Нацыянальныя пытанні: Матэрыялы III Міжнар. кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый»
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 224с.
Мінск 2001
аюць тэндэнцыю да нацыянальнадзяржаўнага самасьцверджаньня Беларусі й зьмены ў паглядах на рэлігію. Тандэм рэлігіі й нацыянальнасьці — атаесамляньне каталіцызму з польскасьцю ды праваслаўя з расейскасьцю — пачынае, хоць і памалу, распадацца. Рэлігія ў Беларусі набывае паступова функцыю фарматара нацыянальнай сьведамасьці. Пра гэта сьведчаць беларускамоўныя багаслужбы й выданьні як праваслаўныя, гэтак і каталіцкія ды вуніяцкія, а таксама паступовая папулярызацыя ідэі аўтакефаліі Беларускае праваслаўнае царквы.
Новая зьява другое палавіны стагодзьдзя — беларуская палітычная эміграцыя, якая сталася фактарам культурных і палітычных працэсаў на
12 «Белоруссия и Россия: обіцсства и государства». Редакторсоставитель Д. Е. Фурман (Москва: изд. «Права человека», 1998), с. 289.
" «Звязда», 6 краеавіка 1993.
125
Бацькаўшчыне. Мэмарандумы заходнім урадам ад беларускай дыяспары, візыты ў міністэрствы, пікеты ў заходніх сталіцах, удзел у міжнародных канфэрэнцыях, навуковыя публікацыі, лісты ў рэдакцыі газэтаў, радыёвяшчаньне на Беларусь зза мяжы, а таксама, хоць і невялікая, але маральна важная, фінансавая дапамога незалежным структурам у Беларусі усё гэта мела й мае ці малы ўплыў на рост незалежніцкіх настрояў на Бацькаўшчыне.
Такім чынам, падсумоўваючы, можна сказаць, што асноўнай тэндэнцыяй дваццатага стагодзьдзя быў рост атрыбутаў беларускай нацыі й нацыянальнай дзяржаўнасьці. Справа абароны нацыянальных інтарэсаў Беларусі стаіць сёньня на пярэднім пляне як унутры рэспублікі, гэтак і на міжнароднай арэне. Паглыбляецца ў грамадзтве разуменьне, што эканамічны дабрабыт і культурныя вартасьці могуць аптымальна разьвівацца толькі ў незалежнай дзяржаве з дэмакратычным ладам. Гэтыя два аб’екты — незалежнасьць Беларусі й дэмакратыя — застануцца асноўнымі мэтамі, да якіх будуць імкнуцца ўсё больш і больш прадстаўнікоў цяперашняга й далейшых пакаленьняў беларускіх палітыкаў і грамадзкакультурных дзеячоў.
ДЗЯРЖАЎНАСЦЬ, МІЖДЗЯРЖАЎНЫЯ АДНОСІНЫ
Галіна Дзербіна (Мінск)
СТАТУТЫ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА ЯК ПРАЯВА ПРАВАВОЙ КУЛЬТУРЫ РЭНЕСАНСУ
Эпоха Рэнесансу у культуры Еўропы вызначыла права як асноўны фактар, праз які бачылася развіццё грамадства. Права разглядалася як сінтэз фундаментальных ідэалаў, пакладзеных грамадствам у аснову сваёй практычнай дзейнасці.
Да асноўных фактараў, якія сфарміравалі юрыспрудэнцыю Рэнесансу, сучасныя даследчыкі адносяць наступныя працэсы ў гісторыі права: рэцэпцыя раманістычных нормаў і паняццяў; тэндэнцыя да кадыфікацыіі права на падставе рацыяналізацыі яго канцэпцыі; актыўнае ўздзеянне культуры Рэнесансу 1.
Права Вялікага Княства Літоўскага, адлюстраванае ў Статутах ВКЛ 1529, 1566 і 1588 гг., з’явілася найбольш выразнай праявай рэнесанснай юрыспрудэнцыі краінаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Выразны рэнесансны характар Статутаў даследчыкі лічаць адметнасцю развіцця права ВКЛ XVI ст. на фоне тагачасных помнікаў права суседніх краін 2. Гэты вывад мае канцэптуальны характар і дапаўняе традыцыйны падыход, у якім
' Bardach J. Statuty litcwskic a prawo rzymskic. Warszawa, 1999. S. 910, 2226; Uruszczak W. Europcjskic kodcksy doby Rcncsansu//Czasopismo PrawnoHistorycznc. 1988. T. XL. Z. 1. S. 65; Robinson О. F., Fergus T. D., Gordon W. M. European legal history. London; Dublin; Edinburgh, 1994. P. 166178; Давид R, ЖофрсСпинози К. Основные правовые системы современности. М„ 1998. С. 3637. 4043.
