• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нацыянальныя пытанні: Матэрыялы III Міжнар. кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый»

    Нацыянальныя пытанні: Матэрыялы III Міжнар. кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый»


    Выдавец: Беларускі кнігазбор
    Памер: 224с.
    Мінск 2001
    75.34 МБ
    ася да абшчын стараабрадцаў, меншая — да праваслаўных. Да Савецкай улады с гараабрадцы адносіліся добра.
    Найбольш добра арганізаванымі былі абшчыны латышоў. Яны регулярна збіралі сходы акгыву на рэлігійныя вечары, праводзіліся сходы вернікаў (Віцебская, Магілёўская акругі), стабільна нраводзіліся зборы сродкаў — «дзесяціны» на ўтрыманне святароў і царкоўных будынкаў. Вернікілатышы падтрымлівалі шчыльныя сувязі з Латвіяй, Англіяй, атрымоўваючы ад іх рэлігійную літаратуру, календарь! і г. д., запрашалі святароў (пастараў) з Ноўгарада, Ленінграда, Смаленска і іншых гарадоў Расіі.
    Парторганы лічылі вынікам варожай рэлігійнай дзейнасці асобныя выказванні дзяцей — вучняў Латрошчанскай латышскай школы. Напрыклад, пры правядзенні размовы аб Леніне (1927 г.) дзеці гаварылі: «Ленін мне нічога не даў», «Если бы у меня был портрет Ленина, я бы его сжег», «Раньше были буржуи — теперь есть новые, ничего не делающие, а получающие жалование» 19 і г. д. Улады стваралі ў калоніях гурткі асветы, драматычныя і харавыя гурткі, бібліятэкі, ячэйкі КСМ і г. д. Ішла барацьба за моладзь, якая працягвалася, як адзначалася ў Рэзалюцыі 3й нарады латпартработнікаў, да 1929 года20. Яна дала пэўны плён якраз пасля 1929 г., калі змаганне з рэлігіяй улады ўвязалі са змаганнем з кулацтвам.
    На тэрыторыі БССР у 20я гады было два месцы кампактнага пражывання асоб нямецкай нацыянальнасці. Там былі ўтвораны два нямецкія нацыянальныя сельсаветы: Бярозаўскі Нараўлянскага раёна і Анзельманаўскі Каралінскага раёна. Абодва ў Мазырскай акрузе. Немцы былі ў большасці евангелістылютэране. Кожную нядзелю ўсе яны наведвалі царкоўную службу, мелі свае царкоўныя будынкі. У 1927 г. немцы Анзельманаўскага савета пры падтрымцы сельсавета спрабавалі пабудаваць новую кірху. Мясцовай уладай была выдзелена зямля пад будынак і для асабістага карыстання пастара. Але камуністычныя ўлады забаранілі гэта і адмянілі пастанову сельсавета. Пры церквах меліся добрыя аркестры, канцэрты якіх аказвалі моцны ўплыў на насельніцтва; былі ўтвораны рэлігійныя гурткі «божых дзяцей». Немцы падтрымлівалі сувязь з рэлігійнымі ўстановамі Германіі і Амерыкі. Будучы набожнай, моладзь не ўступала ў 20я гады ў камсамол. Наогул насельніцтва нямецкіх сельсаветаў, на думку партыйнага кіраўніцтва БССР, было пасіўным, на сходы добраахвотна амаль ніхто не хадзіў, ішлі альбо па загаду сельсавета, альбо іншых арганізацый. У Бярозаўскім сельсавеце ў 1925 г. 25 чалавек аддзяліліся ад мясцовай абшчыны і ўтварылі сваю асобную трупу — трупу Шнайдера, яны адмаўлялі
    14 НА РБ. Ф. 4. воп. 12, спр. 27; ДАГАМВ. Ф. 6577, воп. 1, сир. 87. 726.
    2" ДАГАМВ. Ф. 6577. воп I, сир. 726; НА РБ. Ф. 63, воп. 2. спр. 499.
    154
    ўрачыстасць падчас набажэнстваў. Падтрымлівалі сувязь з падобнымі групамі на Валыні21.
    Польскае насельніцтва было над падазрэннем у камуністычнага кіраўніцтва БССР. Лічылася, што большая частка палякаў з’яўлялася былой «шляхтай» і таму патрэбна было зліквідаваць яе як «варожы клас». Акрамя таго. улады баяліся, што палякі будуць арыентавацца на «буржуазную Польшчу». Былі прыклады, калі рымакаталіцкія ксяндзы ў Магілёўскай і Слуцкай акрузе збіралі подпісы, што Беларусь не жадае быць Савецкай, а жадае быць польскай (снежань 1924 г.)22.
