Нацыянальныя пытанні: Матэрыялы III Міжнар. кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый»
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 224с.
Мінск 2001
эз, неабходна добра ведаць як усходнюю, так і заходнюю славянскія культуры, прапагандаваць іх дасягненні і ўказваць на неад’емныя іх рысы.
3 гэтагатэзісу ўзнікала ў ідэалогіі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі і пытанне аб магчымасці цеснага супрацоўніцтва славянаў. Найбольш выразна яно было сфармулявана ў выступленні прадстаўніка БХД Адольфа Клімовіча на Канферэнцыі культурных славянскіх працаўнікоў, якая адбылася 28 чэрвеня 2 ліпеня 1926 г. у Празе. Адзначыўшы акгуальнасць і неабходнасць такога супрацоўніцтва, дэлегат беларускай хадэцыі звярнуў увагу і на тое, што кожны славянскі народ разумее яго пасвойму. Характар гэтай рознасці поглядаў залежыць ад многіх фактараў: узроўню дзяржаўнасці, культуры, сацыяльнага і эканамічнага развіцця, рэлігійнай прыналежнасці. Так, у адрозненне ад дзяржаўных народаў, якія маюць ужо пэўныя дасягненні, для народаў недзяржаўных — «незалежнасьць дагэтуль зьяўляецца яшчэ толькі апошняй мэтай» 9. Для наладжвання паўнавартаснага супрацоўніцтва неабходна, каб дзяржаўныя славянскія народы паважалі ідэалы недзяржаўных народаў. Акрамя таго. славяне павінны звярнуць увагу на тыя моманты, якія іх лучаць, а не раз’ядноўваюць. 1х супрацоўніцтва павінна будавацца на аснове культурнай прапаганды, без уплыву палітыкі і рэлігіі. Такім злучывам славянства можа выступіць: «Кірыламяфодаўская ідэя, як спадчына па вялікіх братох сьв.сьв. Кірыле і Мяфодзе, гэтых пастацях аднолькава пачытаных, як славянамі ўсходнімі, так і заходнімі, — зьяўляецца сяньня адзінай магчымай сынтэзай славянства пасваранага рэлігійна і культурна» “’.
Згодна Клімовічу, хадэцыя прызнае неабходным супрацоўніцтва славянскіх народаў у сферы культуры. Для аблягчэння яго рэальнага ажыццяўлення неабходна ствараць адпаведныя міжславянскія арганізацыі. Аднак гэтыя арганізацыі павінны выключна ставіць перад сабою культурніцкія мэты, стараючыся унікнуць палітычных і рэлігійных уплываў ".
Датрэцяй прычыны, якая тлумачыла прысутнасць у ідэалогіі БХД славянскай тэматыкі, неабходна, на нашу думку, аднесці пошукі рэальных саюзнікаў Беларусі, якія партыя актыўна праводзіла праз усю гісторыю сваей дзейнасці. Такімі саюзнікамі, паводле хадэкаў, з’яўляюцца ўкраінцы і літоўцы. Ксёндз Адам Станкевіч так акрэсліваў падставовыя мэты партыі: «Вырабіць зь Беларускага народу як мага найбольш нацыянальнай сьведамасьці і праз гэта адпорнасьці на чужыя ўплывы, шукаючы пры гэтым дружбы прадусім у Літоўцаў і Украінцаў, як у сваі.х натуральных саюзьнікаў, якія такжа больш ці менш знаходзяцца на лініі тагож кантрасту між Заходам і Усходам і ў якіх —трэба пры гэтым адцеміць — знаходзяцца лёгкія,
9 Biclaruskaja Krvnica 1926. II lip.
10 Тамсама.
11 Тамсама.
106
якімі Беларусь можа дыхаць: Балтык і Чорнае мора» |!. Трэба адзначыць, што гэта былі не проста тэарэтычныя выкладкі. БХД актыўна супрацоўнічала з украінскімі нацыянальнадэмакратычнымі партыямі і арганізацыямі. Асабліва інтэнсіўнымі гэтыя кантакты былі пад час выбараў у Сойм і Сенат міжваеннай Польшчы ў 1922, 1927 і 1931 гг. Даволі цеснае супрацоўніцтва было наладжана паміж БХД і УНДА '•’. Друк хадэцыі пастаянна асвятляў жыццё ўкраінцаў у Польшчы, СССР, Чэхаславакіі, Венгрыі, на эміграцыі. На старонках «Беларускай Крыніцы», «Хрысьціянскай Думкі», «Шляху Моладзі» пастаянна змяшчаліся рубрыкі «3 украінскага жыцьця». У 1936 г. « Беларуская Крыніца» апублікавала шэраг артыкулаў Станіслава Грынкевіча над агульнай назвай «У братоў Украінцаў» пра украінскі нацыянальнавызвольны рух у межах міжваеннай Польшчы 14. Фактычна стараниям! хадэцыі ў заходнебеларускім грамадстве ствараўся пазітыўны стэрэатып украінца як брата беларуса.