2 Бардах Ю. Литовские статуты памятники права периода Возрождения // Культурные связи народов Восточной Европы в XVI в. М., 1976. С. 71 93; Bardach J Statuty Litcwskic a prawo rzymskic. S. 114, 16, 22, 86, 9294; Macicjowski W. A. Historia prawodawstw slowianskich. Warszawa. 1856. T. I. S. 207.
127
падкрэслівалася «спазненне» і «незавершанасць» шматлікіх эканамічных, ідэалагічных і сапыяльных з’яў як характэрных рысаў эпохі на Беларусі '. Паспяховай эвалюцыі прававой сістэмы ВКЛ снрыялі дынамічнае развіццё культуры, эканомікі і палітычных адносін, дасягненне шляхтай уплывовай ролі ў кіраванні дзяржавай 4. Вядомы польскі даследчык Ю. Бардах звяртае ўвагу на важную задачу кансалідацыі зямель ВКЛ у XVI ст., якая иатрабавала адзінай нрававой сістэмы, а знешнім уплывовым фактарам разглядае персанальную унію ВКЛ і Польшчы, што вымагала прававога акрэслення ўласнай суверэннасці?. Непасрэдны ўплыў на высокі ўзровень заканадаўства, як уяўляецца, аказала адзіная канцэпцыя права, якой кіраваліся і паслядоўна ўдасканальвалі ў трох кадыфікацыях. і высокі навуковы ўзровень членаў статутавых камісій, якія надалі канцэпцыі права рэальныя формы і рысы рэнесанснага заканадаўства. Кожны Статут разглядаецца даследчыкамі пераважна як асобная кадыфікацыя, на якую істотны ўплыў мела рэцэпцыя рымскага права 6. Спецыяльнаму разгляду гэтага аспекта гісторыі права ВКЛ прысвечана работа ІО. Бардаха «Літоўскія Статуты і рымскае права» 7.
XVI ст. для ВКЛ было часам росквіту культуры і рэфармавання грамадства: ад эканамічнай рэформы да перабудовы палітыкаправавой сістэмы. Вядомыя мысляры, палітыкі і юрысты — Ф. Скарына, М. Літвін, А. Волан, С. Будны, В.Чырка, А. Ратондус, П. Раізій, Я. Даманеўскі, М. Валадковіч, П. Астравецкі, С. Габрыяловіч, А. Гаштольд, Я. Глябовіч, М. Радзівіл Чорны, М. Радзівіл Рыжы, А. Валовіч, К. Радзівіл Пярун, Л. Сапега і іншыя — працавалі ў розных накірунках на аўтарытэт права і развіццё правасвядомасці грамадства. Падмуркам, на якім атрымалі развіццё правы розных саслоўяў, сталі ідэі аб каштоўнасці чалавека як асобы і роўнасці ўсіх перад законам, вяршынства закону разглядалася як аснова цывілізаванага грамадства.
На падставе новай канцэпцыі ў Статутах узмацнілася юрыдычная абарона правоў асобы. Адпавядала эпосе гуманізму найперш скарачэнне крыніц нявольніцтва і фарміраванне ў праве інстытуту прэзумпцыі невінаватасці: у другім Статуце толькі для шляхты, а у трэцім Статуце для людзей усіх станаў. У Статут 1588 г. была ўведзена норма аб адказнасці шляхты
' Падокшын С. А. Філасофская думка эпохі Адраджэння ў Бсларусі. Мн., 1990. С. 45 61, 6268.
4 Бардах Ю. Литовские статуты — памятники права периода Возрождения // Культурные связи народов Восточной Европы в XVI в. М„ 1976. С. 71 93; Bardach J. Statuty Litcwskic а prawo rzymskie. S. 114, 16. 22, 86, 9294; Macicjowski W. A. Historia prawodawstw slowianskich. T I S. 207.
’ Bardach J. Statuty Litcwskic a prawo rzymskie. S. 22 23.
" Лаппо И. И. Литовский Статут 1588, Каунас. 1936. Т. 1. Ч 2; Пичста В. И. Белоруссия и Литва XV XVI вв. М., 1961.
' Bardach J. Statuty litcwskic a prawo rzymskie
128
за забойства простага чалавека, неабходнасць якой абгрунтоўвалі А. Волан, А. Ф. Маджэўскі і інш. у сваіх іірацах. Уніфікацыя нрава была накіравана на роўнасць усіх перад законам, але гэты прынцын толькі пачаў зацвярджацца ў праве і дзейнічаў выбарачна. Пераважна забяспечвалася роўнасць усіх у прыватным праве, дзе найбольш дэталёва распрацаваны інстытуцыі, якія датычацца абавязкавых, рэчавых і сямейнамаёмасных дачыненняў. Права адлюстроўвала падзел на саслоўі і пераважна іх няроўнасць перад законам, але ўраўнаванне правоў у межах аднаго саслоўя.
