Нацыянальныя пытанні: Матэрыялы III Міжнар. кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый»
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 224с.
Мінск 2001
звычайная адсутнасць элементарнай чалавечай годнасці, што ідзе ад поўнага нацыянальнага нігілізму. Намі прааналізаваны розныя аспекты нраблемы талерантнасці на Беларусі — як у гістарычным плане, так і ў сацыяльным, псіхалагічным і палітычным, і зроблены вывад: талерантнасці як асобай рысы беларусаў не існуе ’.
Чаму ж мы, тым не менш, узгадваем беларускі нацыяналізм? На нашую думку, хаця нацыяналізм у Беларусі не сфармаваўся як дзяржаўная ідэалогія, як масавая свядомасць народа, ён мае перспектывы стаць такім у недалёкай будучыні. У канцы XX ст. мы, беларусы, жывем як бы не ў тым часе — нібы на некалькі стагоддзяў назад. Прыкладна, як французы ў канцы XVIII ст., ці чэхі на пачатку XX ст. У наш час — эпоху развітых нацыянальных дзяржаў — беларусы з’яўляюцца адным з нямногіх у свеце народа^ нацыянальная ідэнтыфікацыя якіх яшчэ цалкам не сфармавалася. Асноўныя прыкметы нацыі: агульнасць мовы, тэрыторыі і нацыянальнай дзяржавы у нас выглядаюць, мякка кажучы, не зусім лепшым чынам. I нездарма пра беларусаў доўгі час гаварылі як пра этнас, а не нацыю.
Прычына такой з’явы нам бачыцца ў наступным:
а) замена веры продкаў (праваслаўя) чужой, заходняй — спачатку каталіцызмам, а потым больш завуаляванай яго формай — грэкакаталіцызмам (уніяцтвам). Зразумела, што цяпер нельга ставіць пытанне толькі аб праваслаўі, як канфесіі выключна беларускай. Па меншай меры яшчэ дзве канфесіі шырока распаўсюджаны на сённяшні час у Беларусі — гэта каталіцызм і пратэстанцтва;
б) адток у X VIIXVIII ст. найбольш актыўных і разумных людзей у Расію і паўднёвае казацтва па прычыне рэлігійнага і палітычнага пераследу.
Аднак, нягледзечы на такую кволую нацыянальную свядомасць, к моманту рэвалюцыі 1917 года ў беларусаў была створана свая гпсьменнасць,
1 Астапснка А. Талсрантнасиь бсларусаў: міф ui рэальнасиь? // Маладоспь. 1994. № 9.
С. 201 211.
114
прычым на аснове двух алфавітаў — лацінкі і кірыліцы, выпускалася свая газета — «Наша ніва», былі свае нацыянальныя паэты і нісьменнікі (Цётка, Я. Колас, Я. Купала, М. Багдановіч, Ядвігін Ш. і іншыя).
Гэты перыяд нацыянальнага адраджэння (з 1861 г. па 1917 г.) ёсць першая хваля нацыянальнага адраджэння, дакладней — фармавання беларускай нацыі. Перыяд ВКЛ намі не разглядаецца па прычыне таго, што ў тыя часы ўвогуле яшчэ не начаўся працэс фармавання нацый у сучасным разуменні. Перыяд ВКЛ (з XIII да XVI ст.) — гэта па нашай класіфікацыі перыяд падзелу людзей па веравызнаннях (формы монатэізму)4 ці, па класіфікацыі Э. Гелнера, — аграрны перыяд (пераднацыянальны).
Характэрна, што ў праграме Беларускай Сацыялістычнай Грамады (БСГ) 1917 г. (аўтар Алесь Гарун) упершыню была выказана думка аб аўтаноміі Беларусі ў межах Расіі. На той час гэта было вельмі рэвалюцыйнае меркаванне. Апошняе становіцца зразумелым, калі ўсвядоміць наступную схему фармавання нацыідзяржавы: кожная нацыя, якая суіснуе з дамінуючай нацыяй у адной дзяржаве, для дасягнення дзяржаўнай незалежнасці павінна прайсці шлях з трох фаз — супольнае жыццё малой нацыі з вялікай у адной дзяржаве (беларусаўтутэйшых з рускімі); дасягненне аўтаноміі ў рамках адной дзяржавы. Фактычна БССР у складзе СССР можна лічыць у нейкай ступені аўтаномнай рэспублікай. Аднак гэтая аўтаномія вельмі ўмоўная, бо ў таталітарнай дзяржаве, якой быў СССР, ні аб якіх свабодах не магло і быць гаворкі; барацьба за незалежнасць і як вынік — здабыццё яе.
