• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нацыянальныя пытанні: Матэрыялы III Міжнар. кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый»

    Нацыянальныя пытанні: Матэрыялы III Міжнар. кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый»


    Выдавец: Беларускі кнігазбор
    Памер: 224с.
    Мінск 2001
    75.34 МБ
    я на Віленшчыне і
    137
    Наваградчыне. Там бежанства мела абмежаваны характар, сяляне былі ў значна лепшай сітуацыі, чым жыхары былой Гарадзеншчыны і Берасцейшчыны. У Віленскім і Наваградскім ваяводствах тады існавалі прынамсі матэрыяльныя ўмовы для якойнебудзь грамадскай дзейнасці.
    Асаблівасцю беларускага гаспадарчага руху былотое, што яго ініцыятарамі былі найчасцей палітыкі. Дарэчы. сувязі з палітычнымі коламі ніколі не парываліся. Гаспадарчыя ўстановы ствараліся з мэтай іх «служэння» нацыянальнай справе. Мала ў гэтым гаспадарчым жыцці традыцыйнага лібералізму, у якім эканамічныя патрэбы ўласнікаў выклікалі палітычную ініцыятыву. Але тагачасныя палітычныя ўмовы нічым не нагадвалі ліберальных парадкаў. Таму і вялікая палітызаванасць беларускага не толькі гаспадарчага, але таксама культурнага, асветнага і нават рэлігійнага руху.
    Спрыяльны перыяд для беларускага кааператыўнага руху ў Польшчы — гэта час т. зв. «Сярэдняй Літвы» ў пачатку 1920х гг. Кіраўніком Дэпартамента забеспячэння харчамі ў структурах Правячай камісіі Сярэдняй Літвы быў Вацлаў Іваноўскі. Па яго ініцыятыве на Віленшчыне ўзнікла некалькі беларускіх кааператываў. Яны развіваліся, дзякуючы дзейнасці Іваноўскага, вельмі паспяхова. Аднак пасля далучэння Сярэдняй Літвы да Польшчы большасць беларускіх кааператываў на Віленшчыне абанкруцілася ў выніку канкурэнцыі з боку польскіх гаспадарчых устаноў, якія падтрымліваліся ўладамі. Адкрыта ліквідацыі беларускіх кааператываў дамагаліся віленскія дзеячы найбольш уплывовай польскай партыі Нацыянальнай дэмакратыі1. Вельмі выразна відаць, што лёс гэтых кааператываў вырашала не актыўнасць беларусаў, а палітычныя рэаліі. Узнікненне было вынікам палітычнай пазіцыі Вацлава Іваноўскага, а ліквідацыя — перамогай эндэцкай канцэпцыі польскай дзяржаўнасці.
    У канцы 1923 г. віленскія дзеячы Юры Сабалеўскі і Язэп Шнаркевіч спрабавалі стварыць сетку кааператываў на Наваградчыне. Праз год пасля гэтага адбыўся з’езд прадстаўнікоў наваградскіх кааператываў, які прыняў дэкларацыю пра апалітычнасць руху. Яны чакалі крэдытнай дапамогі ад дзяржаўных уладаў, аднак гэтага не здарылася. Таму створаныя ў 192325 гг. кааператывы ў выніку недахопу фінансавых сродкаў спынілі сваю дзейнасць.
    Адраджэнне гаспадарчага руху наступіла ў выніку актывізацыі дзейнасці Беларускай сялянскаработніцкай грамады. Кааператывы, якія ўзніклі па ініцыятыве гэтай партыі, атрымалі інвестыцыйны капітал для пачатку гаспадарчай дзейнасці. Паходжанне гэтага капіталу было не надта ясна акрэсленае, але без сумнення гэта былі палітычныя інвестыцыі2. Разам з ліквідацыяй Грамады былі ліквідаваныя ўладамі амаль усе ўстановы, утвораныя партыяй.
    1 Gomolka К. Biaiorusini w II Rzcczypospolitcj. Gdansk, 1992. S. 28.
    2 Archiwum Akt Nowych, zcspol Ministcrstwa Spraw Wcwnctrznych. Sygn. 839/2. Tcczka «Hromada a bialoruskic koopcratywy».
    138
    Большасць грамадоўскіх кааператываў мела гандлёвы і сельскагаспадарчы характар. 1х стваральнікамі былі палітычныя дзеячы. Лідэры Грамады планавалі, што ў будучыні яны пачнуць зарабляць грошы на выдавецкую або асветную дзейнасць, а пазней і на налітычную. Ва ўмовах дзмакратыі пта звычайны працэс. Цесныя сувязі кіраўніцтва Грамады з Камінтэрнам абумовілі непазбежны канфлікт гэтага руху з польскай дзяржавай.
