Нацыянальныя пытанні: Матэрыялы III Міжнар. кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый»
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 224с.
Мінск 2001
ікавыя і рэлевантныя для разгляду дадзенага питания выказванні мы знаходзім і ў Э. Фрома. Ён зыходзіць у сваіх разважаннях з наяўнасці двух фундаментальных лагічных сістэм: логікі Арыстоцеля і парадаксальнай логікі. Калі паслядоўнае ўжыванне распрацаванай Арыстоцелем і ўспрынятай Заходнім грамадствам фар.мальнай логікі заканамерна вядзе да поспехаў у навуцы і да хуткага тэхналагічнага прагрэсу, дык логіка, што зыходзіць з праўдзівасці парадаксальных канструкцый мыслення, мае сваім наступствам талерантнае стаўленне да іншых6. Мажліва, згаданыя ідэі Фрома небясспрэчныя, але апошні момант падаецца мне слушным і цікавым, бо я мяркую. што логіка скептыцызму, узведзеная на падставе парадаксальнага, дыялектычнага прынцыпу, сапраўды ёсць логікай талерантнасці.
Заканамерна паўстае пытанне, якія фактары паспрыялі развіццю скептычнага мыслення ў беларусаў. Тут шмат што адыграла сваю ролю — і найперш трагічныя гістарычныя ўплывы, праз якія прайшоў наш народ: разбуральныя, пакутлівыя войны, страта незалежнасці, няўдачы ў спробах зноў здабыць яе. 3 іншага боку, да фармавання згаданай рысы ў светапоглядзе нашай нацыі, у нашай нацыянальнай культуры спрычынілася іхняе сялянскае паходжанне7. Бо, як даводзіць Гегель, філасофія скептыцызму ёсць сялянскай філасофіяй: сяляне ведаюць акалічныя рэчы ў іхняй мінучасці, канцовасці *.
I ў тэарэтычным, і ў практичным плане надзвычай важна ўсебакова даследаваць і адэкватна ацаніць элементы скептыцызму ў самасвядомасці беларусаў. На першы погляд яны здаюцца адно праявамі зняважанай, пагарджанай душы. Асабліва спрыяе такому ўяўленню супастаўленне нашага шмат у чым скептычнага самапачування з упэўненым і нават самаўпэўненым бачаннем сябе і свайго месца ў свеце, уласцівым суседняму народу, якога часта спрабавалі падаць нам у якасці старэйшага брата.
5 Гл.: Hegel g. w. f. Jcnacr Shriftcn. Berlin, 1972. S. 238336.
6 Fromm E. Gcsamtausgabc. Bd. 9. Sozialistishcr Humanismus und Humanistischc Ethik. Stuttgart, 1981. S. 483487.
7 Гл.: Кавалснка В. Вяртаннс нацыянальнай ідэі // Звязда. 1993. 26 лістап.
s Гл.: Hegel g. w. f. Vorlcsungcn uber die Gcschichtc dcr Philosophic. Stuttgart. 1928. Bd. 2. S. 558
110
Згадаем, да прыкладу, якімі бачаць сябе і свае народы наш і суседні наэт.
«Кожны край мае тых, што апяваюць, Чым ёсць для народа ўпадак і хвала, А беларусы нікога ж не маюць.
Няхай жа хоць будзе Янка Купала»4
— з болем у сэрцы ніша наш пясняр. А вось радкі паэта, які належыць суседняму народу:
«Сабе я помнік сам узвёў нерукатворны, Людская сцежка да яго не зарасце, Ён над стаўпом Александрыйскім непакорна, Як покліч неба, узляцеў».10
Калі наш пясняр імкнецца захінуць сабою, сваімі словамі «дурнога мужыка», захінуць ад пагарды і здзеку, дык у якасці галоўнай заданы другога паэта паўстае мастацкае асэнсаванне пэўных гістарычных здзяйсненняў ягонага народа:
«...У нябыт звалілі
Мы распрасцсрты панад царствамі кумір.
Сваёй крывёю аплацілі
Еўропы гонар, вольнасць мір».11
Трэба адзначыць, што скепсіс у ацэнцы сваіх дасягненняў, узроўню свайго развіцця і сапраўды можа пераўтварыцца ў пачуццё ўніжанасці, у самабічаванне, Але тое, як ён выяўляецца ў свядомых прадстаўнікоў беларускага народа, не ёсць самапрыніжэннем, але падставай да самаўдасканалення, для духоўнай працы, а таксама для паважлівых адносінаў да іншых народаў і культур. Такую ж функцыю — падштурхнуць да дзеяння, нясе ў сабе і мастацкае адлюстраванне скептычных момантаў у нашай ментальнасці, якое паўстае ў беларускіх класікаў у наўмысна завосіранай форме — каб нам начувалася няўтульна, каб карцела змагацца.
