Нацыянальныя пытанні: Матэрыялы III Міжнар. кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый»
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 224с.
Мінск 2001
і Масквы ў прадчуванні, што задуманае ўдаецца. 17 лістапада С. Казюра паведаміў у НКЗС аб сваіх сустрэчах з гасцямі канферэнцыі: «Наогул знаходжанне ў Мінску ўсіх гэтых «беспощадных героев» — закардонных беларусаў —я пастараюся выкарыстаць як найпаўней» ".
Не засталіся абыякавымі да акадэмічнай канферэнцыі і варшаўскія інстанцыі. Аб гэтым сведчыць перапіска генконсульства Польшчы ў Мінску з польскім пасольствам у СССР і міністэрствам замежных спраў у Варшаве. Гэтыя крыніцы, у прыватнасці, дазваляюць праліць крыху святла на акалічнасці нявыезду на канферэнцыю дзеячаў беларускай культуры з Заходняй Беларусі. Даведаўшыся аб гэтым з беларускіх савецкіх газет, генконсул Т. Пяркоўскі Іблістапада паведаміў тэты факт варшаўскаму МЗС |2. Яно ж, у сваю чаргу, ацаніўшы яго «выдатнае прапагандысцкае значэнне», звярнулася за тлумачэннямі ў Міністэрсгва ўнутрэных спраў (МУС). Адтуль прыйшоў адказ, што ў віленскае ваяводскае ўпраўленне звярнуліся
7 НАРБ. Ф. 4. воп. 21, спр. 2546. арк. 5. 13; Голас Радзімы. 1994. 14 крас. С. 4.
“ Скарыніч: Літаратурнанавуковы гадавік. Вып. 3. М.; Мн.: Смалснск, 1997. С. 61.
“ Тамсама. С.57.
"' Знсшняя палітыка Бсларусі. Т. 2. С. 226.
" Скарыніч. Вып.З. С. 63.
17 Archiwum Akt Nowych w Warszawic (AAN). Wydzial Wschodni. Sygn. 6703 A, I. 48.
145
А. Луцкевіч, P. Астроўскі i I. Дварчанін з просьбамі аб выдачи ільготных пашпартоў для выезду ў Мінск на канферэнцыю. Паразумеўшыся з МУС, ваяводскае ўпраўленне адмовіла ім у выдачы такіх пашпартоў на той падставе, што ўсе трое, як выдатныя дзеячы БСР Грамады, былі вядомыя сваей «варожай для польскай дзяржавы дзейнасцю» '\ Беларускія паслы польскага сейма, у прыватнасці, Б. Тарашкевіч, яшчэ мелі права на ільготныя папшарты, атрымалі іх, аднак паехаць адмовіліся. Начальнік дэпартамента МУС пісаў, што адмовіліся «быццам бы ў знак салідарнасці», як бы дапускаючы гэтымі словамі іншую прычыну нявыезду. Магчыма, яна сапраўды існавала, калі ўлічыць, што дзейнасць «Грамады» ў тэты час набліжалася да сваёй кульмінацыі, урад рыхтаваўся да яе разгрому і якраз у адзін з дзён, калі ў Мінску працавала акадэмічная канферэнцыя — 16 лістапада Б. Тарашкевіч мусіў высгупаць у сейме з вялікай прамовай у яе абарону.
Такім чынам, з Польшчы на канферэнцыю выехалі толькі два чалавекі: драматург Ф. Аляхновіч з Вільні 14 і прафесар Варшаўскага універсітэта Ю. Галомбэк, вядомы спецыяліст па гісторыі беларускай і паўднёваславянскіх літаратур. Высвятляецца, што паездка прафесара Галомбэка таксама мела палітычны антураж. Яна была здзейснена па ініцыятыве Міністэрства замежных спраў (МЗС) і пад яго апекай '5. Прафесар выступіў у Мінску з дакладам «Даследаванне беларускай літаратуры XIX в. —да 1863 г.».
Вярнуўшыся з Мінска, ён зрабіў справаздачу Аддзелу друку МЗС, датаваную 2 снежня 1926 г. 16. Натуральна, яго куратараў з МЗС цікавілі не навуковыя вынікі канферэнцыі, а яе грамадскі рэзананс і яшчэ шырэй — стан працэсу беларускай нацыятворчасці і дзяржаватворчасці на аснове БССР, а таксама ўплыў гэтых працэсаў на беларускае насельніцтва ў Польшчы. На гэтых пытаннях і засяродзіў увагу прафесар Ю. Галомбек. Ён адзначыў, што Савецкая Беларусь аб’ектыўна з’яўляецца метраполіяй беларушчыны і паспяхова падтрымлівае тэты свой статус. Тут «у кожнай сферы культурная праца развіваецца свабодна і энергічна». Паколькі камунізм «даў свабоду нацыянальнага развіцця», то ў краіне «растуць камуністычныя настроі». Аднак, на думку прафесара, камуністычная ідэалогія «з’яўляецца нечым штучным, накінутым, беларусы прасякнуты пэўным кансерватызмам». Цяжка не згадзіцца з такой ацэнкай.