Беларусь, абыходзячы другую з адзначаных стадый, 25 сакавіка 1918 г. стала незалежнай дзяржавай — БНР, а яе заступніца БССР з 1 студзеня 1919 г. «раўнапраўнай» рэспублікай у складзе СССР. На самой справе БССР не мела нават сапраўднай аўтаноміі. Адзінае, што можна адзначыць — пэўную культурную самастойнасць Беларусі.
Другая хваля нацыянальнага адраджэння: 191829 гг. (БССР). 192139 гг. (Заходняя Беларусь). Тэты перыяд можна назваць перыядам найбольш плённага развіцця беларускай нацыі. За досыць кароткі час у галіне беларусізацыі было зроблена больш, чым за ўсё мінулае стагоддзе. Выйшлі першыя беларускія слоўнікі: у 1926 г. у Мінску выйшаў беларускарасійскі слоўнік, складзены М. Байковым і С. Некрашэвічам; у 1924 г. у Коўна выйшаў расійскабеларускі слоўнік В. Ластоўскага; надрукаваны таксама галіновьгя слоўнікі па фізіцы, хіміі і іншых навуках. Навуковадаследчае жыццё віравала ў асяроддзі першай беларускай навуковай установы Інбелкульта — папярэдніка Беларускай Акадэміі навук. Расквітнела беларуская проза і паэзія. Сфармавалася нацыянальнае тэатральнае мастацтва і народная творчасць. Ёсць усе падставы сцвярджаць, што менавіта да 1929 г. на Беларусі сфармавалася беларуская нацыя. З’явіліся і першыя тэарэтычныя працы.
4 Астапснка А. Пралсгомсны да ўсякай будучай тэорыі нацыяналізму // Маладосць. 1997. №4. С. 173 190.
115
прысвечаныя беларускай праблеме. Асабліва трэба адзначыць ксяндза Адама Станкевіча, якім былі, пасутнасці, закладзены асновы беларускага нацыяналізму. 3 прыходам да ўлады Сталіна беларусізацыя ў БССР была спынена, а яе творцы былі аб’яўлены «нацдэмамі» — ворагамі народа і да пачатку другой сусветнай вайны ў сваёй большасці былі фізічна знішчаны.
Другая сусветная вайна парадзіла новую — трэцюю хвалю беларускага адраджэння, хаця ў традыцыйнай савецкай гістарыяграфіі беларускія нацыянальныя арганізацыі, што існавалі ў часы нямецкай акупацыі, лічацца калабаранцкімі, здрадніцкімі. На самой жа справе не ўсё так было адназначна негатыўным, як гэта выстаўлялася савецкімі гісторыкамі да нядаўняга часу.
Ужо ў 1941 г. была створана Беларуская нацыянальная Самапомач, затым узнік Саюз беларускай моладзі (СБМ), арганізавана Беларуская незалежніцкая партыя (БНП) і паўстала Беларуская аўтакефальная царква. У 1942 г. на тэрыторыі акупаванай Беларусі быў арганізаваны шырокі нацыянальны рух — Беларуская Цэнтральная Рада (БЦР) на чале з Р. Астроўскім. Былі адкрыты беларускія школы, народныя бібліятэкі, адноўлена праца Мінскага Беларускага тэатру. Беларускімі кампазітарамі было напісана звыш 60 музычных твораў, сярод якіх балет кампазітара А. Туранкова «У лясным пушчары», аперэта М. Шчаглова на лібрэта Н. Арсеньевай «3 выраю»; выдадзены зборнікі вершаў Н. Арсеньевай, Тодара Лебеды, Л. Случаніна. Кульмінацыяй дзейнасці БЦР стаў II Усебеларускі Кангрэс, што прайшоў у Мінску 27 чэрвеня 1944 г. Хаця кангрэс праходзіў у акупаваным Мінску, ён меў надзвычай вялікае прадстаўніцтва —дэлегаты былі ад усіх этнаграфічна беларускіх мясцін колькасцю 1039 асобаў 5.
На момант гарбачоўскай перабудовы — а менавіта з гэтых часоў пачынаецца новы гістарычны працэс у СССР — Беларусь падыйшла амаль абезгалоўленай, не маючай моцнай нацыянальна свядомай інтэлігенцыі, не маючай усведамлення сябе як нацыя і дзяржава. Дзве хвалі масавага тэрору — рэпрэсіі 1930х гадоў і пераслед «нацыяналістаў» пасля 1944 г. далі сваім сумным вынікам татальную дэнацыяналізацыю.
