• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нацыянальныя пытанні: Матэрыялы III Міжнар. кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый»

    Нацыянальныя пытанні: Матэрыялы III Міжнар. кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый»


    Выдавец: Беларускі кнігазбор
    Памер: 224с.
    Мінск 2001
    75.34 МБ
    ыніца»), «Сялянская Ніва», «Хрысьціянская Думка», «Шлях Моладзі», «Калоссе». Выдавалася немалая колькасьць кніг і брашураў — за 192139 гг. выйшда 466 назваў. Тыражы не былі таксама малымі, у сярэднім 1 000 экзэмпляраў. У Вільні знаходзіліся 3 беларускія кнігарні. Можна было таксама купіць беларускія выданьні ў польскіх местачковых кнігарнях і ў беларускіх арганізацыях. Найбольшай папулярнасьцю карысталіся творы Ф. Багушэвіча, Я. Коласа і Я. Купалы.
    Важнай беларускай інстытуцыяй быў музей імя Івана Луцкевіча, якім кіраваў Антон Луцкевіч. Шматлікія экспанаты, сабраныя яшчэ да вайны 1. Луцкевічам, адлюстроўвалі багацьце беларускай гісторыі. Там жа захоўваліся нрацы сучасных беларускіх мастакоў. Іх было няшмат, але творчасьць гэтых мастакоў вызначалася нацыянальным беларускім характарам. Сярод іх — Язэп Драздовіч, Пётр Сергіевіч, Язэп Горыд.
    Уплыў на беларускую нацыянальную сьведамасьць мелі арганізаваныя сьвяткаваньні і акадэміі. Беларускае асяродзьдзе у Вільні сьвяткавала ўгодкі Беларускай Народнай Рэспублікі. Было гэта найбольшае беларускае сьвята, спалучанае з набажэнствамі ў касьцёле і царкве, урачыстай акадэміяй з дакладам, мастацкай часткай і вячэрай. Угодкі БНР нельга было сьвяткаваць у Менску, хаця і там, асабліва сярод інтэлігенцыі, жыла ідэя БНР. Нагодай для сьвяткаваньня былі таксама 10я ўгодкі сьмерці М. Багдановіча, Казіміра Сваяка. Дзеля гістарычнай памяці па памерлых у Вільні дзеячах ставіліся помнікі з беларускамоўнымі надпісамі: па Ядвігіну Ш., Казіміру Сваяку, Альбіну Стэповічу.
    Беларуская культура ў міжваеннай Польшчы была пакінута сама сабе. Ад людзкога сьведама беларускага патэнцыялу залежала яе развіцьцё. У інтарэсы польскай дзяржавы не ўваходзіла ствараньне ўмоваў для развіцьця беларускай культуры, бо ў ёй бачылася небяспека беларускага сэпаратызму. Таму шмат беларускай інтэлігенцыі выехала ў БССР з надзеяй служэньня беларускай культуры: пісьменьнік і гісторык літаратуры М. Гарэцкі, географ Аркадзь Смоліч, драматург Францішак Аляхновіч, беларускія паслы: Б. Тарашкевіч, Ш. РакМіхайлоўскі, Ігнат Дварчанін. Адмоўна гэта ацэньвалася інтэлігенцыяй, якая часткай засталася ў Польшчы і была ўражана, дарэчы, паўсюднай беларусізацыяй у БССР. Нязначная колькасьць беларускай інтэлігенцыі, што апынулася ў межах польскай дзяржавы, перастала быць актыўнай у беларускім руху. Напрыклад, Язэп Фарботка, Уладзімір Самойла.
    3	другога боку, культурная дзейнасьць беларусаў часта называлася польскімі ўладамі камуністычнай і гэта быў аргумент на карысьць яе абмежаваньня, а ў лепшым выпадку — поўнага ігнараваньня. А беларускамоўнаму насельніцтву «крэсув всходніх» больш блізкая была свая народная песьня ці газэта ў роднай мове, чым польская культура і школа, хаця ў ёй яна бачыла магчымасьць свайго жыцьцёвага авансу. Часам сустрэчы з беларускім словам хапала, каб стаць сьведамым беларусам: «Спаткаўшыся
    102
    зь беларускай літаратурай, пазнаю, што я сын Беларускага Народу з слаўнай мінуўшчынай, які крыўдзіць імперыялістычная Масква з Варшаваю. У мае шаснаццаць год даю сабе слова, што пакуль буду жыць і магчы, буду абараняць свой слаўны гісторыяй, здольны і мірны народ ад усіх крыўдзіцеляў. Заснаваўшы КВМ (Кола Вясковай Моладзі), выбіраюць мяне старшынём гэтай арганізацыі. [...] У барацьбе «Кола Вясковай Моладзі» пашырае сярод вясковага насельніцтва сьведамасьць аб Беларусі праз адыгрываньне беларускіх п’есак ды выступы беларускага мяшанага хору зь беларускімі песьнямі й дапамагае бараніцца ад палянізацыі беларусаў. [...] За пашырэньне беларускай сьведамасьці паміж насельніцтва мае сябры перасьцярагалі мяне, што паліцыя арыштуе, прышые лату камуніста і пашле ў канцлагер «Бяроза Картуская»15.