Напэўна, міністэрства замежных спраў найбольш цікавілі заўвагі прафесара Галомбэка аб уплыве нацыянальнакультурных працэсаў у Савецкай Беларусі на Польшчу. Прафесар пісаў, што «савецкія беларусы» наибольшую ўвагу звяртаюць на становішча беларусаў у Польшчы і бачаць
15 AAN. Wydzial Wschodni. Sygn. 6703 A, I. 43, 44
14 C. Казюра сцвярджаў, што нс дапусціў Ф. Аляхновіча да ўдзслу ў канфсрэнцыі // Скарыніч. Вып. 3. С. 64
15 AAN. Sygn. 6703 FA, I. 48.
16 Тамсама, I. 19 20.
146
тут іх «найбольшы ўціск» у параўнанні з іншымі краінамі. Польскі назіральнік не сказаў, што такія ацэнкі адпавядаюць рэальнаму становішчу беларускага насельніцтва ў Польшчы. Ён іх патлумачыў тым, што ў Польшчы знаходзіцца наибольшая колькасць беларусаў паза межамі БССР. Далей прафесар Галомбек звярнуў увагу на тыя каналы, праз якія праводзяцца ўплывы Савецкай Беларусі на Заходнюю Беларусь. Гэта, перш за ўсё, «багатая прэса», якая выдаецца за мяжой і даступная ў Польшчы. У якасці прыкладу былі названыя газеты «Голас беларуса» ў Рызе і пражская «Замежная Беларусь», якія фінансаваліся з Мінска.
Наступны фрагмент з даклада варшаўскага прафесара, напэўна, з’яўляецца ключавым у ім, яго квінтэсенцыяй. «Здаецца,— пісаў Ю. Галомбек, — што ў сувязі з існаваннем фармальна незалежнай Беларусі і ўзнікненнем нацыянальнага фактара, не прадвызначаючы трываласць гэтай з’явы, спрэчка аб беларускай нацыянальнасці ўяўляецца беспрадметнай. Барацьба можа весціся, хутчэй, за межы тэрытарыяльных прэтэнзій гэтай нацыянальнасці» '7. Безумоўна, прафесар меў на ўвазе, перш за ўсё, барацьбу навуковую, але магчыма і палітычную. Аднак чытачы яго справаздачы, ці тыя, каму паведамляліся выкладзеныя ў ёй ідэі, глядзелі на беларускую праблему перадусім, як на палітычную.
У гэтыя дні ў асяроддзі Пілсудскага якраз выспявала рашэнне аб неабходнасці разгрому «Грамады», якая, як вядома, спрабавала весці барацьбу за тэрыторыю беларускай нацыі на захадзе Беларусі. У канцы лістапада ў Вільні Пілсудскі правёў некалькі нарад па пытаннях дзейнасці Грамады, на якіх, відавочна, яна кваліфікавалася як накіраваная на раскол Польскай Рэспублікі 18. У пачатку студзеня ён жа дамовіўся з маршалкам сейма Ратаем аб арышце лідэраў «Грамады», беларускіх паслоў сейма, нягледзячы на іх дэпутацкую недатыкальнасць. Безумоўна, нельга лічыць, што акадэмічная канферэнцыя ў Мінску прама паўплывала на прынятае Пілсудскім рашэнне. Аднак яе рэзананс у Польшчы, з’яўляючыся яшчэ адным сведчаннем выкарыстання Масквой усіх сродкаў для правядзення ў Польшчы прасавецкіх уплываў, садзейнічаў фарміраванню той палітычнай атмасферы, у якой разгром «Грамады» аказаўся не толькі магчымым, але і непазбежньм.
Падводзячы вынікі акадэмічнай канферэнцыі і ў Мінску, мінскім партыйным уладам давялося прызнаць, што не ўсё на ёй прайшло гладка. А. Крыніцкі ў сваім дакладзе ЦК ВКП(б) каяўся ў тым, што зала пасяджэнняў канферэнцыі была дэкарыраваная ў беларускія нацыянальныя кодеры, што спачатку адсутнічаў партрэт Леніна і герб СССР, занадта цёплы приём у Мінску быў аказаны Аляхновічу і г. д. Аднак, на яго думку, канферэнцыя «садзейнічала ўмацаванню ў вачах замежных дэлегатаў значэння
r AAN. Sygn. 6703 HA, I. 19.
IS Гл.: Лазько Р. Хто ж знішчыў «Грамаду»? // Бсларуская мінуўшчына. 1994. № 2. С. 4649.