Прынцып «фармальнай» роўнасці быў пакладзены ў аснову ўраўнавання правоў паноў і шляхты і абмежавання ўлады манарха. Статут 1588 г. зацвердзіў пераход заканадаўчай улады да сейма, але рэарганізацыю сейма пасля Люблінскай уніі і стасункаў паміж ВКЛ і Польшчай закон непасрэдна не адлюстраваў. Заканадаўства зацвердзіла асновы палітычнай сістэмы дзяржавы і яе суверэнітэт.
Высокі для свайго часу ўзровень юрыдычнай тэхнікі адлюстраваўся ў яснай, дакладнай дзяржаўнай мове (старабеларускай) Статутаў, насычанай юрыдычнай тэрміналогіяй. У тэксце ўжыты юрыдычныя канструкцыі, агульныя для раманагерманскай прававой сістэмы, сфарміраваны прэзумпцыі і юрыдычныя фікцыі. Нормы права набылі больш абстрактны характар і структуру, склалася сістэма інстытутаў. Сеймамі была распрацавана працэдура прыняцця законаў і ўступлення іх у дзеянне, што садзейнічала павелічэнню ролі закона ў жыцці трамадства. Менавіта дасканалае рэгуляванне прыватных і публічных адносін з’явілася падставай для запазычання Статутаў суседнімі краінамі.
Навука права і юрыдычная адукацыя, ідэі гуманізму і Рэфармацыі мелі непасрэднае і апасродкаванае ўздзеянне на фарміраванне канцэпцыі права і распрацоўку Статутаў. Найбольш яскрава сувязь гэтых фактараў выяўлялася праз дзейнасць статутавых камісій і канкрэтных асоб. Вядомымі ўплывовымі асобамі, якія адыгралі значную ролю ў кадыфікацыі права, з’яўляліся навукоўцыюрысты А. Ратондус і П. Раізій. Непасрэднае дачыненне да заканадаўчай дзейнасці мела канцылярыя ВКЛ. Юрыспрудэнцыя ВКЛ XVI ст. была цесна звязана з імёнамі канцлераў і падканцлераў А. Гаштольда, М. Радзівіла Чорнага, А. Валовіча, М. Радзівіла Рыжага, К. Радзівіла Перуна, Л. Сапегі.
Імёны навукоўца Пятра Раізія (doctor utrius iuris, доктар і кананічнага і рымскага права) і канцлера Л. Сапегі аб’ядноўваюць Статуты 1566 і 1588 гг., якія зацвердзілі дзяржаўную незалежнасць ВКЛ. П. Раізій, іспанец па паходжанню, увайшоў у гісторыю нрава ВКЛ як прадстаўнік гуманістычнай школы права, якая ўзнікла у XVI ст. на фоне агульных тэндэнцый адраджэння антычнай культуры, уплыву ідэй гуманізму і рэфармацыйных вучэнняў. Канцэпцыя школы засноўвалася на натуральнаирававой дактрыне, тэорыі пагаднення і суверэнітэту і абгрунтоўвала неабходнасць дзяржаўнага заканадаўства, сістэматызацыі і кадыфікацыі мясцовага нрава.
129
Школа была створана пераважна юрыстамі Францыі, Германіі, Італіі, але яе ідэі дынамічна распаўсюджваліся ва ўсіх краінах раманагерманскай прававой сістэмы. Школа гуманістаў моцна паўплывала таксама на прававую сістэму ВКЛ, якая ў XVI ст. з'явілася выразным праяўленнем працэсаў развіцця адзінай раманагерманскай нрававой сістэмы.
П. Раізій аказаў значны ўплыў на прававую культуру ВКЛ праз выкладанне і кіраванне Святаянскай школай у Вільні. праз работу ў складзе асэсарскага суда *, напісанне юрыдычнага трактата на аснове судовай практыкі ВКЛ і праз непасрэдны ўдзел у распрацоўцы Статута 1566 г. П. Раізій. які пераехаў у Вільню ў 1552 г., непасрэдна даносіў да сваіх студэнтаў асноўныя ідэі гуманістычнай школы права як вучань яе знакамітага заснавальніка прафесара універсітэта ў Балоньі А Альцыятуса, студэнтамі якога былі і вядомыя ў Польшчы навукоўцы М. Кромер, М. Стрыйкоўскі і С. Мацееўскі.10 Сваёй выкладчыцкай, практычнай і навуковай дзейнасцю П. Раізій зрабіў важкі ўклад і аказаў значны ўплыў на прававую культуру ВКЛ і Польшчы.
3 асобай П. Раізія і развіццём школы пры касцёле св.Яна ў Вільні звязаны пачатак юрыдычнай адукацыі ў ВКЛ 11. Факт існавання і дзейнасці школы доўгі час выклікаў супярэчлівыя меркав