Нацыянальныя пытанні: Матэрыялы III Міжнар. кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый»
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 224с.
Мінск 2001
игулине, а также передачи: «Россия: прошлое, настоящее, будущее», «История русской поэзии», «Русская философская лирика. Истоки, преемственность», о встречах с писателями России, о поэтических литературных, музыкальных праздниках и фестивалях и т.д.
Иногда выходили целые циклы передач, например: о Пушкине — 15 передач, о Мицкевиче — 5 передач, о Рубцове — 5 передач, о Прасолове — 5. С помощью Белорусского радио нам удалось в 1999—2000 гг. выйти трижды в эфир «Радио России» через передачу «Две Руси». На нашу передачу о Пушкине на Белорусское радио пришло более 50 писем. Я назову географию этих писем: Архангельск и Архангельская область, Москва, Новокузнецк Кемеровской области, РостовнаДону, и даже ЮжноКурильск.
Приятно осознавать, что из Беларуси мы несем русского больше, чем его осталось в духовной памяти у самих русских в России.
Пред Родиной, как перед Богом, Ты осени себя крестом.
Перед иконой в Храме строгом.
Перед былиной и кустом.
170
Пред тихой речкой за проселком. Перед погостом за селом.
II пред жнивом, в детстве колком. Что навсегда уже в былом.
Пред памятью и пред мечтою, Пред всем хорошим, что ушло... Пред рощей милой — за горою И перед солнцем, что взошло!
Алесь Смалянчук (Гродна, Беларусь)
ПАЛЯКІ МІНШЧЫНЫ I БЕЛАРУСИ! НАЦЫЯНАЛЬНЫ РУХ (19161918 гг.)
Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. польскі pyx ва ўсходняй і цэнтральнай Беларусі актывізаваўся. Не апошнюю ролю ў гэтым адыгралі палітычныя дзеячы Каралеўства Польскага, якія ў выніку нямецкага наступления разам з тысячам! бежанцаў апынуліся ў Мінску. Адзін з іх, кіраўнік Мінскага аддзела Польскага таварыства дапамогі ахвярам вайны. сябра Партыі нацыянальных дэмакратаў 1, Уладыслаў Крыньскі ўзначаліў Часовы арганізацыйны камітэт па правядзенню з’езду палякаў Мінскай губерні.
2123 мая 1917 г. у Мінску праходзілі пасяджэнні польскага з’езду. У яго нрацы ўдзельнічала 89 дэлегатаў. Падчас выбараў была відавочнай высокая ступень палітычнай актыўнасці сярэдніх слаёў польскай грамадскасці Міншчыны. Землеўласнікі сярод дэлегатаў з’езду складалі толькі каля 16% 2. Аднак, як паказалі выбары кіраўніцтва, яны захавалі за сабой дамінуючую пазіцыю ў польскім руху.
Беларуская тэматыка даволі выразна была прадстаўлена на з’езде. Нанрыклад, Эдмунд Івашкевіч заявіў пра салідарнасць палякаў з намаганнямі беларускага руху, пра гатоўнасць разам змагацца супраць тых, хто хоча знішчыць нацыянальнагістарычныя асаблівасці краю. Вядомы мінскі адвакат казаў пра неабходнасць прызнання роўнасці ў правах за кожнай нацыянальнай супольнасцю пры ўмове, што яна будзе падпарадкоўваць свае
' Kicnicwicz Л. Nad Ргуріссіц, dawno temu... Wspomnicnia zamierzehtej przcszlosci. Wroclaw, 1989. S. 446447.
: Bibliotcka Narodowa Polski. Dzial mikroform. Akc. 6797. Osmolowski J. Wspomnicnia z lai 19141921. T. I. S. 190
171
вузканацыянальныя памкненні інтарэсам дабрабыгу ўсёй Беларускай зямлі. Ён прапанаваў нрыняць сістему прапарцыянальнага прадстаўніцтва ўсіх нацый у органах самакіравання, у будучым аўтаномным сейме, у центральных органах кіравання Расіі.