Зусім у іншым кантэксце падавалася польская і руская тэматыка. Калі жыццё іншых славянскіх народаў друк БХД імкнуўся паказаць рознабакова, дык у дадзеным выпадку дамінавала палітычная праблематыка. Тлумачылася тэта тым, што ва ўмовах Заходняй Беларусі не адбыўся беларускапольскі культурніцкі дыялог. Асноўныя польскія тэмы, да якіх звярталася хадэцыя ў сваёй перыёдыцы, былі: палітычная хроніка, сацыяльнаэканамічная і культурная палітыка Польшчы, адносіны польскага ўраду і мясцовай адміністрацыі да беларусаў, іншых нацыянальных меншасцяў. Асобнае месца займалі артыкулы аб магчымасці польскабеларускага супрацоўніцтва. Шанцы апошняга ацэньваліся вельмі крытычна. БХД не бачыла ў польскім палітычным лагеры 1920х сярэдзіны 1930х гг. сваіх магчымых саюзнікаў: «Ведамая справа, што аніякая польская палітычная партыя ня мае пазытыўнай праграмы адносна беларускай справы. Hi адна зь іх дагэтуль не сказала, як яна думае разьвязаць беларускае пытаньне ў Польшчы. Такой праграмы ня маюць ані ППС, ані Эндэцыя, ані Санацыя.
Затое ўсе гэтыя польскія палітычныя трупы адносна Беларусаў маюць праграму нэгатыўную, гэта знача — усе яны беларускай справы баяцца, як такую яе абмінаюць і ўсе згодна, хоць крыху розна — асабліва як даходзяць да ўлады — стараюцца прадусім справу тэту зацьміць, заглушыць, спыніцьурэшце» '5.
У другой палове 1930 х гг. друк БНА пачаў на сваіх старонках прапагандаваць ідэю супрацоўніцтва паміж беларускімі дэмакратычнымі і польскімі левымі партыямі, ППС і Stronnictwem Ludowym (Народным
12 Stankiewicz A. Biclaruski Chryscijanski Ruch. Wilnia, 1939. S. 238239.
11 Bialorusini // Sprawy Narodowosciowc. 1925. Nr 5. S. 462465.
14 Гл. напрыклад: Бсларуская Крыніца. 1936. I лістап.
15 Тамсама. 1932. !8снсж.
107
Аб’яднаннем) ''’. Аднак магчымасць такога супрацоўніцтва ставідася ў залежнасць ад признания польскай апазіцыяй нацыянальных правоў беларускага народа.
Што тычыцца рускай тэматыкі, дык яна на старонках друку БХД не разглядалася ў рэчышчы славянскай нраблематыкі. Тут адназначна дамінаваў палітычны элемент. Хадэцыя, асабліва ў канцы 1920х 1930х гг., негатыўна ставілася да нацыянальнай палітыкі бальшавікоў. Падзеі ў БССР трактаваліся ёю як брутальная нраява вядомага расійскага шавінізму ў новым, класавым абліччы, скіраваная на маральнае і фізічнае знішчэнне беларусаў як адметнага этнасу ‘7. Зразумела, што тут не магло быць і гаворкі пра нейкае культурніцкае супрацоўніцтва.
Такім чынам, можна сцвярджаць, што славянская праблематыка займала пэўнае месца ў ідэалогіі і дзейнасці Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі (Беларускага Народнага Аб’яднання). Яе тагачасная актуальнасць тлумачыцца пошукамі пазітыўных прыкладаў нацыянальнага станаўлення славянскіх народаў і дзяржаваў, разумением «памежнага» стану Беларусі паміж славянскім Усходам і славянскім Захадам, актыўным супрацоўніцтвам з украінскім нацыянальнавызвольным рухам, геаналітычнымі рэаліямі Заходняй Беларусі ў 2030 г. XX ст.
"' Гл.: Беларуская Доля. 1937. сак.; Chryscijanskaja Dumka. 1938. Nr 10.
17 Бсларуская Крыніца. 1934. 21 студз.
Аркадзь Бабко (Салігорск, Беларусь)
ЭЛЕМЕНТЫ СКЕПТЫЦЫЗМУ Ў МЕНТАЛІТЭЦЕ БЕЛАРУСАЎ:
Праблема ўплыву на вырашэнне міжнацыянальных і міжканфесійных супярэчнасцей
Талерантнасць беларусаў у дачыненні да прадстаўнікоў іншых народаў і да іншаверцаў яскрава засведчыла гісторыя 1. У міжнацыянальных і міжканфесійных стасунках на сучасным этапе свайго развіцця беларускі народ таксама імкнецца памяркоўна, узважана падыходзіць да адпаведных праблем і выяўляе прыхільнасць да дыялогу ў іх вырашэнні. Адсутнасць у Беларусі сур’ёзных міжнацыянальных і міжканфесійных канфліктаў, шматлікія праявы сапраўды «дыялагічнага» характару
Гл.: Ермаловіч М. I. Старажытная Беларусь. Вілснскі псрыяд. Мн.. 1994. С. 27 29.
