Нацыянальныя пытанні: Матэрыялы III Міжнар. кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый»
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 224с.
Мінск 2001
ацай у БССР кіраваў Народны камісарыят асьветы — тадышняе міністэрства асьветы. Ужо ў 1926/27 навучальным годзе ў БССР былі 4 вышэйшыя навучальныя ўстановы з 4 699 студэнтамі. 4 рабфак!, 30 тэхнікумаў з 4 846 вучнямі, 30 прафесійных школаў з 3 228 вучнямі, 15 школаўфабзавучаў з 1 073 вучнямі4 Асаблівае значэньне для развіцьця культуры на Беларусі мелі Беларускі дзяржаўны унівэрсытэт, Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія ў Горках і Вэтэрынарны інстытуту Віцебску. Быў заснаваны Беларускі дзяржаўны музей, з архівам, бібліятэкай і аддзеламі ў Віцебску, Магілёве і Гомелі. Асаблівыя заслугі для беларускай культуры меў музей у часы дырэктарства у ім Вацлава Ластоўскага (пасьля 1926 г.). Існаваў Беларускі дзяржаўны тэатр у Менску, 11 Беларускі дзяржаўны тэатр у Віцебску, Вандроўны тэатр Уладыслава Галубка і тэатры ў раённых цэнтрах. Іх рэпэртуар складалі сучасныя беларускія п’есы і замежная класіка. Тэатр выхоўваў у гледача навагу да беларускага слова і сваёй гісторыі такімі п’есамі, як «Кастусь Каліноўскі», «Тутэйшыя», «На Купальле», а дзякуючы замежнай класіцы (п’есы Мальера, Шоу, Шэкспіра, Эўрыпіда) знаёміў беларускіх гледачоў з універсальнымі вартасьцямі і падымаўся на сусьветны ўзровень 10
Уздымам беларускай культуры былі захопленыя ўдзельнікі Беларускай моўнай канферэнцыі, якая адбылася ў 1926 г. у Менску. Прафесар Няедлы з Чэхаславаччыны пісаў, што «будучае развіцьцё беларускага тэатру паслужыць славе ня толькі беларускага, але і ўсяго сусьветнага мастацтва»11 Развіцьцю тэатру спрыяў росквіт беларускай літаратуры, у якой сваімі творамі вылучаліся: Уладзімер Дубоўка, Язэп Пушча, Адам Бабарэка, Кузьма Чорны, Кандрат Крапіва. Васіль Шашалевіч. Уладзімер Жылка, Андрэй Мрый. Разгарнулася шырокая выдавецкая дзейнасьць на беларускай мове. Развівалася беларускае мастацтва і музыка. У гісторыю беларускага мастацтва ўвайшлі мастакі XIX і пачатку XX ст.: Іван Хруцкі, Дамэль, Вітольд
" Нацыянальнас пытаньнс / Пад рэд. Ш. А. Будзіна. Мн., 1932. С. 254.
4 Глыбінны Ул. Доля бсларускас культуры пад Савстамі. Мюнхэн. 1958. С. 23.
"' Seduro V. The Byelorussian Theater and Drama. New York. 1955.
" Белорусская культура. Минск, 1928. С. 71.
98
БялыніцкіБіруля, Гараўскі, Кастравіцкі і іншыя, якія працавалі на беларускіх землях. Знаёмства з мінулым мастацтвам дапамагло вызначыць новыя напрамкі ў беларускім мастацтве: рэалістычны (В. Волкаў, М. Дучыц), імпрэсіяністычны (Кудрэвіч), нэарэалістычны (Філіповіч, Ахрэмчык), дэкаратыўнае мастацтва (Марыкс, Ціханаў). Вялікім посыіехам карыстаўся мастацкі тэхнікум у Віцебску. Развіцьцё беларускай музыкі характарызавалася найперш сабіраньнем беларускага фальклёру і яго выкананьнем на канцэртах і ў музычных апрацоўках, а таксама выкарыстоўваньнем сусьветнай музычнай класікі. Для прикладу варта згадаць оперу «Фаўст», пастаўленую выхаванкамі музычнага тэхнікуму ў Менску ў 1929 г.
Развіцьцё беларускай культуры ў 1920я гг. у Савецкай Беларусі не мела ў сабе роўнага прэцэдэнту на беларускіх землях у Польшчы, ні ў БССР пазьнейшай пары 12. Развіцьцё беларускай кулыуры ў рэч'ышчы дзяржаўнай палітыкі беларусізацыі вельмі хутка прынесла рост нацыянальнай беларускай сьведамасьці. Таму з боку савецкай улады пачалося ганеньне на кадры беларускай культуры пад выглядам барацьбы з нацыяналдэмакратызмам, які пярэчыў асновам дыктатуры пралетарыяту ў выглядзе культуры пралетарскай па змесьце. Ідэалогія КПБ стала повадам абмежаваньня дзейнасьці беларускай інтэлігенцыі і яе арыштаў (пачынаючы з 1929 г.).