    15	Зуй М. Мая аўтабіяграфія // Ёрш С. Вяртаньнс БНП. Мн.; Слонім, 1998. С. 7172.
    Эдуард Мазько (Гродна, Беларусь)
    СЛАВЯНСКАЯ ПРАБЛЕМАТЫКА НА СТАРОНКАХ ДРУКУ БЕЛАРУСКАЙ ХРЫСЦІЯНСКАЙ ДЭМАКРАТЫІ
    (2030я гг. XX ст.)
    Адной з важнейшых праблем беларускай сітуацыі першай паловы XX ст. з’яўлялася ўзмацненнне нацыянальнай і культурнай ідэнтыфікацыі беларусаў. На яго паспяховае вырашэнне была звернута ўвага амаль усіх тагачасных беларускіх палітычных партый, грамадскіх і культурнаасветных арганізацый. Вядучае месца сярод іх належала Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі (з 1936 г. — Беларускае Народнае Аб’яднанне) — палітычнай партыі, якая дзейнічала ў 191739 гг. пераважна на абшары Заходняй Беларусі. Партыя гэтая ва ўсе часы сваёй дзейнасці дэкларавала прыхільнасць да «здаровага» нацыяналізму: «Прадусім БХД ня ёсьць арганізацыяй нацыяналістаў, а толькі нацыянальнай і дэмакратычнай. Наш нацыяналізм — гэта здаровая праява беларускага нацыянальнага жыцьця бяз цені заборчасьці» 1. Пры такой каштоўнаснай арыентацыі хадэцыі яна павінна была б разглядацца намі як арганізацыя этнацэнтрычная, скіраваная выключна на свой этнас.
    Аднак БХД здолела ў сваёй ідэалогіі і дзейнасці пазбегнуць такой звужанасці. З’яўляючыся пераважна заклапочанай пытаннямі выжывання і
    1 Biclaruskaja Krynica. 1928. 20 lut.
    103
    адраджэння беларускага народа, партыя разам з тым арыентавалася І на вонкавы свет. Не аношняе месца тут належала славянскай праблематыцы. Разам з тым нельга сцвярджаць, што славянскае пытанне з’яўлялася дамінуючым у ідэалогіі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі. Яно было ўсяіо неад’емнай часткай «знешняй» палітыкі партыі, адной са спробаў пошуку месца Беларусі і беларусаў у свеце. Прасачыць значэнне і спецыфіку славянскага фактару ў ідэалогіі і дзейнасці хадэцыі дазваляе яе прэса.
    Друк БХД быў прадстаўлены газетамі «Крыніца» (з верасня 1925 г. — «Беларуская Крыніца») (191737гг.), «Wiadomosci Biatoruskie» (193639 гг.), часопісамі «Хрысціянская Думка» (192739 гг.), «Шлях Моладзі» (192939 гг.), «Самапомач» (193039 гг.) і «Калосьсе» (193539 гг.), аднаднёўкамі «Беларуская Доля» (сакавік 1937 г.) і «3 беларускага палетку» (май 1937 г.). Вядучае месца ў гэтым шэрагу выданняў займала газета «Крыніца» («Беларуская Крыніца»), якая прайшла разам з партыяй складаны шлях станаўлення, росквіту і разгрому хрысціянскадэмакратычнай плыні агульнабеларускага нацыянальнавызвольнага руху. Калі часопісы эпізадычна звярталіся да славянскай праблематыкі, дык на старонках газеты яна была прадстаўлена пастаянна.
    Што паслужыла прычынай такой увагі друку БХД да славянскага пытання? На маю думку, такіх прычын тры і ўсе яны арганічна звязаны з уласнабеларускай праблематыкай.
    Першая прычына палягае ў саміх задачах беларускага вызвольнага руху пачатку XX стагоддзя, канцэптуальнымі сімваламізнакамі якога сталі паняцці «адраджэнне», «аднаўленне», «абуджэнне», «выхад са спрадвечнага мораку», «з архаікі да крытычнай культуры» 2. Па сутнасці гэта азначала пэўнае сацыяльнае пераўтварэнне, эвалюцыю, якая для Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі заключалася ў спадзяванні на «непазбежны рост свядомасці супольнасці, што абудзіць яе членаў ад доўгага сну і адродзіць нацыю. Пераход ад бяздомнасці да нацыянальнай дзяржаўнасці — гэта працэс самаадкрыцця і самарэалізацыі» 3. Разам зтым, гэтыя спадзяванні на самаадкрыццё і самарэалізацыю беларускай нацыі вымагалі пэўнага гістарычнага абгрунтавання, прыкладу, які б мог засведчыць магчымасць выхаду «са сну да творчага жыцця». Такі нрыклад шукаўся хадэцыяй у асяроддзі славянскіх народаў, лёс якіх быў бы надобны, альбо хаця б меў нейкія паралелі з лёсам беларусаў.
