Нацыянальныя пытанні: Матэрыялы III Міжнар. кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый»
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 224с.
Мінск 2001
Аграрная партия і некаторыя іншыя менш вядомыя партыі, якія заўжды не прызнавалі Беларусь як незалежную дзяржаву, выступал! за адраджэнне СССР і пагарджалі беларускай мовай.
Апазіцыйныя структуры — партыі, няўрадавыя грамадскія арганізацыі, незалежныя прафсаюзы і іншыя, якія не падтрымліваюць афіцыйны курс на аб’яднанне з Расіяй, адстойваюць незалежную Беларусь. У склад апазіцыі ўваходзіць, у першую чарту, Беларускі народны фронт як найбольш масавая арганізацыя, якая мае густую сетку сваіх суполак па ўсёй Беларусі. Да іншых адносна моцных апазіцыйных партый, маючых нейкую вагу ў палітычных працэсах на Беларусі, адносяцца Аб’яднаная грамадзянская партыя (АГП), Беларуская сацыялдэмакратычная Грамада (БСДГ), Беларуская сацыялдэмакратычная партыя (Народная грамада). Гэтыя пяць партый разам з больш дробнымі партыямі: Беларускай нацыянальнай партыяй (БНП), Нацынальнадэмакратычнай партыяй беларусаў (НДПБ), Беларускай Хрысціянскадэмакратычнай Злучнасцю (БХДЗ) і г. д. — утвараюць трупу партый дэмакратычнай арыентацыі. Вектар іх арыентацыі да супрацоўніцтва накіраваны не на Расію, а на перадавыя дзяржавы Захаду з захаваннем раўнапраўных партнёрскіх адносін з Расіяй.
На фоне гэтых агульнапалітычных працэсаў застаецца трохі ў ценю працэс беларускага нацыянальнага адраджэння, які, як мы адзначылі, з 1996 г. рэзка пайшоў на спад. 3 палітычных партый, якія працягваюць паслядоўна праводзіць курс на стварэнне моцнай беларускай дзяржавы, змагаюцца за нацыянальнакультурнае адраджэнне беларусаў, адносяцца БНФ, БНП, НДПБ, атаксама абедзве апазіцыйныя сацыялдэмакратычныя партыі (БСДГ і БСДП). Гэтыя палітычныя сілы, атаксама шэраг няўрадавых грамадскіх арганізацый, аб’яднаных у Асамблею няўрадавых арганізацый (NJO), найбольш буйная з якіх Таварыства беларускай мовы (ТБМ), гуртуюць людзей на падставе нацыянальных інтарэсаў, з’яўляюцца захавальнікамі беларускага этнасу і служаць апорай для беларускага народа ў справе фармавання нацыідзяржавы. Асноўнай ідэалагічнай дактрынай гэтых партый і нацыянальных арганізацый з’яўляецца культурны нацыяналізм. Акрамя таго, для палітычных партый нацыянальнай плыні (ППНП), ідэалагічная платформа пашыраецца: на першы план выходзіць ужо палітычны нацыяналізм, які арганічна спалучаецца з культурным.
Асаблівае месца ў палітычнай палітры Беларусі займаюць партыі, якія абыякава ставяцца да нацыянальнакультурнага развіцця Беларусі, але накіроўваюць сваю дзейнасць на ўмацаванне суверэнітэту Беларусі. Асновай іх палітычнай дактрыны з’яўляецца менавіта палітычны нацыяналізм. Найбольш буйнай з гэтых партый з’яўляецца АГП, якая складаецца галоўным чынам з бізнесменаў і інтэлігентаў розных узроўняў, якіх прываблівае ліберальная ідэя. АГП будуе сваю дзейнасць на цесным супрацоўніцтве з прадпрымальнікамі, сябрамі «Хартыі97», замежнымі ліберальнымі дэмакратамі.
118
Дактрыну палітычнага нацыяналізму падтрымліваюць на Беларусі гаксама ўсе незалежныя нрафсаюзы, Саюз прадпрымальнікаў, большасць арганізацый NJO. 1 на цянерашнім этапе супрацоўніцтва стуктур ППНП з АГП і іншымі партыямі і арганізацыямі, што стаяць на пазіцыях палітычнага нацыяналізму, проста неабходнае. Прадуманая палітыка аб’яднання ўсіх гэтых арганізацый на падставе прынцыпаў дзяржаўнай незалежнасці, правоў чалавека і рынкавай эканомікі — тэта асноўны шанц захавання суверэнітэту Беларусі і захавання беларускага этнасу.