3 прыходам гарбачоўскай перабудовы пачаўся і рух за нацыянальнае адраджэнне малых і вялікіх нацый савецкай імперыі, які скончыўся яе развалам ў 1991 годзе. Не абмінуў гэты рух і Беларусь. У 1988 г. паўстаў Беларускі народны фронт, які паставіў сваёй мэтай дэмакратызацыю грамадства і нацыянальнае адраджэнне. У 1990 г. быў прыняты Закон аб мовах, згодна якому беларуская мова станавілася адзінай дзяржаўнай мовай. Пасля абвяшчэння Рэспублікі Беларусь была прынята нацыянальная сімволіка — герб «Пагоня» і белчырвонабелы сцяг. Пачалася чацвёртая хваля нацыянальнага адраджэння, якая доўжылася з 1988 па 1996 г. — год рэферэндуму, пасля якогй пачаўся наступ на ўсё беларускае і, у першую чаргу,
■Другі Уссбсларускі Кангрэс. Матэрыялы. Мюнхен. 1954.
116
на родную мову. Усё ж за тэты кароткі нрамежак часу было зроблена вельмі шмат. Адкрываліся беларускія класы і школы, няўхільна беларусізавалася вышэйшая школа, упершыню адкрыта друкаваліся творы нацыяналдэмакратаў часоў культу асобы, тых, хто доўгі час насіў ярлык «ворага народа».
У 1991 1. — । одзе абвяшчэння суверэнітэту шэрагам постсавецкіх рэспублік, Беларусь была, відавочна, адзінай з іх, якая не была гатова да дзяржаўнай незалежнасці. Калі ў жыхароў Прыбалтыкі ідэя сваёй дзяржавы жыла на ўзроўні самага занядбалага абывацеля, то для беларусаў яна была незразумелай і асацыіравалася хутчэй з даўнімі, але не забытымі гулагаўскімі лагерамі.
Зыходзячы з прыведзенай вышэй канцэпцыі ўтварэння нацыідзяржавы, кожная нацыя павінна заваяваць свой суверэнітэт, перад гэтым прайсці шлях аўтаноміі і вельмі захацець незалежнасці. Так было ва ўсіх рэспубліках былога СССР, акрамя Беларусі. Працэс утварэння нацыйдзяржаў, які пачаўся для большасці народаў, як мы вышэй адзначалі, яшчэ ў XIX ст., дасягнуў кульмінацыі ў канцы XX ст. Ідэалогія нацыяналізму запанавала паўсюдна. Але ў Беларусі гэтая ідэалогія не стала масавай.
Напачатку, у 1988 г., ідэі дэмакратыі і нацыянальнага адраджэння крочылі побач. Недахоп таго і другога ў грамадстве, шматгадовая адсутнасць свабоды слова і друку, ганебны стан беларускай мовы і нацыянальнай культуры нечакана, пасля 30 кастрычніка 1988 г. — часу правядзення знакамітых «Дзядоў» — скончыліся ўзнікненнем шырокага руху за дэмакратыю: Беларускага народнага фронту (БНФ). БНФ з самага пачатку аказаўся на вяршыні палітычных нрацэсаў у Беларусі і задаваў пэўны тон у яе дзяржаўнай палітыцы, карыстаючыся ў вялікай ступені разгубленасцю камуністаў і працэсам распаду СССР. Аднак, з 1995 г., пацярпеўшы паразу на выбарах у Вярхоўны Савет, роля і аўтарытэт БНФ у грамадстве пачалі імкліва падаць.
3 1996 г. пачаўся новы перыяд у нацыянальнай палітыцы на Беларусі. Былі знішчаны галоўныя набыткі маладой Рэспублікі Беларусь: белчырвонабелы сцяг і герб «Пагоня». Было ўведзена двухмоўе —дзяржаўнасць рускай і беларускай моў, што фактычна азначала выцясненне беларускай мовы рускай. Наступіўшая пасля ўвядзення двухмоўя русіфікацыя дасягнула на Беларусі небывалых маштабаў і як нідзе на прасторы былога СССР, дала рэальныя вынікі. Усе набыткі чацвёртай хвалі нацыянальнага адраджэння былі растаптаныя і ў культурнанацыянальным адраджэнні Беларусь была адкінута на дзесяць год назад, прычым працэс вынішчэння ўсяго нацыянальнага імкліва працягваецца.
Курс знешняй і ўнутранай палітыкі Беларусі вызначаюць дзве процілеглыя пазіцыі: дзяржаўная і апазіцыйная. Афіцыйная дзяржаўная пазіцыя накіравана на аб’яднанне з Расіяй і ліквідацыю дзяржаўнасці Беларусі. Да палітычных партый і грамадскіх арганізацый, якія падтрымліваюць такі курс, адносяцца арганізацыі пракамуністычнай і прарасійскай арыентацыі.
117
Гэта Камуністычная партия Беларусі, Сацыялдэмакратычная партия народнай згоды,