    Класічным узорам нацыянальнага самаадкрыцця і самарэалізацыі для хадэкаў, як і для прадстаўнікоў іншых беларускіх палітычных партый і
    2 Гл. напрыклад: Абдзіраловіч I. Адвсчным шляхам: Дасьлсдзіны беларускага сьвстагляду. Вільня, 1921; Суліма. «Гэтым псраможаш!..»: Нарыс крытычнага аптымізму // Заходняя Беларусь. Зборнік грамадзкай мысьлі. навукі, літаратуры, мастацтва Заходняй Беларусь Вільня. 1924. С. 7 90; Станксвіч А. Хрысьціянства і бсларускі народ (спроба сінтэзы). Вільня, 1940.
    ’ Сміт Э. Нацыяналізм у двадцатым стагоддзі. Мн„ 1995. С. 129.
    104
    арганізацый, быў чэшскі народ. Ператварэнне яго з амаль цалкам германізаванай этнаграфічнай масы, згодна беларускай трактоўцы, у цалкам самастойную дзяржаўную нацыю, адназначна трактавалася як карысны воныт, які неабходна пераняць беларусам. Тут, на старонках «Беларускай Крыніцы» можна было пастаянна сустрэць чэшскую тэматыку, інфармацыю пра жыццё і падзеі ў Чэхаславакіі4. Увогуле, як паказвае аналіз прэсы, хадэцыя вельмі часта ідэалізавала палітычнае, сацыяльнаэканамічнае становішча ў гэтай краіне, тое, як там вырашалася праблема нацыянальных меншасцяў 5.
    Неабходна звярнуць увагу і на тую акалічнасць, што асвятляючы падзеі нацыянальнага і рэлігійнага жыцця ў Чэхаславакіі, Балгарыі, Югаславіі, друк БХД у асноўным звяртаўся да іх пазітыўных момантаў, якія б маглі служыць прыкладам для беларусаў. Так, напрыклад, паведамляючы аб прызначэнні біскупам Балгарыі святара Кірыла Куртэф які па нацыянальнасці быў балгарынам, «Беларуская Крыніца» пісала, што і беларусы змогуць дамагчыся ад Рыма беларускіх біскупаў, калі за прыкладам сваіх паўднёваславянскіх братоў будуць пастаянна на гэтым настойваць 6.
    Акрамя чыста палітычных і нацыянальных момантаў з жыцця славянскіх народаў, на старонках друку БХД можна сустрэць паведамленні і аб іх кулыурных дасягненнях. Гэтая інфармацыя таксама служыла і для прапагандысцкіх мэтаў. Поруч з асвятленнем культуры чэхаў, славакаў, балгараў, сербаў, славенцаў газета апавядала і пра здабыткі прыгнечаных славянскіх народаў. Так, у № 41 «Беларускай Крыніцы» за 1927 г. быў змешчаны вялікі артыкул пра літаратуру лужыцкіх сербаў 7.
    Другой прычынай, якая надавала актуальнасць славянскай праблематыцы ў друку БХД, быў папулярны ў тагачасным айчынным культуразнаўстве тэзіс аб памежным стане беларускай культуры. Беларуская хадэцыя таксама яго прытрымлівалася. Згодна хадэкам, Беларусь павінна выкарыстаць такое становішча: «Беларусы мусяць рабіць якбы едноту усходняе (расейскае) і заходняе (польскае) культуры, праваслаўнае і каталіцкае веры. Г эта сынтэза якбы была за лепшых часоў Беларусі — сынтэза культур у мове Скарыны і літоўскага Статуту, сынтэза вер у Уніі» 8. Тэты сінтэз культур з’яўляецца гістарычным пакліканнем беларускага народа, яго прызначэннем. Дзякуючы спалучэнню і замірэнню розных галінаў славянскіх культур, беларусы знойдуць сваё арганічнае месца ў свеце. Але каб паспяхова
    4 Гл.: Krynica. 1925. 19 lip.; Biclaruskaja Krynica. 1927. 15 lip.; Bictaruskaja Krynica. 1928. 23 wicras.; Biclaruskaja Krynica. 1934. 21 studz.; Biclaruskaja Krynica. 1936. I listap. i гэтак далей.
    ' Biclaruskaja Krynica. 1926. 31 sak.
    'Тамсама. 1926. 24 snicz.
    7 Тамсама. 1927. 12 кастр.
    * Krynica. 1917. 3 snicz.
    105
    тварыць гэты сін