147
Мінскаяк адзінага палітычнага і культурнага цэнтра ўсёй Беларусі..., а гаксама лепшаму разумению гаіо, што толькі СССР стварае ўмовы і гарантыі правільнага вырашэння нацыянальнага пытання для раней прыгнечаных нацыянальнасцей» '9. Якія гэта былі «гарантыі», стане ясна праз некалькі гадоў. Наступление ў СССР сацыялізму «па ўсім фронце» і разгром рэшткаў «Грамады» ў Польшчы — пасольскага клуба «Змаганне» — пазбавілі савецкае кіраўніцтва цікавасці да беларуската нацыянальнага руху як сродку «расшывання» польскай дзяржавы па нацыянальных швах. 3 гэтага часу скончылася і гульня ВКП(б) з беларускай нацыянальнай інтэлігенцыяй.
” НАРБ, ф. 4, воп. 21, спр. 2546, арк. 2.
НАЦЫЯНАЛЬНЫЯ СУПОЛЬНАСЦІ БЕЛАРУСІ
Ігар Пушкін (Магілёў, Беларусь)
АРГАНІЗАЦЫЯ I ДЗЕЙНАСЦЬ ГРАМАДСКАПАЛІТЫЧНЫХ АБ'ЯДНАННЯЎ НАЦЫЯНАЛЬНЫХ МЕНШАСЦЯЎ БССР
У 20Я ГАДЫ XX ст.
Пры разглядзе пытання арганізацыі і дзейнасці грамадскапалітычных аб’яднанняў нацыянальных меншасцяў БССР у 20я гады XX ст. варта ўлічваць тэрытарыяльныя змяненні межаў БССР. У тагачасны перыяд адбывалася паступовае ўзбуйненне БССР і аднаўленне Беларусі ў этнаірафічных межах у выніку змен ад 31.07.1920 г., 3.03.1924 г., снежня 1926 гадоў1. Аказвала ўплыў і палітыка карэнізацыі (беларусізацыі), якая ў БССР садзейнічала росквіту нацменшасцяў, бо прадугледжвала іх прыярытэт у месцах кампактнага пражывання і забеспячэнне іх культурнай, асветнай і грамадскапалітычнай самарэалізацыі.
Грамадскапалітычнае жыццё Беларусі ў 20я гады было даволі стракатым. На той час яшчэ назіраўся пэўны плюралізм думак і толькі завяршаўся працэс фарміравання асноў таталітарызму, які прывёў у 30х гадах да ліквідацыі ўсялякага іншадумства. Прадстаўнікі нацыянальных меншасцяў прымалі ўдзел як у дзейнасці грамадскапалітычных аб’яднанняў Беларусі, так і ў стварэнні і дзейнасці грамадскапалітычных аб’яднанняў нацыянальных меншасцяў.
Тагачасныя грамадскапалітычныя аб’яднанні (далей — аб’яднанні) нацыянальных меншасцяў можна ўмоўна падзяліць на дзве трупы. Да першай адносіліся тыя, якія падтрымлівалі Савецкую ўладу і існуючы дзяржаўны лад, ці былі лаяльнымі да іх, альбо былі заснаваны і дзейнічалі над кіраўніцтвам камуністычнай партыі. Да другой адносіліся тыя, чыя
1 Административнотерриториальное устройство БССР. Минск, 1985. Т. I. 390 с.
149
дзейнасць знаходзілася як бы ў «апазіцыі» да існуючай улады. Абедзве трупы падзяляліся на падгрупы аб'яднанняў у залежнасці ад накірунку дзейнасцг. Першая складалася: а) з палітычных аб’яднанняў —Яўрэйская камуністычная партыя (ЯКП), партыя «Поалей Цыён», БУНД, яўкамол; б) з грамадскіх — прафесійныя саюзы, піянерскія арганізацыі; в) з гаспадарчых — таварыства па землеўпарадкаванню працоўных яўрэяў, таварыства саматужнікаў, сельскагаспадарчыя, каагіератыўная і г. д.; г) з культурнаасветніцкіх — літаратурныя, краязнаўчыя таварыствы, таварыства «Ваяўнічых бязбожнікаў» і г. д.; д) з рознага роду добраахвотных таварыстваў кшталту МОПР, Авіяхім, Чырвоны Крыж і г. д.
Другая трупа складалася: а) з палітычных — «АлгемейнеСіяністы», «Яўрэйская працоўная партыя Цыарэй Цыён», ЦСП (ЦыянісцкаСацыялістычная партыя) з яе маладзёжнымі філіяламі: ЦС ЮФ (Цыянісцкі сацыялістычны Югенд Фербанд) і ЯССМ (Яўрэйская Сіянісцкасацыялістычная моладзь), арганізацый моладзі — ACM (Арганізацыя сіянісцкай моладзі