    Па ініцыятыве звязаных з Грамадой дзеячаў у пачатку 1925 г. быў створаны Беларускі кааператыўны банк. У Глыбокім і Пінску ўзніклі яго філіялы. Капітал для заснавання банка афіцыйна быў выдзелены каператывамі і прыватнымі асобамі. Віленская польская прэса пісала, аднак, пра яго дафінансаванне савецкім бокам5. Развіццё кааператыўнага руху ў 1926 г. спрыяла павелічэнню банкаўскага капіталу да 4,5 тыс. долараў. Банк даваў крэдыт велічынёй да ста долараў на 16 спаганяемых працэнтаў. Пры невялікай інфляцыі банкаўскія аперацыі давалі немалы прыбытак. Роля Банка ў беларускім гаспадарчым, выдавецкім, культурнаасветным руху была нярэдка вельмі значнай. Без банкаўскіх крэдытаў шмат беларускіх ініцыятыў ніколі не маглі б рэалізавацца. Ліквідацыя Грамады прывяла да крызісу беларускага банка. Улады ліквідавалі глыбоцкі і пінскі аддзелы, абвінаваціўшы іх дырэктараў у парушэнні польскага банкаўскага заканадаўства. Пастаянныя рэвізіі, арышты членаў управы прывялі Банк да мяжы банкруцтва. У выніку маніпуляцый уладаў у кіруючыя структуры прымаліся людзі без банкаўскага дасведчання, дзейнасць якіх вяла да павелічэння фінансавых праблем. У канцы 1938 г. Беларускі кааператыўны банк спыніў сваю дзейнасць.
    Найбольш вядомай гаспадарчай беларускай установай у даваеннай Польшчы быў Беларускі інстытут гаспадаркі і культуры. Ён быў створаны ў маі 1926 г. дзеячамі партый хадэцкага накірунку — Беларускай хрысціянскай дэмакратыі і Беларускага сялянскага саюза. Інстытут планаваўся як альтэрнатыўная ўстанова для арганізацый, якія апынуліся пад кантролем Беларускай сялянскаработніцкай грамады (БСРГ). Падпарадкаванне дзеячамі БСРГ Таварыства беларускай школы прывяло да таго, што гэтая партыя стала манапалістам у беларускім культурным і асветным руху. Адначасова цесныя сувязі Грамады з камуністычным рухам стваралі пагрозу таго, што рэпрэсіі, накіраваныя супраць партыі, закрануць таксама падпарадкаваныя ёй культурныя ўстановы. БХД, ствараючы Інстытут, перш за ўсё прадбачвала яму ролю, падобную да той, якую на левым баку беларускага палітычнага жыцця выконвала ТБШ. Толькі пад ціскам Беларускага сялянскага саюза яго статутная дзейнасць пашырылася на справы гаспадарчыя4.
    Паводле Статуту, Інстытут павінен займацца падтрымкай сельскай гаспадаркі ва ўсіх яе адгалінаваннях, у т. л. пчалярстве, агародніцтве,
    ‘ Dzicnnik Wilcnski. 1925. 18 listop.; Kurier Wilctiski. Nr 22. 28 slycz.
    4 Stankiewicz .1. Biclaruski chryscijanski ruch. Wilnia, 1939. S. 206208.
    139
    перапрацоўцы сельскай сыравіны, пашырэннем тэхнічнай базы, падтрымкай вясковай прамысловасці, рамяства і народнага мастацтва. Стваральнікі Інстытута імкнуліся дасягнуць гэтай мэты, арганізуючы ўзорныя гаспадаркі, якія маглі б служыць прыкладам для сялян, выстаўкі сялянскай тэхнікі, склады тэхнічнага забеспячэння з мэтай пазычання сельскагаснадарчых прыладаў сялянам, мелірацыйных мерапрыемстваў, а таксама шырокую адукацыйную дзейнасць5. У рамках адукацыі сялян Інстытут выдаваў (ці хутчэй фінансаваў выданне) усялякую літаратуру, аднак большасць яе сваім зместам мела мала агульнага з гаспадарчымі праблемамі. Найчасцей такая літаратура прапагандавала ідэі дзеячаў БХД.