Іншая рэч — узровень масавай свядомасці, у пэўных сегментах якой скепсіс з лёгкасцю перарастае ў нігілістычнае альбо абыякавае стаўленне да свайго, уласнага, да таго, што заўсёды мусіць быць інтымна блізкім. Удачыненні да гэткага кшталту скептыцызму неабходна заняць самую прынцыповую пазіцыю. Мы павінны нястомна даводзіць нашаму народу, што абыякавасць ці нават нігілізм адносна такіх каштоўнасцей, як незалежнасць, мова, уласны гістарычны вопыт, ёсць здрадай уласнай існасці,
’ Купала Я. Я нс паэта // Поўны зб. тв. Т. I. С. 170.
"'Пушкін А. С. Выбр. тв. Мн.. 1999. С. 121.
11 Тамсама. С. 99.
111
здрадай памяці продкаў і што зусім не дыялог культур вынікае з гакога скепсісу, але чужы маналог.
Такім чынам, адметнасцю ўласцівага беларусам скептыцызму з’яўляецца ягоны самакрытычны характар. На першы погляд, гэта падаецца не лепшай зыходнай пазіцыяй у вялікім дыялогу культур, хаця і спрыяе талерантным адносінам да іншых. Але, насамрэч, прайшоўшы суровую школу крытычнага самааналізу, скеіпычнакрытычнай самаацэнкі, беларускі народ палкам падрыхтаваны да актыўнага ўдзелу ў згаданым дыялогу. А талерантнасць, прыхільнакрытычнае стаўленне да іншых робяць тэты ўдзел у вышэйшай ступені шляхетным. I не таму трэба, значыцца баяцца слоў: я сумняваюся, бо дзе сумнеў — там пачатак дзейнасці, чыну, духоўнай працы.
Я думаю, што ў ходзе гэтае працы свядомыя прадстаўнікі беларускага народа здолеюць захаваць здаровы скепсіс у сваім мысленні, што ў гэтым працэсе не сграціцца талерантнае стаўленне да іншых, зрабіўшыся, магчыма, больш крытычным, што скептыцызм беларуса будзе адмаўляцца ды адначасова сцвярджацца той працаю, каб яна была заўжды запатрабаванай і каб мы сапраўды ніколі не ўмёрлі.
Анатоль Астапенка (Мінск)
БЕЛАРУСКІ НАЦЫЯНАЛІЗМ
У КАНТЭКСЦЕ ЕЎРАПЕЙСКАЙ ЦЫВІЛІЗАЦЫІ
На фоне татальнага нацыянальнага нігілізму, які ўласцівы цяперашняй Беларусі, і нізкай нацыянальнай свядомасці беларусаў гаварыць пра беларускі нацыяналізм, на першы погляд, не выпадае. Аднак ён існуе і гэта становіцца зразумелым, калі дастаткова пільна ўнікнуць у самую сутнасць нацыяналізму.
Найбольш аптымальны погляд на нацыяналізм ляжыць у спалучэнні ідэй, выпрацаваных еўрапейскімі вучонымі, і падыходаў рускіх рэлігійных філосафаў, якія ўзводзілі хрысціянскую любоў у ранг палітычнага прынцыпу.
Мы вылучаем наступныя кампаненты нацыяналізму: любоў да свайго народа; любоў да свайго краю; гордасць за гісторыю свайго народа; навага і адчуванне адметнасці і непаўторнасці сваёй мовы; любоў да сваёй Айчыны ці патрыятызм; вера ў Божае прызначэнне свайго народа; боль за няўдачы свайго народа і радасць за яго поспехі.