Магчымасьці нацыянальнакультурнага развіцьця беларусаў у міжваеннай Польшчы былі непараўнальна горшымі. Папершае, яны апынуліся не па сваёй волі ў польскай дзяржаве, дзе на т. зв. «крэсах всходніх» умацоўвалася польскасьць. Надзея на беларускую аўтаномію ў межах Польшчы прапала разам з далучэньнем вясной 1922 г. т. зв. «Сярэдняй Літвы» да Польшчы. Польскія ўлады праводзілі палітыку інкарпарацыі, мінімізуючы правы нацыянальных меншасьцяў, якіх у Польшчы было 36% сярод усяго насельніцтва. Беларусь! пражывалі кампактна ў віленскім, наваградзкім і беластоцкім ваяводзтвах. Цэнтрам беларускага руху была Вільня, дзе знаходзілася найбольшая колькасьць нацыянальна сьведамай беларускай інтэлігенцыі. Польскія ўлады не дазволілі, каб другім такім цэнтрам стала Гародня ці Наваградак, некалі сталічныя гарады ВКЛ. Яны не прызнавалі назвы «Заходняя Беларусь», якой карысталіся беларусы, што пражывалі на «крэсах всходніх». Традыцыю ВКЛ прыпісвалі польскай гісторыі. Хаця беларускае насельніцтва штодзённа карысталася беларускай мовай, мела ўсё ж нізкую нацыянальную сьведамасьць, што праяўлялася часта ў акрэсьліваньні сваёй нацыянальнасьці — «тутэйшыя» (у апазіцыі да наехаўшых з Польшчы ўраднікаў, асаднікаў, настаўнікаў). «Тутэйшыя», асабліва каталікі, сталі прадметам палянізацыі і распаўсюджваньня польскай нацыянальнай сьведамасьці на беларускамоўнае насельніцтва. Польскае нацыянальнае ўсьведамленьне адбывалася з дапамогай польскага школьніцтва, якое запанавала на беларускіх землях.
' Glogowska Н. Bialorus 1914 1929. Kultura pod prcsjq polityki. Bialystok. 1996.
99
Развіцьцё беларускай нацыянальнай сьведамасьці адбывалася саматужна, пад уплывам грамадзкіх сіл беларускай інтэлігенцыі, што апынулася ў польскай дзяржаве з надзеяй на рэалізацыю федэратыўнай канцэпцыі 10. Пілсудскага («Вольны з вольным, роўны з роўным»), Дэмакратычная сакавіцкая канстытуцыя 1921 г. стварала ілюзіі роўных правоў усіх грамадзян. Выбары ў парламент у 1922 г. паказалі, што беларуская нацыянальная сьведамасьць сярод грамадзян існуе, асабліва ў наваградзкім і віленскім ваяводзтвах. У парламент былі выбраны 12 беларускіх паслоў і 3 сэнатары 13 Буйны рост беларускай нацыянальнай сьведамасьці наступіў у сувязі з арганізацыяй Беларускай сялянскаработніцкай і'рамады. якая ў кароткім часе мела больш за 100 тыс. членаў. Палітычны працэс супраць беларускай партызаншчыны ў 1923 г. у Беластоку і працэс «Грамады» ў Вільні ў 1928 г. крыху насьцярожылі беларусаў да польскіх уладаў. Хаця актывісты беларускага руху трапілі ў турмы. не замерла беларуская культурная праца.
На жаль, у межах Польшчы не існавалі беларускія дзяржаўныя інстытуцыі. Школ беларускіх і двухмоўных дзяржаўных было вельмі мала ў параўнаньні з запатрабаваньнем на іх сярод грамадзян. Беларускія гімназіі, якія існавалі ў Наваградку, Клецку. Радашкавічах і Вільні былі прыватнымі, якія не мелі правоў дзяржаўных гімназіяў. Закончыўшы іх, нельга было паступаць у польскія вышэйшыя школы, трэба было здаваць польскія выпускныя экзамены. Адносіны асьветных уладаў да іх зводзіліся да зацьверджаньня настаўнікаў і праграмаў. Бачачы ў гэтых школах небяспеку развіцьця беларускай нацыянальнай сьведамасьці, улады іх паступова ліквідавалі (пачынаючы з Клецкай). У 1930ыя гг. існавала ўжо толькі Віленская беларуская гімназія, якая як філія польскай гімназіі імя ІО. Славацкага набыла дзяржаўныя правы. Гэтыя школы сапраўды былі кузьняй беларускай інтэлігенцыі.