    На тэрыторыі БССР у 20я гады сярод вернікаў — палякаў і літоўцаў — існаваў шэраг таварыстваў, брацтваў, гурткоў і г. д. Найбольш распаўсюджаным было таварыства «тэрцыяраў». Яно атрымала сваю назву ад трэцяга каталіцкага ордэна, заснаванага Св. Францыскам. Таварыства аб’ядноўвала католікаў (мужчын і жанчын), якія былі старэйшыя за 14 год з добрым мінулым. Для ўступлення ў яго патрэбны былі 2 рэкамендацыі членаў«тэрцыяраў». Згодна статуту, яны «.. .ўмацоўвалі сям’ю, зацвярджалі парадак у дзяржаве і стваралі арганізаваную армію служак у царкве». У Мінску ў студзені 1927 г., па дадзеных ДПУ, было не менш 80 «тэрцыяраў». Збіраліся яны на свае насяджэнні кожную нятніцу нры кафедральным касцёле:і.
    Знаходзіла польская і літоўская моладзь выхад сваёй энергіі і ў працы таварыстваў «ружанца»—«Kolka Ruzancowe». Як і «тэрцыяры», яны існавалі практычна пры кожным касцёле 24.
    Невялікую частку насельніцтва аб’ядноўвалі наступныя арганізацыі: «Таварыства Св. Вікенція з Паўля» — дапамога хворым і нястачным; «Таварыства Св. Сэрца Іісуса і Марыі» (серцыянкі) — аб’ядноўвала жанчын;
    «Таварыства Непакалянага зачацця Св. Дзевы» (непакалянкі) — выхаванне дзяўчат;
    «Слугі Марыі» — аб’ядноўвала мужчын трох груп (сялян, рабочых, інтэлігенцыі). Апошняе было вельмі заканспіраванае і мела лозунг: «Усё
    21 НЛ РБ. Ф. 701, воп. 1, спр. 31.67, 109; ф. 4. воп. 3,спр. 32; воп. 10. спр. 45.
    22 Там жа. Ф. 4, воп. 21. спр. 23; Пушкін I. Грамадскапалітычная актыўнаснь палякаў БССР у 20я гады і адносіны да іх з боку дзяржаўнага кіраўніцтва // Край  Kraj: Дыялог на сумсжжы культур / Рэд. А. Агссў, Я. Іваноў. Магілёў, 2000. С. 4764.
    25 НА РБ. Ф. 4. воп. 11. спр. 81; Нуйікін 1. Грамадскапалітычная актыўнасць палякаў БССР у 20я гады і адносіны да іх з боку дзяржаўнага кіраўнінтва // Край Kraj; Дыялог на сумсжжы культур. С. 4764.
    24 НА РБ. Ф. 63. вон. 2, сир. 144; ф. 4. воп. 11, спр. 81; воп. 8. спр. 27; Пушкін 1. Грамадскапалітычная актыўнаснь палякаў БССР у 20я гады і адносіны ла іх з боку дзяржаўнага кіраўніптва Край Kraj: Дыялог на сумсжжы культур / Род. А. Агссў. Я. Іваноў. Магілсў, 2000. С. 47 64.: Dzwonkowski Roman. Kosciol Katolicki w ZSSR 1917 1939. Zarys historii. Lublin. 1997. S. 153.
    155
    для Хрыста, нраз Марыю» і ўласную эмблему: «Непакалянае сэрца Дзевы Марыі, праткнутае мячом і пад ім ззяючы келіх». Напрыклад, на пачатак 1927 г. пры Расіцкім касцёле ў Полацкай акрузе дзейнічалі: гурток таварыства «Непакалянага зачацця Св. Дзевы» (каля 15 дзяўчат); «серцыянкі» (5 жанчын); «Алонзы Гонза» (9 хлопчыкаў); «тэрцыяраў» (9 чалавек); пры Полацкім касцёле — «непакаянкі» і «серцыянкі» 25.
    Праз усе гэтыя таварыствы вялася актыўная работа ў развіцці як польскай, так і беларускай культуры. Большая частка з іх, адчуваючы на сабе варожасць камуністычных уладаў БССР, дзейнічалі ў строгай канспірацыі. Безумоўна, яны не імкнуліся да звяржэння савецкай улады, а пераважна змагаліся за маральнасць грамадства, актыўна ўдзельнічалі ў штодзённым жыцці.
    Уладам вельмі не падабалася, што ва ўсіх без выключэння таварыствах і гуртках прапагандавалася ідэя «нацыянальнага адзінства». Таму любыя несанкцыянаваныя камуністычнымі ўладамі арганізацыі, што аб’ядноўвалі палякаў (культурнаасветныя, рэлігійныя, палітычныя) катэгарычна забараняліся і знішчаліся. Падставай для ліквідацыі лічылася сувязь з Польшчай, шпіёнская дзейнасць і падрыхтоўка нападу на СССР.