Сярод еўранейскіх тыпаў нацыяналізму, якія ўласцівыя і беларускаму народу, вылучаюцца два: кулыурны і палітычны. Культурны нацыяналізм
112
імкнецца да захавання культурна» нацыянальнай спадчыны, «адказны» за стварэнне нацыянальнай літаратурнай мовы, абапіраецца на сваю гісторыю і традыцыі. Адна з галоўных задач такога нацыяналізму — абараніць нацыю ад асіміляцыі яе іншымі нацыямі. Апошняе вельмі актуальна для малых народаў, якія ирацяглы час жывуць разам з пануючай нацыяй у адной дзяржаве. Гэта тыпова, напрыклад, для шматлікіх народнасцей, што існавалі ў складзе СССР, у тым ліку і Беларусі. Палітычны нацыяналізм ставіць сваёй першаснай мэтай стварэнне незалежнай дзяржавы на падставе агульнанацыянальнага адзінства. Па часу свайго ўзнікнення палітычны нацыяналізм — гэта самая ранняя форма нацыяналізму. Першымі сапраўднымі нацыямідзяржавамі сталі Англія і Францыя, Германія і Італія, якія сфармаваліся ў XIX ст. праз аб’яднанне шматлікіх раздробленых княстваў, і сталі дзяржавамі дзякуючы менавіта палітычнаму нацыяналізму, а не культурнаму.
Культурны і палітычны нацыяналізм з’яўляюцца двума бакамі адной з’явы — нацыяналізму ў яго поўным аб’ёме. Яны адзіныя ў сваёй антыпатыі да бюракратычнай дзяржавы і іх ідэал — грамадзянскі дзяржаўны лад для адукаваных грамадзян, аб’яднаных агульнымі законамі, якія забяспечваюць правы грамадзян 1. К. Леонцьеў бачыў у палітычным нацыяналізме адваротны бок медаля — за імкненнем да еўрапейскага стандарту нацыідзяржавы хаваецца небяспека дэвальвацыі нацыянальнай самабытнасці. Тэты працэс звязаны з модным у сярэдззіне XIX ст. ліберальным накірункам развіцця грамадства. 1 сапраўды, лібералізм сцвярджае эгалітарнае грамадства і эгалітарны нацыяналізм, якому абыякава нацыянальная адметнасць народа.
У сувязі з еўрапейскім аб’яднаўчым працэсам К. Леонцьеў перасцярагаў і ад пагубнай ідэі панславізму, быў праціўнікам палітычнага панславізму: «Я нападаю на ідэалы ўсеславянскага аб’яднання, калі б гэта ні было і ў што б там ні стала: я лічу гэты апошні чыста палітычны ідэал (панславізму) для першага (для ідэала самабытнасці духоўнакультурнай) вельмі небяспечным ужо па аднаму таму, што большасць адукаваных не рускіх славян надта звыклася з еўрапейскімі формамі свабоды і роўнасці» 2.
Шлях славянскага аб’яднання азначае для Беларусі нацыянальнакультурную пагібель, поўную асіміляцыю з пануючай нацыяй — рускай. Здзіўляе такое імкненне адрадзіць аджыўшую яшчэ ў мінулым стагоддзі ідэю славянскага аб’яднання. Гэта ж зусім нетое, што Еўрапейскі Саюз — аб’яднанне развітых нацыйдзяржаў на падставе раўнапраўя і незалежнасці. XX ст. вылучыла на пярэдні план асноўны працэс: фармаванне нацый — утварэнне незалежных дзяржаў і триумф ідэалогіі нацыяналізму. Пакуль
' The Dynamics of Cultural Nationalism. London. 1987, P 1219.
2 Леонтьев К. Письма к Владимиру Соловьёву. О национализме политическом и культурном //Леонтьев К. Избранное. М.. 1993. С. 351.
113
такі працэс не скончыўся, гаварыць аб нейкіх аб’яднаўчых дзеяннях проста рана. Магчыма. XXI ст. стане эпохай стварэння аб'яднанняў дзяржаў, якія блізкія па гістарычных шляхах, культуры і агульнасці эканамічных інтарэсаў. Але ўсё тэта будзе толькі пасля завяршэння нацыянальнага фарміравання. I не абавязкова ствараць аб’яднанне на «племянной» прыкмеце, напрыклад, саюз усходніх славян. Можа быць больш выгадным, скажам, саюз Беларусі не толькі з Расіяй, а з Літвой (як гэта было ў ВКЛ) ці Польшчай.
Праславутая беларуская талерантнасць на практыцы азначае толькі тое, што на Беларусі аднолькава добра пачуваюць і каўказцы, і таджыкі, і афганцы, і інш. У параўнанні з перадавымі краінамі Захаду, дзе ўсю некваліфікаваную працу выконваюць некарэнныя жыхары (часцей за ўсё выхадцы з Афрыкі, Блізкага Усходу), на Беларусі атрымліваецца ўсё наадварот: тыя ж самыя прышлыя негры пачуваюць сябе панамі. Вось гэта і завецца талерантнасцю? Не, гэт