На нашую думку, рэстаўрацыя савецкай мадэлі грамадства на прыкладзе саюза Расіі з Беларуссю, загадзя невыконваемая задача. Штучным умяшальніцтвам у працэс фармавання незалежных нацыйдзяржаў, — а гэта дамінучы аб’ектыўны нрацэс XX ст. — можна толькі адцягнуць час і адкінуць у развіцці сваю дзяржаву на некалькі дзесяцігоддзяў назад.
Якія ж варыянты будучыні Беларасі існуюць у сённяшней сітуацыі? Іх два.
Першы варыянт — Беларусь уваходзіць у склад Расіі. Для Расіі такі варыянт нявыгадны тым. што дадаецца новая кропка напружанасці ў і без таго складаныя міжнацыянальныя адносіны, што ўсё болып праяўляюцца ў розных рэгіёнах Расіі, асабліва на Каўказе. Акрамя таго, на плечы расійскіх эканамістаў ляжа не такая ўжо простая задача разборкі з планавай, нрасавецкай эканомікай, якую падтрымлівае цяперашні беларускі ўрад.
Для Беларусі першы варыянт не проста нявыгадны. Ён азначае, папершае, ліквідацыю беларускай дзяржавы, вынішчэнне ўсяго нацыянальнага, поўную асіміляцыю беларусаў рускімі. Прычым гэтая асіміляцыя будзе далёка не бяскрыўднай. Беларусь! і наогул насельніцтва тэрыторыі Беларусі доўгі час яшчэ будуць заставацца людзьмі другога гатунку. 3 еўрапейскай краіны, якая займае выгаднае геапалітычнае становішча ва Усходняй Еўропе з выдатнымі перспектывамі, Беларусь ператворыцца ў перыферыйную правінцыю Расіі, стане перавалачным пунктам руху шматлікіх расійскіх крымінальных структур і росквіту крымінальнага бізнесу.
Другі варыянт — прагрэсіўны. Беларусь застаецца незалежнай, рухаецца разам з усім цывілізаваным светам па шляху развіцця, дэмакратычных пераўтварэнняў і пабудовы цывілізаванага, заможнага грамадства. Гэты варыянт падаецца нам больш верагодным. За яго ажыццяўленне, у першую чаргу, сведчаць агульныя палітычныя законы развіцця грамадства ў сучасную эпоху — гэта законы, у аснове якіх ляжыць працэс утварэння нацыянальных дзяржаў і трыумф эпохі нацыяналізму.
Нягледзячы на неспрыяльную для нацыянальнага адраджэння палітыку дзяржавы, яно працягвае на Беларусі развівацца. Атрымаўшы адчувальны ўдар з боку афіцыйных улад прыняццем двухмоўя, што прывяло да катастрафічных вынікаў і паставіла над пагрозу само існаванне беларускай мовы, нацыянальны pyx не прыпыніў свайго развіцця — ён працягваў пашырацца, але ўжо знутры. Зерні нацыяналізму пачалі ўзыходзіць і далі нлён у выглядзе вялікай колькасці нацыянальнасвядомай моладзі.
119
Беларускі нацыянальнаадраджэнцкі pyx неаднаразова вынішчаўся. Усім памятныя гады рэпрэсій 1930х гг., калі была знішчана амаль уся нацыянальная беларуская інтэлігенцыя. Аднак яна паўстала з новай сілай пасля Другой сусветнай вайны, даўшы свету выдатную беларускую паэзію і прозу. К канцу 1980х гг. беларускія пісьменнікі сталі нават сімвалам беларускамоўнага грамадзяніна на Беларусі. Тым не менш, з узнікненнем Беларускага народнага фронту, зусім не яны сталі носьбітамі новай нацыянальнай ідэалогіі. Высветлілася, што нацыянальнасвядомыя беларусы ёсць, фактычна, ва ўсіх пластах грамадства. Многія з іх не валодалі роднай мовай, але яны хутка навучыліся размаўляць пабеларуску.
Існаванне дастаткова вялікай колькасці нацыянальнасвядомых людзей у, здавалася б, цалкам русіфікаваным грамадстве, наводзіць на думку аб наперад вызначанай неабходнасці іх існавання дзеля захавання нацыі, якая наканавана нам звыш. Існаванне такіх нацыянальных элементаў сведчыць як раз аб глыбінных працэсах у эвалюцыі грамадства, непазбежным вынікам якіх з’яўляецца сцвярджэнне нацыянальнай дзяржавы. Гэтыя свядомыя людзі, нібы ўкрапленні, ёсць паўсюдна ў Беларусі і нават за яе межамі. Менавіта яны заўсёды становяцца на чале новых працэсаў у грамадстве і вядуць за сабой нацыю.