    Аддзелы Інстыгута да канца 1926 г. ўзніклі ў Вільні, Радашковічах і Наваградку. Праз год іх было ўжо звыш пяцідзесяці на тэрыторыі Віленскага і Наваградскага ваяводстваў. Пад апекай Інстытута дзейнічала 37 бібліятэк. Мабілізацыя грамадства на змаганне за беларускія школы або арганізацыя тэатральнага жыцця былі больш характэрныя для дзейнасці Інстытута, чым чыста гаспадарчая актыўнасць. Аднак акцыя наладжвання лекцый па справах ліквідацыі цераспалосіцы, меліярацыі была агітацыяй за прагрэс у сельскай гаспадарцы. Непасрэдная дзейнасць на карысць стварэння гаспадарчых кааператываў вялася шляхам арганізацыі курсаў для кіраўнікоў гэтых устаноў. Курсы ладзіліся таксама для эканамістаў, якія маглі б забяспечыць пажаданыя адносіны кааператываў з дзяржаўнай адміністрацыяй. Гэта даволі важна, таму што праз парушэнне заканадаўства адміністрацыя даволі часта спрычынялася да ліквідацыі беларускіх кааператываў. Курсы ладзіліся ў Вільні з вясны 1927 г. У іх удзельнічала каля 40 чалавек, у большасці з правінцыі. Таму часткова за кошт Інстытута для слухачоў бьші арганізаваны інтэрнат і кухня. Праўда, умовы жыцця ў інтэрнаце былі даволі цяжкія, але адпаведныя фінансавым магчымасцям слухачоў курсаў.
    Восенню 1927 г. сенатары Вячаслаў Багдановіч і Аляксандр Назарэўскі разам з пасламі Фабіянам Ярэмічам і ксяндзом Адамам Станкевічам пачал! падрыхтоўку да стварэння ў Вільні Беларускага прамысловасельскагаспадарчага кааператыўнага банка. Не змаглі, аднак, сабраць адпаведнага капіталу, каб ажыццявіць гэтую ініцыятыву. Ужо ў канцы 1920х гг. аказалася, што беларускае грамадства Віленшчны і Наваградчыны з’яўляецца надта бедным, каб разгарнуць там гандлёвую ці прадукцыйную дзейнасць, якая дала б прыбытак для вядзення кулыурнаасветнай дзейнасці. Кааператывы Інстытута нават ва ўмовах добрай гаспадарчай кан’юнктуры тых гадоў не давалі спадзяванага прыбытку. Складчыны сяброў арганізацыі, ці наваг ціхае фінансаванне некаторымі прыхільнымі да беларусаў касцёльнымі
    Moroz М Bialoruski Instytut Gospodarki і Kultury w polnocnowschodnich wojcwodztwach Drugicj Rzcczypospolitcj (19261937) /7 Bialoruskic Zcszyly Hislorycznc. 2000. Nr 14.
    6 Туронак Ю. Бсларускія марыяны ў Друі 7 Спадчына. 1991 № 5.
    140
    коламі" не давала такіх сродкаў, якія дазвалялі б атрымліваць інвестыцыі. Таму ў 1930х гг. дзейнасць Інстытута начала зводзіцца пераважна да адукацыйнай нрацы, сканцэнтраванай на замацаванні сведамасці насельніцтва. А гэта не магло не выклікаць рэакцыі улад, рэалізуючых палітыку асіміляцыі. 3 1933 г. пачалі ліквідавацца лакальныя аддзелы Інсгытута. Дзеячам, якія ўзначальвалі ліквідаваныя аддзелы, заўсёды ставіліся ў віну спробы парушэння бяспекі польскай дзяржавы. 22 студзеня рашэннем віленскага ваяводы Бацянскага Інстытут быў ліквідаваны.
    Канкурэнцыю для хрысціянскадэмакратычнага гаспадарчага руху спрабаваў стварыць Янка Станкевіч, віленскі дзеяч, якога як на левым, так і на правым баку называлі паланафілам. Разам з дзеячамі падобнай арыентацыі ён заклікаў да супрацоўніцтва Беларускі гаспадарчы саюз. Станкевіч разлічваў, што ўлады, якія адмоўна ставіліся да хадэцкіх кааператываў, падтрымаюць гаспадарчую дзейнасць лаялістаў. Праз год Саюз, апрача некалькіх кааператываў, паспрыяў пакліканню некалькіх прыватных школаў у Вільні і арганізаваў кнігарню. Спадзяваная датацыя з боку дзяржавы аднак не наступіла. Таму ў 1931 г. Беларускі гаспадарчы саюз спыніў дзейнасць7.
    У пачатку 1930х гг. у структуры кааператываў вельмі актыўна пачалі ўваходзіць дзеячы КГІЗБ. Гаспадарчыя арганізацыі былі тады яшчэ менш падкантрольныя палітычнай паліцыі, чым арганізацыі асветнага або культурнага характару. Улады, аднак, хутка зарыентаваліся, што гаспадарчая дзейнасць служыць камуністам толькі прыкрыццём для палітычнай працы. У канцы 1930х гг. беларускія кааператывы былі ліквідаваны па тых жа самых прычынах, як і ўсе грамадскія арганізацыі. Заўсёды іх дзеячоў абвінавачвалі ў парушэнні бяспекі дзяржавы. Кожная залатоўка, выдаткаваная, напрыклад, на падтрымку беларускага друку, магла служыць падставай абвінавачання ў антыдзяржаўнай дзейнасці. Прысутнасць камуністаў у кіраўніцтв