108
дачыненняў паміж прадстаўнікамі розных нацыянальнасцяў і веравызнанняў пацвярджаюць гэты тэзіс. Каб прывесці прыклад такіх праяваў, згадаю дзейнасць Міжканфесійнай трупы ў рамках СП «Менскі міжнародны адукацыйны цэнтр». Гэтая трупа паўстала «дзякуючы зацікаўленаму ўдзелу ў ёй прадстаўнікоў розных канфесій»2, як давёў у інтэрв’ю тазеце «Звязда» дырэктар дадзенага беларусканямецкага прадпрыемства з нямецката боку доктар Клаус Баер.
А што тычыцца тых адмоўных з’яў нашай рэчаіснасці, калі перад намі паўстае ваяўнічы расізм і антысемітызм, то неабходна падкрэсліць іх «экспартаваны» характар. Гэта не значыць, аднак, што мы не нясём адказнасці перад навакольным светам і перад нашчадкамі за тое, што такога кшталту рэчы сталіся магчымымі на нашай зямлі.
Уласцівыя беларускаму народу талерантнасць і прыхільнасць да дыялогу ў дачыненнях з іншымі народамі з’яўляецца ягоным вялікім духоўным набыткам. Прыхільнасць да дыялогу ёсць прыхільнасцю да праўды, бо праўда мае дыялагічны характар (удала распавёў пра тэта ў сваёй кніжцы «Праблемы паэтыкі Дастаеўскага» М. М. Бахцін3). I мне падаецца надзвычай красамоўным той факт, што падставаю для згаданых развагаў сталася менавітатворчасць Дастаеўскага. Бо калі М. М. Бахцін і іншыя даследчыкі ў дачыненні да апошняга адзначаюць ягоны шматгалосы, «паліфанічны» характар, падкрэсліваючы паўнавартаснасць кожнага з галасоў, што чуюцца ў раманах пісьменніка, і іхнюю неабходнасць для дыялоту альбо палілогу, што разгортваецца там, іхнюю скіраванасць на гэты дыялог, дык яны спатыкаюцца тым самым з праявамі беларускага паходжання вялікага раманіста, з адбіткам беларускй ментальнасці ў ягоных творах. I як не згадаць тут Вацлава Ластоўскага, які даводзіў нам: «...Крыўскі народ ведае, што абодва яны (Міцкевіч і Дастаеўскі. — А. Б.) цела ад цела і кроў ад крыві яго, і абодвух — і Дастаеўскага і Міцкевіча — залічае да свайго алімпу»4. Талерантнае і паважлівае стаўленне да іншых культур з’яўляецца падставаю для аб’ектыўнага падыходу да іх і ўмоваю ўзбагачэння — праз дыялог з імі — сваёй уласнай культуры. Таму задача кожнага пакалення беларусаў — захаванне дадзенага набытку. А дзеля гэтага важна даследаваць падставовыя моманты, карані згаданай рысы ў характары нашага народа.
Я думаю, што з гледзішча ўласцівага беларусам спосабу ўспрымаць і асэнсоўваць навакольны свет і сваё месца ў ім іхняя скіраванасць на дыялагічныя формы зносінаў з іншымі людзьмі істотным чынам дэтэрмінуецца элементам! скептыцызму, наяўнымі ў іхнім менталітэце.
2 Звязда. 2000. 28 кастр.
’ Гл.: Бахтин М. М. Проблемы поэтики Достоевского. М., 1979.
4 Ластоўскі В. Тодар Дастасўскі і Адам Мінксвіч — сыны крывіцкага народнага гснія // Ластоўскі В. Выбр. тв. Мн., 1995. С. 395.
109
Скептицизм як сумнеў у абсалютнай праўдзівасці ўсялякага выказвання, як адмова ад катэгарычнага, завершанага сцвярджэння стварае надзвычай спрыяльную духоўную атмасферу для диалогу культур.
Калі браць філасофскі бок праблемы, дык мне надзвычай імпануе інтэрпрэтацыя скептыцызму, развітая ў творах Г. Гегеля5. Вялікі нямецкі мысліцель разглядае дадзены філасофскі кірунак у сувязі з дыялектычным, скіраваным на сунярэчлівы, зменлівы бок быцця, стилем мыслення, які, паводле Гегеля, з’яўляецца неабходным узроўнем складанай сістэмы філасофскага мыслення наогул.
Ц