Галоўным вынікам працы стала стварэнне Польскай рады Мінскай зямлі (ПРМЗ). Асноўнай яе задачай абвяшчалася прадстаўніцтва і абарона інтарэсаў польскай грамадскасці Міншчыны. Для гэтага нрадугледжвалася аб’яднанне ўсёй польскай грамадскасці і абуджэнне ў ёй пачуцця нацыянальнага адзінства шляхам актыўнай палітычнай, грамадскай, культурнай і гаспадарчай дзейнасці. Адзін з пунктаў выніковай пастановы адназначна сцвярджаў: кожны паляк, які жыве на Мінскай зямлі, павінен належаць да арганізацыі, што аб'ядноўвае ўсю польскую грамадскасць [...] прызнаваць першынства гэтай арганізацыі і выконваць яе рашэнні» 3. Рада складалася з дэлегатаў акругаў або паветаў, выбраных на падставе ўсеагульнага галасавання. Пастаянным рабочым органам Рады з’яўляўся Выканаўчы камітэт, які выбіраўся з ліку яе сяброў. Было заяўлена пра неабходнасць стварэння аналагічнай Рады для ўсёй Беларусі, а пазней і для ўсіх т. зв. «крэсаў». Створаная арганізацыя адыграла даволі значную ролю ў польскім руху. У польскай гістарыяграфіі Рада Мінскай зямлі характарызуецца як «неафіцыйны польскіпарламент» 4.
Делегаты з’езду абралі Раду і Выканаўчы камітэт. Старшынёй гэтых двух органаў стаў Еранім Кяневіч, землеўласнік з Мазырскага пав. У склад Камітэта таксама ўвайшлі Эдмунд Івашкевіч, Вітольд Ваньковіч, Канстанцін ДэмідэцкіДэмідовіч, ксёндз Міхал Маеўскі, Уладыслаў Крыньскі і інш. У складзе Рады і Камітэта пераважалі прадстаўнікі «беларускіх палякаў» ". Хаця многія вядомыя дзеячы, як, напрыклад, старшыня Мінскага сельскагаспадарчага таварыства Эдвард Вайніловіч, аказаліся паза межамі арганізацыі.
’ Nowy Kuricr Litcwski. 1917. Nr. 126.
4 Zicnkicwicz T. Polskic zycic litcrackic w Minsku w XIX i na pocz^tku XX w. (do roku 1921). Olsztyn, 1997. S 111; Chwalba A. Historia Polski. 1 795191 8. Krakow, 2000. S. 584.
’ Выкарыстаннс гэтага паняцця патрабус тлумачэння. IІры характарыстыцы этнакультурнага феномену палякаў Бсларусі і Літвы даслсдчыкі (Ю. Бардах, Р. Мікніс і інш.) ужо адзначалі, ніто ў свядомаеці гэтых палякаў іх прыналсжнасць да польскай культуры спалучалася
з выразным успрыняццсм Бсларускалітоўскага краю як сваей Радзімы. Нскагорыя прад
стаўнікі інтэлсктуальнай эліты мясцовых палякаў, як. напрыклад, Міхал Ромэр, называл! еябс «літоўскімі палякамі». Вось як характарызаваў гэты феномен у 1915 г. карэспандэнт газеты «Mysl Polska»: «Польскасць у Літве (масцца на ўвазс «гістарычная Літва». — /I. С.) абсалютна незалежная ад лозунгаў, што ідуць з Варшавы. Гэта асобная, лакальная польскасць. Толькі ад мясцовых фактараў залсжыць, ці поўніцца справамі яе жыццё, ці яна гінс ў бяздзейнаспі. ГІра «вяртаннс» літоўскіх палякаў у этнаграфічную Полыпчу не можа быць і размовы, бо яны і не прыходзілі ў Літву з Полыпчы. Літва гэта адзіны край, з якім яны этнаграфічна звязаныя». Літоўскі даслсдчык Рымантас Мікніс, які прывсў гэтую цытату ў адным з артыкулаў (Miknys R. Problem ksztaltowania si^ nowoezesnego narodu >
172
Ежы Асмалоўскі сцвярджаў, што Рада і Камітэт знаходзіліся ў цэнтры польскага руху наміж нацыянальнымі дэмакратамі і Мінскім сельскагаспадарчым таварыствам. Першыя («эндэкі») не бачылі адметнасці ні Беларусі, ні беларускіх палякаў і выстуналі за пабудову польскай нацыянальнай дзяржавы, у тым ліку і на беларускіх землях. Другія (сябры Таварыства) прыхільна ставіліся да краёвай ідэалогіі і не прымалі польскага нацыяналізму. ПРМЗ падтрымлівала права самавызначэння народаў, выступала за паразуменне з беларусамі дзеля дасягнення калі не суверэннасці, то хаця б аўтаноміі Беларусі. Яна адвяргала канцэпцыю інкарпарацыі беларускіх зямель у склад Польшчы 5.
Аднак непасрэдных кантактаў паміж ПРМЗ і БНК не было. Паводле ацэнкі Е. Асмалоўскага, Рада дэманстравала «платанічную прыхільнасць» да беларускай арганізацыі, што ў рэальнай палітыцы абарочвалася ігнараваннем БНК. Са свайго боку Беларускі камітэт таксама не прапаноўваў Радзе супрацоўніцтва, аддаючы перавагу кантактам з асобнымі польскімі арганізацыямі дзеля вырашэння канкрэтных праблемаў 6. Відавочна, што кіраўніку БНК Раману Скірмунту значна бліжэй была пазіцыя Эдварда Вайніловіча і той краёвай групоўкі, цэнтрам якой з’яўлялася Сельскагаспадарчае таварыства ў Мінску.
