду па «водворению истиннорусских начал».
У процілегласьць расійскай навуцы, якая, як бачым, амаль што зусім ня цікавілася старадаўнім мастацтвам Беларусі, навука польская значна
96
болей зрабіла ў даным напрамку, але ня з меншаю тэндэнцыйнасьцю ў асноўным сваім падыходзе. Калі расійскія дасьледчыкі імкнуліся даводзіць упаўне расійскі характар Беларусі, дык польскія проста, як нешта, быццам, усім добра вядомае і зразумелае, цалкам разглядалі Беларусь як частку Польшчы, як «Kresy wschodnie»; з гэтай прычыны і помнікі беларускага мастацтва, без усялякіх абмовак, залічаліся імі да мастацтва польскага, хоць пры гэтым ня раз ім самім прыходзілася выказваць вядомае зьдзіўленьне з прычыны выразнага непадабенства мастацкіх здабыткаў «Вялікага Княства Літоўскага» і «Кароны»5
Толькі ў 1920я гады на спадчыну ВКЛ пачалі глядзець як на старабеларускую культуру і вяртаць яе ў беларускую традыцыю. Доказам гэтага былі працы Міколы Шчакаціхіна, выдадзеная праца «400годзьдзе беларускага друку». Вяртаньне спадчыны ВКЛ у традыцыю беларускай культуры сталася магчымым дзякуючы пераменам у культурнай палітыцы БССР, праяўленнем якіх з 1924 г. была беларусізацыя.
Наогул, абвяшчэньне БССР стала для беларускай інтэлігенцыі надзеяй на магчымасьці працы дзеля сваёй краіны. Такія надзеі на развіцьцё беларускай культуры і сьведамасьці давалі некаторыя дзеяньні ўладаў БССР, як, напрыклад, наданьне беларускай мове правоў дзяржаўнай мовы побач з польскай, рускай і яўрэйскай і яе прыярытэт у выглядзе беларусізацыі, інстытуцыяналізацыя беларускай культуры, пашырэньне межаў БССР. Другі Усебеларускі з’езд Саветаў у сьнежні 1920 г. у рэзалюцыі аб народнай асьвеце сярод задачаў вылучыў неабходнасьць узмацненьня культурнаасьветнай працы на вёсцы, забеспячэньня сялянаў кнігаю ў роднай мове, газэтаю, настаўнікамі пры адначасовым змаганьні з праявамі рускага і польскага шавінізмаў6 Цэнтральны Выканаўчы камітэт Саветаў Беларусі ў лютым 1921 г. звярнуўся з адозвай да ўсіх культурных працаўнікоў, ураджэнцаў Беларусі, раскіданых па ўсёй Расіі і іншых краінах, заклікаючы іх вяртацца на бацькаўшчыну дзеля працы на карысьць роднай культуры: «Беларускі працоўны народ можа цяпер будаваць сваю культуру на роднай мове. (...) ГІатрэбныя сотнітысячы культурных працаўнікоў, звязаных з краем, якія ведаюць яго прыроду, гаспадарку, гісторыю, мову, і ў той жа час здольных прыняць удзел у камуністычным будаўніцтве. Але найбольш востра адчуваецца патрэба ў працаўніках, якія могуць працаваць на мове беларускай» 7 Акцыя вяртаньня набыла даволі шырокі характар. На той час беларуская культура не мела такіх перспектываў па другі бок мяжы, у Польшчы. Акцыя будаваньня «адзінага беларускага дому» са сталіцай у Менску выклікала надзеі ў многіх дзеячаў беларускай культуры, якія пацягнуліся туды
5 Шчакаціхін М. Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва. Мн., 1928. Т. 1. С. 36.
6 Практическое разрешение национального вопроса в Белорусской Социалистической Советской Республике. Ч. 1 Бслоруссизация. Мснск, 1927. С. 126127
7 Тамсама. С. 132 133.
97
дзеля працы на роднай ніве. Кожны з вяртанцаў унёс нямалы уклад у адраджэньне і развіцьцё беларускай культуры. Камуністычная партыя Беларусі у сваёй рэзалюцыі на XII партыйнай канферэнцыі ў сакавіку 1923 г. натрятычна сьцвярджала: «Задушаная царызмам беларуская культура павінна адрадзіцца» *
Для культурнаасветнай работы ў БССР прыцягваліся лепшыя сілы беларускіх культурных дзеячаў. Беларуская мова стала вядучай у рэспубліцы. Вельмі інтэнсіўна распрацоўвалася беларуская тэрміналогія ў розных сферах жыцьця. а тэрміналагічная камісія стала асновай Інстытута беларускай культуры (Інбелкульта), на базе якога стваралася Беларуская акадэмія навук. Усёй культурнай пр