    У 1925 г. у Бабруйскай акрузе сялянепалякі вылучылі патрабаванне стварыць «Камітэт абароны палякаў» 26. Стварэнне падобных камітэтаў было выклікана, магчыма, і тым, што ўлады падчас выбараў складалі «чорныя спісы» выбаршчыкаў, якіх не дапускалі да выбараў27. Безумоўна, у першую чарту, у чорныя спісы «траплялі члены розных арганізацый і брацтваў, сябры касцёльных рад». У сакрэтным лісце сакратарыята ЦК КП(б)Б (красавік 1929 г.) гаворыцца аб раскрыцці органам! ГПУ ў шэрагу месц Мінскай 1 Полацкай акруг «контррэвалюцыйных арганізацый» палякаў, існаваўшых працяглы тэрмін у вёсках. Прапаноўваліся масавыя рэпрэсіі супраць усіх палякаў.
    Сярод творчай інтэлегенцыі палякаў, рускіх, яўрэяў актыўнасцю вызначаліся члены літаратурных труп, якія прытрымліваліся поглядаў Аб’яднання пралетарскіх пісьменнікаў (АППа) і пісалі на нацыянальных мовах.
    Найбольш ідэалагічна вытрыманай, на думку камуністычнай улады Беларусі, была дзейнасць Польсекцыі БелАППа. Яна распачала працу з 1 студзеня 1928 г., аб’ядноўвала 63 аўтараў (1929 г.). За першы год выдала два зборнікі, у якіх пытаниям класавай барацьбы было прысвечана 6 твораў, лірычных — 18 твораў, прыгодніцкі — адзін, на антырэлігійную тэматыку— 11, прысвечаных гадавіне рэвалюцыі— больш за 20. У секцыі
    25 НА РБ. Ф. 4, вон 11, спр. 81.
    26 НА РБ Ф. 4, вон. 7. спр. 273: Пушкін I Грамадскапалітычная актыўнаспь палякаў БССР у 20я гады і адносіны да іх з боку дзяржаўнага кіраўніцтва // Край Kraj: Дыялог на сумсжжы культур. С. 47 64.
    27 Палсская правда. 1925. 18 нояб.; ДАГАГВ Ф I. вон. I. спр. 1890.
    156
    аб'ядналіся пераважна пачынаючыя паэты і пісьменнікі польскай нацыянальнасці. Утварылі 12 літгурткоў (280 сяброў) ііры польскіх школах і педтэхнікуме, літгурткі для рабочай моладзі пры клубе Р. Люксембург (Мінск) і ў Барысаве; для сялянскай моладзі ў Татаршчызне (Койданаўскі раён). Члены секцыі за год пабывалі з выступамі ў Бабруйску, Магілёве, Шилове, Віцебску. Барысаве, Слуцку
    Рускія пісьменнікі ў канцы 20х гадоў стварылі трупу «Звенья» з 14 чалавек. Мелі філіялы ў Віцебску і Бабруйску. Друкавалі свае творы на літаратурнай старонцы газеты «Звязда» і іншых газет, якія выдаваліся на рускай мове. Выдалі некалькі невялічкіх зборнікаў. 3 іх выдзелілася 7 чалавек, у большасці сялянскіх пісьменнікаў, і ўтварылася аддзяленне маскоўскага Перавала 29.
    3 1924 г. існавала яўрэйская секцыя ВАППа ў Беларусі, з 1928 г. яўрсекцыя БелАППа. У 1928 г. налічвала 15 чалавек, у наступным — 50, з іх 20 — у Мінску, астатнія— у літгрупах Віцебска, Бабруйска, Барысава, Магілёва, Полацка, Гомеля, Оршы, Мазыра. Большасць складалі паэты. Свае творы яны друкавалі на старонках газеты «Юнгер Арбэйтэр», часопісе «Штэрн», газеты «Октобэр»; выпусцілі зборнікі — «КЭП» і піянерскіх спеваў. Арганізавалі некалькі дзесяткаў выступленняў пісьменнікаў у Мінску, Гомелі, Бабруйску, Мазыры, Рэчыцы, Чэрвені, Койданаве, Калінкавічах, Тураве, Горках, Нароўлі. Вельмі часта выступал! разам з беларускімі пісьменнікамі. Ідэалагічныя органы Беларусі адзначалі, што частка яўрэйскіх пісьменнікаў праяўляла літаратурную ганарлівасць, маўляў, яўрэйская літаратура далёка абагнала беларускую, між беларусаў няма здольных аўтараў і г. д.. яны пісалі ў асноўным на тэмы жыцця дробнабуржуазных пластоў горада і мястэчак, былі выпадкі падтрымкі шавінізму яўрэйскіх рабочых на заводзе «Акцябр», праводзілі рэлігійныя абрады абразання і інш. 1х паводзіны і творчасць асуджалі на сходах секцыі. Наогул, у паэзіі пераважала бе