Такім чынам, на нашую думку, ёсць усе падставы меркаваць, што Беларусь увойдзе ў трэцяе тысячагоддзе незалежнай нацыянальнай дзяржавай і беларусы ў рэшце рэшт зоймуць «свой пачэсны пасад між народам!».
Янка Запруднік (НьюЙорк, ЗША)
БЕЛАРУСКАЕ (ДВАЦЦАТАЕ) СТАГОДЗЬДЗЕ: Параўнальная рэтраспэктыва *
Дваццаць першае стагодзьдзе, на парозе якога мы стаім і на затуманеную даль якога паглядаем з трывогай, змушае нас азірнуцца на пройдзенае стагодзьдзе, каб адказаць сабе на пытаньне: у якім кірунку мы ручаемся як нацыя — да самасьцьверджаньня і ўмацаваньня ці да самаліквідацыі? Пытаньне гэтае кардынальна важнае, бо ад адказу на яго залежыць стан нашага духу, нашае самаадчуваньне як удзельнікаў дзяржаўнага будаўніцтва. Пытаньні пра кірунак разьвіцьця грамадзтва натуральныя для крутых паваротаў гісторыі. Апынуўшыся на ўхабах такога павароту на пачатку 1920х гадоў, Янка Купала пісаў:
’ Па просьбе аўтара захоўвасіша яго правапіс (тарашксвіца) і сістэма спасылак.
120
Стаім мы перад булучыняй нашаіі I ўсё варожым, сочым ейны ход... Ці ўскрэсьнем мы, душою ўпаўшы, зьвяўшы, Каб выйсьці ў сьвет, як нейкі здольны род? 1
Мінула ад таго часу восемдзесят гадоў (амаль тры пакаленьні), шмат што радыкальна зьмянілася і ў цэлым сьвеце, і ў жыцьці нашага народу. Тым ня менш і сёньня пытаньне, ці здолеем мы «выйсьці ў сьвет, як нейкі здольны род», ня зьнятае з парадку дня. Было яно зададзенае нядаўна ў Лёндане прафэсару Альжбеце Смулковай, беларусолягу й дыплямату. Як памятаем. прафэсар Смулкова была першым паслом Польшчы ў сталіцы незалежнай Беларусі на пачатку 1990х гадоў. У інтэрв’ю зь ёй прадстаўнік АнглаБеларускага Таварыства запытаўся: ці мае Беларусь будучыню ў кантэксьце аб’яднанай Эўропы? На гэта прафэсар Смулкова адказала: «Я перакананая, што, незважаючы на цяжкія палітычныя й эканамічныя ўмовы ды слабую нацыянальную самасьведамасьць некаторых беларусаў, Беларусь выжыве як нацыя. Прыйдуць новыя пакаленьні беларусаў, пяроймуць справы, і мы будзем сьведкамі адраджэньня гэтай нацыі» 2.
Адказ суцяшальны. Але праблема не ў адказе, праблема ў тым, што само пытаньне дасюль мучыць шмат каго з нас. Бо там, дзе пытаньні, там і сумневы, і зьняверанасьць— тая самая, што ў 1921 годзе змусіла Янку Купалу трывожыцца;
«Ці ўскрэсьнем мы, душою ўпаўшы, зьвяўшы?..» Вось чаму вельмі важна кінуць вокам на цэлае дваццатае стагодзьдзе, каб вызначыць агульны кірунак гістарычнага разьвіцьця Беларусі — устанавіць, ці выходзім мы ў сьвет, «як нейкі здольны род».
Слушна кажуць, што рэчы пазнаюцца ў параўнаньні. Кампаратыўны мэтад ужываецца шмат дзе. Дык чаму не пакарыстацца ім у гістарычным аналізе?
Таму кіньма вокам на першае й апошняе дзесяцігодзьдзі мінулага веку зь гледзішча на стан беларускай нацыянальнай справы, стан дзяржаўнага будаўніцтва. Возьмем за паказальнікі:
• палітычны стаіус краіны;
• сацыяльную структуру грамадзтва;
• нацыянальна сьведамую інтэлігенцыю;
• узровень асьветы ў грамадзтве;
• мову й беларускамоўны друк;
• палітычныя партыі й арганізацыі, што прапагандуюць нацыянальную справу;
' «Спадчына. Выбар паэзіі Янкі Купалы» (НьюЁрк Мюнхэн: выд. «Бацькаўшчына». 1955). 6. 178.
2 Prof. Elzbcta Smulkowa. «Belarus Will Survive As a Nation». Belar