На значэньне беларускіх гімназіяў звярталі ўвагу іхнія вучні ў сваіх успамінах: «Значэньнье іх вялікае ня толькі ў пашырэньні асьветы ў роднай мове. Яны сыгралі агромную ролю ў справе прабуджэньня й нацыянальнага ўсьведамленьня шырокіх беларускіх масаў. Выпускнікі гэтых бязпраўных, прыватных гімназіяў ня мелі права паступаць у вышэйшыя навучальныя ўстановы Польшчы. 1 калі каму не ўдавалася выехаць за мяжу, у Чэхаславаччыну ці ў Савецкі Саюз, той змушаны быў вяртацца ў родную вёску на бацькоўскую гаспадарку, а гарадзкія — да фізычнай працы ў горадзе. [...] Вучнёўская моладзь праз усе гады навукі ў гімназіях была кальпартэрам беларускага друкаванага слова: кніжок, газэтаў. Кожны з навучэнцаў, выяжджаючы на канікулы ў родную вёску, вёз літаратуру ў роднай мове й распаўсюджваў яе сярод сялянства, асабліва сярод моладзі. Ня будзе самахвальствам, калі скажу, што будучы яшчэ вучнем Віленскай гімназіі,
11 Glogowska Н Bialorusini w parlamcntach II Rzcczypospolitcj // Przcmiany spolccznc,
narodowosciowc i polonijnc / Pod red. A. Chodubskicgo. Torun, 1994.
100
я даволі шырака разгарнуў. як у нас казалі, беларускую работу ў сваім вясковым асяродзьдзі» 14
У гімназіях навучалі вядомыя беларускія інтэлігенты, якія не мелі іншых магчымасьцяў працы для беларускай культуры, бо не існавалі іншыя беларускія інстытуцыі, якія маглі б даць працу беларускай інтэлігенцыі. Ёй заставалася работа ў польскіх установах, дзе не надта ахвотна прынімалі на нрацу сьведамых беларусаў. Таму і вучылі там: Браніслаў Тарашкевіч, інжынер Антон НэкандаТрэпка, пісьменнік Максім Гарэцкі, Аркадзь Смоліч. Былі яны таксама аўтарамі падручнікаў: «Беларускай граматыкі», «Фізыкі», «Гісторыі беларускай літаратуры», «Хрэстаматыі беларускай літаратуры», «Геаграфіі Беларусі». Гісторыі навучалі па падручніку Усевалада Ігнатоўскага «Кароткі нарыс гісторыі Беларусі».
Выхаваныя ў беларускай патрыятычнай атмасферы вучні ў большасьці заставаліся сьведамымі беларусамі на ўсё жыцьцё. Падчас вучобы ў вышэйшых школах яны ўдзельнічалі ў Саюзе беларускіх студэнтаў. Сярод навучэнцаў нарадзілася нямала літаратараў: Натальля Арсеньнева, Хведар Ільляшэвіч, Францішак Грышкевіч, Алесь Салагуб, Максім Танк, Міхась Машара, Ніна Тарас. У беларускую літаратуру міжваеннай Польшчы таксама ўвайшлі: Вінцук Адважны, Уладыслаў Казлоўшчык, Леапольд Родзевіч, Казімір Сваяк, Улад Ініцкі, Станіслаў Грынкевіч, Янка Быліна, Францішак Аляхновіч, Станіслаў Станкевіч. Напісаныя імі творы, асабліва вершы і п’есы, часта патрыятычнага зместу, выкарыстоўваліся на розных беларускіх мерапрыемствах. Некаторыя вершы сталі гімнамі: «А хто там ідзе?», «Не пагаснуць зоркі ў небе», «Пагоня», «Дзе чутны мовы нашай гукі». Вялікую ролю ў пашырэньні беларускай нацыянальнай сьведамасьці адыграла музычная культура. Запісваньнем беларускіх народных песень, арганізаваньнем беларускіх хораў, выдаваньнем сьпеўнікаў (выйшла 12 сьпеўнікаў) займаліся на прафесіянальным узроўні Антон Грыневіч, Альбін Стэповіч і Рыгор Шырма. Дзякуючы ім папулярнасьць сярод беларусаў здабылі хоры ВБГ, БСС, БІГіК і касьцёльны хор.
Развіцьцём беларускай нацыянальнай сьведамасьці займаліся таксама грамадзкія арганізацыі — ТБШ, БІГіК, якія сабіралі подпісы на адкрыцьцё беларускіх школаў, ладзілі лекцыі па беларускай гісторыі, літаратуры і інш., утрымоўвалі нешматлікія школы і арганізоўвалі бібліятэкі. Гурткі гэтых арганізацыяў, рассеяныя па ўсёй беларускай правінцыі, часта былі адзінымі культурным! «інстытуцыямі», таму іх дзейнасьць знаходзілася пад наглядам паліцыі. Пад выглядам недахопу адпаведных умоў забаранялася ставіць беларускія п’есы ці ладзіць сустрэчы з пасламі і беларускімі дзеячамі.
Значны ўплыў на развіццё беларускай нацыянальнай сьведамасьці мела друкаванае слова: газэты і кніжкі. Агляд беларускіх газэт і часопісаў сьведчыць пра вялікае зацікаўленьне імі ў правінцыі. Батата ў іх карэспандэнцыяў
14 Псцюксвіч М. У пошуках зачараваных скарбаў. Вільня. 1998. С. 70.
101
з розных месцаў. Найбольшае значэньне мелі «Крыніца» (ад 1926 г. «Беларуская Кр