3 1 ліпеня 1917 г. ПРМЗ пачала выдаваць «Дзеннік Міньскі». Ягонымі першымі рэдактарамі сталі сябры Рады Фелікс Хільхэн і Мар’ян Масоніус. «Новы Кур’ер Літэвскі», польская газета, якая выдавалася ў Менску са жніўня 1915 г., спыніў свае існаванне. Некаторыя даследчыкі з упадкам газеты звязваюць крызіс «эндэцыі» ў Беларусі ў тэты перыяд 7. «Новы
> Polakow litcwskich w picrwszcj polowic XX w. // Biulctyn Historii Pogranicza. Nr. 1. Bialystok. 2000. S. 23), лічыць, што ў пачатку XX ст. існавалі пэўныя ўмовы фарміравання нацыі літоўскіх палякаў (Тамсама, с. 2728). Яс асноўную масу маглі скласці носьбіты т. зв. «тутэйшасці». Узнікнсннс польскай і літоўскай нацыянальных дзяржаў псрашкодзіла гэтаму працэсу.
Развіццс літоўскага нацыянальнага руху выклікала пэўнуютрансфармацыю паняцця «літоўскія палякі». Нацыянальныя памкнснні літоўскага этнасу спрыялі таму, што частка эліты «літоўскіх палякаў» пачала актыўна звяртаіша да элсмснтаў этнічнай літоўскай культуры. Слова «літоўскія» ў словазлучэнні «літоўскія палякі» звязвалася ўжо нс толькі з «гістарычнай», алс і з «этнаграфічнай» Лі твой. У той жа час па меры развіцця бсларускага руху «літоўскія палякі», якія жылі на этнічных бсларускіх землях, падпадалі пад пэўныя ўплывы бсларускасці. Можна назвапь імсны Эдварда Вайніловіча. Аляксандра Ельскага, Марыі Магдалены Радзівіл і Рамана Скірмунта. Аўтарытэт. якім карысталіся названыя прадстаўнікі эліты «бсларускіх палякаў» (за выключэннсм М.М. Радзівіл), свсдчыць пра тос. што бсларускасць у той ці іншай форме прысутнічала ў свядомасці значнай часткі польскай грамадскасці на этнічных бсларускіх землях.
Усс гэта дас падставы для ўжывання паняцця «бсларускія палякі».
* Bibliotcka Narodowa Polski. Dzial mikroform. Akc. 6797. Osmolowski J. Wspomnicnia z lat 19141921. T. 1. S. 197.
" Тамсама. S. 221.
' Zicnkicwicz T. Polskic zycic litcrackic w Mitisku w XIX i na pocza.tku XX w. (do roku 1921). Olsztyn, 1997. S. 4748.
173
Кур’ер» і сапраўды вельмі прыхільна ставіўся да ідэалогіі Партыі нацыянальных дэмакратаў, што, дарзчы, знаходзіла пэўнае адлюстраванне ў падыходах да беларускага пытання. Для публікацый газеты таксама было характтрна традыцыйна варожае для эндэцыі стаўленне да гой часткі польскай грамадскасці, якая на самым пачагку стагоддзя спрычынілася да фарміравання краёвай плыні ў грамадскапалітычным жыцці Беларускалітоўскага краю. Аўтар артыкула «Пра польскасць на крэсах», адзначыўшы мімаходзь, што беларускі рух быў створаны чыноўнікамі канцылярыі Віленскага генералгубернатара і польскімі сацыялістамі, заявіў пра традыцыйны польскі абавязак надтрымкі імкнення да свабоды і культурнага развіцця ўсіх народаў. Пры гэтым аўтар катэгарычна заявіў, што «мы, палякі, павінны заставацца палякамі. Як толькі мы начнем апранацца ў маскі. выдаваць сябе за беларусаў польскай культуры, мы страцім давер сярод сваіх і не знойдзем яго ў беларусаў». Падвоенасць свядомасці, характэрную для многіх беларускіх палякаў, ён лічыў або двудушнасцю або адхіленнем ад нормы, якое моцна шкодзіць польскай справе *. Галоўным аб’ектам крытыкі была беларуская дзейнасць Рамана Скірмунта, з якім польская эндэцыя мела даўнія рахункі. Імя Скірмунта не называлася, але ягоная постаць лёгка адгадвалася.
У пачатку 1917 г. Р. Скірмунт з’яўляўся адным з кіраўнікоў бела